Чтение онлайн

на главную

Жанры

Мядовае знаёмства (на белорусском языке)
Шрифт:

Вось п'яныя хлопцы i не заўважылi, як нахапалiся пчалiных укусаў. Адна пчала ўскочыла нават у рот Антосю, калi ён нешта гаварыў, i паспела куснуць яго за язык. Гэта перапоўнiла чашу сябравага цярпення, i яны пачалi збiрацца.

– Добра, што мы паспелi апусташыць тару!
– сказаў, махаючы рукамi, Антось.

– Хутчэй завяжы вядро! Можа, адчэпяцца!
– амаль закрычаў Толiк.

Сябры сабралiся, выцерлi травой лiпкiя ад мёду рукi i пакрочылi прэч ад гэтага месца. Але пчолы ад iх не адставалi -

гулi над галовамi цэлым роем.

На развiтанне Толiк чыркнуў на паперы свой адрас сябру, i Антось, хiстаючыся, пакрочыў да Алесi - блiжэй знаёмiцца. Пчолы, чуючы ў вядры мёд, спраўна гулi над галавой, поўзалi па лiпкай пасудзiне.

Антосю падалося, што сонечны дзень паступова пачаў цямнець. Усё навакольнае бачылася як праз туман, нiбы праз шчылiнку. Твар гарэў, язык пякло, ён патаўсцеў.

Ён падумаў: "Свежае паветра i гарэлка - вось твар i гарыць! Пройдзе!"

А вось i патрэбны нумар дома. Антось, хоць i праз туман, заўважыў - дом добры! Пастукаўся ў дзверы. Чуе: "Заходзьце!"

Хлопец пераступiў цераз парог i апынуўся ў хаце. Зноў жа праз туман убачыў сярэднiх год жанчыну.

"Здравiя жадаю!" - хацеў па-вайсковаму адрапартаваць Антось, але языку было цесна ў роце, i атрымалася:

– Зд-друя жад-дую!..

– Што?
– запыталася жанчына.
– Што вам трэба?

Антось напружыўся з апошнiх сiл i выцiснуў:

– Аль... Ал-л-лесю!..

– Якую яшчэ Алесю? Навошта вам Алеся? Iдзiце адсюль!

Адчынiлiся дзверы, i з другой паловы хаты выйшла прыгожая дзяўчына.

Антось пахiснуўся ад нечаканасцi. Якая прыгожая! Гэта ж Алеся! I ногi не крывыя. I абедзве на месцы! Антось праз расчыненыя дзверы ўбачыў на стале ў другiм пакоi сваю фотакартку. Ён ад радасцi паспрабаваў кiнуцца да дзяўчыны:

– Аль... Ал... Але...

– Што вам трэба?
– жахнулася дзяўчына.
– Я вас не ведаю i ведаць не жадаю.

Антось разгубiўся, але раптоўна ўзрадаваўся, бо за дзяўчынай выйшаў яе брат Мiхась - Антосеў аднапалчанiн, якi i пазнаёмiў праз пошту сваю сястру з Антосем.

Антось кiнуўся да сябра i распухлым языком, з цяжкасцю прагаварыў:

– Мы разам служылi ў войску! Я ж твой сябар!

Мiхась адпiхнуў незнаёмца:

– Якое нахабства! Знайшоўся мне сябар! Я цябе першы раз бачу! Прыцягнуўся нейкi валацуга, поўную хату пчол навёў...

Тут Антось выпадкова зiрнуў у люстэрка, якое вiсела на сцяне. Зiрнуў i выпусцiў з рукi вядро з астаткамi мёду. З люстэрка на яго глядзеў... Не! Не глядзеў, а глядзела нейкае страшыдла з чырвоным апухлым тварам, з лапушынымi вушамi, з тонкiмi шчылiнкамi замест вачэй. Разлахмачаныя валасы злiплiся ад мёду i тырчэлi ва ўсе бакi. Па iх поўзалi пчолы...

– Ма-ма-а-а!
– зароў ад жаху Антось i кiнуўся ў дзверы. Ап'яненне яго iмгненна

прайшло. Ён ляцеў па вулiцы, пужаючы людзей.

"Што я нарабiў? Дурань! Такую дзяўчыну страцiў!" - хлясталi, як бiзуном, думкi.

Антось падслепаватымi вачыма прачытаў на паперцы Толiкаў адрас i з цяжкасцю знайшоў яго дом.

Пастукаў i пахаладзеў: "Толькi б не спужалiся! Толькi б не прагналi! Куды ж я дзенуся?.."

Адчынiлiся дзверы, i Антось праз той жа туман убачыў жанчыну.

– А-а!
– прапела яна.
– Яшчэ адзiн круглы, як гарбуз! Заходзь! Заходзь! Буду двух адразу лячыць - мой ляжыць!

Антось з палёгкай пераступiў парог i ўбачыў Толiка... Не! Не Толiка, а гэткае ж апухлае страшыдла, як i сам. Ён ляжаў на ложку, мачаў ручнiк у халодную ваду i прыкладваў да твару.

– О-ё-маё!
– стагнаў ён.

Толькi цяпер Антось адчуў, як пячэ i балiць твар.

– На, папi кiслага малака i кладзiся. Зараз паднясу i табе ваду з ручнiком, - сказала Толiкава мацi.

Антось паслухмяна выпiў малако i лёг. Ён адчуў на твары халодны ручнiк i пачуў пяшчотны голас сябравай мацi:

– Эх вы, мядовыя-бядовыя хлопцы! Блазнюкi яшчэ, хоць i адслужылi ў войску...

Пухлiна праходзiла аж два днi. За гэты час Толiкава мацi вымыла i адгладзiла Антосеву кашулю, пачысцiла пiнжак.

Антось цёпла развiтваўся i дзячыў Толiкавай мацi, потым абняўся з сябрам i падаўся на аўтастанцыю, каб ехаць дамоў. На душы было мутарна. Што сказаць дома?

"А дзяўчына якая прыгожая!" - пякла, як агнём, думка.

Не дайшоўшы да станцыi, Антось рашуча крутнуў у другi бок: "Зайду, папрашу хоць прабачэння!"

Раптоўна прыпынiўся: "Пачакай! Дык яны ж мяне не пазналi! Нават Мiхась, з якiм два гады адслужыў, не пазнаў не толькi мяне, а й майго голасу! Дзякуй табе, распухлы язык!" - i Антось з надзеяй пакрочыў да Алесевага дома. Зноў пастукаў у дзверы. Сэрца вырывалася з грудзей.

Адчынiў дзверы Мiхась.

– Антось! Дарагi!
– усклiкнуў ён i абняў сябра.
– Ды што ты аслупянеў? Заходзь!

Антось зайшоў. Адчынiлiся дзверы, i з другой паловы хаты выглянула тая ж прыгажуня. Зачырванелася i закрыла дзверы.

Мiхась засмяяўся:

– Нiчога! Зараз выйдзе! Бачыў, як зачырванелася? Рабi вывады, Антось!..

Шчаслiвы Антось не ведаў, што рабiць, што казаць.

– Я... я... разумееш...

– Ды разумею я ўсё! Зараз падыдуць мама, тата, сядзем за стол i пагутарым...

Антось на ўсякi выпадак з апаскай зiрнуў у тое ж люстэрка. Страшыдлы там ужо не было, на Антося глядзеў прыгожы малады хлопец з акуратна зачасанымi валасамi.

– Прыгажун! Прыгажун!
– засмяяўся Мiхась.
– Дарэмна хвалюешся - тваю фотакартку з рук не выпускае...

123
Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2