Чтение онлайн

на главную

Жанры

Загадкавы святы
Шрифт:

– Хiба ўсе людзi не браты?
– паўтараў ён.
– Я прыйшоў да цябе з любоўю, а ты мяне цураешся!

Тады сэрца самага здзiчэлага пракажонага мякчэла, i ён са слязьмi прымаў яго пацалунак. Зрабiўшы гэта i агледзеўшы ўсе закуткi, каб упэўнiцца, што не прапусцiў нiкога - нi хворага ў пасцелi, нi дзiцяцi ў калысцы, - чужынец выходзiў i нецярплiва iшоў да наступнага дома.

Ён скончыў свой абход i зноў апынуўся на галоўнай вулiцы пасёлка позна ўночы. Некалькi пракажоных, якiя не спалi, убачылi яго ў гэты момант у святле лiхтара, якi трымаў брат Роз. Яны заўважылi, што яго твар быў бледны i мокры ад поту, i ад думкi, што ён ахвяруе сваiм здароўем дзеля iх, iм

зрабiлася прыемна. Брат Роз тым часам малiў яго крыху адпачыць, перш чым iсцi ў вялiкi лепразорый, што ён збiраўся зрабiць. Манах хацеў забраць яго ў сваю халупу, раз ужо ён не скарыстаўся з гасцiннасцi абата, але незнаёмы адмовiўся махам галавы. Яны перакiнулiся некалькiмi словамi, якiх нiхто не пачуў, i схавалiся ў цемры. Святы знiк, i ў тую ноч на вулiчках пасёлка больш не бачылi яго ценю. Усе былi перакананыя, што ён урэшце заначаваў у манаха. Паступова размовы сцiхлi, i цiша зноў запанавала на Гары Хворых.

6

Тама д'Арфёй падняўся незадоўга да першай ранiшняй малiтвы (яшчэ не было шасцi) i пайшоў у каплiцу, каб падзякаваць небу. Ён прабыў там зусiм нядоўга, бо яму было вельмi цiкава даведацца, як там новы госць лепразорыя. Выходзячы, ён напаткаў Жана Маяра. Той акурат скончыў ранiшнi абход у лякарнi. Лякарня, або, як казалi, Божы дом, уяўляла сабой доўгi барак, дзе размяшчалi хворых, стан якiх вымагаў сталага лячэння. Манахаў, якiя хадзiлi б ля хворых, не было, а брат Роз часцей за ўсё быў заняты iншымi справамi, i таму лекар патрабаваў ад пракажоных, якiя яшчэ былi чагосьцi вартыя, па чарзе глядзець хворых, што яны рабiлi, не хаваючы агiды.

Жан Маяр размаўляў з братам Розам. У адказ на пытанне: "Дзе ён?", якое абат задаў яшчэ здалёк, ён пацiснуў плячыма i буркнуў:

– Пайшоў да вялiкага лепразорыя. Пайшоў яшчэ давiдна, пераначаваўшы ў Божым доме.

– У Божым доме! Але ж наша ўбогая лякарня заваленая хворымi, нават пракажоным не хапае ложкаў.

– Ён так пажадаў, - сказаў брат Роз, - ён спаў з двума самымi страшнымi хворымi.

– Ён спаў з пракажонымi?!

– Ён так пажадаў, - паўтарыў манах.
– Ён паспаў усяго некалькi гадзiн, а перад тым дапамагаў даглядаць хворых.

Мэтр Жан, - сурова сказаў абат, - хiба гэта не захапляе вас?

– Не спрачаюся, гэта смелы ўчынак, i я не адмовiўся б, каб бог паслаў нам добраахвотнага санiтара, да таго ж святога. Я не пярэчыў бы гэтаму, калi б святы дух не выяўляўся ў iм праз шкодную гарачку. Ён ашалеў. Калi так пойдзе далей, яго здароўе не вытрымае. Да таго ж няма хваробы больш шкоднай за шаленства, нават калi яно святое, i сёння з ранiцы ўсе мае лайдакi заразiлiся iм. Гэтыя эмоцыi нiчога iм не дадуць. Вам трэба ўжыць свой аўтарытэт, каб прымусiць яго крыху сцiшыцца i праяўляць сваю святасць больш памяркоўна. Гэта вам кажа медык. Баюся, каб уся гэтая ўзрушанасць не перарасла ў вар'яцтва.

Абат задумаўся. Ён ведаў, што яго сябар - чалавек цвярозага розуму i добры лекар i што ён часта, як бы мiмаходзь, дае добрыя парады. Ён сам не ўхваляў нiякiх эксцэсаў, i, хоць ён не прызнаваўся сабе ў гэтым, яго бянтэжылi паводзiны незнаёмага.

– Не мая воля патушыць святы агонь, - сказаў ён, - але, магчыма, мне ўдасца пераканаць яго паберагчы свае сiлы дзеля самой яго мiсii.

– Тады правядзiце мяне. Я павiнен наведаць вялiкi лепразорый. Мы абавязкова сустрэнем гэтую птушку, i вы зможаце яго паўшчуваць. Сёння я збiраюся заначаваць на паўдарозе да вяршынi, а заўтра падымуся на самы верх. Ужо даўно я не адведваў майго цемнаскурага калегу.

Гэтай фамiльярнай фразай пра мурына, якi

жыў на вяршынi, Жан Маяр намякаў на элементарныя веды ў медыцыне, якiя, як яму здалося, ён у таго разгледзеў. Але нiякi жарт не мог уратаваць абата ад трымцення, калi гаворка iшла пра чорную жудасць. Аднак лекар стаяў на сваiм:

– Апошнiм часам вы не пакiдалi сценаў манастыра, а гэта вам не пашкодзiла б. Пракажоным патрэбен мацыён у разумных межах.

З хвiлiну абат вагаўся. Яго зусiм не вабiла правесцi ноч дзе бог дасць. Але лекар меў рацыю: ён не выяўляў нiякага жадання пакiдаць манастыр i адчуваў дакоры сумлення за тое, што стараўся пазбягаць сустрэч са страшнымi пракажонымi. Да таго ж яму карцела як мага хутчэй пабачыць чужынца. I ён наважыўся.

– Пойдзем, - сказаў ён.
– Сядзенне ў чатырох сценах кепска адбiваецца i на душы, i на целе. Я з вамi.

Яны выйшлi з манастыра разам з верным братам Розам, якi нёс скрынкi з лекамi, i з маладым пракажоным, на якога нагрузiлi коўдры i харч. Гэты пракажоны прыслужваў абату. Тама д'Арфёй не адважваўся прызнацца нават сабе самому, што выбраў яго з эгаiстычных меркаванняў: праказа ледзь закранула яго твар, i ён быў амаль чалавечы.

Спачатку яны iшлi праз палеткi каля манастыра. Навокал было хораша, сцежка падымалася ўгору не настолькi крута, каб замiнаць размове. Сябры гутарылi. Жвавыя рухi i ранiшняе паветра ўзбадзёрылi абата. Праходзячы праз вiнаграднiк, вiно з якога абат пiў штодня, ён узнёс хвалу небу за багаты ўраджай i пахвалiў брата Роза за добры догляд. Дабрадзейны манах пачырванеў ад задавальнення.

– Зямля тут добрая, - сказаў ён, - пагана, што вышэй яна нiкуды не вартая. А нам трэба будзе ўзараць яшчэ. Што нi год ратоў усё прыбывае.

– Праказа забiвае павольна, - мудра заўважыў лекар.

I праўда, насельнiцтва лепразорыя ўсё расло, i гэта турбавала абата. Праказа не толькi павольна забiвае, але i зусiм не стрымлiвае iнстынкт размнажэння. Жан Маяр нават сцвярджаў, што яна распальвае сексуальныя апетыты. Сапраўды, нараджалася больш, чым памiрала. Дзецi, якiх немагчыма было iзаляваць, зараджалiся праказай, ледзь паспеўшы з'явiцца на свет, i былi асуджаныя на тое, каб не ведаць у сваiм жыццi нiчога, акрамя Гары Хворых.

Пры кожным такiм нараджэннi - у большасцi яны былi пазашлюбныя - абат уздыхаў, а лекару, якi прымаў роды ў пракажонай, рабiлася непамысна. Адзiн прапаведаваў цнатлiвасць, другi асцярожнасць, i абодва з аднолькавым поспехам.

Пракажоныя не баялiся пракляццяў, пагарджалi парадамi i штоночы так шчыравалi, што гэта не магло застацца без вынiкаў. Не здатны выкаранiць зло, Тама д'Арфёй намагаўся абмежаваць яго з дапамогай вянчанняў i хрышчэнняў, да якiх усе ставiлiся абыякава. Лекар кляўся, што будзе скручваць галовы загадзя асуджаным небаракам, але нiколi не мог на гэта адважыцца. Такiм чынам колькасць падданых Яе Вялiкасцi Праказы ўвесь час расла.

Абат уздыхнуў, але не адказаў брату Розу. Яны мiнулi палi. Дарога зрабiлася больш крутая. Неўзабаве, за паваротам, перад iмi адкрылася панарама далiны, над якой узвышалася Гара Хворых. На поўднi было ясна, i можна было разглядзець кожнае дрэва вялiзнага лесу. У другiм баку было наадварот: ад горада слаўся, ахутваючы наваколле, чырванаваты туман.

– Я яшчэ ўчора заўважыў яго, - сказаў лекар.
– Дзiўны туман. Сонца не разганяе яго.

– Гэта пыл, - сказаў брат Роз.
– Воблака стаiць над дарогамi i сцежкамi. Памятаю, у дзяцiнстве я бачыў такое, калi быў кiрмаш. Купцы з усяго каралеўства з'ехалiся ў горад. Дарогi былi проста пераараныя вазамi i вершнiкамi.

Поделиться:
Популярные книги

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Идеальный мир для Социопата 2

Сапфир Олег
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР