Закрываўленае сонца
Шрифт:
Гэтта Скаруповiч затрымаўся. Можа воплескаў чакаў. Людзi маўчалi. Фiнагент сагнуўся й з-за лавы дастаў скураную сумку. Лiтоўскiя пасьля намагалiся адгадаць ейнае паходжаньне: цi то трафей ад польскай палiцыi, што гэтак хутка з "крэсаў" змылiся, цi ад каго з новых "вызвольнiкаў". У гэны момант, калi Скларуповiч сумку адчыняў, вочы ўсiх лiтоўскiх сьлядзiлi ягоныя рукi, пасьля перапаўзьлi на рыльца пляшкi, што вяршочкам з сумкi вызiрала. Паволi выцягнутая з сумкi, звычайная лiтроўка, напоўненая рудой вадкасьцю й заторкнутая коркам трыўмфальна станула ў цэнтры стала.
–
– Дурны ты, дзе ты вiдзiў рудую самагонку, - супярэчыў iншы.
– Можа гэты ханжа Сымон гнаў. Ён-жа спэцкаiць...
Пачуўся сьмех.
Сымон Пятух, мусiць, прыкiнуўся, што ня чуў, бо лянiва, як i належалася начальнiку ў такую ўрачыстую хвiлiну, зiрнуў на залю, а пасьля зноў зацягнуўся дымам з папяросы. У гэным часе побач лiтроўкi зьявiлася поўная шэрая пачка карашкоў, а сумка паынулася зноў недзе ззаду на лаве.
– Стала быць, - урачыста абвесьцiў сельсавецкi ўраднiк, - гасударства прызначыла прэмiю, гэта ёсьць адзiн лiтар карасiны й пачку табаку. Пажаласна, палучыце, Пётр Паўлавiч, - паказваючы рукой на прэмiю, зьвярнуўся Скаруповiч да Захарука.
На залi цяпер панавала поўная цiшыня. Людзi пераглядалiся. Рашчараваньне са зьдзiўленьнем на тварах зьмяшалася. Прэмiя быццам на паядынак выклiкала, зьдзеквалася гола-бедным, нiкчэмным выглядам лiтроўкi нафтыпобач пачкi танных карашкоў. Людзi пазiралi на Захарука. Той мецiў падняцца, азiрнуўся на бакi. Пакуль наважыўся, з правага боку выйшаў ягоны рослы й вялы сын Пятро. Не азiраючыся на нiкога, прыклыпаў да самага стала, ледзь нагнуўся, прыглядаўся прэмii. Бальшавiцкая нагласьць гэтта асаблiва камiчна спалучылася зь недалужнасьцю Захарукова сына. Ён указальным пальцам тыцнуў у прэмiю й голасна зьвярнуўся да бацькi:
– Глянь, глянь, тата, на цэлы дзянёчак табе на самакруткi пыхцець будзiць... От ужо-ж i накурышся ды яшчо вечарам будзiць чым у лямпе кнот замачыць. Чаму-ж нi бярэш?
Гэтакая шчырая дзяцюкова спасьцярога выклiкала гвалтоўны сьмех у залi. Фiнагент Скаруповiч, зьбянтэжаны такой бязглуздай нечаканасьцю, аблiўся чырваньню. Збоку скрывiўся твар старшынi камбеду.
– Гэта што за глупасьць? Вапшчэ, хто вас прасiў, як вас зваць!? дзёрзкiм голасам сыкнуў ураднiк на Пятра.
Хлапец, быццама яго гадзюка джгнула, адскочыў ад стала й пацiснуў направа ў гушчу народу. Сьмех не спыняўся.
– Так, Пятро, цяперака бацьку ня трэба будзiць у чарзе на золаку тарчэць, пакуль Жыд сельпо адчынiць, - пачуўся ззаду моцны голас, суправоджаны буйным рогатам.
– Будзiць мець болi часу дрэва саюзнай Гiрманii навазiць!
– падтрымаў iншы.
Скаруповiч мяняўся на твары колерамi. Вiдаць было, як дрыжэлi ягоныя рукi. Намагаўся нешта сказаць, пачынаў ад таго "вапшчэ", але жартаўлiвыя водклiкi з гарамады заглушалi яго. Нарэшце моцна стукнуў па стале, аж прэмiя падскочыла.
– Пётр Паўлавiч, забярыце вашу прэмiю!
