Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замалёўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вось табе i адказ, куды дзяваецца тваё масла з бойкi!

– А куды?!

– А туды, што наслала чарнакнiжнiца нячыстую сiлу ў бойку, яна i есць тваё масла.

– А што рабiць? Я ж ужо трэцi раз пераводжу смятану на сыроватку...

Суседка пераходзiць на шэпт:

– Па-першае, пахадзi з пустой даёнкай памiж яе пракосаў i адразу iдзi даiць сваю карову. Пярэйдзе да цябе малако i ад яе каровы...

– А што далей?
– не церпiцца гаспадынi.

– А па-другое, укiнь у бойку тры iголкi, а потым выкульвай смятану i збiвай масла, -

шэпча суседка.

– А iголкi для чаго?
– здзiвiлася гаспадыня.

– А для таго, што нячыстая сiла, калi пачне жэрцi тваё масла, паколiць язык i ўцячэ з бойкi.

– Дзякуй, суседачка, за добрую параду!
– з памакрэлымi вачыма выдыхае гаспадыня...

На гэты раз масла i сапраўды згрудзiлася ў вялiкi жоўты ком, якi пагойдваўся не ў сiвой сыроватцы, а ў беленькай маслянцы.

Шчаслiвая гаспадыня ўрачыста паклала масла на талерку, лыжкай абгладзiла, абкруглiла яго, аблiзала лыжку i паставiла талерку на сярэдзiну стала. Хацела накрыць ручнiком ад мух, але адчынiлiся дзверы i праз парог ступiў брыгадзiр.

– О-го-го! Якое масла!
– усклiкнуў брыгадзiр.
– А каб да гэтага масла (i брыгадзiр пачухаў пад носам), дык i смага б згасла!..

"Прыйдзецца ставiць пляшку, - падумала гаспадыня, - i каб яна табе ўпоперак стала!.."

– Дзякуй, што зайшлi!
– замiтусiлася яна.
– Зараз прагонiм смагу! Хвiлiначку!

Нарэзаўшы сала i хлеба, паставiла яна на стол пляшку самагонкi i налiла брыгадзiру поўную шклянку.

– А сабе! Кульнi, пакуль пiшу працаднi!
– пажартаваў ён.

– I сабе, i сабе, куды ж я дзенуся!
– i гаспадыня налiла сабе ў кiлiшак.

– Ну, будзем!
– i брыгадзiр, праганяючы смагу, некалькiмi глыткамi апаражнiў шклянку.

– Сальца бярыце! Сальца!
– частуе гаспадыня.

– Не! Я пачну з масельца! Такое жоўценькае i апетытнае, што само ў рот просiцца!
– i брыгадзiр паклаў на хлеб вялiкi кавалак масла. Хлеб з маслам, нiбы сом у вiр, нырнулi ў брыгадзiраў рот, i яго скiвiцы пачалi перамалваць гаспадынiны прысмакi.

Раптоўна брыгадзiр ускочыў з лавы i зароў:

– Ой, нячыстая сiла! Ой, халера!

– Што? Што здарылася, брыгадзiрка?!
– да паўсмерцi перапужалася гаспадыня.

Брыгадзiр стаяў з шырока разяўленым ротам, з якога дастаў iголку. Начальнiцкi язык быў у крывi.

Гаспадыня падумала: "Калi ўжо сам брыгадзiр зароў "нячыстая сiла", значыцца, з бойкi яна пераскочыла ў брыгадзiраў рот... I дзякуй Богу - самае месца для яе!" - з палёгкай уздыхнула яна.

ВЫШЫВАНКА

Ёсць сярод майго прыдбанага за жыццё "багацця" адна сапраўды бясцэнная для мяне рэч. Гэта - вышываная кашуля.

Бяру яе калi-нiкалi ў рукi, з хваляваннем апранаю i адаграваюся душой, вяртаюся ў юнацтва, адчуваю сябе маладым, прыгожым, шчаслiвым!

Здавалася б, што тут надзвычайнага i незвычайнага? Кашуля як кашуля, праўда, аздобленая нацыянальным вышываннем. Але ў гэтай нацыянальнай асаблiвасцi яе i незвычайнасць.

Не ведаю, чым кiравалася мая матуля тады, сорак гадоў назад, нацыянальнымi пачуццямi цi адчуваннем

прыгажосцi, але яна купiла нам, тром сынам, па вышыванцы. Купiла самым першым у вёсцы! I купiла, нягледзячы на тое, што кожная капейчына была на ўлiку, а вышываныя кашулi каштавалi значна даражэй за звычайныя.

