За здаровы лад жыцця

на главную

Жанры

Поделиться:

За здаровы лад жыцця

За здаровы лад жыцця
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Джэці (Вера Бурлак)
За здаровы лад жыцця
Вершы

ЗМЕСТ

РАСКІДАНАЕ ЗДАРОЎЕ

РАЗМОВА ЗЬ ФІНІНСПЭКТАРАМ ПРА ПАЭЗІЮ

СВАБОДУ ГРАФАМАНАМ!

ТРУСІКІ

З СУСЬВЕТУ ІДЭЯЎ

ПРА РАЗУМЕНЬНЕ

ЧАКАНЬНЕ

ФЭМІНІСТКА

МАРА ЛЮДАЕДАЎ

НІРВАНА (байка)

ТАВАРЫШЫ

ЯК ВАН ГОГ ЗРАБІЎСЯ ДЗЕДАМ (верш у двух частках)

СЫРЫНГА

ЭГІПЕЦКАЯ ПЕСЕНЬКА

СНЫ ПА-БЕЛАРУСКУ

KLIPMAKING

З АКЦЭНТАМ

НА ШЛЯХУ МАЙГО ЦЯГНІКА

ПАЎСТАНЬНЕ ВОШАЙ

ДАЙГРАЛАСЯ

"У мяне памёр стол..."

ПРАДМОВА

СОН

КРЭЙСЭРА

МІНУЛАЕ

ПОШТА

ЯНКУ КУПАЛУ

Я-НІХТО ТУТ СТАІЦЬ

КАБ ПАЎСЮЛЬ ДОБРА

ЗАНАДТА ВЯСЁЛАЯ

ЛЮДЗІ Ў ПАДЗЕМЦЫ

АГЕНЬЧЫК

РУКУ ДА НАГІ

ВАСЬМІ-З-ПАЛОВАЙ-ПАВЯРХОВЫ ПАДЦЭНЗУРНЫ ВЕРШ

САНЭТ З ПРЫЧЭПАМ

ТРЫЯЛЕТ З ХВОСЬЦІКАМ

БЕЛАРУСКАЯ БАТАЛЬНАЯ БАСЭТЛЯ

ЗЯМЛЯ

СПАЖЫЎЦЫ ЛІТАР

"Я заблукала ў кніжнай краме..."

"Ён кахаў яе сярод поля..."

ЛЕТА

ЗЛАМЫСЬНІЦЫ

ЖЫВІ

ШЧАСЬЛІВАЯ ДУША

МУМІЯ

ЁН МОЙ

ЗОРАЧКА

ЛІСТ ТАЦЯНЫ

ДЫЯНІСІЙСКАЯ ФІЛЯЗОФІЯ

ГАМЭР

НЯ ТАК, ЯК ТРЭБА

БІБЛІЯТЭКА

ПА ШЧАСЬЦЕ

НЯ ЛІРЫК

“ДЗІЦЯЧЫ АЛЬБОМ”

ПЕРАЎЗБРАЕНЬНЕ

КАЛІ Б ТЫ БЫЎ ДАЛЁКІ

КОЦІКІ

БЕРАЖЭЦЕ ЗУБЫ!

БАЛЕРЫНА

ЛІСТ

ДЗІЎНЫ ЗЬВЯРОК

ГІМН МЭДЫЦЫНЕ

КІНЖАЛ

Ад аўтара

Назва “За здаровы лад жыцьця” гучыць крыху нязвыкла для паэтычнай кнігі. Затое радасна і аптымістычна. Гэткай жа вясёлай афарбоўкай вызначаюцца і многія вершы кнігі, нягледзячы на экзыстэнцыйны, часам трагічны падтэкст. Як кажа пра сябе сама аўтарка, “Я - бы недарэчная прыпеўка / На грамадзка значным пахаваньні”. Аб тым, наколькі гэта слушна - сьведчаць ейныя вершы, напоўненыя ўсепранізвальнай іроніяй і самаіроніяй, яркімі вобразамі й парадаксальнымі высновамі.

РАСКІДАНАЕ ЗДАРОЎЕ

Калі я ўпершыню пагартаў гэтую кнігу, у мяне зьявілася думка, што гэта ня кніга, а немагчымасьць спасьцігнуць сусьвет, і зьмешчаны ў ёй ня вершы, а доказы, што Зямля круціцца, да таго ж, аўтарка яе — не дзяўчына (як мне паведамілі), а адзін зь вярхоўных жрацоў Егіпта, дый сам я ня я, а, прабачце, Янка Купала. Але мяне ўсё жыцьцё цікавіла праблема неўміручасьці, таму я ўжо зь першых радкоў пабачыў у кнізе ня толькі дуб, але і самы сапраўдны клён, якога так не хапае простаму салоўку (які сьпявае ўначы), народжанаму ў нашай пакутнай кабіне звычайнага ліфту. Прачытаўшы кнігу яшчэ раз, я заўважыў там нешта, што асабліва кранула маё сэрца, нязвыклае да страшнай, але цікавай казкі, а менавіта — іранічна-надзвычай-павучальнае ўвасабленьне хваласьпеваў марксізму-ленінізму, незвычайнае для прапушчанай празь мясарубку сучаснасьці літаратуры. Усё гэта гучыць вельмі надзённа, асабліва ў наш сьвяточны час, калі (даруйце, але іншых слоў не падабраць) разьвялося шмат сярэднявечных рыцараў, ня здольных адрозьніць марозіва ад гурта «Засралі казарму» (у якім сьпявае Віктар Жыбуль).

Натхнёны гэтым, я прачытаў тую абпаленую ваенным ліхалецьцем кнігу ў трэці раз і вырашыў, што ад некаторых вершаў зь яе Купала бы брыдка вылаяўся, Максім Багдановіч бы скокнуў у раку, а Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч на тым жа месцы станчыў бы гапака. Ну, а сам я ад роспачы проста абкурыўся. (Прамежкавая мараль: чытайце ўсе кнігі тройчы.) Ня ведаю толькі, што будзе, калі раптам гэтая кніга трапіць у школьныя бібліятэкі. Самыя жыцьцесьцьвярджальныя ў сьвеце дзеці, прачытаўшы гэтую сумніўную кнігу, ператворацца ў самых сапраўдных выдаўцоў і рэдактараў і пачнуць сьмяяцца, плакаць і разводзіць патысоны. Гэта, вядома ж, не супакойвае. Таму я вырашыў прачытаць кнігу ў чацьвёрты раз. І менавіта падчас гэтага чытаньня я раптам пазнаёміўся зь яе аўтаркай. Знаёмства гэтае мяне вельмі ўразіла, таму што я, як звычайна, чытаў, седзячы ў прыбіральні майго ўласнага дому. Вы, напэўна, вельмі зьдзівіцеся, але нічога надзвычайнага тут няма. Проста ў мяне, як у «прасунутага» сучаснага чалавека, які ня хоча адставаць ад жыцьця, у прыбіральні стаіць кампутар з Інтэрнэтам. Дык вось, прачытаўшы верш «Пан ня грае, ён апынуўся раптоўна забітым, таму што Сырынга зрабілася дынамітам», я прыйшоў у такое захапленьне, што адразу кінуўся шукаць у «Яндэксе» што-небудзь пра аўтарку. Я зрабіў усё, як мае быць: набраў у акенцы «ДЖЭЦІ», націснуў на «Search», але тут раптам спрацаваў аўтаматычны змыў (ён у мяне, разумееце, часам спрацоўвае, калі сам захоча), і мяне змыла разам з кампутарам, а ўнітаз пачаў перазагружацца. Нягледзячы на тое, што ўсё незахаванае зьмесьціва ўнітазу аднавіць не ўдалося, я ня страціў адчуваньня невычэрпнай радасьці, бо зразумеў, што ўсё гэта адбылося не без непасрэднага містычнага ўплыву Джэці. Канчаткова я ў гэтым упэўніўся на наступны дзень, калі на маніторы замест лягатыпу Windows пабачыў амаль гіерагліфічны надпіс: «прыемна было пазнаёміцца», пасьля чаго кампутар вырубіўся і больш не ўключаўся. І вось цяпер я жыву без кампутару і без Інтэрнэту, але зусім не сумую, бо адказы на ўсе пытаньні знаходжу ў кнізе Джэці. І наогул,

Калі ты ня будзеш час марнаваць у ‘нэце, Зможаш кнігу пачытаць, і ня толькі Джэці. А калі ня будзеш ты кніг чытаць, нябожа, Нават Інтэрнэт табе ўжо не дапаможа. Вось. Васіль Фірхольд

РАЗМОВА ЗЬ ФІНІНСПЭКТАРАМ ПРА ПАЭЗІЮ

Дзейныя асобы:

Паэт

Фінінспэктар

Дзеяньне адбываецца ў шпіталі.

Паэт (седзячы на ложку сьмяротна хворага Фінінспэктара, задаволена)

Ў краіне сьветлай, дзе ты ўміраеш,

Я кнігу маю, а ты ня маеш.

Фініспэктар (паміраючы ад хваробы, сумна)

Ў краіне сьветлай, дзе я ўміраю,

Ты кнігу маеш, а я ня маю.

Фінінспэктар памірае.

Паэт мае кнігу.

Заслона.

СВАБОДУ ГРАФАМАНАМ! Далоў эстэтыкаў! Свабоду графаманам! Яны адзіныя, хто духам шчэ ня сьпіць. Яны адзіныя, хто верыць у падманы Тупога пёрка, што па аркушы рыпіць. Яны адзіныя з Эўтэрпай круглы год Вадзіць гатовыя сьвяточны карагод. Яны адзіныя, хто захаваў імпэт. Яны ня грэбуюць ні вершам, ні раманам. Далоў эстэтыкаў! Свабоду графаманам!— І вы пабачыце: яны ўратуюць сьвет!
ТРУСІКІ Ай вы трусікі-трусёнкі, Ай вы новыя мае, Ай ядвабны выраб тонкі Ай найлепшых куцюр’е! Не з чырвонымі вачыма, З вушкамі, як ветракі, — Вы дзівоснае начыньне Пад маднюшчанскі прыкід. Танчу з вамі па пакоі, Шчасьце зорамі іскрыць. Што б мне вырабіць такое Ад няма чаго рабіць? Вось на злосьць ільду і сьнегу Па сьцяжынках ільдзяных Я ўсю зімку буду бегаць У тых трусіках адных. Праз віхуру і завею, Праз паўночны зарапад, І зусім не захварэю, І зусім ня зьмерзну на’т! А калі зазьзяе сонка, Скінуць футры ўсе ў пару, Я чароўныя трусёнкі Фэтышыстам падару.
Комментарии:
Популярные книги

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Императорский отбор

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Императорский отбор

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Шестое правило дворянина

Герда Александр
6. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Шестое правило дворянина

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9