Аглядаючыся на бакi. Захарук устаў з лавы, узяў лiтар нафты й пачку карашкоў i гэтак павярнуўшыся бокам да ўраднiка, ня ведаў цi дзякаваць цi што дый дзе падзець тую прэмiю, аб'ект агульнага рогату.
– Мiцiнг шчытаю закрытым!
– паведамiў
– А чаму грошы за работу нi прывёз?
– пачулася пытаньне.
– Прыдзiце па грошы ў сiльсавет.
– Каб ты ракам хадзiў!
Гэта апошняе прыляцела ззаду.
– Ты знаiш, як зваць гэтых людзей, каторыя тутака сьмешачкi рабiлi? нахiлiўся да Пятуха Скаруповiч.
– Га? Што кажаш?
– наставiў Сымон вуха.
– Кажу, цi знаiш усiх тых, каторыя гэтта мяне на сьмех паднялi? паўтарыў фiнагент.
У залi стаяў роўны гоман.
– Дык во, каб нi знаў, - адказаў Пятух, - а навошта табе?
– Трэба iм пазакрываць морды й вапшчэ... Волю дасi дык на галаву табе наробяць...
35
Перад сэмафорам спынiўся, некалькi разоў сапнуў i чмыхнуў парай на бакi ды паставiў вялiзны слуп дыму проста ўверх грузны, тупалобы, зь вялiкай чырвонай зоркай сьпераду, паравоз. Панакрывалiся брызентам на плятформах ззаду ваенныя цацы, што гэтта, мусiць, на "гнюсную Фiнландзiю" праяжджалi.
Перад закрытм пераездам затрымалася чарада хурманак, наладаваных "нарыхтоўкамi". Апусьцiўшы галовы, дышачы парай з абмерзлых ноздраў, дрыжэлi ад марозу ў ваглоблях конi. У пацатых мяшкох на развалках ляжала "збожжа-дзяржаве", сядзелi захутаныя ў кажухi, сярмягi, абутыя ў лапцi цi валёнкi, з абмерзлымi вусамi дзядзькi.
Зь лесу цягнiкоў гацкай станцыi паволi, чмышачы густым сiнявата-чорным дымам i густой парай валачыла вялiзную сям'ю вагонаў дужая лёкаматыва. Хуткасьць брала паволi. Пералезла пераз пераезд, а за ёю сьпяшылi даўгiя наладаваныя бярозавым i дубовым бярвеньнем плятформы. Дрэва ў "саюзную Гiрманiю" скончылася й за iм iшлi зачыненыя таварныя вагоны, дзе спачывала "збожжа - дзяржаве, мяса - дзяржаве, яйкi - дзяржаве, усялякае дабро дзяржаве" ды iншыя "нарыхтоўкi".
Калi абарваўся хвост таго, што паджгаў у "саюзную Гiрманiю", рушыў гэты з ваеннымi цацамi ў "гнюсную Фiнландзiю". Ужо пасьля яго паднялiся запоры пераезду i, напiнаючыся ў аглоблях развалак, цягнулi "нарыхтоўкi дзяржаве" конi. Далей за пераездам у вялiкiх, пачарнелых ад сажы сьценах, дымячы з трох комiнаў, чыгуначнае дэпо грукала сваiм сьлёсарска-рамонтным жыцьцём. На страсе вялiзнай майстэрнi пачарнеў ад гары сьнег. Халодным сьвятлом аблiвала зьверху мястэчка зiмовае сонца, зьзялi на дарозе гладкiя каляiны ад палозьзя саняў, наляталi вераб'i на парассыпаную па дарозе пацяруху. Моцна трымаў у сваiх учэпiстых кiпцях замезлую зямлю мароз.
Пры самым вакне, у перапоўненай клясе сядзеў Янук. Ён ня бачыў таго, што за вакном адбывалася. Разам з дырэктарам Якаўлевым i вучнямi двух клясаў прыглядаўся як рыхтуе паўстаньне, рукамi рымскiх гладзiятараў выбiрае зброю, узважвае магчымасьцi перамогi над тыранамi з форуму вялiкi Спартак.
На стале перад Якаўлевым ляжала таўстая, у шэрых палатняных вокладках, кнiга. Дырэктар чытаў. Ня было ў праграме пятае клясы дырэктаравай лекцыi. Вучыў ён геаграфiю й гiсторыю ў трох старэйшых клясах. Сяньня занямог, мусiць, стары матэматык i таму дырэктар загадаў паклiкаць пяцiкласьнiкаў у шостую клясу, адкiннуў нармальную праграму i ўзяўся чытаць.