Чтение онлайн

на главную

Жанры

За здаровы лад жыцця

Бурлак Вера

Шрифт:
ШЧАСЬЛІВАЯ ДУША Шчасьлівая душа маўклівая. Скажы, душа, ці ты шчасьлівая? “Так, - кажа, - так, яшчэ якая!” Шчасьлівая і гаваркая.
МУМІЯ Нэннэка і яго сям’я заўсёды сьнедалі ў вялікім пакоі і заўсёды ў гэты час да іх прыходзіла мумія яна была вельмі прыгожая забальзамаваная па найвышэйшай клясе некаторыя нават думалі што гэта ня мумія а жывы чалавек яна разам з усімі сядала за стол працягвала рукі да ежы размаўляла і ўсьміхалася ела піла і потым часова зьнікала на заднім двары але гэта была сапраўдная мумія яе толькі дрэнна забінтавалі яна ня ведала што і навошта яна робіць і кажа да каго і куды прыходзіць і што такое яна сама дакладней ведала але гэта яе не цікавіла Нэннэка і яго сям’я таксама ведалі ўсю ейную падпазногціцу і галоўнае што яна сапраўдная мумія але
нікому пра гэта не казалі
ЁН МОЙ Аднойчы ўлетку нехта ржаваю пілой На дубе выразаў: “Ён мой”. Цяпер, у выніку дзівоснага здарэньня, Пад гэтым дубам ён ляжыць, Яго аплецены карэньнем. Вось так, амаль што выпадкова, Да дрэў прыходзіць наша мова, Каб недзе год праз тысяч пяць Нам моўчкі сьвечкамі стаяць, А ім хадзіць і размаўляць.
ЗОРАЧКА Прывітаньне, зорачка, Што падае зь неба чарнавокага, У якога дзьве зрэнкі, І абедзьве гасяць адразу ўсе колеры І запальваюць сьвятло або цемру. Прывітаньне! Мінуў сьветлавы год З таго часу, як мы разьвіталіся, Паміж намі колькі парсэкаў? Прывітаньне! Шалёны сабачка Падвалоквае ножкі, мішка палярны мые рыбак у студні. Прывітаньне! З таго часу, як мы разьвіталіся, Колькі зорных кароў Падаілі сябе на шляху салёным? Прывітаньне! Колькі часу Я ня бачыла зораў? З пазаўчора, напэўна. Прывітаньне, зоранька, прывітаньне!
ЛІСТ ТАЦЯНЫ Пішу да Вас. “Пішу” - дый годзе. І не адняць, і не дадаць. Вы можаце пры ўсім народзе Мяне зьнявагай пакараць. Але ці ў вашай то прыродзе? Ня дзеля шкадаваньня, не!
Вы так - ня кінеце мяне! Спачатку я маўчаць хацела. Маўчала б я, як бервяно, Калі б ня енчыла ЯНО. Каб не пацела, не карцела Яго чырвоненькае цела. Хіба б я бачыць Вас хацела, Каб я ад Вас не заляцела? Казалі: “Пазьбягай студэнтаў. Яны ня плацяць алімэнтаў. Яны ня думаюць жаніцца.” А я ня слухала, дурніца. І вось сяджу адна з малечам. Вучу яго нядобрым рэчам. Кажу: “Твой татка - іракез, Жыве ў Нью-Ёрку, п’е шартрэз. Як надакучыў наш экстрым - Адразу зьбег за свой Гальфстрым. Кажу: твой татка не герой, Каб яму ў дупу гемарой, Ня лётчык ён выпрабавальнік, А дробны хлус і гвалтавальнік. Ён зьбег - драўляная нага - Мне не пакінуў ні фіга, Ды толькі я яго прымушу, Я абтрасу яго, як грушу, Я адсуджу ў судзе, каб ён Плаціў штотыдня мне мільён (мільён даляраў, безумоўна, і не прыблізна так, а роўна!)”. Тут не шантаж і не тэрор. Мой татка - обэр-пракурор. Ён Вас прыцягне (не шкада!) Да Найвышэйшага Суда!
ДЫЯНІСІЙСКАЯ ФІЛЯЗОФІЯ На тонкай лёсачцы, Зь нябёсаў спушчанай, Гайдаўся Гайдэгер Напаўраструшчаны. А побач Крысьцева Сухое лісьціва Нагамі крэсьліла - Шукала крэсіва. На белым прапары, Напаўразгаданы, Драмаў падрапаны Пабіты Гадамэр. А Фэербах лавіў Іх у траве І фэербахаў іх Па галаве. А Ніцшэ зьнішчыў іх І перабіў, Засумаваў і новых Нарабіў.
ГАМЭР Як па пяску, рассыпаным па пляжы, Па камянёх, якія час зьбіраць, Ён раптам прыйдзе, спыніцца і ляжа, Каб дагары нагамі загараць. Зжаўцелы і распрануты да костак, Абжыты квадрыльёнам мурашоў, Устане раптам год празь дзевяноста І пойдзе спаць туды, адкуль прыйшоў. Яго ўжо там чакае валка лесу, Завеі, сьнежань, футравы каўнер... У белую сьляпую каламесу Сыходзіць белы і сьляпы Гамэр.
НЯ ТАК, ЯК ТРЭБА Усё ня так, як трэба. І вокамгненна згас. Стварожылася неба. Скапыціўся Пэгас. Лагодна мэтазгодна Набраў вядро вады. Зірнуў куды заўгодна. Сышоў у Нетуды.
БІБЛІЯТЭКА Маленькія скрываўленыя ручкі цягнуць кніжку з паліцы. Маленькія скрываўленыя ручкі, але толькі адна. Брудныя валасы і крывавыя вачніцы. Мне жахліва, але за сьпінай сьцяна. А перад носам таксама сьцяна, Са столі валіцца вапна, ціха і трапна, як ніколі раней. Што рабіць? Каталожныя скрыні вытыркаюцца з розных бакоў, б’юць мацней і мацней, панабілі мне гузакоў. Ногі мацаюць бібліёграфы ў выглядзе пацукоў. Шлях да выйсьця адрэзаны! Бібліятэкаркі ў выглядзе кажаноў зноў і зноў сядаюць на вочы, блытаюцца ў валасох, разьдзіраюць кіпцямі скуру, шкуматаюць у макулятуру. Вось, вятрыскам перапярэзаны, паркет прабівае ВАЮ!
кніжкі за ім, як птушкі, драпежныя пажыральнікі падлы, прагна выдзёўбваюць кішкі, на падлогу кідаюць мяса, трушчаць косткі... ГЭТА СОН! Я разьбіваю шкло ў вакне! Звон! Прачнуцца! Тэрмінова трэба прачнуцца! Гэта сон! Але раптам чужы? Нейкай Марфы або Пракопія? Мяне рэжуць шырокія вогненныя нажы. Нехта робіць зь мяне ксэракопію! Марфа! Марфачка! Абудзіся! Пракопка! Я кардонная картка. Я чорная кропка. Цяжка дыхаць. Я нічога не адчуваю. ГЭТА СОН! Але раптам... О Божа! Раптам нехта даўно ня сьпіць, Толькі сон ня можа спыніцца? Я ня выратуюся, мне ня жыць... Не! Ня трэба! Ратуйце! МІЛІЦЫЯ!!!
ПА ШЧАСЬЦЕ Зьбіраючыся плыць па шчасьце, свой карабель я назвала лайном - яно ж не патанае - але мастак-дызайнэр быў недалёкі чалавек і на карме накрэмзаў “ЛАЙНЭР”. І вырашыла я з хвіліны той ісьці па шчасьце пехатой. Я назавуся какай, і ніхто мне не зашкодзіць, бо ўсе ж упэўненыя, што гаўно ня ходзіць.
НЯ ЛІРЫК Не, я ня лірык — крый мяне хто можа, Чым можа, калі гэта дапаможа...

“ДЗІЦЯЧЫ АЛЬБОМ”

1. УЯВІ Мой маленькі чытач! Уяві сабе, што ты вялікі крумкач - Вялікі чорны крумкач, І дзяўбеш крывавую ежу, Якую я для цябе рэжу Па кавалках ад жывых зьвяроў Пляскатым зубчастым нажом! Уявіў, як пырскае кроў? Гэта табе не баржом! Уявіў, як шматкамі Ляціць крывавая воўна? Праўда, цудоўна!
2. ЛЯЛЬКА Калі ў першы раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Вельмі было балюча, І крычала я вельмі гучна. Калі ў другі раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Было ўжо ня так балюча. Я крычала ня вельмі гучна. Калі ў трэці раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Было зусім не балюча І нават амаль не калюча, А так, бы нехта казыча, памалу. Я рагатала. Калі ў чацьвёрты раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Яны мне ўжо надакучылі. Сказала, каб адчапіліся. Далей што было - забылася... Калі ў энны раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Зразумела я: гэта ключык. Ад мяне чакалі чагосьці, Ды нічога не атрымалася. Нехта, я чула, сказаў: “Здаецца, яна зламалася”. Я думала, мяне зьнішчаць Ці адарвуць галаву. А мяне проста закінулі на гарышча. Там я цяпер жыву.
3. ВАВЁРКІ Ці жывуць вавёркі ў норках? Не, яны жывуць у парках. Дрэвы там усе ў вавёрках, Быццам мёртвыя ў прыпарках.
4. ВІДАВОЧНАЯ Відавочна бачыцца Слыхавушна чуецца Векапомна помніцца Адпаведна ведаецца Толькі ж я жа ж несумнеўна За сабой сама сабой. Чуеш, відавочная?
5. У ТАЕ ДЗЯЎЧЫНКІ У тае дзяўчынкі сінія косы, Зусім сінія косы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі чырвоныя вочы, Зусім чырвоныя вочы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі зялёныя сьлёзы, Зусім зялёныя сьлёзы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі ружовыя акуляры, У якіх усе выявы ружовыя, Зусім ружовыя выявы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі белыя меркаваньні, Зусім белыя меркаваньні. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі на грудзях валасы, Кучаравыя чорныя валасы. А ў мяне такіх няма. А мне й ня трэба.
6. РАНІЦА (песенька Віні Пуха) З раніцы ў мяне такі настрой, Што хош напіся, а хош утапіся. Гэта не таму, што я самагубца ці п’яніца. Проста раніцы не пазьбегнеш. На тое яна і раніца.
7. У КІШЭНІ У маёй кішэні Жыве дзядзя Сеня І яго жонка Наташа. У іх на сьнеданьне каша, А на вячэру сыракваша. Прараблю ў кішэні дзірку. Будзе для іх параша. Кажа мне сябрук Воўка: Адпраў ты дзядзю Сеню Ў камандзіроўку Ў другую кішэню. А да цёці Наташы Пасадзі дзядзю Сашу (Дзядзя Саша жыве ў Воўкі Ў капюшоне вятроўкі). А я кажу: трэці — лішні. Пасадзім іх лепш да Надзі. Няхай яны зьядуць усе вішні Ў ейным кішэнным садзе.
Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел