Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Інжынеры былі не ў вялікім захапленні, калі іх дзіця пачало праяўляць такую самастойнасць, якая міжволі наводзіла на думку пра духоўнае жыццё. У прынцыпе лічылася, што аўтаматы мысляць, але «не маюць індывідуальнасці». Сапраўды, ніхто не чуў пра аўтамат, які гневаўся б, натхняўся, смяяўся альбо плакаў; усе яны былі надзвычай ураўнаважаныя, як гэтага хацелі канструктары. Аднак паколькі іх мазгі стваралі не на мантажным канвееры, а ў працэсе паступовага вырошчвання монакрышталёў, дзе мае месца статыстычны роскід, які не паддаецца кіраванню, то нават мікраскапічныя зрухі малекул выклікалі такія выніковыя адхіленні, што практычна не існавала двух зусім аднолькавых аўтаматаў. І ўсё ж, значыць, індывідуальнасці? Не, адказваў кібернетык, вынік імавернага працэсу; гэтак думаў сабе Піркс, як і кожны, хто меў да іх дачыненне, хто цэлымі гадамі мог адчуваць побач з сабой іх маўклівую, заўсёды мэтанакіраваную, заўсёды лагічную дзейнасць. Вядома, усе яны былі падобныя адзін на аднаго больш, чым людзі, але ж і яны мелі свой нораў, свае схільнасці, а былі і такія, што пры выкананні

загадаў арганізоўвалі нешта накшталт «маўклівага супраціўлення» — прызнак, які, калі ён працягваўся доўга, заканчваўся капітальным рамонтам.

У Піркса, ды, напэўна, не толькі ў яго, у дачыненні да гэтых своеасаблівых машын, якія так дакладна і часам надзвычай творча выконвалі заданні, было не зусім чыстае сумленне. Пачалося гэта мо яшчэ тады, калі ён камандаваў «Карыяланам»; дастаткова сказаць, што тую сітуацыю, калі чалавек стварыў орган, які мысліць, па-за сваім целам і зрабіў яго залежным ад сябе, Піркс лічыў не зусім нармальнай. Вядома, ён не мог бы сказаць, адкуль бярэцца гэты ледзь улоўны неспакой, нейкае адчуванне няспраўджанага абавязку, невыразная думка пра тое, што рашэнне прынята памылковае, ці проста, груба кажучы, адбылося свінства. Было нейкае вытанчанае вераломства ў тым халодным спакоі, з якім чалавек запіхваў здабытыя пра сябе самога веды ў бяздушныя машыны, пільнуючы, каб у іх было адушаўлёнасці не больш, чым патрэбна, каб яны не сталі канкурэнтамі свайму стваральніку ў пазнанні шчодрасцей свету. Максіма Гётэ: «in der Beschraenkung zeigt sich erst der Mensch» (толькі ў абмежаванні выяўляецца майстар) у стасунку да мудрых канструктараў набывала нечаканы сэнс пахвалы, якая пераходзіла ў з'едлівы дакор, бо не сябе ж вырашылі яны абмежаваць, а справу рук сваіх, і то з жорсткай дакладнасцю. Зразумела, што Піркс ніколі не адважваўся выказаць гэту думку ўголас, бо добра разумеў, як смешна яна прагучала б; аўтаматы не былі абяздоленымі, не былі яны аб'ектам і нястрымнай эксплуатацыі, усё было прасцей і адначасова горш: з маральнага пункту гледжання складаней для крытыкі, іх магчымасці абмежавалі яшчэ раней, чым яны з'явіліся, — на чарцёжных лістах.

У той перадапошні дзень іх побыту на планеце праца была ўжо, уласна кажучы, скончана. Аднак, калі пачалі пералічваць стужкі, на якіх былі засведчаны вынікі экспедыцыі, аказалася, што адной не хапае. Перш за ўсё праверылі машынную памяць, пасля ператрэслі ўсе схованкі і скрынкі, пры гэтым Круль двойчы раіў Пірксу, каб ён лепей перагледзеў уласныя рэчы, што падобна было на зласлівасць, бо Піркс увогуле не меў ніякага дачынення да зніклай стужкі, ды і не хаваў бы ён яе ў чамадане. У Піркса аж язык свярбеў — так яму хацелася даць здачы, тым больш што дагэтуль ён звычайна адмоўчваўся і стараўся знаходзіць любыя апраўданні задзірлівым, нават зневажальным паводзінам Круля. Але і на гэты раз ён стрымаўся і замест вострага слоўка зазначыў, што калі трэба паўтарыць назіранні, то ён ахвотна зробіць гэта сам, узяўшы за памочніка Анэля.

Аднак Круль вырашыў, што дапамога Піркса Анэлю не будзе патрэбна, таму наўючылі яны на робата апарат, касеты з фотаплёнкай і, склаўшы ў кабуры пояса рэактыўныя патроны, паслалі Анэля да вяршыні горнага масіву.

Робат выйшаў а восьмай раніцы — Масена голасна выказаў упэўненасць, што ён справіцца са сваімі справамі да абеду. Аднак мінула другая, трэцяя, пасля чацвёртая гадзіна, нарэшце апусціўся змрок, але Анэль не вяртаўся.

Піркс сядзеў у кутку барака пад насценнай кадміевай лямпай і чытаў надта растрапаную старую кніжку, якую пазычыў яшчэ на Базе ў нейкага пілота, але сэнс яе, бадай, да яго не даходзіў. Сядзець было не надта зручна. Рыфлёная алюмініевая сценка ціснула на плечы, з падушкі-надзіманкі ўцякло ўсё паветра, і ён адчуваў, як у ягадзіцы ўпіваюцца праз прагумаваную тканіну вострыя гайкі канструкцыі. Нягледзячы на гэта, ён не мяняў пазіцыі, паколькі нязручная поза дзіўным чынам гарманіравала з набіраючай моц злосцю. Ні Круль, ні Масена дагэтуль нібы не заўважалі адсутнасці Анэля. Круль, які ўвогуле не быў жартаўніком і нават не спрабаваў жартаваць, невядома чаму з самага пачатку называў робата Анёлам або нават Жалезным Анёлам, інакш да яго і не звяртаўся, і такая па сутнасці дробязь ужо колькі разоў раздражняла Піркса, што за адно гэта ён знелюбіў касмографа. Масена меў да робата адносіны прафесійныя: усе інтэлектронікі ведаюць, а дакладней, робяць выгляд, што ведаюць, якія малекулярныя працэсы і токі выклікаюць тыя ці іншыя рэакцыі або адказы аўтамата, і таму адмаўляюць любыя меркаванні пра якую-небудзь разумнасць іх як абсалютнае глупства. Тым не менш да Анэля ён адносіўся гэтак жа, як добры механік да свайго дызеля: не дазваляў перагружаць, любіў за выканальнасць і клапаціўся пра яго як мог.

А шостай гадзіне цярпенне ў Піркса лопнула, бо ў яго здранцвела нага, і ён пачаў пацягвацца так, што аж косці затрашчалі, кратаў ступнёй і згінаў нагу ў калене, каб паскорыць кровазварот, а пасля стаў хадзіць з кута ў кут барака, добра ведаючы, што нічым больш не здолее дапячы Крулю, які заглыбіўся ў праверку падлікаў.

— Маглі б ужо і цішэй! — сказаў нарэшце Круль, звяртаючыся да іх абодвух, нібы не бачыў, што ходзіць адзін Піркс, а Масена са слухаўкамі на вушах уважліва слухае нейкую перадачу, разваліўшыся на пнеўматычным крэсле, выраз твару ў яго быў смешны, задуменны. Піркс адчыніў дзверы, якія рвануў моцны заходні вецер, і калі вочы трохі прывыклі да цемры, прыхінуўся плячыма да сцяны з ліставога алюмінію, якая дрыжала ад моцнага ветру, і пачаў углядацца ў той бок, адкуль павінен быў з'явіцца Анэль. Ён бачыў

толькі рэдкія зоркі, дрыготкія ў паветры, парывы ветру халоднымі хвалямі студзілі яго галаву, блыталі валасы, а ноздры і лёгкія аж раздуваліся ад ветру — хуткасць яго была метраў сорак у секунду. Ён пастаяў, а калі стала холадна, вярнуўся ў барак, дзе Масена, пазяхаючы, здымаў з галавы слухаўкі і пальцамі расчэсваў валасы, Круль жа, зморшчаны, сухі, цярпліва складваў паперы ў папкі, пастукваючы кіпамі аркушаў, каб выраўняць іх.

— Няма яго! — сказаў Піркс і сам здзівіўся, як гэта прагучала — амаль як выклік. Круль і Масена, відаць, заўважылі, якім тонам гэта было прамоўлена, бо Масена кінуў позірк на Піркса і заўважыў:

— Гэта нічога, патрафіць, хоць і цёмна, вернецца на інфрачырвоным…

Піркс паглядзеў на яго, але нічога не адказаў. Праходзячы міма Круля, ён падняў з крэсла пакінутую там кніжку і ўсеўся ў сваім кутку, прытварыўся, што чытае. Вецер мацнеў. Зааконныя гукі нарасталі, уздымаліся да выцця. Аднойчы штосьці мякка стукнулася ў сцяну, нібы невялічкая галінка, і зноў пацягнуліся хвіліны маўчання. Масена, які, напэўна, чакаў, што Піркс, як заўсёды падатлівы, возьмецца гатаваць вячэру, нарэшце ўстаў сам і пачаў адчыняць кансервы з самагрэючымі патронамі, уважліва чытаючы спачатку назвы на этыкетках, нібы спадзяваўся знайсці сярод запасаў нейкія невядомыя дагэтуль прысмакі. Пірксу не хацелася есці. Дакладней, ён быў галодны, але не хацелася кранацца з месца. Паступова яго пачало разбіраць нядобрае, халоднае шаленства, ён Бог ведае чаму ўзбурыўся супроць абодвух таварышаў, якія ўвогуле былі не горшыя з магчымых. Ці лічыў Піркс, што нешта здарылася з Анэлем? Што робат, скажам, быў атакаваны «таямнічымі жыхарамі» планеты, стварэннямі, у якіх не верыць ніхто, акрамя казачнікаў? Калі б існаваў хоць адзін шанц на сто тысяч, што планету насяляюць нейкія істоты, то яны, безумоўна, не сядзелі б вось так, занятыя сваімі дробнымі справамі, а неадкладна прынялі б усе магчымыя захады, прадугледжаныя правіламі ў пунктах другім, пятым, шостым і сёмым васемнаццатага параграфа, а таксама трэцім і чацвёртым раздзеламі правілаў спецыяльных паводзін. Але такога шанцу не было, не было наогул ніякіх шанцаў. Ужо хутчэй узарвалася б няпэўнае сонца Ёты. Так, гэта было больш верагодна. Дык што ж магло здарыцца з Анэлем?

Піркс адчуваў, што спакой у бараку, які дрыжаў ад парываў ветру, толькі ўяўны. Але не толькі ён рабіў выгляд, што чытае і не хоча вячэраць, забыўшыся пра ўсё. Астатнія два таксама ўключыліся ў гульню, спачатку непрыкметную, але з кожнай хвілінай усё больш відавочную.

Анэль па лініі тэхнічнай абслугі быў у падпарадкаванні ў Масены як інтэлектроніка, а Круль, будучы начальнікам групы, камандаваў ім як сябрам экспедыцыі. Так што магчымую віну мог падзяліць кожны з іх. Мо Масена нечага недагледзеў, а мо Круль недакладна вызначыў трасу, па якой павінен быў пайсці Анэль? Урэшце, высветліць гэта было не надта складана і не гэта было прычынай агульнага маўчання.

Круль з самага пачатку нібы знарок задзіраўся з робатам, надзяляў яго зняважлівымі мянушкамі і не раз даваў яму даручэнні, ад чаго астатнія сябры групы ўстрымліваліся хоць бы таму, што ўніверсальны робат — не лёкай. І рабіў ён гэта, відаць, таму, каб, зневажаючы Анэля, тым самым насаліць Масене, адкрыта зачапіць якога не адважваўся.

Зараз адбывалася барацьба нерваў, і той, хто першым выявіць занепакоенасць лёсам Анэля, тым самым як бы прызнае сябе пераможаным. Зрэшты, Піркс адчуваў, што і ён сам быў уцягнуты ў гэта маўклівае спаборніцтва, такое дурное і адначасова такое напружанае. Піркс разважаў, што зрабіў бы ён сам, калі б быў кіраўніком групы. Напэўна, няшмат, бо такой ноччу нельга было рушыць на пошук. Так ці інакш, заставалася адно — чакаць раніцы, а зараз можна было б хіба што паспрабаваць устанавіць радыёсувязь, хоць, праўда, з мінімальным шанцам на поспех, бо радыус сувязі на ультракароткіх хвалях у моцна перасечанай горнай мясцовасці быў невялікі. Да гэтага дня яны ніколі не пасылалі Анэля аднаго, тым больш што правілы і хоць і не забаранялі гэтага, але абумоўлівалі падобны крок шматлікімі параграфамі, поўнымі агаворак. Зрэшты, д'ябал з імі, з параграфамі! Піркс лічыў, што Масена, замест таго, каб злосна выкалупваць з бляшанкі рэшткі падгарэлага мяса, мог бы ўсё ж паспрабаваць выклікаць робата па радыё. Разважаў, што было б, калі б ён сам гэта зрабіў. Урэшце, нешта ж здарылася. Ці можа робат зламаць нагу? Нічога падобнага на гэты конт ён ніколі не чуў.

Ён устаў, падышоў да стала і, адчуваючы на сабе прыхаваныя пад маскай абыякавасці погляды таварышаў, пачаў уважліва вывучаць карту, на якой ранкам Круль сваёй рукой вычарціў маршрут Анэля. Ці не можа гэта выглядаць так, што ён кантралюе кіраўніка? Піркс рэзка ўзняў галаву, сустрэў погляд Круля, які яўна хацеў яму штосьці сказаць, бо ўжо нават разявіў рот. Але калі халодны позірк Піркса ўпаў на яго, ён толькі кашлянуў і, згорбіўшыся, працягваў сартаваць свае паперы. Відаць, Піркс, сам таго не ўсведамляючы, здорава ўздзейнічаў на яго сваім позіркам; проста ў падобныя хвіліны ў ім прачыналася штосьці такое, што на борце ракеты яго слухаліся і паважалі, нават крыху пабойваліся.

Ён адклаў карту. Маршрут даходзіў толькі да вялікай скалістай сцяны з трыма нібы падмытымі патокам уцёсамі і далей абмінаў іх. Ці мог робат не выканаць задання? Гэта было немагчыма.

«Але можна звіхнуць нагу нават у малой шчыліне!» — падумаў Піркс. Не, гэта нонсенс. Такі робат, як Анэль, можа вытрымаць падзенне нават з саракаметровай вышыні. І не з такога становішча яны выходзілі цэлыя, бо матэрыял, з якога яны зроблены, мацнейшы, чым крохкія чалавечыя косці. Дык што ж здарылася, ліха яго ведае?

Поделиться:
Популярные книги

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

Путь Чести

Щукин Иван
3. Жизни Архимага
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Путь Чести

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора