Замалёўкi (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Замалёўкi (на белорусском языке)

Замалёўкi (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Сяргей Давiдовiч

Замалёўкi

Ад успамiнаў не абаронiць

Нi доўгi век, нi хуткi час...

Няхай былое душу бяссонiць,

Хай ачышчае i лечыць нас.

Хвалiць цi ганьбiць усё агулам

Лягчэй, чым "важыць" за крокам крок.

Шмат i памылак - там, у мiнулым,

Ёсць i выснова - жыцця выток.

КАЛОДКI

Колькi помню свайго тату, ён нiколi не сядзеў без справы, злажыўшы рукi. Калi выпадаў рэдкi вольны час - ён то пiлу вастрыў, то касу кляпаў, то дратву смалiў i валёнкi падшываў, то кошычак плёў, то ражачку майстраваў,

то лучыну шчапаў - святла ж не было. Адным словам - майстар.

Чалавек, якi ўцягнуўся ў працу, без яе не можа, як п'янiца без гарэлкi. Вось чаму адразу пасля вайны, на зайздрасць усiм, у нас першых з'явiлiся драўляныя калодкi.

Лапцi - гэта адно. Калодкi - зусiм iншае. Яны замянялi нам абутак, якому не было зносу.

Вычэсваў тата сякеркай нешта падобнае на падэшву, зверху прымацоўваў, як у лыжах, раменьчык цi кусок гумы, каб было куды ўсунуць нагу, - i "абутак" гатовы. Праўда, хадзiць у калодках было няёмка - падымеш нагу, каб пераступiць, а пятка драўлянай падэшвы не хоча падымацца, адвiсае ўвесь час. Даводзiлася ногi цягнуць, перасоўваць.

Затое як гэтыя калодкi па-залiхвацку палясквалi на каменьчыках, цокалi, нiбы конь капытамi. Iдзеш i сам сабе зайздросцiш - цок! цок! цок! цок!

БАЗАР

Летам нам жылося лягчэй - арэхi, ягады, нейкая дзiчка, а то i яблык перападзе, потым - грыбы. А яшчэ было шчаўе!

Мне здаецца, што шчаўю, наогул, трэба паставiць помнiк - яно ўратавала многа людзей ад галоднай смерцi. Назбiраем яго ўсёй сям'ёй мех, i потым мама цi сястра нясуць гэты мех на сваiх плячах пешшу аж у Менск. А да Менска сорак вёрст. Там шчаўе прадавалася даволi хутка - патрэба на яго была заўсёды, а за выручаныя грошы купляўся хлеб i - зноў з мяшком за плячыма, адным днём, пешшу дамоў. Хлеб нiколi лёгка не даваўся бедным людзям.

Але якое ж было свята, калi мама цi сястра вярталiся дахаты. Праўда, хлеб выдаваўся мамай маленькiмi лустачкамi, каб як мага больш аддалiць голад. Чым менш заставалася хлеба, тым танейшымi былi лустачкi. Бывала, возьмеш яе ў руку, а лустачка перагiнаецца, як паперка. Я, памятаю, кiдаўся ў слёзы - чаму так мала хлеба. Тады тата браў мяне на рукi i казаў, трымаючы лустачку насупраць святла:

– Глядзi, сынок, а вось - базар!.. А колькi людзей на базары!..

Лустачка была танюсенькая i амаль уся прасвечвалася ад порыстасцi, была ўся на дзюрачках, як рэшата. Гэта мяне забаўляла, я пераставаў плакаць i з'ядаў свой "базар".

ВЕРАБ'ЮШКА

Адразу ж за вёскай пачынаўся луг з высокай травой, мноствам розных палявых кветак. Сталаму чалавеку трава была трошкi вышэй за калена, а ў нас тырчэлi толькi нашыя "макаўкi" з травы. Але бегалi мы на гэты луг не толькi дзеля забавы - на iм густа расло шчаўе, якое праз некаторы час выкiдвала ўгару далiкатныя сакаўныя дудкi, на якiх ужо пазней выспявала семя. Вось гэтымi дудкамi мы i сiлкавалiся, яны нас моцна ратавалi ад голаду. Чамусьцi гэтыя дудкi мы звалi - вераб'юшка i нават жартавалi:

– Вераб'юшка - балiць б'юшка.

I сапраўды, ад гэтай зелянiны-кiслаты нярэдка балелi нашыя жываты.

Сярод нас была Ларыса Мiцько, якой сваякi прывезлi з Менска

прыгожую, у кветачкi, сукенку. Шчаслiвая Ларыса апранула абноўку i не адчувала зямлi пад нагамi - бегала, шчабятала, качалася па траве. I трэба ж было так здарыцца, што сукеначка за нешта зачапiлася i разадралася. А мацi ў Ларысы была вельмi строгая, з дзецьмi не цырымонiлася, бо i ў iхняй сям'i "галавасцiкаў" была цэлая куча - якiя тут могуць быць цырымонкi, ледзь выжывалi, тым больш без бацькi, якi загiнуў на вайне.

Пайшлi мы ўсе разам прасiць Ларысiну маму, каб не бiла дзяўчынку. Ларыса ж была вельмi ветлiвая, ласкавая, "лiслiвая", яна i запрычытала:

– Мамачка, мiленькая, родненькая, не бi мяне - я парвала сукеначку...

Толькi тады я звярнуў увагу на свае лахманы, якiм нiчога ўжо не было страшна, i з палёгкай уздыхнуў.

ГУЗАКI НА ЛБЕ

Бывала так - выскачыш на двор пагойсаць, сустрэнеш сябра, а ў яго - гузак на лбе. Заўтра ён цябе сустрэне, а ў цябе - таксама лоб з гузаком.

Нi ён у цябе, нi ты ў яго не пытаешся - што ды адкуль? Справа вядомая, звыклая. Што за шалянец без такога гузака?

Мяркуйце самi. Садзiмся есцi ўсёй сям'ёй вакол адной вялiкай мiсы,бо другога посуду пасля вайны не было.

А каб блiжэй быць да булёну цi зацiркi, трэба сядзець шчыльна - локаць да локця, калена да калена.

А хiба ж магчыма сядзець каля братавага бока i не парнуць спадцiшка ў гэты бок? I ледзь толькi парнеш у бок - як брат пырскае ад смеху. А за сталом Божа баранi - каб хто слова сказаў цi круцiўся. Яда - святая справа. Але гэта для дарослых, бо дзецям - толькi ж паштукаваць, павыскаляцца. А смяяцца заўсёды прыпiрае тады, калi гэта забаронена. Тады падскоквае дурны смех.

Вось i ў час яды - парнеш у бок брата - той у смех, а тата - трэсь лыжкай па лбе брату. Таму - ужо не да смеху.

Затое ты "пырскаеш" ад удалай "штуковiны", але адразу ж зарабляеш свой гузак за "парушэнне парадку".

Карацей, яда - справа сур'ёзная.

ВАЛАЧОБНIКI

Валачобнiкi - гэта нешта надзвычай прыгожае, урачыстае, прыстойнае. Збiралiся на Вялiкдзень самыя рухавыя, вясёлыя, няўрымслiвыя аднавяскоўцы i разам з гарманiстам хадзiлi ад хаты да хаты, прыгожа спяваючы. Святочна апранутыя, знешне шчаслiвыя, чыста вымытыя, яны зусiм не нагадвалi зрабаваных, абяздоленых, задушаных працай людзей. Сапраўды Бог спускаецца на зямлю ў гэты дзень.

У кожнай хаце ўжо чакалi святочных пасланцоў i нават пакрыўдзiлiся б, каб яны абмiнулi кагосьцi.

Падыходзiлi валачобнiкi да акна i спявалi:

– Проша паненцы адчынiць акенцы...

Спевы былi прыгожыя, мiлагучныя, узнёслыя, як i душы тых пакрыўджаных лёсам людзей. Калi не памыляюся, валачобнiцкiя спевы называлiся васоламi.

Калi спевы толькi пачыналiся, шчаслiвая гаспадыня адчыняла акенца i з пашанай слухала iх, а потым праз акно падавала валачобнiкам ад свайго стала ўсё, чым была багата гэтая хата. Падарункi складвалi ў вялiзны плецены кош, якi нехта з валачобнiкаў насiў на рэменi цераз плячо, - i гэтак ад хаты да хаты. Такое святкаванне аб'ядноўвала людзей, зблiжала iх.

Комментарии:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2