Чтение онлайн

на главную

Жанры

За здаровы лад жыцця

Бурлак Вера

Шрифт:
8. РАДОННАЯ КАЗКА Жыў-быў і цяпер жыве. І былі ў яго тры. Паселі яны на коней і паехалі. А адтуль раптам абвесьцілі, што дачка-прыгажуня і палова маёнтку ў спадчыну. Выйшаў мужык поле араць. Зацягнуў у багну і зьеў. І я там быў, мёд, піва і нацыянальны шансон. А хто слухаў, сьцяг табе. На белым кані па разорах да ўсходу.
9. МАРОЗІВА Адзін хлопчык маленькі Зьеў замнога марозіва, І ягоныя ножкі Ператварыліся ў нозіва, А ручкі - у ручыва, А вочкі - у вочыва, А нос - у носіва, А пуза - у пузіва. А трусікі - у трусіва, А боцікі - у боціва, А зубкі - у зубіва, А
роцік - у роціва,
А пяткі - у пяціва, А косткі - у косьціва, А валасы - у валосіва, А сьлёзы - у сьлёзіва. Навошта, навошта Ён зьеў столькі марозіва?!
10. ЗІМА - МАРОЗІВА ДЛЯ ДАРОСЛЫХ А потым ад зімы Ці яшчэ ад нечага Усе навокал рэчы Ператварыліся ў рэчыва, А кал - у каліва, А печ - у печыва, А крэсы - у крэсіва, А палі - у паліва. А Тула - у тулава, А вол - у волава, А мары - у марыва, А Логас - у логава. А пі - у піва, А ка - у каву, А гра - у грыву А я - у яву. Сяджу, размаўляю з сабою сама... Навошта, навошта прыходзіць зіма?!
11. ЗАГАДКА Вісіць абвестка над завулкам: “Мак - Лукамор’ю, ром - акулкам!” Надзвычай дзіўная аб’ява! Хто ведае, у чым тут справа?
12. ВУЛІЦА ШЫРОКАЯ Вы-ха-ва-нчы-кі-дзі-ця-ча-га-са-дку Пе-ра-хо-дзі-дзі-дзі-дзі-дзі-лі-ву-лі-цу Ву-лі-ца-шы-ро-ка-я У-я-е-ня-ма-дру-го-га-бе-ра-га А-па-ву-лі-цы-ма-шы-ны-е-ха-лі Пе-ра-е-ха-ха-ха-ха-лі-вы-ха-ва-нчы-каў Ву-лі-ца-шы-ро-ка-я У-я-е-ня-ма-дру-го-га-бе-ра-га А-на-бе-ра-зе-а-дзі-ным-ма-ма-нькі Вы-ха-ва-нчы-каў-пла-ла-ла-ла-ка-лі Толь-кі-ву-лі-ца-шы-ро-ка-я І-ні-хто-ні-чо-га-не-па-чуў.
13. КАЛЫХАНАЧКА Сьпі, сынку. Прабег прусак па тынку, Зараўлі дзіравыя трубы. Сьпі, мой любы. Сусед-шызафрэнік Нам у шыбу шпурляе Камяні, Але не трапляе. Сьпі-засьні. У пад’езьдзе нехта страляе. Нехта ломіцца ў нашыя дзьверы. Нехта лез праз акно, Ды нібы ў павучыну, Убіўся ў парцьеры. Гэта вельмі было даўно, Труп там цяпер астылы. Сьпі, мой мілы. Самалёты над гарадамі Круцяць вогненнымі хвастамі. Утыркаюцца крылы ў магілы, А стрэлы - у крылы. Па дарогах лётаюць кулі, Ды ня з рулі, А так - Іх вятры надзьмулі. Люлі-люлі. Чорны вэлюм лёг на зямлю, Зачыніліся крамы. Сьпяць і таты, і мамы. Толькі я, як той слон, ня сплю. Нехта ціха пяе Пра тых, хто п’е Валяр’янку І рыпіць зубамі аб шклянку Табе калыханку. Пацукі зрабілі палац са старых паштовак. Лес замёр у чаканьні буйных лесанарыхтовак. У паветры вісіць і зьвініць залаты званочак. Сьпі, сыночак. Сьпі, дарагуся. Я табе сьнюся.
ПЕРАЎЗБРАЕНЬНЕ Да Вэнэры прыйшоў Амур. Кажа: – Маці, я ўжо дарослы. Мой маленькі дзіцячы лук Не стасуецца з доўгім ростам. Дай, матуля, мне лук другі, Звонкі, моцны, важкі, тугі, Каб далёка страляў і трапна, Дай, матуля, мне лук такі. Вось Вэнэра пайшла ў адрынку, Прыцягнула чорную скрынку І сказала: – Мілы мой сынку, За той час, як ты гадаваўся, Сілкаваўся ды мацаваўся, Так далёка зайшоў прагрэс! Што твой лук! Лепш бяры абрэз! Але нехта казаў, я чула, Што яна яму прыцягнула Не абрэз ці штосьці такое, А кантэйнэр ядзернай зброі. Уявеце ж сабе, якое Нас чакае каханьне!..
КАЛІ Б ТЫ БЫЎ ДАЛЁКІ Калі б ты быў далёкі, Мой сьпеў рыдаў бы нема, Твае б я чула крокі Паўсюдна, неадменна. Твае б я чула словы І плакала б натхнёна І я была б шчасьлівай У горычы штодзённай. Калі б ты быў далёкі, Я цалавала б кветкі, Твае б лавіла згукі У маркатаньні ветру, Заломваліся б рукі У роспачы маўклівай. Калі б ты быў далёкі - О, я была б шчасьлівай! Калі б ты быў далёкі. А ты жахліва блізкі, Бы зьвер мільёнавокі Ля бэзавай калыскі, Як сонца не за хмуркай, А побач і навокал, Як вока для кузуркі, Што заляцела ў вока. Калі б ты быў далёкі, Бы ў небе касманаўты, Ня пекліся б апёкі Там, дзе мяне кранаў ты. І ты б ня біўся токам, Такі жахліва блізкі, І я б раўла аблокам, Яктала да вятрыскі, Качала б голай лыткай У жалю і ў журбе І неймаверна брыдкай Была б сама сабе.
КОЦІКІ Вы чулі, як сьпяваюць коцікі, І асабліва — удваіх? Ім непатрэбныя наркотыкі, Ім дастаткова іх саміх. І сэрца поўніцца пяшчотаю Й красою навакольных зьяў, Імкнецца за кацінай нотаю, І разам зь імі кажа: МЯЎ!
БЕРАЖЭЦЕ ЗУБЫ! Я мыкала ў трубку старанна З усьмешкаю скрыўленых губ, І ты зразумеў, мой каханы, Што сёньня мне вырвалі зуб. І я засталася бяз зуба. Цяпер ён чакае мяне Ў тым месцы, дзе мы з табой, любы, Бываем пакуль толькі ў сьне. А сьніцца нам змрочная сьцежка, І зорачкай зьзяе над ёй Дзявоча-бяззубая ўсьмешка З прыгожай і чыстай душой.
БАЛЕРЫНА Сем гадзін. Тэатар поўны гледачамі, Быццам бочка - селядцамі, людзі пільна Сочаць, як пакутна поўзае па сцэне Балерына са зламанымі нагамі. Дырыжор бязрукі, палку ўзяўшы ў зубы, Мітусіцца перад скурчаным аркестрам Эпілептыкаў і паралізаваных, Што ўхапілі канвульсіўна інструмэнты. Гледачы ўсе спрэс глухія і сьляпыя, І тэатар за часоў Напалеона Зруйнаваны безнадзейна назаўсёды. А пад стольлю на паўвыскубаных крылах Сумна лётае здань нейкай іншай здані І палохае бядачку балерыну, Балерыну са зламанымі нагамі. А са столі я крычу пра злую долю, Зачапіўшыся нагой за жырандолю, Я крычу ня ролю. Я крычу ад болю.
ЛІСТ Я пішу гэты ліст у ААН Каб атрымаць дазвол Забіваць сатурніян. Гэта яны, сатурніяне праклятыя, Ва ўсім, ва ўсім вінаватыя. Гэта ад іх усе пошасьці й хваробы, Усе недароды і ўсе недаробы, Ад іх усе вырадкі і ўсе ўрады, Усе прафсаюзы і гіт-парады. Гэта ад іх завёўся жук калярадзкі, Юры Шаўчук і Аляксандар Градзкі. Гэта яны пад рознымі імёнамі Плююць і сьмецяць пад антычнымі калёнамі. І я ненавіджу іх усім сваім сэрцам, Пырскаю ў іх газавымі балёнчыкамі зь перцам. А яны бываюць у форме і ў падвале (Аднойчы яны мяне нават арыштавалі), А яшчэ яны бываюць з хаерамі і з іракезамі, З устаўнымі зубамі, на катафалках і з пратэзамі, Але я бачу іх на кожным кроку, Бачу наскрозь і з кожнага боку, Гэта яны, ненавісныя сатурніяне, Атруцілі ваду ў Ціхім акіяне, І калі вы гэтага ня бачыце ў вашым ААНе, Дык можа, вы ў ім таксама сатурніяне! Я не магу вам даслаць гэты ліст. Няхай яго атрымае Грынпіс. Такі ж зялёны, Такі ж шалёны, Ён зразумее Мае праклёны Па-свойму І дасьць мне Абойму. Цалую й бяру ў абдойму. Забойца сатурніян, Нехта Напалеян.
ДЗІЎНЫ ЗЬВЯРОК Нейк прывезьлі ў наш зьвярынец Вельмі дзіўную жывёлу. Вочкі-сонейкі са скрыні Аглядалі ўсё наўкола. Футра зьзяла, быццам поўня Над блакітнымі палямі. Вось які зьвярок цудоўны Пасяліўся побач з намі! Толькі лапкі аб падлогу Да крыві ён абівае, І яму на дапамогу Вартаўнік не пасьпявае. Скурка тонкая празь меру І ад дотыку рукі Рвецца горай за паперу І паўзе ва ўсе бакі. А ад позіркаў цікаўных Ён сумуе і марнее, І ад розных смачных страваў На мытуху ён хварэе. Ён нагадвае камэту, Закапаную ў пясок. А чаму - каб хтосьці ведаў, Каб хоць трошкі дапамог...
Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Восход. Солнцев. Книга VII

Скабер Артемий
7. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VII

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14