Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

Цяжка было веры даць. Праз голас прабiвалася лагоднасьць, а на твары са шрамам на лбе прасмыкнула нешта наводля зычлiвае ўсьмешкi. Адсутнiчала казённае "таварышч". Пакуль Ромкаў гаспадар ступiў на парог, за сталом панавала лёгкая й непасьпешлiвая вольнасьць, лагоднасьць. Гэта быў той пэрыяд дня, калi чалавек зрабiўшы першы крок у гаспадарцы, спыняецца й бязь нiякае прынукi разважае пра наступнае. Сабакевiчава прысутнасьць, загадкавасьць ягоных адносiнаў, таго цяжарнага "пабяседаваць", нагальванiзавала Бахмачову сям'ю й напружаньне перайшло аж на спажываньне аладак. Кот голасна замяўкаў пад сталом, пацёрся

аб Мiколаву нагу й хлапец злосна кiнуў у яго аладкай.

– Адчапiся во!
– сыкнуў.

Кот пачаў есьцi аладку ля сьцяны.

– Пекнага ката маiце, - сказаў Косьцiк.

На тварах Бахмачоў зьявiлася зьдзiўленьне. Перш Косьцiк хвалiў хлопцаў, цяпер-жа ката. А што далей?

– Ну што чуваць, Пракоп?
– прыязна, з выразным намаганьнем гаварыў Сабакевiч.

– Нiчога от, сам знаiш, - буркнуў Пракоп, спадылба пазiраючы на Косьцiка. Напокуцi нямым выклiкам вiсеў абраз Сьвятой Прадславы Апрасiньнi з пабiтым шклом.

– Здароўе як?
– пытаўся далей Сабакевiч.

– Эт... дзяржуся, - неахвотна адказаў Бахмач.

Наступiла доўгае й нязручнае маўчаньне. Пракопу здавалася, што Косьцiк намагаўся нейкiм чынам да яго ў ласку ўбiцца. Калi так, дык ён, Пракоп, быў Сабакевiчу патрэбны й хоць вялiкая цiкавасьць спанукала Бахмача, каб памагчы Косьцiку разьвязаць язык, прыгадаўшы ранейшае, насьцярожыўся й сачыў.

– Зайшоў-жа я во, панiмаiш, праведаць што случылась, чаму на мiцiнгу ня быў, - сказаў Сабакевiч.

Сьнеданьне кончылася. Бахмачы сядзелi ля стала й нiхто нiкуды не сьпяшыўся. Пракоп аблiзаў вусны, забаўляўся з вусамi ды чакаў што далей будзе гаварыць Сабакевiч.

– Панiмаiш... канечня нiбальшая бiда, што ня быў, ну ўсяк бываiць, случай якi то...

Косьцiк спынiўся, мяркаваў.

– Цi гэта так важна, што я ня быў?
– азваўся Пракоп.
– Бiзь мяне нi абыйшлося тамака?

Сабакевiч падумаў, уважна зiрнуў Пракопу ў вочы.

– Я-б сказаў, очынь важна. Сам знаiш: калхоз нам у дзярэўнi нужна залажыць. Бiз калхоза, - сам вiдзiш, - людзi рады нi дадуць. Хацелi зямлю. Наце вам, дала савецкая ўласьць. Ну й што пасьля таго? Сам знаiш, дажа налогаў гасударству ня могуць уплацiць. А ў калхозе пра налогi ня трэба будзiць i думаць.

– А хто-ж iх заплацiць?
– цiха спытаў Пракоп.

– Ну як гэта хто?
– крыўдным голасам адказаў Сабакевiч.
– Опшчая гэта ўсё, панiмаiш, стала быць аб налогах нечага забоцiцца. Калхоз налогi заплоцiць.

На языку ў Пракопа вiсела ўжо наступнае пытаньне, але стрымаўся. Ня верыў-жа ён, што Косьцiк прыйшоў у хату яго, ласкавын i дабразычлiвым намагаўся быць адно таму, каб пра даброты калгасаў расказаць.

– Ты панiмаiш, Пракоп, мне нiясна чаму гэта нашыя людзi ў калхозы баяцца йсьцi. Канечня, некаторыя гавораць, што ўражая агiтацыя вядзецца. Думаю, што ёсьцiка там доля праўды, ну нi саўсем гэта правiльна. Есьлi-б я сваiх людзей нi знаў, ну знаю iх як аблупленых... Розум у iх ёсьць i есьлi яны ўжо ўвiдзяць удобства, каб пайсьцi ў калхозы, так памоему нiякая ўражая агiтацыя iх нi задзержыць. А ўдобства пайсьцi ў калхозы ўсiм вiдны. Таму й нi панiмаю чаму задзержка...

– А можа зарана яшчо? Можа яшчо людзi падумаць хочуць? I чаго ўжо так напралом лезьцi ў тыя калхозы?
– пытаўся Пракоп.

Ты-ж сам знаiш, што нашы людзi прынукi ня любяць. Дык каб тут быў час падумаць, каб нiхто нi пхаў...

– Ну панiмаiш, дзела ў тым, што жалеза нужна каваць пака гарачо! узарваўся зь месца Сабакевiч.

– Ня чуў-жа я, каб дзе ўжо калхоз якi зрабiлi, - спакойна й разважна адказаў Пракоп.
– Нешта марудзяць... Унь колька вёсак, а калхозу нiводнага й на развод. Мусiць разумныя ня толькi ў Лiтоўцах жывуць. Каб там такое, Бог ведаiць якое дабро ў тых калхозах, дык чаму-ж, ня ўдзержылi-б ад iх людзей...

– Ты ўжо ўсе налогi заплацiў?
– спытаўся Косьцiк.

Пракоп узгарэўся. Даймала колкае "ты" й начальнiцкi тон.

– Сам-жа знаiш, пэўня, дык навошта пытаешся, - адказаў.

Пракоп пацiснуў плячмi.

– Цэлае лета пацеў сам i унь сыны на тэй лiпавiцкай дзялцы. Дзякуй Богу, урадзiла.Ды каб аддаў усё-ўсенькае на тыя налогi й кулi, i нейкiя чортам выдуманыя лiшкi дык i то нi хапiла-бы. Ну што-ж... Нiхай во гэту астатнюю кашулю з плячэй зьдзiраюць!
– шорстка выказаўся Пракоп.

– Дык вiдзiш, панiмаiш, пра астатнюю кашулю пачынаiш, - стрымана пачаў Сабакевiч.
– А цi ты спрасiў сябе, зачэм яна, твая кашуля якому чорту нужна? Я табе раньша гаварыў i цяперака гавару й паўтараю: ня будзь ты мудрэй усiх мудрых. Прыйшла новая ўласьць, новы парадак, каторага многiя нi панiмаюць. От у чом дзела, панiнаiш? Новая ўласьць гэта i ёсьць уласьць народу. Стала быць для таго, штоб народ васпользаваўся ўсiмi вазможнасьцямi новай жызьнi, нужна i дажа савершэнна нiабхадзiцельна, штоб нiхто нi сапрацiўляўся новым законам i парадкам. Так от, - гэтта Сабакевiч падыйшоў i затрымаўся пры канцы стала, - есьлi сказана, што, калхозы гэта - вышшая сьцепень сацыялiсьцiчаскай сельскахазяйственнай благадацi, значыць так i ёсьць. Стала быць, чым скорша ў калхозы цем лутша...

Гэтта замахнулася Косьцiкава рука, хацела, мусiць, па стале на падмацаваньне довадаў пра калгасы стукнуць, але спынiлася на паўдарозе. Рух гэнай рукi прынёс Пракопу мiнулую зьяву. Гэта-ж яна, тая самая, што ў iкону Сьцятой Апрасiньнi шклянкай самагонкi папусьцiла. Болем перацяўся Пракопаў твар.

– Скажы, чаго ад мяне хочаш?
– уськiпеў Бахмач.
– Мне й так цяжка. Чаму спакою нi даеш?

– Тота-ж то!
– усклiкнуў Косьцiк.
– Памагчы хачу.

– Ты? Мне памагчы?

– Ну да.

У хаце запанавала доўгае маўчаньне. Бацька й сыны пераглянулiся.

– То есьць... штоб я табе памог, ты далжон памагчы мне, - фiнальным тонам паясьнiў Сабакевiч.

Здагадка распрамянiла Пракопаў твар. Вось чаму прыйшоў у хату гэты гэты гарлапан. Нешта новае заплянаваў. Асьцярожненька трэба.

– Саўсiм нiясна мне, што ты мне можаш дапамагчы й што я табе, - сказаў Пракоп.

– Так от паслухай.
– Гэтак Косьцiк сеў ля стала зусiм насупраць Пракопа.
– Ты, Пракоп, ёсьць харошы й чэсны чалавек, добры хазяiн. Да цябе ў дзярэўнi многа хто прыслухоўваецца, прыглiдаiцца. Гэта, што я табе раней пад п'яную руку казаў, забудзься. Ты чалавек чэсны й трудалюбiвы. От штоб гэта дзела калхозу зь места зьдзьвiнуць нада штоб такiя, як ты, людзi першыя за новым парадкам пашлi. Панiмаеш? Цябе многа хто слухаiць, от пачаму...

Поделиться:
Популярные книги

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Изменить нельзя простить

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Изменить нельзя простить

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Пятое правило дворянина

Герда Александр
5. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пятое правило дворянина

Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Михалек Дмитрий Владимирович
8. Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7