Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замалёўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Шчасця табе, чароўная дзяўчынка!

ПАМIЖ НЕБАМ I ЗЯМЛЁЙ

Надышла i мая пара iсцi служыць у войска. Спачатку прызыўная ваенная камiсiя зрабiла заключэнне: "Годзен для службы ў надводным флоце", што выклiкала з майго боку бурлiвую радасць - надта ж мне падабалася марская форма. Тады мяне не засмуцiла тое, што на флоце трэба служыць на год больш, чым у войску, - аж чатыры гады. Карпiлаўскi Пеця Слiжук служыў на флоце, а чым я горшы?

Потым прыйшла павестка, i я апынуўся ў войску - i дзякуй Богу! Тры гады

маладога жыцця, няхай i ваеннай няволi - тэрмiн не малы.

Прызвалi мяне з Карпiлаўкi, i пачаўся мой "пачэсны абавязак". Усё было добра, але падчас маёй службы брат Косцiк забраў старых бацькоў з вёскi ў Менск, дзе ён, працуючы токарам, атрымаў у драўляным бараку дзесяцiметровую каморку на Вознiцкiм завулку. I зажылi яны ўтраiх на дзесяцi метрах, як тыя паны на хамутах. Жывуць, перабiваюцца на Косцiкаву мiзэрную зарплату, бо бацькам за дзесяцiгоддзi дармавой працы ў калгасе, згодна савецкiх законаў, дзяржава, замест пенсii, выставiла фiгу (прабачце, не фiгу, а цэлых дзве маме i тату).

Праляцелi тры гады маёй службы, з'еў я не адзiн кацёл салдацкай кашы, i выдаюць мне на рукi прыпiсное пасведчанне, у якiм чорным па беламу, зноў жа, згодна савецкiх законаў, я накiроўваўся туды, адкуль прызваўся, - у Карпiлаўку Лагойскага раёна. Адпаведныя дакументы былi адпраўлены i ў Лагойскi райваенкамат, дзе я павiнен быў стаць на ваенны ўлiк.

Я ў штабе палка паспрабаваў тлумачыць, што за тыя гады, што я служыў Радзiме, сёе-тое змянiлася ў маiм жыццi, што ў Карпiлаўцы мяне нiхто не чакае, але штабныя пацукi адказалi:

– Нiчога не хочам ведаць! Кругом марш!..

I паехаў я на Вознiцкi завулак "нелегалам", i пасялiўся на два з паловай метры, бо дзесяць лёгка дзелiцца на чатыры.

Тады я i не думаў, i не снiў, што сiмвалiчныя i непазбеглыя два з паловай метры чакаюць кожнага ў канцы жыцця. Гэта цяпер я такi разумны, а тады я, аддаўшы Радзiме свой доўг, працягваў любiць яе, лiчыў яе самым дарагiм i неабходным у жыццi. "Ружовыя акуляры" не дазвалялi мне ўявiць, што ёй я не патрэбен. Ёсць я цi не - ёй аднолькава, ёй усё роўна...

Пачалiся мае шматмесячныя i шматлiкiя пакуты. Мне цяжка было зразумець, чаму мяне, не злодзея, не п'янiцу, чэснага чалавека, выганялi адусюль, куды толькi я нi стукаўся. Бралi ў рукi маё прыпiсное пасведчанне i злосна, у адзiн голас абуралiся:

– Чаго ты да нас прыпёрся? Едзь у сваю Карпiлаўку!..

О, я бы з радасцю паехаў туды, але ж там нi сваякоў, нi калгаснай гасадаркi, нiчога, за што можна было б зачапiцца. I ружовыя акуляры пачыналi шарэць...

Калi дзесяць метраў жылой плошчы цярпелi нас, то братава зарплата не вытрымлiвала чатырох чалавек, мы падгаладоўвалi, не кажучы пра тое, што я не мог зняць з плячэй салдацкай робы. А прыбрацца вельмi хацелася - малады ж.

На працу мяне нiдзе не бралi, бо я быў без прапiскi. У казённых абiнетах, дзе я намазолiў

вочы, ад мяне кiдалiся ледзь не на сцены, як ад заразнага. У якi бок я нi крануся - усюды была мёртвая сцяна раўнадушша i абыякавасцi. Зноў, як i ў маленстве, мне даставалiся братавы старыя штаны, якiя я "падфасоньваў", даношваў яго кашулi, з дня на дзень мама варыла буракi, бо гэта была самая танная яда.

Зрэдзь удавалася разгрузiць вагон, але i там усталявалiся свае парадкi, склалiся свае брыгады - чужых блiзка не падпускалi...

Раптоўна ад знаёмых паступiла прапанова:

– Ёсць адна баба, ёй, праўда, семдзесят гадоў, затое мае двухпакаёўку. Спаць ты з "жонкай" не будзеш (дзякуй i за гэта), аформiце шлюб у загсе - i ты гарадскi жыхар! А там, дасць Бог, яна доўга не пачырыкае, табе i кватэра застанецца...

– Не-е!
– устаў я на дыбы.
– Каб я ды ажанiўся з сямi-дзесяцiгадовай бабай! Нiколi! Нават фiктыўна не хачу!..

Сёння гэта можа выклiкаць усмешку, але не ў мяне. Я i цяпер не паважаў бы сябе за той шлюб, каб ён адбыўся...

Раiлi мне i нейкага гарбатага калеку, за якiм патрэбен быў дагляд i якi за тое, што я буду з-пад яго выносiць ягоныя нечыстоты, прапiша мяне часова як апекуна.

I пра гэта я не захацеў слухаць.

Нарэшце прапiсалi мяне, за адпаведную плату, у пасёлку Лiпкi Менскага раёна, i зрабiўся я сапраўдным савецкiм чалавекам, бо займеў паперку на руках.

З раённай прапiскай бралi на працу мала куды - у асноўным у нейкiя шарагi, але ж я мог зарабiць сабе на штаны i кавалак хлеба.

МЯЖА

Дажыла бабуля да адзiноты...

Цi ёсць у свеце што-небудзь горшае i горкае, чым адзiнота? На гэта пытанне здольны адказаць толькi той, каго яна, праклятая, напаткала.

Жыве бабуля, цягне гаспадарчую лямку, не паддаецца бясконцай сялянскай працы i свайму ўзросту. За адзiн сённяшнi дзень чаго толькi нi перабыло ў бабулiных руках: i дрэўка, i дровы, i саганы, i вiлы, i сякера, i вёдры з вадой, i нiтка з iголкай, i вялiзныя вязкi саломы, i маленькi апошнi кавалачак хлеба з кубкам купленага ў суседзяў малака. Але гэтыя дзве апошнiя "цяжары" ледзь "заўважылi" бабулiны рукi, бо для рук праца - жыццёвая неабходнасць, а кароткачасовы перапынак для яды - вымушанасць.

Ды i прымае ежу вясковец па-асаблiваму - прыткнецца на самы крайчык лавы цi табурэткi, мiска з зацiркай цi булёнам ад яго - за вярсту, быццам ён у сваёй хаце не гаспадар. А ўсё гэта ад таго, што няма калi яму рассядацца ды сталавацца, бо дзень пралятае хвiлiнкай, а праца чакаць не будзе...

Надышла вясна-вёсенка. Трэба ж неяк адсеяцца, каб не горш чым у людзей было. Тут, як на тое шчасце, прыкацiлi на сваiх машынах з горада дзецi з унукамi.

– Дзякуй табе, Божачка! Мiца i сына i святога духа!
– перахрысцiлася старая.
– Адсеюся ў пару!

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Провинциал. Книга 6

Лопарев Игорь Викторович
6. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 6

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2

Эйгор. В потёмках

Кронос Александр
1. Эйгор
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Эйгор. В потёмках

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Сам себе властелин 2

Горбов Александр Михайлович
2. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.64
рейтинг книги
Сам себе властелин 2

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Наследник, скрывающий свой Род

Тарс Элиан
2. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник, скрывающий свой Род

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII