Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

«Ды мы ж, зрэшты, не збіраемся спускацца або набліжацца да нашых планет, — падумаў Інэш. — Такім чынам, ён зможа нас выкарыстаць, толькі калі мы ўключым відэа?..»

Інэш спыніўся. Ну, вядома, у гэтым уся справа! Ім прыйдзецца ўключыць накіраваны відэапрамень, і, як толькі кантакт будзе ўстаноўлены, чалавек зможа вызначыць патрэбны кірунак.

Рашэнне Інэш прачытаў у вачах сваіх супляменнікаў — адзінае магчымае ў гэтых умовах рашэнне. І ўсё ж яму здавалася, што яны нешта ўпусцілі, нешта вельмі важнае. Ён павольна падышоў да вялікага відэаэкрана, устаноўленага ў канцы залы. Карціна, адлюстраваная на ім, была такая яскравая, такая велічная і цудоўная, што

непрывычны розум уздрыгваў перад ёй, як ад успышкі маланкі. Нават Інэша, хоць ён бачыў гэта не раз, ахоплівала здранцвенне перад неймавернай, недаступнай розуму безданню космасу. Гэта было адлюстраванне часткі Млечнага Шляху. Чатырыста мільёнаў зорак ззялі, быццам у акуляры гіганцкага тэлескопа, здольнага ўлоўліваць нават міганне чырвоных карлікаў, аддаленых на трыццаць тысяч светлавых гадоў. Відэаэкран быў дыяметрам дваццаць пяць ярдаў — такіх тэлескопаў проста не існавала нідзе, і да таго ж у іншых галактыках не было столькіх зорак.

І толькі адна з кожных двухсот тысяч зіхатлівых зорак мела прыдатныя для засялення планеты.

Менавіта гэты факт каласальнага значэння прымусіў іх прыняць фатальнае рашэнне. Інэш стомлена абвёў усіх вачыма. Калі ён загаварыў, голас яго быў спакойны:

— Пачвара разлічыла цудоўна. Калі мы паляцім далей, яна паляціць разам з намі, завалодае ўваскрашальнікам і вернецца даступным ёй спосабам на сваю планету. Калі мы пакарыстаемся накіраваным прамянём, яна рушыць уздоўж прамяня, захопіць уваскрашальнік і таксама вернецца да сябе раней за нас. У любым разе, перш чым нашы караблі даляцяць да планеты, двухногі паспее ажывіць дастатковую колькасць сваіх супляменнікаў, і тады мы будзем бяссільныя.

Ён скалануўся ўсім целам. Разважаў ён правільна, і ўсё ж яму здавалася, што недзе ў яго думках ёсць прабел. Інэш павольна гаварыў далей:

— Цяпер у нас толькі адна перавага. Якое б рашэнне мы ні прынялі, без машыны-перакладніка ён пра яго не даведаецца. Мы можам выпрацаваць план, які застанецца для яго тайнай. Ён ведае, што ні мы, ні ён не можам узарваць карабель. Нам застаецца адзінае выйсце. Адзінае.

Капітан Горсід парушыў цішыню:

— Дык вось, я бачу, вы ведаеце ўсё. Мы ўключым рухавікі, узарвём прыборы кіравання і загінем разам з пачварай.

Яны абмяняліся паглядамі, і ў вачах ва ўсіх быў гонар за сваю расу. Інэш па чарзе дакрануўся шчупальцамі да кожнага.

Праз гадзіну, калі тэмпература ў зоркалёце адчувальна паднялася, Інэшу прыйшла ў галаву думка, якая прымусіла яго рушыць да мікрафона і выклікаць астранома Шуры.

— Шуры! — крыкнуў ён. — Успомні, Шуры, калі пачвара абудзілася і знікла… Ты памятаеш? Капітан Горсід не мог адразу прымусіць тваіх памочнікаў знішчыць лакатары. Мы так і не папыталіся ў іх, чаму яны марудзілі. Папытайся ў іх! Папытайся цяпер!..

Маўчанне, потым голас Шуры слаба данёсся праз грукат перашкод:

— Яны… не маглі… пронікнуць… адсек… Дзверы… былі замкнёныя.

Інэш мяшком асеў на падлогу. Вось яно! Значыць, яны ўпусцілі не толькі адну дэталь! Чалавек ачуняў, усё зразумеў, стаў нябачны і адразу рушыў на зоркалёт. Ён адкрыў тайну лакатара і тайну ўваскрашальніка, калі толькі не агледзеў яго ў першую чаргу. Калі ён з'явіўся зноў, ён ужо ўзяў у іх усё, што хацеў. А ўсё астатняе спатрэбілася толькі для таго, каб штурхнуць іх на гэты акт адчаю, на самазабойства.

Цяпер, праз некалькі імгненняў ён пакіне карабель у цвёрдай упэўненасці, што хутка ні адна чужая істота не будзе ведаць пра яго планету, і ў такой жа цвёрдай упэўненасці, што яго раса адродзіцца, будзе жыць зноў і больш ужо ніколі не загіне.

Узрушаны

Інэш захістаўся, чапляючыся за рыклівы прыёмнік, і пачаў выкрыкваць у мікрафон апошняе, што ён зразумеў. Адказу не было. Усё заглушаў роў неверагоднай, ужо некіроўнай энергіі. Гарачыня пачала размякчаць яго браніраваны панцыр, калі Інэш, запінаючыся, паспрабаваў дабрысці да сілавога рэгулятара. Насустрач яму рванулася барвовае полымя. Крычучы і ўсхліпваючы, ён кінуўся назад да перадатчыка.

Некалькі хвілін пасля ён усё яшчэ нешта пішчаў у мікрафон, калі магутны зоркалёт нырнуў у жудасны горан бела-сіняга сонца.

Сакё Камацу

Смерць Бікуні

1

Цяжкія свінцовыя хмары сцерлі з неба сінь, апусціліся нізка-нізка над пачарнелым ледзяным морам, і здавалася, што на свеце нічога няма, апрача гэтых хмар і вострага, як лязо кінжала, ветру, які ўзнікаў з бездані і рваў чалавечую плоць. Вецер шалеў, гнаў з мора пырскі, застылыя ў ледзяны шрот, уздымаў з зямлі халодны калючы пясок. Хмары раслі і шырыліся, клубіліся, залівалі гарызонт чарнатою. Грукат хваль і выццё ветру, заглушаючы адно аднаго, прадвяшчалі блізкую снежную буру.

Па гэтым сумным свеце, дзе жылі і варагавалі толькі тры колеры, народжаныя холадам, — белы, чорны і шэры, павольна рухалася адзінокая маленькая фігурка, такая ж чорна-белая, як і ўсё навакольнае. Дзоры, абутыя на боса, пакідалі ледзь прыкметныя сляды на прыбярэжным пяску, а хвалі, прагныя і шпаркія, злізвалі іх доўгім языком і, ашчэрыўшы белапенныя зубы, таропка адбягалі назад. Мора і вецер ганяліся за дарожнікам, яны з радасцю паглынулі б яго, падралі б на шматкі, развеялі б яго прах, але ён смела ішоў далей і далей уздоўж крывога выгіну пясчанага берага, аддаючы на волю стыхій толькі чорнае кімано, у якога матлялася крыссе, і берагі белай тканіны, якая прыкрывала галаву. І раптам, разрываючы заслону белага снегу і шэрага туману, удалечыні паказаліся чорныя цені. Было іх шмат. Яны выходзілі адзін за адным з імжы і рухаліся насустрач дарожніку. І вось на сярэдзіне выгіну цені і адзінокі дарожнік сустрэліся.

Тыя, што ўзніклі з імжы і ішлі цяпер ланцужком, былі моцныя і дужыя людзі. Але неадольная стома сагнула ім спіны. Хада ў іх была цяжкая, ногі глыбока загрузалі ў пяску. Здалёк яны здаваліся воінамі, закаванымі ў цёмныя панцыры, а зблізку панцыры аказаліся звычайным адзеннем вандроўных манахаў: башлыкі, грубыя рынкенаўскія расы. У руках кашы з святымі сутрамі і акаваныя жалезам посахі пілігрымаў. Твары, пацямнелыя ад нягод і холаду, папяліста-шэрыя, з абведзенымі чорнымі кругамі вачыма, не неслі на сабе адбітка міласэрнасці гасподняй. Яны павольна ішлі наперад, моцна абапіраючыся на посахі, а ўчэпісты пясок раз-пораз хапаў іх за ногі, быццам не хацеў пускаць далей.

Адзінокі дарожнік, параўняўшыся з вандроўнікамі, злёгку пакланіўся і хацеў ісці сваёй дарогаю. На тварах манахаў адбілася разгубленасць, потым здзіўленне. Яны адказалі на паклон, і вялізны, як вежа, дзяцюк, што ішоў наперадзе, сказаў гучным голасам:

— Дазволь пагаварыць з табой!..

— Калі ласка…

Голас прагучаў сярэбраным званочкам. Вецер наляцеў з мора і адкінуў з ілба дарожніка канцы белага пакрывала.

З-пад белага шоўку, які трапятаў, на манахаў глядзела жанчына. Маладая, гадоў дваццаці, не болей. Холад распісаў пяшчотна-ружовымі фарбамі яе па-дзявочы гладкія шчокі. Вочы былі ясныя, як у дзіцяці.

Поделиться:
Популярные книги

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Под знаменем пророчества

Зыков Виталий Валерьевич
3. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.51
рейтинг книги
Под знаменем пророчества

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого