Чтение онлайн

на главную

Жанры

За здаровы лад жыцця

Бурлак Вера

Шрифт:
ЭГІПЕЦКАЯ ПЕСЕНЬКА Манархі ў патаемнай пірамідзе Стаіліся для новага жыцьця, Спакойныя: да іх ніхто ня прыйдзе. І тут, зусім адзін, стаіўся я. Няхай будуюць нада мной баракі, Гуляюць выдмы з флегмай сьлімакоў, Хай трушчаць паўзьдзічэлыя сабакі На выдмах косткі тых будаўнікоў. Хай рые ямкі ў глебе археоляг, Шукаючы, чаго б яшчэ знайсьці, Усюдыходы на жалезных колах Хай ходзяць там, дзе здолеюць прайсьці. Хай спарахнее ўсё ў маёй магіле, Няхай і я ператваруся ў пыл І пазьнікаюць караблі на Ніле, І выпарыцца сам вялікі Ніл; Хай сонца спыніць рух па небасхіле І зоркі пазьлятаюць у трысьнёг І ўсё такое ў адпаведным стылі, Тым,
у якім карае грэшных Бог, -
Я ведаю: я вечны, я ня згіну, І тыя, хто ўжо нават і ня гной, І ўсё, што існавала хоць хвіліну, Заўсёды будзе існаваць у ёй - У кропельцы ў бяздонным акіяне, Бяздоннай, як і гэты акіян, Дзе то кагосьці топяць эгіпцяне, То нехта іншы топіць эгіпцян. Ці чулі вы аб гэтым акіяне, Куды сплывае хуткаплынны час? Тут нам усім прызначана спатканьне. І я ўжо тут. Даўно. Чакаю вас.
СНЫ ПА-БЕЛАРУСКУ Мне сьняцца сны па-беларуску, Каб абудзіць ва мне этруску Ці расамаху (гэта зьвер З чырвонай кнігі Сэсэсэр), Ці трылябіта (ёсьць такое, Зьвярку гадоў мільёнаў пяць). Калі прачнуся ў мэзазоі, Мне будзе з кім паразмаўляць. KLIPMAKING У лістападзе здымалі Кінакліп пра Купальле. Я здымалася ў кліпе І праз вогнішча скокала. Я праз вогнішча скокала Ды згубіла спадніцу. Я згубіла спадніцу І ў вогнішча кінула. І яны гэта выразалі. А я б пакінула. З АКЦЭНТАМ За тое, што я размаўляю з акцэнтам, Мяне — ха! — адораць падробленым цэнтам, А мент забярэ за падробку ў мянтоўку, Гумовым дубцом зь мяне зробіць цыноўку. За тое, што я размаўляю з акцэнтам, Мяне забяруць і - пінцэтам, пінцэтам! Разрэжуць ланцэтам, пакажуць студэнтам, Каб ведалі, як размаўляць З акцэнтам! І нехта мяне, зь яшчэ горшым акцэнтам, Напоіць абсэнтам, абдыхае кентам, Задурыць размовай аб пентым-дзясентым І потым пацягне да апартамэнтаў. І там без размоваў (таму без акцэнту) Зь мяне па чарзе будуць зьдзеквацца розна. Я ўспомню мянта, і пінцэт, і студэнтаў, Як блізкіх, як родных, як лепшых... Ды позна! НА ШЛЯХУ МАЙГО ЦЯГНІКА Сэмафоры блішчаць, як зоры, На шляху майго цягніка, З-пад зямлі ўзышлі мухаморы На шляху майго цягніка, Нехта кінуў скрыню Пандоры На шляху майго цягніка, Антыкропка антыпрасторы На шляху майго цягніка. Партызаны паклалі бомбу На шляху майго цягніка Камікадзэ танчылі румбу На шляху майго цягніка Папуасы трэскалі манга На шляху майго цягніка Псыхіятры чыталі Юнга На шляху майго цягніка Ды ці мала чагосьці дзесьці! Я гляджу з усьмешкай у змрок, Бо цягнік мой стаіць на месцы І паедзе ў іншы бок. ПАЎСТАНЬНЕ ВОШАЙ Аднойчы ў вошай скончыліся грошы, І вошы паўзьнялі паўстаньне вошай. Схапілі транспаранты і шампуры, Патрабавалі перхаці і скуры. Мітынгавалі нават інваліды: "Канаем мы, хварэюць нашы гніды!" Чакалі, што аднекуль з Антарктыды Іх прыйдуць падтрымаць арыбатыды. Але ніхто не падтрымаў паўстанцаў, І выжыць ім не засталося шанцаў. Яны паслалі SOS на доўгай хвалі. Іх не пачулі. І яны сканалі. Такім быў сумны вынік інцыдэнта На малакроўных валасох студэнта.
ДАЙГРАЛАСЯ Сказалі: паграй нам, бо граць мы ня ўмеем, А клявішы шчодра намазалі клеем, І доўга ліюцца чароўныя гукі: Шкада мне адрэзаць уласныя рукі.
*** У мяне памёр стол. Ад самоты, бо доўгі час За яго не сядаў ніхто з нас. Мы яго пафарбавалі, Прыклеілі ножку. Але атрымалася мумія, А стол не ўваскрос. Ці ёсьць іншы сьвет Зь іншым жыцьцём Для нежывых істотаў? Мы пахавалі стол на сьметніку, Стаялі і выціралі вочы насоўкамі, А насы рукавамі. Ці ёсьць іншы сьвет Зь іншым жыцьцём Для нежывых істотаў? Калі ёсьць, Няхай ён там будзе шчасьлівы.
ПРАДМОВА Пішу я прадмову, Прадмову да працы, Да працы маёй навуковай Пра іншы сусьвет, Дзе палова ўстановаў Ня мае для працы ўмоваў. У гэтым сусьвеце Палова словаў Ня мае сваіх паловаў Адначасова Палова паловаў Ня мае сваіх галоваў. Палова з галоваў Належыць да соваў, Палова - Да рыбаловаў, І тыя, якія Належаць да соваў, Наогул ва ўлік Не прымаюцца. Ня дзіва, што гэтай Краінай шызовай У навуцы ніхто Не займаецца.
СОН КРЭЙСЭРА Крэйсэр Аўрору Зрабілі ахвярай тэрору. Водзяць па ім турыстаў, Нібы тэрарыстаў. Водзяць па ім тэрарыстаў, Нібы турыстаў. А насамрэч гэта скрынка, Пафарбаваная звонку. Сьпіць ён і чуе катрынку. І бачыць у сьне Конку.
МІНУЛАЕ Састарэлыя лекі Ненадзейныя сродкі Бестурботныя твары Вершаваныя словы На ружовых шпалерах Шэра-шэрыя ружы У дзіцячым пакоі Залатыя сабачкі А якія размовы А якое маўчаньне А якія ўсьмешкі А якія хваробы У дзіцячым пакоі Састарэлыя лекі Ненадзейныя сродкі На ружовых шпалерах.
ПОШТА Вісіць на прыбіральні надпіс “Пошта”. Ня ведаю, навошта. Магчыма, тых, каго паслалі ў зад, У ёй чакае адрасат. А можа, сапраўды Там пошта, толькі брудная, Выходная заўжды І жудасна марудная.
ЯНКУ КУПАЛУ Аўтар і вершы аўтара - Гэта рэчы вельмі розныя, Адна ад адной адрозныя. Вершы надрукаваныя на паперы, А аўтар размазаны па сьцяне, Па столі і па падлозе І наогул па ўсёй кватэры. А я ў позе нэкрафілічнай гетэры Сяджу і чытаю вершы, Надрукаваныя на сьцяне, А потым размазваюся па паперы, І побач зь вершамі аўтара Атрымліваецца пляма. І, спрачаемся, ніводная мама Не пазнае ў ёй мяне.
Я-НІХТО ТУТ СТАІЦЬ Я-ніхто тут стаіць, я-ніхто тут стаіць, З маленькай нейкай самоты. — Гатэнтоты. Я-нішто мяне кінула пад тлустыя лыткі, Пад мытыя ногі, пад галовы ў каронах. — Чужы гонар. Я-нікуды мяне кінуў гэты гонар часткова, Я-нікуды кідаю таемна чужы. — З кавалка цемры. Я-ніхто ды тое мяне адзін мікрон Гонар кідаць адвучыў, усыпіў маю бадзёрасьць. — Шчасьце, радасьць. Я-нічога, і нічога не расхацелася мне, Вокамгненна ўзьнесенай мне, з добрым зрокам, з добрым слыхам. — Быць безыменнай малпай.
Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел