Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

— Газ, — умяшаўся тэхнік-лейтэнант Віід. — Матор унутранага згарання. Усё ясна.

Капітан Горсід падаў знак ахоўніку з прамянёвай стрэльбай.

Трэці чалавек сеў і нейкі час уважліва глядзеў на іх.

— З зорак? — нарэшце папытаўся ён. — У вас ёсць сістэма ці вы трапілі да нас чыста выпадкова?

Гэнейскія саветнікі, што сабраліся пад купалам залы, наёмка закруціліся ў сваіх гнуткіх крэслах. Інэш сустрэўся вачыма з Ёалам. Гісторык быў моцна ўзрушаны, і гэта ўстрывожыла метэаролага. Ён падумаў: «Двухногія пачвары валодаюць ненармальна хуткай прыстасавальнасцю да новых умоў і занадта

вострым пачуццём рэчаіснасці. Ніводзін гэнеец не можа дараўняцца да яго ў хуткасці рэакцый».

— Хуткасць думкі не заўсёды з'яўляецца прыкметай перавагі, — прамовіў галоўны біёлаг Хамар. — Істоты з марудным, грунтоўным мысленнем займаюць у радзе асобін, якія мысляць, ганаровыя месцы.

«Справа не ў хуткасці, — міжволі падумаў Інэш, — а ў правільнасці і дакладнасці думкі». Ён паспрабаваў уявіць сябе на месцы ўваскрэшанага. