Закрываўленае сонца
Шрифт:
– Вы госьцiкi, прабачце нам, што нiчога спiцыяльнага нiма, - гаварыў Пракоп.
– Каб-жа гэта чалавек ведаў...
– Ну ды што ты, навошта гэта, Пракоп?
– зьдзiвiўся Хвёдар.
– Усё во, што маеш i ёсьць для нас спэцыяльнае.
– А калi Мiкола вернецца, Янук?
– Нi казаў.
– Заседзiцца можа.
– Гэта твой другi сым?
– зацiкавiўся госьць.
– Так. На сяло недзе пашоў.
Як на добрую згадку, адчынiлiся дзьверы й на парозе стаяў Мiкола. У хату ўвайшоў нясьмела, спачатку зiрнуў на незнаёмых людзей, пасьля на
– Мiкола, от i ты на добры ўспамiн. Паглядзi, якая ў нас вялiкая радасьць у хаце: гэта во мой брат Хвёдар, яго жонка Марыя i сын Уладзiмер, адрэкамэндаваў бацька.
– Здрасьця, - прывiтаўся Мiкола.
Госьцi спасьцераглi, што хлапец кульгае, але нiхто пра прычыну не распытваўся.
– Дома, значыцца, бацьку памагаеш, цi ў школе?
– спытаў Хвёдар.
– I дома, i за шаўца вучуся, усяк бываiць, - адказаў Мiкола.
– Гэта за каго вучышся?
– не зразумеў дзядзька.
– За сапожнiка, - ператлумачыў хлапец.
– Ага, так, шавец - гэта сапожнiк, - сказаў Хвёдар i спытаўся Пракопа: - Нi расказваў ты мне пра жонку. Калi памерла?
Пракоп уважна паглядзеў на гасьця, памяркаваў.
– Пачакай, братка, пасьля раскажу. Давай перш перакусiм.
Селi госьцi за стол бяз прынукi, Пракоп - на табурэце напрыканцы стала, Хвёдар i Марыя - на лаве ля сьцяны, а хлопцы - насупраць iх.
– Перш памолiмся, - сказаў цiха Пракоп.
– У iмя Айца й Сына й Сьвятога Духа, амiнь. Госпадзi, Божа наш, багаславi гэту яду i ўсiх за сталом. Дай нам усiм здароўя й даруй нам грахi нашы. Дзякую Табе, Госпадзi, за тое, што вярнуў брата майго й сям'ю ягоную. Дзякуй Табе, Госпадзi, за ласкi Твае вялiкiя для нас. Нiхай iмя Тваё вялiкае славiцца сягоньня, заўтра й на вякi вякоў. У iмя Айца й Сына й Сьвятога Духа, амiнь.
Перахрысьцiлiся ўсе тры лiтоўскiя Бахмачы, а госьцi сядзелi й няўцямна пазiралi адзiн на аднаго. Сам Пракоп, звычайна сядаючы за стол перад спажывай, адно хрысьцiўся, але сяньня, паднечаны нязвычайным здарэньнем, наважыў падзякаваць Богу за вялiкую ласку Ягоную. Пасьля малiтвы спасьцярог, што недаверкаў, мусiць, за сталом госьцiць.
– Дык, калi пазволiце, па чарачцы, - запрапанаваў Хвёдар i ўзяўся за пляшку.
– Будзь добры, - сказаў Пракоп, - налiвай. Ну толька адну кроплю для мяне.
Брат набухтырыў Пракопу поўную чарку.
– Ну а вам?
– спытаў Хвёдар хлопцаў, налiўшы жонцы й сабе.
– Будзеце пiць?
– Я вып'ю, - адказаў Мiкола.
– Я нiколi ня пiў, - прызнаўся Янук.
Хвёдар налiў Мiколу поўную, Януку - трэцюю часьць, а сыну - палову чаркi.
– Усе будзем сьвяткаваць гэты дзень, калi мы, пасьля так доўгай разлукi нарэшце спаткалiся. Таму прапаную ўсiм выпiць!
– тлумачыў госьць, устаючы.
– Дай, Божа, здароўя вам i нам, - падтрымаў Пракоп.
– Дык за здароўе!
Пракоп ледзь вусны памачыў. Марыя Iванаўна й Хвёдар выпiлi да дна, хлопцы таксама.
– Алi-ж моцная, каб яе чорт!
– сказаў, зiрнуўшы на Ўладзiмера.
Узялiся закусваць. Госьцi, вiдаць, спадабалi, самаробную каўбасу, бо елi са смакам.
– Добрая каўбаса, - сказала Марыя.
– Самi рабiлi?
– Ну а хто-ж, - адкзаў Пракоп.
– Як там у Расеi, самi ня робяць?
Жанчына зiрнула на мужа й сына.
– Ды не, у нас усё з крамаў. Алi знаеце якое харчаваньне з крамаў... От ваша нешта новае, iншы смак...
Неўзабаве Хвёдар налiваў па другой чарцы, але гэтым разам абмiнуў юнакоў. Мiкола зiрнуў спадылба, хацеў, мусiць, яшчэ выпiць, але ў такiм таварыстве не асьмелiўся нiчога сказаць. Пракоп другiм разам дапiў сваю чарку да паловы. Пазiраў на гасьцей i ня ведаў як прадаўжаць гутарку, а лiчыў гэта сваiм абавязкам.
– Сам будзеш у Гацях працаваць, цi што?
– спытаўся брата.
– Так, камандзiроўка. Вядома сам начальству запрапанаваў. Паеду, думаю, пад дом, пагляджу хто з вас жывы й здаровы й як усё наагул.
– От добра зрабiў, - пахбвалiў яго Пракоп.
– Працуеш на чыгунцы?
– Так, на чыгунцы, - адказаў брат.
– Цэлы час працаваў на чыгунцы.
– Мусiць, нейкi начальнiк вялiкi. бо далi табе во гэтыя, як iх назваць, што на каўняры?
– Цяпер начальнiкам руху, - коратка адказаў Хвёдар.
Прыйшлi роспыты, згадкi пра старое, далёка мiнулае маленства, нiткi даўно парваныя, часы на стагодзьдзе цi больш назад у нябыт адыйшоўшыя. Маскоўка развольнiла языкi. Хвалюючыся, Пракоп расказаў, як Бжончэк Алену застрэлiў, дубовiцкага сьвятара згадаў. Да гэнага часу Хвёдар чаркi з чатыры выпiў, але слухаў брата ўважна, даваў пабочныя пытаньнi, сядзеў сканцэнтраваны, задуманы. Марыя Iванаўна слухала маўклiва i ўважна. Сын Уладзiмер пазiраў на Янука, быццам нешта спытацца хацеў.
– А як-жа вы там жылi?
– спытаў Пракоп.
– Як там у вас жыцьцё? Цi яно такое добрае, як кажуць?
Хвёдар прыкiнуўся, што недачуў i зльвярнуўся да сына:
– Ты слухай, сынок, не надакучыла табе сядзець са старымi? Можа-б ты зь Януком пагуляў, на саначках паезьдзiў?
– Хадзi, Уладзiмер, у нас добрая горка ёсьць, паезьдзiм, - падхапiў Янук.
Хвёдараў сын ахвотна згадзiўся й хлопцы выйшлi.ж
– А ты, Мiкола, нi маеш нiякага занятку?
– спытаў Пракоп сына, хутка разгадаўшы братаў манэўр.
– Iдзi там у гумно, паглядзi цi трасянка ёсьць у запасе й накармi статак.
Мiкола ўстаў, з дакорам зiрнуў на бацьку. Хацелася яму, мусiць, гасьцей паслухаць, яшчэ чарку выпiць.
– У нас гэта, ведаеш, навет перад дзяцьмi сваiмi бывае небясьпечна, тлумачыў Хвёдар, пасьля таго, як зачынiлiся за Мiколам дзьверы.
– Як гэта небясьпечна? Чаму так?
– Доўга табе расказваць. Дам прыклад, можа сам зразумееш. От у Маскве стаiць помнiк Паўлiку Марозаву. А хто-ж быў той Паўлiк Марозаў?
– Хвёдар!
– дакорлiвым голасам сказала жонка, моцна скрывiўшыся.