Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– А ў каторым ты палку быў, дык тамака нiкога з нашых нi было?

– У мяне пад бокам нiкога... Алi полк-жа, кажуць, вялiкi, можа якiх пару тысяч чалавек, - вяла адказаў Мiхалюк.

Мiхалюк схудзеў, ды гэтым крышку з выгляду зьiначыўся. Папрацiралiся локцi рукавоў i каленi порткаў таннага польскага мундзiру. Як на дзiва, Мiхалюк трымаўся чыста.

– Ну а як-жа ў палоне было?
– спытаў Тодар.
– Добра кармiлi?

Тут разьвязаўся Мiхалюкоў язык. Спануканы дапаможнымi пытаньнямi, апавядаў паволi, смакуючы розныя дробязi. Хаця-нехаця людзi слухалi,

кажнае слова лавiлi. Дый мяркавалi некаторыя, што як разгаворыцца дык можа пра каторага зь вясковых дзяцюкоў прыгадае. Рашчаравалiся.

– Гэта нейкая кара боская, - заключыла са сьлязьмi на вачох Вульляна. Чаму Ён вярнуў аднаго такога, як усiм на зьдзек? Мала во людцы церпяць, навiны якой чакаючы? Дык навiт нi саветы нiчога нi знаюць, нi навiт гэты свой, як вады ў рот набраўшы...

– Ну а як цябе дамоў пусьцiлi?
– пытаўся Кмiтаў Тодар, што стаяў воддаль, абапершыся аб вушак дзьвярэй i жваў сухую травiну.

– Дык-жа прышоў немiц, сказаў раўс, гэй нагаўза... Ну а тады нас сабралi на поiзд i прывязьлi на гранiцу ды масклалём аддалi.

– Каго гэта вас?

– Ну каторых дамоў пусьцiлi.

– Многа было?

Дзяцюк задумаўся.

– Мусiць былi сотнi, нi лiчыў.

– Алi каторых гэта пушчалi?

– Тых, знацца, каторыя пад Расеяй цяперака. Нi пушчалi Палякаў, толька Бiларусаў i Ўкраiнцаў.

– Гэта, мусiць, цi ня тое, ягодка, што казалi бальшавiкi: немцу яго шпiёнаў аддалi, а за тое немiц нiкаторых нашых дамоў пусьцiў, - паясьнiла суседцы Аўдоля.

– А калi так многа пусьцiлi, дык нiкога з нашых нi было?

Мiхалюк з адказам не сьпяшыў. Ён уважна зiрнуў на зацiкаўленыя, нецярплiвасьцю насычаныя твары.

– Нiкагусiнькi, - сказаў коратка.

– От гэты Маршалкаў i наабяцаў. Казаў, што сам Сталiн паможыць, заключыў Уладзiмер Пятух.

33

На дзень куцьцi крыху папусьцiў мароз i дзесь пад полудзень за гарбом Гараваткi навет нясьмела вызiрнула сонца. Калi падкая да лыжнага й санкавага спорту малеча абсыпала сугор ды гулкiмi галасамi напоўнiла лiтоўскiя начоўкi, пажвавела тэмпа падрыхтоўкi да сьвята ў вясковых хатах, хлявох i гумнах. Традыцыя наказвала, што Збавiцель радзiўся ў хлеве й таму ўсей хатняй жывёле ў гэты дзень трэба было асаблiва пасобiць. Мужчыны ня скупiлiся з посьцiлкай i кормам. Жанчыны прыбiралi хаты, рыхтавалi стравы для стала куцьцi й вялiкага Дня Нараджэньня.

Калi-б лiтоўскiя "народнай улады" паслухалi, куцьцю й Каляды давялося-б зь вялiкай нiшчэмнiцай сустракаць. "Народная ўлада" ў асобе Сымона Пятуха й гэнага бурклiвага зьнекуль маскаля, перапiсвала-перлаiчвала ўсю вясковую маёмасьць. Гэтта-ж на хвасьце пярэпiсi прыйшоў зь сельсавету загад, што бязь ведама ўлады нiякi селянiн ня мае права браць для свайго ўжытку мяса-яйкi-сала-нарыхтоўкi. Загад той, пераказаны вуснамi старшынi камбеду кагадзе на сходзе, спачатку выклiкаў вялiкую няўцямнасьць, пасьля-ж злосьць i лаянку. Вядома-ж, людзi лiтоўскiя ня ўчора ад соскi адвыклi, таму гэтта на сходзе, цi, як яго зьверху модна называлi, - мiцiнгу, трымалiся назьдзiў асьцярожна.

– Дык калi свайго, што выгадаваў, казаў той, цяперака нi

закалоць i нi зарэзаць, дык як тады быць, што есьцi?
– спытаў звычайна маўклiвы Якубаў сын Васiль.

– Я-ж... гэта самае, - заiкаўся Пятух, - кажу вам тое, што мне сказалi. Ну самi разьбiрайцеся.

Старшыня камбеду зiрнуў на прысланага Саладухам з Гацяў маладжавага, гадоў пад трыццаць ураднiка Яўхiма Скаруповiча. Вясковыя ведалi яго здалёку, а тыя, каторым ўжо ўрад сельсавету наведаць собiла, казалi, што называлi яго яшчэ фiнансавым цi ўзносавым агентам, значыцца якраз тым, каму грашовыя й натуральныя падаткi сьцягваць даверылi. Дзяцюк устаў, сьмелым зрокам узяў усiх "наўчот" ды прачысьцiў горла.

– Вы спрашываiця, таварыш, што есьлi нiльзя нi закалоць, нi зарэзаць, дык, гэта самае, як тады жыць, што есьцi. Ну а я от вапросам на вапрос атвечу: есьлi, прыблiзiцiльна, кажды з вас, ды ня толькi з вас, ну i з другiх дзярэўняў тожа будзiць распараджацца сваiм iмушчаствам так, як яму ўздумаiцца, так разрашыця спрасiць вас: як тады будзя жыць наша савецкая гасударства вапшчэ? Га? А дзiлi таво, штоб i гасударства было давольна i граждане тожа, цi як тутака ў нас кажуць, - каб воўк быў сыты й авечкi цэлыя, - так далжна быць нейкая сiсьцема? Есьлi нi панiмаiця, так я вам сiчас паясьню.

Дзяцюк затрымаўся, пiльна агледзеў "мiцiнгоўцаў".

– Гасударсьцьвiнная сiсьцема, - гэта закон, парадак. Усё iмушчаства й вапшчэ налiчнае бярэцца на ўчот i тады людзi, каторых паставiлi тым iмушчаствам заведаваць, сагласна ўказу правiцiльства распараджаюцца сколька з таго даць гасударству на нарыхтоўкi, а сколька гражданам для iх собсьцьвiннага ўпатрабленiя. Гэта значыць, што далжон быць i ёсьцiка такi законны распадзел вапшчэ што iдзець гасударству на налог, а што людзям на iх пiтанiе i упатрабленiя. Сiчас панiмаiця?

– Ну калi так, - адважыўся Васiль, - дык тады, мусiць, дабро прадукуюць зьнiзу, а дзеляць зьверху. Ну алi скажыце, таварыш Скаруповiч, калi хто сваю авечку зарэзаць цi от якую сьвiньню перад Калядамi закалоць захочыць, дык тады як гэта быць? Гэта-ж як вы самi пра гэну сiсьцему кажаце, дык, мусiць, трэба некага пытацца, цi сваё калоць цi рэзаць можна. Як так?

– Ну да, верна. Вапшчэ есьлi хто хочыць што са свайго iмушчаства ды на сваё ўпатрабленiя дык нужна заяўка на гэта. Панiмаiця?

– Заяўку тую каму?
– спытаў доктар Зянькевiч.

– Ды каму-ж... нам, - адказаў малады ўраднiк.

– Ага, ну а як-жа... пэўне-ж вам, - буркнуў лекар.

Далей Скаруповiч паведамiў, што цяпер дзяржава бярэ "налогi" натурай адно ў залiк, што неўзабаве зьявяцца гэтак званыя "павесткi аб налогах" i тады ўжо кажны будзе ведаць колькi зь яго належыцца "гасударству", а колькi на свой пажытак застанецца.

Каб свой жывот дарма ня бурчэў, ды каб i "сiсьцему" нi ўквялiць, пасьпяшылi людзi з заявамi ў сельсавет. Ды тая "сiсьцема" глухое вуха на сялянскiя заявы наставiла. Ураднiкi прымалi заявы, абяцаючы, што скора парупяцца пра iх. Гэнае скора расьцягнулася зь дзён на тыднi й выглядала, як нехта ў вёсцы трапна сказаў, што "чакай, дурань, зь неба манны".

Поделиться:
Популярные книги

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Везунчик. Дилогия

Бубела Олег Николаевич
Везунчик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.63
рейтинг книги
Везунчик. Дилогия

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Темный Патриарх Светлого Рода 2

Лисицин Евгений
2. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 2

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Эра мангуста. Том 4

Третьяков Андрей
4. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра мангуста. Том 4