Затое як мама свяцiлася гонарам i радасцю, калi мы апраналi кашулi на свята цi iдучы на вечарынку. Ды i самi мы, гледзячы адзiн на другога, свяцiлiся незвычайным святлом.

Што нi кажыце, а падсвядома, у глыбiнi душы, мы, апранаючы нацыянальныя кашулi, больш адчувалi сваю еднасць з зямлёй, на якой нарадзiлiся. Гэтае адчуванне абвастралася i таму, што ты меў гонар насiць нацыянальную вопратку, i таму, што тады ў вёсцы гучала толькi беларуская мова.

Сёння хтосьцi мог бы назваць гэта нацыяналiзмам. Але ж сэрца нам цешыла сваё, беларускае. Мы ж не прынiжалi iншыя нацыянальнасцi, носячы вышыванкi. Якi ж гэта нацыяналiзм?..

А цяпер уявiце вясковыя танцы. Хлапец у вышыванай кашулi запрашае на танец дзяўчыну, на якой - модная тады белая, ды яшчэ з узорцамi, кофтачка. I плывуць у танцы такiя прыгожыя, урачыстыя пары - вачэй не адарваць!

Не ва ўсiх хлопцаў былi вышыванкi, але ж i нямала было ўладальнiкаў нацыянальнай прыгажосцi i годнасцi.

Як не хапае сёння гэтага!

У кнiзе паэм "Люстэрка лёсу" я сфатаграфаваны ў вышыванай кашулi. Хтосьцi мог i падумаць: "Вось апрануў нечую вышыванку, каб выпендрыцца". Не! Гэта мая, родная, тая кашулька, якая сорак гадоў назад, з мамiнай ласкi, сагравала мне душу, рабiла сапраўдным сынам сваёй зямлi.

МОЙ ЯДВIГIН Ш.

Чаму мой, а не наш, як, напрыклад, Янка Купала, Максiм Багдановiч, Якуб Колас?..

Цi не таму, што толькi я - яго аднавясковец, што я сын бацькоў, якiя добра ведалi сям'ю Лявiцкiх i шмат распавядалi мне пра яе? Мой i таму, што я больш за паўстагоддзя цесна звязаны з сядзiбай Ядвiгiна Ш. i кожны год - шмат разоў за год - чышчу знакамiтую крынiчку i ратую ад канчатковага знiшчэння не менш знакамiты дуб-дзядулю. Мой Ядвiгiн Ш. i таму, што я катэгарычна не дазволiў археалагiчным руплiўцам пералапачваць падмурак колiшняга дома Лявiцкiх у пошуках невядома чаго. Мне не хацелася, каб святое месца зноў парушылi, разрылi, зруйнавалi - нiбы адкапалi нябожчыка i вытраслi яго кiшэнi, тым больш што ўжо аднойчы калгасныя трактарысты, у пошуках золата, перавярнулi падмурак шмат разоў.

Яшчэ i таму мой Ядвiгiн Ш., што я паставiў памятны знак ля закiнутай сядзiбы, якi праз год пачалi ламаць i знiшчаць сучасныя вар'яты, я, хто скандэнсаваў у паэме "Пан Лявiцкi" не лiтаратурную вычурнасць, а бiяграфiчнасць яго лёсу...

Можна было б працягваць пералiк таго, што звязвае мяне з Ядвiгiным Ш., але вам i так намулiлi вочы аўтарскiя "я". У

даным выпадку я не саромлюся такой нясцiпласцi, бо ўсе мае "я" аддадзены Антону Iванавiчу Лявiцкаму.

Хто сёння стане на абарону знакамiтага нашага суайчыннiка? Адзiнкi! I галасы тых адзiнак паглыне мёртвая абездухоўленасць нацыi. Вось чаму сярод гэтага глухога маўчання я i заяўляю:

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Провинциал. Книга 6

Лопарев Игорь Викторович
6. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 6

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2

Эйгор. В потёмках

Кронос Александр
1. Эйгор
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Эйгор. В потёмках

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Сам себе властелин 2

Горбов Александр Михайлович
2. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.64
рейтинг книги
Сам себе властелин 2

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Наследник, скрывающий свой Род

Тарс Элиан
2. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник, скрывающий свой Род

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII