Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

За здаровы лад жыцця

Бурлак Вера

Шрифт:
КАБ ПАЎСЮЛЬ ДОБРА Дзе я, там паўсюль. А дзе мяне няма, там добра. Як бы гэта зрабіць, Каб паўсюль было добра, І пры гэтым мяне не забіць? ЗАНАДТА ВЯСЁЛАЯ Я вясёлая занадта дзеўка. Пры занадта сумным існаваньні Я — бы недарэчная прыпеўка На грамадзка значным пахаваньні. Я - нібы агністая вавёрка На застыла-чорным мёртвым дрэве. І, запнуўшыся на ўласным сьпеве, Я
сяджу і плачу горка-горка.
ЛЮДЗІ Ў ПАДЗЕМЦЫ Людзі ў падземцы губляюцца. Станцыі зачыняюцца. Ніхто ні пра што не пытаецца. Усе аб усім здагадваюцца.
АГЕНЬЧЫК У адзіноце я сяджу на тонкім кноце. На сіні сподачак сьцякае жоўты воск. Сьцячэ дашчэнту ён, і я ў адзіноце Сканаю, страціўшы сваю зямную вось. РУКУ ДА НАГІ Прывязалі мне руку да нагі, Але вельмі добрыя людзі. Не каб нехта благі! А ад добрых - няхай ужо будзе! ВАСЬМІ-З-ПАЛОВАЙ-ПАВЯРХОВЫ ПАДЦЭНЗУРНЫ ВЕРШ Я бачу, як шматпавярхова Размаўляе паэт з сусьветам: Шасьціпавярховай актавай, Чатырнаццаціпавярховым санэтам. Сусьвет той шматпавярховы На маю дзявочую памяць Прыводзіць нейкія словы, Якіх мне, на жаль, ня ўцяміць. САНЭТ З ПРЫЧЭПАМ Санэт ёсьць форма вершаваных твораў Дакладна з чатырнаццаці радкоў: Катрэнаў двух (казаў Міхась Лынькоў), Тэрцэтаў двух (казаў Філіп Кіркораў). Ня менш за форму тут істотны зьмест, Звычайна філязофскі і глыбокі. Спачатку ўсе ягоныя вытокі, А потым вынік, і - let's have a rest. У нас заўсёды гонар і дарога Тым, у каго санэтаў вельмі многа, Пішэце ж іх, чаго вам не стае? Тых, у каго ніводнага санэта, Ўсіх праглыне марудлівая Лета Або, наадварот, яны - яе, Што нават горш нашмат, няма размовы, Бо чалавек жа не гумовы!
ТРЫЯЛЕТ З ХВОСЬЦІКАМ У двох дамоў паехаў дах, У бок які - ня ў гэтым справа. Суседнім двом ужо цікава. У двох дамоў паехаў дах Наступных, нахіліўся гмах Суседні зьлева, потым справа... Ва ўсіх дамоў паехаў дах, У бок які - ня ў гэтым справа. Або камусьці шчэ цікава?
БЕЛАРУСКАЯ БАТАЛЬНАЯ БАСЭТЛЯ Бяскрыўдна, бясхмарна, бяскроўна Бандыты бамбілі бліндаж. Бліскуча бялела бавоўна - Бялізнавы бацькаў багаж. Бы баба, бабахала бойка Блажэючых бронемашын. Брыгада бэтоншчыкаў бойка, Бязгучна бухала бэнзын. Барбосам брахала балёнка, Барашкам бляяў бегемот. Бандыцкая боегалоўка Бяз болю брукуе банкнот. Бравурны брандмайстар бязвухі Бяз бою бярэ бастыён. Бы бачыць басэйн барматухі, Бяжыць баявы батальён. Бяжэце, браточкі-бандыты, Бязглузды будынак бамбіць. Бяз бруду буржуйскага быту Будуйце бясхмарнае “БЫЦЬ”!
ЗЯМЛЯ Закувала зязюля Званары загулі Земляробы зрабілі Заваліся зямлі Засінелі засосы З-за завалаў зямлі Зыкам звонкагалосым: “Задзяўблі! Задзяўблі!” (Зіга Зюзінскі) СПАЖЫЎЦЫ ЛІТАР Ходзіць дзед-літараед З хлопчыкам-літаралопчыкам, Са стажорам-літаражорам І баксёрам-літарасёрам.
*** Я заблукала ў кніжнай краме Паміж паліц са старадрукамі. Я зачапілася рукамі За крылы вокладак, цьвікамі Гатычных літар да радку Мяне прыбіў анёл зь віньеткі. А год праз сто ў тваю руку Я ў выглядзе засохлай кветкі Неспадзяваным падарункам Зьлячу і раптам апяку Цябе балючым пацалункам. Ты скажаш мацернае слова, І я сканаю канчаткова.
*** Ён кахаў яе сярод поля За квітнеючымі садамі, І аблокі плылі паволі Па-над вышкамі з правадамі. А паветра гуло і пела Тагасьветным таемным гукам. Выгіналася ў хлопца цела Ўжо гатовым да стрэлу лукам. І здавалася поўным шчасьце, Быццам зьдзейсьніліся ўсе мары: Ён шаптаў ёй замовы жарсьці, Цалаваў радзімкі і шнары, Прагнуў целам і прагнуў вокам, Прыціскаў да яе свой рот. А дзяўчына білася токам І была халоднай, як лёд.
ЛЕТА Абудзіся, калі раскіне ногі вясна, Абрасьце валасамі кветак поплаў І стары ясакар замарудзіць аблокі на Перакуленым дагары небам цёплым Дзённым сьвятле, А сэрцайка б’ецца, Толькі недзе справа, І мне здаецца, Я волас Паміж ног сусьвету, І дурной галаве Ці ёсьць да мяне справа, Калі нагамі Надышло лета?
ЗЛАМЫСЬНІЦЫ Улетку бярозы рабілі даляры фальшывыя. Увосень бярозы рабілі фальшывае золата. Узімку бярозы стаяць нерухомыя, голыя. Задумалі нешта. Напэўна, вясёлае.
ЖЫВІ Я вышчэрваюся насустрач сонцу. Яно мяне любіць. Калі мяне доўга няма, Яно плача. І таму, калі я гляджу на сьцяну, На якой напісана “Нежын”, Я чытаю на ёй: “Жыві”.
Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Восход. Солнцев. Книга VII

Скабер Артемий
7. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VII

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14