Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замалёўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

З маладосцi прылятаю сюды хоць на гадзiну - i ў маразы-завеi, i ў дажджавую макрэчу, i ў спякоту.

Асаблiва люблю прыязджаць у вёску зiмой. Аўтобус давозiць да Жукаўкi, ад якой да Карпiлаўкi ўсяго два кiламетры.

Што гэта за кiламетры! Цуд! Дарога праз лес! У лесе цiха, бялютка, чыста. Сляды вавёрак, зайцоў, лiсаў, ласёў. Кожнае дрэва знаёмае - джгаеш бадзёра i ўсхвалявана. Сустрэча з роднымi мясцiнамi - заўсёды свята!

I вось аднойчы зiмой саджуся я ў аўтобус i еду ў Карпiлаўку. Апрануты па-паходнаму: старэнькая

шапка, паношаная куртка, боты. У вёсцы трэба i снег расчысцiць, i дроў прынесцi, i печ распалiць - у чыстай вопратцы рабiць гэта нязручна.

Еду я ў аўтобусе, разглядаю пасажыраў, адшукваю сярод дачнiкаў мясцовых жыхароў, знаёмых. Аўтобус быў паўпусты, знаёмых я не ўбачыў i перавёў погляд на праплываючыя краявiды.

Потым звярнуў увагу на мужчыну майго ўзросту, якi сядзеў перада мной, важна адкiнуўшыся на сядзеннi, ганарлiва задраўшы галаву.

Калi ён павярнуў яе крыху да акна, я пазнаў у iм Толiка з Лекараўкi. Калiсьцi, у маладосцi, я дапiнаў на вечарынкi ў тую Лекараўку, хоць знаходзiцца яна ад Карпiлаўкi няблiзка. Толiк граў на гармонiку, i я нядрэнна заломваў мяхi - мы нават падсяброўвалi.

Увогуле, моладзь адной вёскi тады ведала моладзь з усiх навакольных вёсак.

– Толiк! Здароў!
– пляснуў я яму па плячы.
– Ледзь пазнаў цябе!.. (А не бачылiся мы гадоў дваццаць.)

На Толiкавай задранай угару галаве была андатравая шапка, на плячах рацiнавае палiто. Нiчога ў гэтым дзiўнага не было, ён ехаў у сваю вёску да бацькоў - не ў ватоўцы ж ехаць.

У адказ на мае словы Толiк, не паварочваючыся, кiнуў нядбайна ўбок:

– Прывiтанне!..
– i яшчэ вышэй "заламаў" галаву.

Я пачаў распытваць пра жыццё, пра справы, пра лёс. Толiк адказваў, але скупа:

– Жыву, як бачыш, добра... Працую таксiстам... (Тут быў зроблены асаблiва ганарлiвы нацiск.)

Магчыма, таму, што бачыў на мне сцiплую вопратку, ён адказваў на ўсе пытаннi, як кажуць, праз губу. Адказваў на пытаннi - i не больш. Нiякiх сустрэчных пытанняў, нiякай зацiкаўленасцi да мяне.

Бачу, што размова не атрымлiваецца, адварочваюся да акна i працягваю любавацца краявiдамi.

Праз некалькi хвiлiн маўчання ён задаў "дзяжурнае" пытанне:

– А ты як?

Я i сам, ужо без цiкавасцi, гэтак жа дзяжурна адказаў:

– Ды так... Жыву...

Зноў памiж намi насцярожылася цiшыня.

Вось як бывае: непрыемная гаворка, непрыемнае маўчанне, гады падзяляюць людзей, аддаляюць iх, робяць непатрэбнымi адзiн аднаму. (Ёсць, на шчасце, i прыемныя выключэннi.)

Зноў праз Толiкаву губу вывальваецца пытанне:

– Ну а працуеш ты дзе?..

Пытанне было зададзена, i я мусiў адказаць:

– Я - маёр мiлiцыi...

Божа мiлы! Што зрабiлася з Толiкам! Чалавек iмгненна перамянiўся крутнуўся да мяне, ледзь сядзенне не выкруцiў. Куды дзелася ганарыстасць i фанабэрыстасць?! Вочы яго заззялi, прыемная ўсмешка ўпрыгожыла твар, вусны не спынялiся

нi на хвiлiну.

– Слухай, Сярога! Давай сустракацца! Вось мой адрас, мой тэлефон! Трэба па сто грам зрабiць! Якая сустрэча! Мы ж былi сябрамi!..

Усё гэта паходзiла на анекдот, на сатырычнае кiно, не верылася, што ўсё гэта я раптоўна ўбачыў у жыццi, побач з сабой. Здзiўляюся, навошта насiць у сабе такi хлам, такi непатрэбны цяжар - другога, штучна створанага, адмоўнага чалавека?

Гэта ж так проста i лёгка - заставацца самiм сабой.

ШЧАСЦЕ

Складанае гэта паняцце - шчасце.

Да яго ставяцца даволi легкадумна i карыстаюцца iм налева i направа.

Часта можна пачуць:

– Я шчаслiвы чалавек!

Безадказная i бяздумная заява.

Такое можа сказаць толькi дзiця, акружанае дабрабытам i бацькоўскай ласкай.

Толькi дзецi, пры наяўнасцi неабходных умоў, могуць адчуваць тое, што завецца поўным шчасцем.

Ды i iх крохкае шчасце засмучаецца дзiцячымi перажываннямi i шчырымi слязьмi, нават ад страты любiмай цацкi.

Дарослы чалавек, з нармальным светаўспрыманнем, хаця i не перажыўшы асабiстай нейкай трагедыi i гора, не назаве сябе шчаслiвым, бо iнфармацыйны цiск з усiх бакоў такi моцны i жорсткi, што шчаслiвым, у поўным сэнсе гэтага слова, можа лiчыць сябе толькi сляпы, глухi i з каменным сэрцам чалавек.

Хiба ж можа чалавек, пахаваўшы сваiх бацькоў, некага з родных цi блiзкiх сяброў, а калi i не пахаваўшы, то назiраючы кожны дзень па тэлевiзары, як лiецца кроў, сказаць:

– Я шчаслiвы!

Чалавек з узростам апускаецца ўсё глыбей i глыбей у перажытае i словам "шчасце" можа карыстацца толькi па нейкаму выпадку:

– Я шчаслiвы тым, што выйшла ў свет мая кнiга...

– Я шчаслiвы тым, што магу быць з вамi...

– Якое шчасце, што бяда абмiнула ваш дом...

Гэтымi шчаслiвымi выпадкамi-iмгненнямi трэба вельмi даражыць, як i словам "шчасце".

ЛЮБОЎ

Iдзе дыскусiя. Спрачаюцца сацыёлагi, сексапатолагi, псiхолагi i iншыя шматлiкiя "олагi" i "ёлагi". Адны даказваюць, што неабходна расказваць дзецям з малога ўзросту, адкуль бяруцца такiя ж, як яны, дзецi i як яны "робяцца", iнакш гэта растлумачыць "вулiца".

Другiя настойваюць на тым, што прыйдзе ўсё само сабой.

А трэцiя... А трэцiх не заўважаюць, iх нiбы не iснуе. А яны, гэтыя трэцiя, пераканаўча i даволi натуральна, кожны дзень з экранаў кiно i тэлевiзараў дэманструюць "любоў". Сёння "гэта" завецца любоўю. Слова "любоў" i паняцце любовi страцiла свой першапачатковы чысты, незямны сэнс...

Прылiпне першакласнiк да тэлевiзара i засвойвае ўрок, што "заняцца любоўю" - значыць легчы ў пасцель з першым сустрэчным, што "трахнуцца" - гэта зноў жа "любоў". У моладзi i падлеткаў самае папулярнае i моднае слова "трахнуцца". Чаму дзiвiцца, яно штодня злятае з экранаў, яно стала афiцыйным у "культурным" лексiконе.

Поделиться:
Популярные книги

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Неудержимый. Книга XXI

Боярский Андрей
21. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXI

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Целуй меня немедленно!

Крааш Кира
3. Любовь среди туманов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Целуй меня немедленно!

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста