Загадкавы святы

на главную

Жанры

Поделиться:

Загадкавы святы

Загадкавы святы
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

П'ер Буль

Загадкавы святы

Пераклад: А.Мароз

Блiзкай сяброўцы, чый заўжды неспакойны дух

мiласэрнасцi натхнiў мяне на гэтую жудасную гiсторыю

1

Незнаёмы дабраўся да лепразорыя, калi сонца апускалася над далiнай. Iшоў ён неяк няроўна. Падымаючыся па схiле Гары Хворых, ён то ледзь перастаўляў ногi, апусцiўшы плечы i нахiлiўшы галаву, нiбы зусiм знясiлены, то выпростваў сваё доўгае цела i паскараў хаду. Тады здавалася, што ён перамагаў стому напружаннем волi, незвычайную сiлу якой выдавалi рысы ягонага твару, нiбы яму было вельмi важна без спазнення дабрацца да мэты сваёй вандроўкi. Хоць было горача, на iм была доўгая, да пят, карычневая хламiда з воўны. Яго твар быў брудны ад поту i пылу. Каля крыжа, што пазначаў мяжу ўладанняў праказы, ён прысеў на камень, выпусцiў з рук

свой кiй, на канцы якога матляўся невялiчкi клуначак з пажыткамi, i, зняможаны, нейкi час сядзеў нерухома, цяжка дыхаючы.

Праз хвiлiну ён быў на нагах, даўжэзны цень ад яго постацi падаў на зямлю паралельна ценю крыжа, яго вочы гарэлi, хударлявы скуласты твар раптам прасвятлеў. Непадалёку, каля агароджы, якою быў абнесены манастыр i невялiчкi пасёлак пры iм, ён заўважыў брата Роза, якi глядзеў на захад сонца, перад тым як iсцi званiць да вячэрняй iмшы.

Брат Роз i абат былi апошнiя манахi, што засталiся ў лепразорыi. Як любiў паўтараць лекар Жан Маяр, праказа забiвае павольна, але памалу яна дала рады ўсiм манахам, апроч тых, хто памёр ад старасцi. Тыя, што прыйшлi сюды, калi заснавалася калонiя, за часамi караля Луi Святога*, паўмiралi, i даўно ўжо нiхто не прыходзiў iм на змену. Брат Роз быў адзiн з апошнiх прадстаўнiкоў той кагорты. Ён прыйшоў сюды зусiм малады, недзе на пачатку стагоддзя. Праказу ён падхапiў шмат гадоў пазней, i яго моцны сялянскi арганiзм упарта змагаўся з хваробай. У шэсцьдзесят гадоў праказа яшчэ не апанавала яго, хоць адзнакi яе выразна былi вiдаць на руках i твары. Усё яшчэ жвавы, брат Роз быў неабходны лепразорыю чалавек. Ён дапамагаў абату пад час службы, званiў да малiтвы, даглядаў ляжачых хворых, насiў лекi за доктарам, назiраў, як абраблялiся палi, а таксама хаваў нябожчыкаў, бо хоць праказа i сапраўды забiвала павольна, але рэгулярна.

* Луi Святы - кароль Францыi Луi IX (1226-1270), з дынастыi Капетынгаў, быў вядомы сваёй рэлiгiйнасцю.

Незнаёмец перасек пазначаную крыжам мяжу i хуткiмi крокамi наблiзiўся да брата Роза, якi здзiўлена назiраў за iм. Непадалёк ад манаха чалавек раптам спынiўся, i на яго твары з'явiўся дзiўны выраз незадаволенасцi, быццам ён, разгледзеўшы наплечнiк* i сутану, быў расчараваны нечаканай сустрэчай. Аднак уважлiва ўгледзеўшыся, ён убачыў на твары брата Роза знакi, якiя тым часам гаварылi самi за сябе: прыпухлыя павекi i надброўныя дугi, такiя ж губы, тоўсты расплылы нос, гладкi, быццам рагавы, лоб, пакрыты падобнай да мякiны луской чэрап. Гэтыя сiмптомы, што выклiкалi ў кожнага агiду i жах, здаецца, супакоiлi яго, вочы ў яго зноў загарэлiся, а скулы пачырванелi ад дзiўнай узбуджанасцi.

* Частка ўбору манаха - кавалак тканiны, якi пакрываў плечы i спускаўся на грудзi i спiну.

Ён зрабiў у бок манаха два крокi. Той выставiў наперад сваю схуднелую руку, спрабуючы спынiць яго. Але незнаёмы не звярнуў нiякай увагi на гэты жэст i хутка iшоў да манаха. Гэта магло б напалохаць брата Роза, калi б нешта яшчэ магло палохаць пракажонага з Гары Хворых.

Невядомы вiдавочна не меў нiякiх дрэнных намераў. Ён падышоў да брата Роза, стаў на каленi, схапiў яго рукi, паднёс да вуснаў i палка пацалаваў. Манах, якi быў аслупянеў, вырваўся i адступiў на крок.

– Назад, чужынец! Хiба ты не ведаеш, што тут лепразорый? Цi, можа, думаеш, што сутана ўберагла мяне ад заразы? Я не нашыў чырвонага сэрца i не нашу ляскоткi*, бо мы тут усе такiя, мы нiколi не выходзiм за крыж i нiхто з тых, што жывуць у далiне, не прыходзiць сюды. Ды ты зiрнi на мой твар. Я пракажоны, як i ўсе, хто жыве на гэтай гары.

* Пракажоны павiнен быў насiць на адзеннi знак у выглядзе чырвонага сэрца i ляскотку, каб загадзя папераджаць здаровых пра сваё наблiжэнне.

– Ведаю, брат мой, - адказаў незнаёмы.
– Бог накiраваў мяне да Гары Хворых. Я свядома прыйшоў да пракажоных, i ты першы, каго я сустрэў. Прывiтай мяне пацалункам.

Брат Роз здрыгануўся. Ён прывык чуць толькi сiплыя галасы пракажоных, i гэты вельмi нiзкi i глыбокi голас узрушыў яго, выклiкаў прадчуванне, што ён не можа належаць звычайнаму чалавеку. Незнаёмы развёў для абдымкаў рукi i зноў наблiзiўся да яго. Гэтым разам манах не думаў ухiляцца, i незнаёмы моцна абняў яго i, прыцiснуўшыся сваiм тварам да ягонага, доўга цалаваў яго папсаваныя праказай шчокi.

Тады брат Роз, аслеплены i

адурманены цудоўным водарам, якi iшоў ад дыхання незнаёмага, зразумеў, хто гэта такi. Гэтая здагадка раптоўна апякла яго наiўную душу. Як толькi незнаёмы адпусцiў яго, ён, нават не пакланiўшыся, павярнуўся i кiнуўся бегчы да лепразорыя, крычучы на ўсе грудзi:

– Святы, святы! Брат абат! Бог паслаў нам святога!

2

У той час, пры Фiлiпе Валуа*, лепразорый на Гары Хворых ужо даўно не меў нiякiх зносiн з астатнiм светам. Гэта было асобнае каралеўства са сваiм уласным манархам, немачнае каралеўства праказы, якое выклiкала ў людзей страх i нянавiсць. Нiводзiн жыхар далiны не рызыкнуў бы падняцца на тую гару, i калi б якi пракажоны надумаў спусцiцца ў якую-небудзь вёску, то дабром гэта не скончылася б. Крыж каля ўвахода ў лепразорый быў неадольнай перашкодай.

* Фiлiп Валуа - Фiлiп IV, кароль Францыi (1328-1350), пад час яго праўлення пачалася стогадовая вайна з Англiяй (1337-1453).

Толькi калi прыбываў новы хворы, пракажоныя маглi здалёк бачыць здаровых людзей. У такi дзень своеасаблiвая працэсiя на чале з кюрэ падымалася на гару. Наперадзе натоўпу, скарыўшыся лёсу i не спрабуючы ўцячы, слухмяна iшоў адрынуты, якога падганяла магутная сiла людской агiды i жаху. Вiлы, якiмi хто-нiхто размахваў у натоўпе, былi непатрэбныя. Каля крыжа ён спыняўся i пачынаў махаць сваёй яшчэ новай, блiскучай на сонцы ляскоткай, а iншыя, стоячы воддаль, пачыналi прарэзлiва крычаць. Абат месiр Тама д'Арфёй, пачуўшы гэты лямант, уздыхаў, выходзiў за агароджу i iшоў насустрач. Часам з iм быў брат Роз, бо сяляне не цярпелi, калi збiралася шмат пракажоных. Кюрэ здалёк выкрыкваў iмя новага прыбыльца i афiцыйна сведчыў, што гэты чалавек быў зажыва адпеты, потым коратка пераказваў навiны, i на гэтым усё канчалася, працэсiя хуценька паварочвала назад. Выгнаннiк разам з абатам павольна ўступалi ў каралеўства праказы.

Гэтае каралеўства было мiнiяцюрнай копiяй знешняга свету, са сваёй iерархiяй i сацыяльнай няроўнасцю. Абат напачатку спрабаваў быў паламаць бар'еры, якiя ўвесь час паўставалi мiж рознымi групамi пракажоных, але ўжо даўно зразумеў марнасць сваiх намаганняў. Мэтр Жан Маяр, фiлосаф i адмысловы лекар, штодня знаходзiў выдатныя довады, каб пераканаць яго, што такi парадак неабходны для iснавання любога грамадства, нават калi яно складаецца з адных пракажоных.

Касты выдзяляла сама праказа, бясконца разнастайная паводле сваёй прыроды i свайго разбуральнага ўздзеяння на чалавечы арганiзм. Тыя, каго яна толькi ледзь закранула, чый твар быў толькi дэфармаваны, але не раз'едзены, чыё цела не пакрылася агiднымi язвамi, утваралi арыстакратыю i жылi пры манастыры ў гэтак званым малым лепразорыi. Яны раўнiва аберагалi свае прывiлеi i глядзелi на iншых хворых як на нячыстых iстот. Астатнiя жылi ў халупах, за мурамi манастыра. Iхнiя паселiшчы ўсе разам утваралi вялiкi лепразорый. Яны сялiлiся на схiлах гары тым вышэй, чым агiднейшыя былi ў iх праявы хваробы. Падобная да цукровай галавы ў выглядзе конуса гара была падзелена на зоны, што апярэзвалi яе. Зоны гэтыя звужалiся з наблiжэннем да вяршынi i давалi прытулак пракажоным з усё больш жахлiвым выглядам. Апошнюю зону часам называлi верхнiм лепразорыем, што было сiнонiмам праклятага месца. Урэшце, на самай вяршынi жыў мурын з Афрыкi, абiсiнец, якога прывезлi з апошняга крыжовага паходу рыцары i кiнулi, калi агледзелi ў яго праказу.

Мэтр Жан Маяр, якi ў свой час вучыўся ў Салерна i прачытаў там славуты твор Дантэ, часам параўноўваў Гару Хворых з Пеклам фларэнтыйскага паэта, якое дасцiпны дэман перавярнуў так, што заднiца апынулася вышэй за галаву i вастрыё конуса калола неба.

Жыхары малога лепразорыя - гэтая элiта - дзялiлiся на некалькi iзаляваных адзiн ад аднаго класаў: iльвападобныя, сабакападобныя, быкападобныя, свiнападобныя, пракажоныя з тварамi сатыраў i розныя iншыя. Яе вялiкасць Праказа забаўлялася, з незвычайнай шчодрасцю надаючы знешнасцi сваiх падданых самыя фантастычныя рысы. Уся гэтая арыстакратыя жыла ў манастырскiм пасёлку i пакiдала яго толькi, каб пайсцi здалёк паназiраць за работай на палетках, дзе працавалi пракажоныя з вялiкага лепразорыя, з нiжняй яго зоны, а гэта значыла, што iхняя знешнасць была ўжо занадта агiднай. Апрача лекара, брата Роза i часам абата, нiхто з тых, хто жыў у сценах манастыра, не разыкаваў падняцца ў верхнюю зону.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.8 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[6.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[6.4 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Идеальный мир для Социопата 2

Сапфир Олег
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР