Чтение онлайн

на главную

Жанры

Загадкавы святы
Шрифт:

– Мажлiва, кiрмаш цi вялiкае свята.

Нейкi час яны стаялi засмучаныя, не кажучы нi слова. У сваёй турме яны не бачылi нiчога, акрамя праказы, i сяк-так мiрылiся з лесам, але досыць было iм глянуць на далiну, як у iх абуджалiся ўспамiны пра знешнi свет i выклiкалi тугу, якую ўзмацняў няспынны гул званоў, што далятаў здалёк. Жан Маяр паспрабаваў у звыклай для яго форме развеяць гэтую тугу:

– Што нам дым i гоман у далiне, абат! Не сумняваюся, гэта адно з вашых новых рэлiгiйных святаў. Звоняць як апантаныя. Можа, здарыўся нейкi цуд? На добрую навiну злятаецца процьма пiлiгрымаў i гандляроў, якiя прагнуць збыць свой няпотраб. Мы смяёмся з усяго гэтага.

Хiба ад учора ў нас няма свайго святога?

– Урэшце, вы маеце рацыю, мэтр Жан, - сказаў абат.
– Бог пасялiў нас на Гары Хворых i паслаў нам святога, каб нам стала сорамна за наш эгаiзм. Я ўпэўнены, што ў глыбiнi душы вы адчуваеце тое, што i я: нiхто не можа бясконца жыць без любовi i мiласэрнасцi.

– Так, - сказаў лекар, - аман, абат, але мне не церпiцца зноў убачыць гэтага Месiю пры дзённым святле... А вось, здаецца, i ён.

Яны падышлi да лясiстай зоны, дзе было шмат хацiн, якiя стаялi даволi далёка ад сцежкi. Чужынец быў тут. Ён стаяў нерухома, абапёршыся спiнай на дрэва, лiсце якога напалову хавала яго. Ён не заўважыў iх, увесь паглыблены ў назiранне за тузiнам малых, якiя, здавалася, былi цалкам захопленыя нейкай дзiўнай цырымонiяй. Большасць нерухома сядзела ў тры рады на кукiшках. Адзiн, у цёмных лахманах, стаяў перад гуртам на каленях. Крыху далей тварам да iх стаяў, як падалося, галоўны ў гэтай хеўры. Ён нешта казаў i махаў рукамi. Яны не заўважылi нi чужынца, нi тых, што прыйшлi пасля яго.

Абат хацеў выдаць сваю прысутнасць, калi Жан Маяр цiха сказаў:

– Стойце цiха, мне хочацца паглядзець на яго, калi ён думае, што яго нiхто не бачыць.

– Але што робяць дзецi?

– Гэта проста гульня.

– Гульня?

– Паназiраем за iмi. Хiба не яны заўтрашнi дзень лепразорыя? Улюбёная iхняя гульня. Пракажоныя дзецi гуляюць у пракажонага.

На галаву таго, што стаяў на каленях, была накiнута чорная тканiна, а да грудзей быў прышпiлены шматок чырвонай, - неахайна выразанай у форме сэрца. Ён прадстаўляў пракажонага. Старэйшы хлопчык, якi стаяў перад iм, iмiтаваў абрад адпявання. Скончыўшы чытаць малiтвы, у якiя ён устаўляў словы, падобныя гучаннем да лацiнскiх, ад чаго прысутныя проста памiралi са смеху, хлопчык нахiлiўся i кiнуў некалькi жменяў зямлi на галаву таму, што стаяў на каленях, сказаўшы пры гэтым:

– Гэта значыць, што ты памёр для гэтага свету.

Хлопчыкi ў трох радах шапталiся i штурхалi адзiн аднаго локцямi. Пракажоны ўпаў нiцма. Завадатар казаў далей:

– Я забараняю табе калi-небудзь уваходзiць у царкву, наблiжацца да людзей.

– Я назаўсёды забараняю табе мыць рукi ў крынiцах, ручаях цi ў якой iншай вадзе, акрамя той, што ў тваёй мiсцы.

– Ты не надзенеш нiякай вопраткi, акрамя вопраткi пракажонага.

– Я забараняю табе, калi ты будзеш у дарозе, адказваць таму, хто звернецца да цябе з пытаннем, перш чым ты не станеш так, каб вецер дзьмуў у твой бок, каб не заразiць гэтага чалавека. Больш таго, з гэтага часу ты будзеш пазбягаць вялiкiх дарог, каб нiкога не сустрэць.

– А калi ты будзеш iсцi па палях, я забараняю табе дакранацца да агароджаў i кустоў каля сцежкi.

– Я забараняю табе дакранацца да каго б нi было, асаблiва да дзяцей i маладых людзей.

– Ад сёння я забараняю табе есцi цi пiць з кiм-небудзь, апрача пракажоных.

Скончыўшы сваё павучанне, ён махнуў рукой. Пракажоны ўстаў i падышоў да шырокай ямы, бразгаючы дзвюма жалязякамi, звязанымi разам, якiя замянялi ляскотку. Калi ён iшоў, усе астатнiя адсоўвалiся ад яго, затыкаючы насы i ўдаючы самую вялiкую агiду. Ён лёг у магiлу. Iншыя пачалi

здалёк кiдаць жменямi зямлю, пакуль не засыпалi яго напалову.

У жыццi гэта называецца separatio leprosarum - цырымонiя, якая папярэднiчае iнтэрнаванню ў лепразорый новавыкрытага пракажонага i якая выкрэслiвае яго з лiку жывых. Дзецi, якiя нарадзiлiся ў лепразорыi, не спазналi яе на сабе, але яна так уразiла iх бацькоў, што яны ўвесь час гаварылi пра яе мiж сабой, параўноўваючы розныя яе варыянты. Вялiкiя i малыя ведалi рытуал да драбнiц.

Хлапчукi ўнеслi столькi рэалiзму ў гэтую iмiтацыю, што гэта ўразiла абата. Што ж да лекара, якi пад час сваiх падарожжаў нагледзеўся такiх забаў, то яго больш цiкавiла рэакцыя чужынца на ўсё гэта. А той быў, здавалася, зачараваны гульнёй. Калi дзецi скончылi, ён выйшаў да iх са сваёй схованкi. Жан Маяр адзначыў, што ён быў бляднейшы, чым напярэдаднi. Стомленасць i недасыпанне адбiлiся на яго зняможаным твары. Аднак вочы гарэлi нейкiм амаль драпежным агнём.

Калi ён падышоў, дзецi змоўклi. Адзiн, самы малодшы, заплакаў i ўцёк. "Яшчэ крыху, i яны разляцяцца, як чарада вераб'ёў", - падумаў лекар. Але чужынец усмiхнуўся i загаварыў спакойным голасам, i яны пачалi слухаць i хутка зацiкавiлiся.

Абат зноў хацеў быў падысцi, але Жан Маяр спынiў яго.

Яны здагадалiся, што чужынец распытвае пра гульню. Раптам па ўсiм наваколлi разнёсся яго смех, якога яны яшчэ не чулi. Смяяўся ён, як i гаварыў, праз зубы. Хутка стала ясна, што ён прапаноўваў хлапчукам прыняць яго ў гульню i тыя, зацiкаўленыя, згадзiлiся.

Новая гульня была прасцейшая, але таксама iнспiраваная праказай. Цяпер старэйшы хлапчук начапiў на сябе належныя аксесуары i выконваў ролю пракажонага. Астатнiя, крычучы ад страху, уцякалi, а ён ганяўся за iмi, бразгаючы сваiмi жалязякамi. Той, каго ён даганяў, павiнен быў замянiць яго. Але чужынец па-свойму ўвайшоў у гэтую гульню: замест таго каб уцякаць ад пракажонага, ён пайшоў яму насустрач, абняў, прыцiснуў да сябе i пацалаваў.

Калi ён адпусцiў хлопчыка, той выглядаў збянтэжаным, але незнаёмы ласкава загаварыў да яго, i тады ўся гурма сабралася вакол iх. Падобна было, што ён звяртаўся да iх з чымсьцi накшталт казанi, з якой лекар i абат разабралi толькi знаёмае ўжо пытанне, сказанае з горкiм папрокам:

Хiба ўсе людзi не браты?

– Вось дык прапаведнiк!
– прашаптаў Жан Маяр.
– Абат, гэта ваш сур'ёзны канкурэнт.

Падобна было, што ён ахрысцiў свавольнiкаў у сваю веру. Калi гульня ўзнавiлася, яна стала дэманстрацыяй мiласэрнасцi. Чужынец стаў выконваць ролю пракажонага, а хлопчыкi, замест таго каб уцякаць, кiдалiся ў ягоныя абдымкi i цалавалi яго.

Усе яны, у тым лiку i той хлопчык, што з плачам уцёк, але потым вярнуўся, пабывалi ў яго абдымках. Пасля гэтага, быццам страцiўшы ўсякую цiкаўнасць да гульнi, ён раптам адкiнуў вэлюм i чырвонае сэрца i, нiчога не сказаўшы, iмклiва пайшоў прэч, угору па схiле. Ён пайшоў так нечакана, што дзецi аслупянелi.

Сябры рушылi далей. Яны маўчалi, паглыбленыя ў думкi i зберагаючы сiлы, бо неба аблажылi хмары, а спёка стала невыносная.

– Абат, - раптам сказаў Жан Маяр, - назiраючы за iм, я раптам западозрыў яго ў махлярстве.

Тама д'Арфёй запратэставаў - з тым большым абурэннем, што i яго самаго збянтэжылi i занепакоiлi паводзiны чужынца.

– Мэтр Жан, - сурова сказаў ён, - асабiста я не ўбачыў нiчога, акрамя ўрока мiласэрнасцi, дадзенага дзецям, якiя, не маючы на ўвазе нiчога кепскага, знайшлi сабе брыдкую забаву. I ўрок быў карысны. Яны больш не будуць гуляць у гэтыя жорсткiя гульнi.

Поделиться:
Популярные книги

Последний попаданец 8

Зубов Константин
8. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 8

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Странник

Седой Василий
4. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Странник

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V