Мядовае знаёмства (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Мядовае знаёмства (на белорусском языке)

Мядовае знаёмства (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Сяргей Давiдовiч

Мядовае знаёмства

Антось служыў у войску апошнi год. Нават не служыў - даслужваў, бо заставалiся лiчаныя днi. Што i казаць: дэмбель - на носе, салдат - на чамадане. Той, хто служыў, - ведае, што гэта за апошнiя днi i ночы. Здаецца, што час спынiўся i стаiць як укопаны. Душа - ужо дома, i толькi цела працягвае насiць салдацкую форму - даслужвае.

Калi сказаць, што Антося чакала дома штосьцi незвычайнае, - дык не! Бацькi, канешне, справа святая, але да бацькоў паспеецца - не маленькi, дзякуй Богу. Дзяўчыны, якая

б сохла па iм, - да войска не займеў. Але сядзела ў салдацкай душы стрэмка, якая парола i калола i не давала яму спакою. Гэта стрэмка - незнаёмая дзяўчына, сястра яго аднапалчанiна Мiхася, якi i звёў праз пошту Антося з Алесяй. Антось паслаў ёй сваю фотакартку, яна яму - сваю, вось i ўся немудрагелiстая камбiнацыя. Але з такой немудрагелiстасцi часцяком вырастае такая закавыка, што i не прыснiш часам.

Мястэчка, дзе жыла тая знаёмая-незнаёмая Алеся, знаходзiлася ад Антосевай вёскi не дужа далёка - вёрстаў з дзесяць, таму Антось, нарэшце вярнуўшыся дамоў, прагнуў хутчэй дапяць туды i асабiста пазнаёмiцца. Адна справа фотакартка, на якой толькi галава вiдаць, другая - жывы чалавек. Можа, у яе, не дай Бог, ногi крывыя або зусiм толькi адна нага. Не-е! Трэба праверыць! Твар-то ў яе вельмi прыгожы, прыемны, а вось што там нiжэй?..

Антось не вытрымаў i расказаў мацi, што заўтра хоча махнуць на аўтобусе да той загадкавай Алесi. Мацi захвалявалася, замiтусiлася i "прышпiлiла" да гэтай хвалюючай весткi бацьку.

Бацька па-мужчынску ўзважыў сiтуацыю i кажа:

– Нягодна, сынок, першы раз ехаць да чужых людзей з пустымi рукамi. Вазьмi хоць нашага мёду, няхай ведаюць, што мы не гультаi - пчол маем!

Антось пачаў аднеквацца:

– Я ж не ў сваты еду! Толькi гляну на яе, пагутару крыху i - дамоў... Падумаюць яшчэ, што падкупляю...

Мацi заступiлася за бацьку:

– Вазьмi, сынок, мёд! Добрая гэта прыкмета - знаёмства пры мёдзе! Дасць Бог - жыццё будзе салодкiм!..

Антось не ўстаяў перад нацiскам бацькоў i згадзiўся:

– Добра! Рыхтуйце на ранiцу мёд!

Ноч прайшла марудна - не спалася хлопцу. Стрэмка ў душы напамiнала пра сябе.

"Няўжо я завочна закахаўся?!" - думаў Антось.

Пад ранiцу ўдалося прыдрамнуць, але з першымi сонечнымi промнямi Антось быў на нагах, як штык. Бацькi ўжо не спалi.

Хуценька паснедаўшы, Антось падняўся з-за стала:

– Давайце ваш мёд - пакачу да сваiх прыгод!

– Кацi! Кацi!
– у адзiн голас сказалi бацькi.

– А вось i мядок!
– i бацька паказаў на лаву, дзе стаяла эмалiраванае вядро, акуратна абвязанае прыгожым ручнiком.

– Вядро-о?
– не ўтрымаўся Антось.
– Цэлае вядро?.. Вы што?!.

– Нiчога! Нiчога!
– спакойна сказала мацi.
– Няхай не думаюць, што мы скнары!

Бацька дадаў:

– Не везцi ж табе паўлiтровы слоiк...

Антось падняў вядро:

– Ого! Яно ж мне рукi адарве!..

– Нiчога! Нiчога!
– у той жа танальнасцi працягвала мацi.
– Малады! Дужы! Аўтобус давязе да мястэчка,

а там - з рукi ў руку - i данясеш.

Антось уздыхнуў, узяў вядро i пакрочыў да аўтобуса...

Быў цудоўны восеньскi дзень. Сонца прыгравала па-летняму. Настрой у Антося быў вясновы.

Аўтобус прабег дзесяць кiламетраў хутка, i Антось апынуўся на аўтавакзале, дзе сэрца яго затахкала мацней i часцей.

Спытаўшыся ў нейкага мужчыны, дзе патрэбная яму вулiца, Антось паджгаў у той бок, перакiдваючы з рукi ў руку цяжкое вядро.

Раптам праз вулiцу нехта крыкнуў:

– Антось? Ты?!

Антось зiрнуў у той бок. Да яго радасна бег Толiк, з якiм разам служылi ў адной роце.

– Толiк! Вось дык радасць!
– усклiкнуў Антось.

Салдацкае сяброўства i братэрства яшчэ моцна жыло ў душы нядаўнiх аднапалчан.

– Ты адкуль?!.

– А ты як?!.

– А я тут жыву!
адказаў Толiк.
– Пакуль нiдзе не працую, балдзею пасля дэмбелю!

– I я балдзею!
– выпалiў Антось.

– А што ты з вядром?
– запытаўся ў Антося сябар.

Антось збянтэжыўся, шукаў, што адказаць...

– Ды што мы пра пустое?! Гэта ж трэба адзначыць! Дэмбель! Свабода!
– не ўнiмаўся Толiк.

Антось яшчэ больш збянтэжыўся: як бы адкруцiцца? Ён жа едзе да дзяўчыны... А з другога боку - такая сустрэча! Дэмбель! Свабода!

Антось адкiнуў сумненнi, запалiўся ўвесь:

– Давай! Грэх не адзначыць! Толькi дзе возьмем "палiва"?

– Ты што!
– усклiкнуў Толiк.
– Сёння гэта прадаецца на кожным вуглу! Вунь i крама!

Сябры зайшлi ў краму. Там, акрамя спiртнога, нiчога не было. Узяўшы кожны па бутэльцы гарэлкi, хлопцы выйшлi на вулiцу.

– А чым загрызём?
– спытаўся Антось.

Толiк падумаў i кажа:

– За тым паваротам - хлебная крама... Да гастранома - далекавата...

Антось схамянуўся:

Дык вось жа мёд! Цэлае вядро! Хлеб i мёд - закусь, трымайся за неба!

Купiўшы бохан хлеба i батон, сябры накiравалiся на зялёны, парослы кустамi выган.

– Вось тут, на зялёным дыване, - нi табе камандзiраў, нi табе начальнiкаў! Свабода!
– радавалiся сябры.

Уладкаваўшыся, усеўшыся, пачалi пакрысе адпiваць з рыльца гарэлку, мачаць хлеб i батон у мёд.

– Вось гэта жыццё!..

– Гэта табе не казарма!..

– Вольныя, як тыя птушкi!..

– Яшчэ вальней!..

– Глынём?

– А як жа!..

"Банкет" працягваўся, але аднекуль пачалi злятацца пчолы. Восенню, перад зiмоўкай, яны асаблiва ласыя да мёду, здольны нават на крадзеж... А тут гатовенькi! Цэлае вядро!

Спачатку сябры не звярталi на iх увагi, але пчолы ўсё прыбывалi i прыбывалi. Яны лiплi да вядра, садзiлiся на рукi, лезлi ў вочы - iм не падабаўся смурод гарэлкi. Тады хлопцы пачалi iх адганяць, нават бiць i душыць. То на шчацэ прыдушаць, то на лбе прыцiснуць. А прыцiснутая пчала, перад тым як загiнуць, паспявае ткнуць джала.

123
Комментарии:
Популярные книги

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Унесенный ветром (Трилогия)

Метельский Николай Александрович
Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.09
рейтинг книги
Унесенный ветром (Трилогия)

Проиграем?

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Проиграем?

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Идеальный мир для Социопата 13

Сапфир Олег
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал