Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Ды што ты, Маша, я-ж з братам сваiм гавару, ня зь кiм... Разумееш? А чаму-ж не расказаць? Няхай ведаюць сваiх вызвольнiкаў... Чым раней, тым лепш...

Пасьля гэткага ўступу, Хвёдар Бахмач налiў сабе поўную чарку гарэлкi.

– Ты вып'еш, цi што?
– зьвярнуўся да Пракопа.

– Ды не, нi глядзi на мяне, я не магу.

– Дык от, - прадаўжаў Хвёдар, - такiм чынам, хто-ж такi гэны Паўлiк Марозаў? Гэта дванаццацiгадовы хлапчына, што бацькоў сваiх, як злачынцаў, у НКВД аддаў. Проста - вырадак.

Хвёдар спынiўся.

– Як гэта ў НКВД? Чаму?

– Як ворагаў народу, от як. Вiдаць, падслухаў, якл нешта супраць савецкай улады казалi,

цi што. Перадаў пра гэта свайму настаўнiку ў школе, а той далей. Забралi, разумееш, бацькоў i сьлед прастыў, а сына далi ў прыклад iншым юнакам, як пiльнага пiянера. Помнiк яму збудавалi, от як... Такiм чынам дзяржава, партыя й Сталiн даражэй бацькоў i сям'i. Бяры, маўляў, уся моладзь з Паўлiка Марозава прыклад, от як...

– Божа ты мой!
– жахнуўся Пракоп.
– Дык тады-ж бацьком сваiх дзяцей баяцца трэба, роту нiма як адчынiць!

– А як-жа, - згадзiўся госьць, - вось i ўявi сабе жыцьцё ў такой сыстэме, дзе дзяцей ворагамi бацькоў парабiлi.

– Госпадзi наш, Iсус Хрыстос!
– перахрысьцiўся Пракоп.

– Чатыры гады цi што, можа й больш, пачынаючы з трыццаць трэцяга, уся краiна была ў абдымках тэррору. Я працаваў на чыгунцы бачыў як на ўсход людзей вывозiлi. Здавалася, канца ня будзе. Прыйшла калектывiзацыя, калхозы значыцца. дык усiх, хто супрацiўляўся, раней цi пазьней на Сiбiр адправiлi. На Ўкраiне, кажуць, мiлiёны людзей гэты ёлуп голадам замарыў. Дый што гаварыць, цi толькi на Ўкраiне! Цягнiкi начамi праз наш горад на Ўрале праяжджалi й нiкому з нас блiзка не пазвалялi падыйсьцi. Але я ўжо так i знаў хто й што едзе, калi быў загад неадкладна спэцыаяльны прапусьцiць. Бывала, што й затрымлiвалi дзесь на чыгунцы збоку. Чуў я лямант i праклёны, чуў i вартавых i сабак. Спэцыальныя атрады НКВД, вось хто канвой трымаў. Спаралiжавалi ўсю краiну, чалавек ценю свайму ня верыў. Разумееш? Пасьля-ж партыйная чыстка прыйшла, народныя суды гэтак званыя, Сталiн усiх сваiх паплечнiкаў i сяброў зьбяёдаў.

– А Божа-ж ты мой, - шаптаў Пракоп.

– От табе й Божа, - прадаўжаў добра ўжо паднечаны Хвёдар.
– Нi памог нi Бог, нi памог нiхто. Мiлiёны людзей, мусiць, ёлуп зьнiшчыў. Пацягалi й Марыю Iванаўну, пацягалi й мяне. Спрабаваў я ў партыю, але ня прынялi. Думаю, ня хочаце, дык i ня трэба. А ўсёроўна пацягалi. Разоў дваццаць, мусiць, бiяграфiю выпытвалi: адкуль, хто дзед i прадзед, хто такiя бацькi? Сацыяльнае паходжаньне iм давай. У дабавак i сам той факт, што мейсца майго нараджэньня апынулася пад белапольскай акупацыяй, зусiм ня спрыяў мне. Наадварот: глядзi каб шпiёнства табе ня прышылi. Вось як, Марыi Iванаўны бацька афiцэрам царскае армii быў. Разумееш? Прапаў чалавек няведама дзе. Дык, разумееш, падазрэньне. Цi нi змагаўся з чырвонымi, цi нi быў у Калчака, цi Дзянiкiна? Значыцца, калi-б i змагаўся з бальшавiкамi на баку белых, дык цi-ж дачка мусiць за гэта адказваць? Цi-ж яна яму загадвала? Так цягалi днямi й начамi. I вось, разумееш, браток, навет i сяньня чалавек з чалавекам сябраваць баiцца, адзiн на другога даносы робiць...

Маўчаньне трывала доўга.

– Гэта страшна, - уздыхнуў Пракоп.
– Тутака ўсяк гавораць, алi ад савецкiх нiчога нi даведаешся.

– Яны гавораць, што iм палiтрукi загадаюць. Зрэшты, нiхто з савецкiх табе праўды нi скажа. Народ пазнае тады, калi чыстка й вывазы пачнуцца, калi Бог пра ўсiх забудзецца, а Сталiн будзе рабiць што хоча...

– Ты думаеш, што й тут будзiць тое, што ў вас было?

– Дарагi мой, - адказаў Хвёдар, налiўшы сабе чарку, - дык цi-ж што-небудзь зьмянiлася? Сталiн жыве, НКВД i калгасы iснуюць, нiчога не зьмянiлася. Пацягнулi спачатку на Сiбiр паноў вашых, а пасьля й на iншых чарга прыйдзе. Помнi мае словы, дарагi мой.

– Гэта-ж чорт ведаiць што, - сказаў заклапочаны Пракоп, - мусiць горш чым за Польшчай будзiць.

– Напэўна горш будзе. Я тут усяго дзьве нядзелi, ды ўжо прыглядаўся як народ жыве, цi жыў. Вядома, многа ў вас бяды было, сам ведаеш. Але калi параўновываць з нашым, дык ваш селянiн, каторы працаваў, меў i сала, i масла, i малако, i, вiдаць, апрануцца меў за што й наагул, калi ня гультай, дык жыў нядрэнна. Так, цi не? Гэткага жыцьця нельга нiяк зраўняць з калгасным.

– Гэтыя калгасы, - сказаў Пракоп, - як у iх жывецца?

– Горш як у прыгоне. Чуў пра прыгон?

– Чаму-ж не...

– Розьнiца, мусiць, тая, што прыгоньнiкамi валодалi буйныя цi меншыя землеўладары, а калгасьнiкамi, - i гэта лiтаральна, - валодае дзяржава. Калгасьнiк, напрыклад, за год заробiць нейкую колькасьць працадзён. У калгасе ёсьць ураджай добры, або й няма. Зьбяруць плёны, змалоцяць i хто, ты думаеш, першы з лыжкай i мiскай? Дзяржава йдзе першая. Яна забiрае ўсе налогi, пасьля семенны фонд забярэ сваё. Разумееш? Рэшта, колькi там астанецца, дзеляць на працаднi. I вось, калгасьнiк атрымае паўкiляграма зярна, столькi то бульбы й iншага, - колькi там на працадзень выпадзе, вось жывi ды пажывай, братка. А нормы-ж на працадзень такiя даюць, што як дурны наробiшся. Ясна, што нiхто не хацеў i ня хоча ў калгасе быць. Але-ж у горад не ўцячэш, бо там ня прыпiшуць цябе. Дазвол ад уладаў трэба, а яны-ж спытаюць адкуль ты, дый не пагладзяць па галоўцы.

Раптам праясьнела Пракопава галава. Выявiлася ўсё недаказанае й нявытлумачанае мясцовымi агiтатарамi й палiтрукамi. Вось яна, просьценькая й хiтрая пастачка: прыгон у новай хворме, з новым уласьнiкам i партыйным цiвуном.

– У нас цяперака якраз наш Косьцiк, - гэты самы, каторы абразы мне пабiў, - усiх у калхоз гонiць. Ужо па хатах лазiў з нагаворамi, сходы рабiў. Людзi ўпiраюцца, многа чаго ня ведаюць, але ўжо нядобрае пранюхалi. Ёсьць бедныя, што ў калхоз адразу пойдуць, алi такiх мала. Бальшыня надта-ж асьцярожная. Людзi думаюць, што калхоз ад iх залежыць. А як ты думаеш, што мне рабiць?

Пракоп зiрнуў брату ў вочы, быццам там ратунак таiўся.

Знаеш што, братка мой, - пачаў Хвёдар, - калi так пайшла справа, дык раю табе йсьцi адразу. Так лягчэй будзе. Ты кажаш, што Косьцiк - басяк. Згода. Але-ж якраз на такiх савецкая ўлада аснавалася. Улiчы, што раней цi пазьней усе будуць у калгасах. Iншага выхаду няма. Тых, што супраць калгасаў, як ворагаў народа ў Сiбiр вывязуць, адкуль нiхто не вяртаецца, а калi пойдуць у калгас пазьней, дык iм будзе горш за тых, што калгас зарганiзуюць. Вядома, справа гэта твая. Але бяручы на ўвагу тое, што я табе сказаў, - улiчы, што гавару як роднаму брату й нiякай iншай душы на зямлi я не сказаў-бы гэтага, - лепш у калгас iсьцi спачатку. Напэўна ўбачыш i сам пераканаешся.

Дзьверы адчынiлiся й на парозе затрымаўся Алесь. За вокнамi ўжо шарэла.

– Гэта я во толькi з Гацяў вярнуўся й сказалi, што ў цябе госьцi, дык i зайшоўся.

– Добра зрабiў, - сказаў Пракоп.
– Хацеў я цябе й тваiх адразу папрасiць, алi загаварылiся. Во мой брат Хвёдар зь сям'ёй.

Алесь знаёмiўся. Прыйшла неўзабаве й Кацярына. Гутаркi на iншыя тэмы пайшлi.

На ўзгорку Гараваткi забаўляўся з Уладзiмерам Янук. Рухавы хлапец любiў санкi. Адно гаворка нiяк не вязалася й Бахмач ня ведаў чаму. Якiмi справамi цi рэчамi цiкавiўся гэты новы сваяк? Казаў, што ўжо дзесяцiгодку скончыў.

Поделиться:
Популярные книги

Идущий в тени. Книга 2

Амврелий Марк
2. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
6.93
рейтинг книги
Идущий в тени. Книга 2

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши