Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замалёўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

З любоўю i цеплынёй думаю пра тату, якi жыў i пайшоў з жыцця як сапраўдны, высакародны мужчына...

Калi надыходзiць ноч, галасы i падзеi мiнулага абступаюць мяне асаблiва шчыльна, праяўляюцца з настойлiвай сiлай i вастрынёй, захапляюць мяне i, часцяком, не адпускаюць да ранiцы.

Можна многа ўсяго пералiчваць, без чаго жыццё страцiла б сэнс, але на гэта не хопiць паперы, ды i самога жыцця.

Закрану толькi адну падзею, якая прынесла радасць усiм, хто мае да яе дачыненне, але ў маёй душы яна выклiкала шчымлiвы боль.

Падзея гэта надзвычай

ардынарная, звычайная для сённяшняга дня. Ну, падумаеш, паклалi праз вёску асфальт, нi табе пылу, нi табе гразi - адна выгода ды "культура" пад самымi вокнамi.

Але мая думка - iншая. Вёска страцiла сваю глыбiнную самабытнасць. Зруйнавалi, закапалi i, нарэшце, замуравалi мёртвай скарынкай тое месца, тую "рачулку", якой карысталiся дзесяцiгоддзi, а мо i стагоддзi нашыя продкi.

Сёння мне немагчыма ўявiць сваю маму, свайго тату, маiх суседзяў Дзям'яна, Юрку, Тодара, Габрэля i iншых - на гэтай, такой няўтульнай i "чужой" вулiцы. У маёй жа роднай Карпiлаўцы жыў, а значыцца, i хадзiў па вулiцы знакамiты пiсьменнiк Антон Iванавiч Лявiцкi (Ядвiгiн Ш.). Тут, у свой час, былi Я. Купала, М. Багдановiч, У. Галубок, З. Верас, Я. Лёсiк, П. Бадунова i iншыя значныя для гiсторыi Беларусi асобы - цэлае суквецце талентаў...

Я i сам, амаль паўвека, прабегаў, прахадзiў, прашпацыраваў па гэтай святой зямлiцы, яна давала мне сiлы i ўпэўненасць, я адчуваў яе жывы подых. Я мог ступiць крок па той першароднай вясковай вулiцы, прыпынiцца i расказваць пра многiя падзеi, сустрэчы, размовы, якiя адбылiся менавiта на гэтым месцы. Зноў ступiць крок - i зноў расказваць...

Вулiца - гэта своеасаблiвы летапiс, гiсторыя вёскi, яе былых i сучасных жыхароў i падзей.

Сёння я з тужлiвым жалем i пякучым болем iду па роднай вёсцы, а памiж мной i пяшчотнай зямлёй-святыняй ляжыць абыякавая да ўсяго скарынка асфальту.

Мне холадна, няўтульна на iм, быццам асфальт паклалi на маiм сэрцы...

ПАЙСЦI "НА СЯЛО"

Цi ведаеце вы, што азначалi ў вёсцы зусiм нядаўна - нейкiх трыццаць сорак гадоў назад такiя словы, як "пайсцi на сяло"? Баюся пачуць адказ...

Сёння гэтыя словы амаль пакiнулi нашыя вёскi - ад гэтага балюча, шчымлiва, непапраўна тужлiва i горка.

Мы згубiлi, магчыма, апошнi вугельчык таго агню, ля якога маглi грэцца ўсе разам - адзiн аднаму неабходныя, патрэбныя, годныя. Што такое трыццаць гадоў?!. А што ж будзе, скажам, праз трыста?!.

Дык вось - кiдаеш гной цi варочаеш сена, адным словам - працуеш, i мiж справай пытаешся ў Юркi, Федзi цi Зосi:

– Да каго сёння пойдзем на сяло?

– Як да каго?
– пытаюцца ў адказ.
– Мы ж заўчора былi ў Лявона, учора - у Тодара. Сёння пойдзем да Дзям'яна!

Да Дзям'яна дык да Дзям'яна!

Вечарам абтрасешся ад пылу, абмыешся ад гною, вып'еш сырадою i - на сяло!

Дык што ж такое - пайсцi на сяло? Гэта свята! Урачыстасць! Гэта прыгажосць чалавечых адносiнаў, падараваная нам нашымi продкамi!

Памытыя i падсiлкаваныя, мы збiралiся па чарзе кожны вечар у нейчай хаце. Збiралiся дзеля таго, каб выказаць

нявыказанае, каб ахвяраваць прысутным выспелае ў душы светлае пачуццё, каб лёгкiм жартам падтрымаць, разварушыць змардаванага працай аднавяскоўца...

А што было тады, калi трапляла ў вёску незнаёмая кнiга? Чыталi яе па чарзе ўслых, зачытвалiся, заслухоўвалiся. Пiсьменнiк быў для нас Богам, правiдцам, быў выратавальнiкам. Лiтаратурнае слова было той патаемнай крынiцай, з якой мы, малапiсьменныя, пiлi i не маглi напiцца. Дзякуй вам, творцы слова, напоўненага сэнсам. Я i сёння схiляюся перад вамi за тое, што разам з вамi, дзякуючы вам, рос, выхоўваўся, прыкладаў намаганнi, каб чалавекам звацца...

Дык што ж такое - пайсцi на сяло? Гэта - падтрымка адзiн аднаго, гэта адчуванне неабходнасцi адзiн аднаму, гэта - адказнасць адзiн перад адным...

Дзякуй Богу, што сёння ў маёй роднай Карпiлаўцы душа можа глынуць глыточак мiнулага - i я iду "на сяло" да Лявона i Галi Васiлевiчаў.

ЯГО ВЯЛIКАСЦЬ САЛА

Я, шчыра кажучы, не ведаю анiводнай краiны ў свеце, дзе сала лiчылася б асноўнай ежай. Свiней i там вырошчваюць, мяса ў розным выглядзе ўжываюць, ды i сала, напэўна, дадаюць пакрысе ў розную страву, але каб "жыўём"?
– адно сала?
– такога не бачыў i не чуў.

Наша вёска, можна сказаць, на сале едзе i салам паганяе. Чаму так? Ад беднасцi - i другога адказу быць не можа.

Думаеце, наш бяззубы вясковец не з'еў бы розную рыбу цi тое ж мяса, але кожны дзень свежае ды замудрагелiста прыгатаванае, цi ўсялякiя стравы з птушкi, цi зiмой свежанькую клубнiцу? З'еў бы i парэпаныя пальцы абсмактаў. Але беларускаму селянiну наканавана сала з году ў год - кожны дзень. Стоп! Тут я трохi прыхлусiў. О, каб у вёсцы ды на стале кожны дзень сала! Тут свае сальныя "цыклы".

Той, хто пра вёску не "вухам чуў", а жыў у ёй, ведае, што дачакацца свежыны - гэта вялiкае свята. Гэта - канец вымушанаму посту. У гэты дзень стол трашчыць ад падсмажанага сала, скабкаў, пячонкi. Многа выпiваецца i з'ядаецца за такiм сталом. Гаспадыня - узрушаная, шчаслiвая, не трэба ламаць галаву, чым затаўчы капусту цi кашу. Гаспадар задаволены - не пужае цяжкая праца, калi повен жывот трываласцi i смаку. Адным словам, гаспадары ад'ядаюцца, дзецi цягнуць поўныя сумкi з бацькоўскай хаты.

Першы парсюк колецца звычайна перад Новым годам, калi ўсталёўваюцца халады. Гэты парсюк хутка iдзе ў расход, бо праз якi месяц-два сваёй чаргi чакае другi, асноўны. Вось ужо сала другога парсюка плануюць на доўгую перспектыву, па сутнасцi - да наступнай, пераднавагодняй свежыны. Але галоўную ролю сала павiнна сыграць у час касьбы, бо галодны мужчына - не работнiк, а трэба ж на зiму пуньку сенам шчыльна напхнуць. Кажуць жа - па малаку ног не павалаку...

Як правiла, калi заканчваецца сенакос - канчаецца i сала i iншыя мясныя запасы, бо моцна дае "пад дыхала" сенакосу Вялiкдзень. У гэтае свята не шкадуюць нiчога - нi каўбасак, нi паляндвiчкi, нi кумпячка. Вось з канца лета чалавек вымушаны пасцiцца да канца года...

Поделиться:
Популярные книги

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Ученичество. Книга 4

Понарошку Евгений
4. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 4

Гримуар темного лорда IV

Грехов Тимофей
4. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IV

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14