Дзед-кiёк (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Дзед-кiёк (на белорусском языке)

Дзед-кiёк (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Сяргей Давiдовiч

Дзед-кiёк

– Ну што ты мне туманiш пра свой горад?! Неба не вiдаць - адны дамы. Дарогi цi... вулiцы не бачна - адны патылiцы. Паветра няма - адзiн смурод. I гэта жыццё?.. Не-е, сынок! Не, не i не!..

– Тата... як табе яшчэ тлумачыць?.. Ну, састарэў ты... Ну, адзiн застаўся... А што далей?..

– Далей?.. Далей вунь таго пагорка нiчога не бывае, - i стары паказаў кiйком у бок кудлацiнкi дрэваў, пад якiмi векавалi вясковыя могiлкi i дзе чакала яго ўжо тры гады жонка.

– Зноў ты за сваё!
– абурыўся сын.
– У мяне ты забудзеш пра... пра

могiлкi i пра...

– I пра мацi, - перабiў бацька сына.
– Я i бачу, што вы бываеце там толькi раз у год - на Радаўнiцу, i то са скрыпам ды дзеля людскога вока...

– Ты не так зразумеў...

– Пачакай!
– зноў перабiў стары.
– Я правiльна зразумеў, што той, хто забываецца пра могiлкi, той перастае быць чалавекам. Бачыў, на вясковых кладах колькi магiл, на якiх расце бур'ян? А ведаеш, у каго ператварылiся тыя адцуральнiкi? Не? У злодзеяў, п'янiц, прайдзiсветаў. А той, хто не спiўся, а нажыў сеё-тое - ваўкамi глядзяць на людзей... Вось што значыць забыцца пра продкаў сваiх!..

Стары працягнуў цiха, але з болем i крыўдай:

– А што за людзi ляжаць пад тым дзiрваном! Ведаеш?.. Дабрыня! Працавiтасць! Сцiпласць!

Сын крутнуў размову ў свой бок:

– Тата! Ну што ты распалiўся? У горадзе табе будзе добра... на ўсiм гатовым...

– Не крыўдзiся, сын, за жарт! У горадзе толькi адно добра - можна "шашка" пусцiць у натоўпе i нiхто не здагадаецца, адкуль ён... А за ўсё гатовае дзякуй! Але я лепей раз на дзень з'ем свайго, чым тры разы няхай сабе i сынавага цi нявестчынага...

Стары перавёў дух i працягваў:

– А што з хатай? З будынкамi?
– спытаўся хутчэй сам у сябе.
– А сабака? Куды яго, старога i амаль сляпога? Га?..

Сын падбадзёрыўся:

– Будынкi прададзiм! Пакупнiка я ўжо напытаў. А сабаку?.. Бяда яшчэ з сабакам такая - спусцiм, няхай гойсае!

Стары цяжка выдыхнуў:

– А цi ведаеш ты, сынок, што гэты сабака пасля смерцi тваёй мацi парваў ланцуг i збег. Два днi не было дома. Калi ж я на трэцi дзень пайшоў праведаць старую, ажно аслупянеў - спачатку пачуў жаласлiвае выццё, а потым убачыў нашага сабаку, якi сядзеў ля магiлы мацi i выў. Галодны, схуднелы, а не iшоў дамоў, клiкаў сваю гаспадыню... А ты кажаш - спусцiць i выгнаць... Не!..

Горкая думка мiжволi апалiла сэрца старога чалавека: "Бог ведае, магчыма, гэты сабака больш шчыра гараваў па гаспадынi, чым яе дзецi..."

Сын ускiпеў:

– Ведаеш, тата! Мне няма часу ездзiць да цябе! Ганяю машыну, палю бензiн, нервы!.. Дык што сказаць пакупнiку дома?

Стары падумаў i выдыхнуў:

– Скажы пакупнiку, што ў дома ёсць пакуль жывы гаспадар... I яшчэ скажы, што бацькi дзецям патрэбны з кубёлкам сала або з кiшэняй грошай, а паколькi ў мяне нi таго, нi другога няма - гаспадар застаецца ў сваёй хаце... I яшчэ скажы пакупнiку...

– Хопiць!
– цяпер ужо сын абарваў бацькавы словы.
– Хопiць! Прабач, але хутка не чакай! Я па вушы ў справах. Выпадзе - прыеду!

– I за гэта дзякуй, сынок, - сказаў стары сынавай спiне, бо сын рашуча даўся з хаты.
– Паробiш свае справы, прывязi ўнукаў, даўно не бачыў iх... дарослыя ўжо...

Але спiна сына хавалася ўжо ў машыну, i стары не зразумеў, пачула яна

яго просьбу цi не...

Застаўшыся адзiн, стары доўга стаяў ля схiленага плота, абапёршыся на кiёк. Ён i сам нагадваў гэты сукаваты, скручаны кiй, быў высахлы, згорблены, зжаўцелы. Але i ў старога чалавека душа застаецца жывой, чулай, аголенай. Можа, нават болей аголенай, чым у маладых. Вось i гэты згасаючы дзед-кiёк насiў у сабе зраненую за доўгае жыццё, змучаную i здратаваную пакутамi i падзеямi, збалелую душу. Цяжар шчымлiвых успамiнаў i перажытага фiзiчнага болю робiцца ў старасцi нясцерпным, прымушае згорбiцца плечы, прыцiскае цела да зямлi, ад чаго старыя людзi ледзь перасоўваюць ногi...

Магчыма, стаяў бы дзед яшчэ доўга, але адчуў на сабе нечы погляд. Павярнуў галаву i сустрэў спачувальны позiрк змутнелых ад старасцi сабачых вачэй.

– Зараз, даражэнькi... Зараз...
– i пацiху паклыпаў у хату. Думка не пакiдала старога, непакоiла яго: трэба спусцiць сабаку... Трэба... Нельга iсцi супраць прыроды... Нельга...

Расцiснуўшы ў далонях некалькi вараных бульбiн, стары залiў iх у мiсцы вадой i панёс гэта да сабачай будкi. Крэкчучы i хукаючы, паставiў перад сабакам яго яду.

– Еш... Еш i прабач, што дужа пасцiмся...

Сабака ледзь крануў аблезлым хвастом, з разуменнем зiрнуў дзеду ў вочы i некалькi разоў языком сербануў ваду. Бульбу не зачапiў.

– Гэта ж трэба!
– скардзiцца дзед сабаку.
– Прыехаў i нават хлеба не прывёз. Кажа, забыўся. Не, не забыўся! Голадам хоча прымусiць мяне з'ехаць адсюль... А мы i без хлеба... мы i на бульбачцы пераседзiм... Колькi тут засталося... Паспее прадаць хату i пусцiць грошы на вецер...

Сабака, здавалася, каб падтрымаць старога, вылавiў кавалачак бульбiны i праглынуў яго...

"Ой, трэба спусцiць сабаку, - зноў падумаў стары.
– Сабака, як нiхто, шкадуе чалавека i памiраць сыходзiць далей ад дому... Так Бог яму наканаваў, не мне iсцi супраць..."

Схiлiўся стары над сабакам i вузлаватымi пальцамi расшпiлiў ашыйнiк. Пагладзiў па галаве сябра i прызнаўся яму:

– Не хочацца мне заставацца аднаму... Ох, як не хочацца...

* * *

Адвязаўшы сабаку, стары накiнуў клямку на дзверы сенцаў i, абапiраючыся на кiёк, пасунуў ногi ў бок могiлак.

Сабака памкнуўся за гаспадаром, але вымушаны быў спынiцца. Яго заднiя ногi былi быццам звязаныя ля каленных суставаў, адказвалiся трымаць абцяжэлае цела, падгiналiся i заблытвалiся. Яны то спатыкалiся, то цягнулiся i больш замiналi, чым дапамагалi кратацца.

З жалем i зайздрасцю азiрнуўся сабака на старога, чые ногi пакуль трымалi яго, i, апусцiўшы галаву, вярнуўся да будкi.

Да могiлак ад вёскi было даволi блiзка - мо якi кiламетр з хвосцiкам, але i ён даўся старому нялёгка.

– Во каб ты затанула!
– мармытаў ён.
– Iдзеш, як па грудзi ў смале, робiш крок, а нешта не пускае, затрымлiвае на месцы...

Падышоўшы да магiлы жонкi, дзед тройчы перахрысцiўся сам i перахрысцiў магiлу.

З драўлянага крыжа, дзе была прымацавана закручаная ў цэлафан, зацёкшая фотакартка, на яго глядзела тая, з якой пражылi доўгае жыццё, нажылi пяцёра дзяцей, ладкавалi i шанавалi ўтульнасць i цеплыню сямейнага жыцця.

12
Комментарии:
Популярные книги

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Унесенный ветром (Трилогия)

Метельский Николай Александрович
Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.09
рейтинг книги
Унесенный ветром (Трилогия)

Проиграем?

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Проиграем?

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Идеальный мир для Социопата 13

Сапфир Олег
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал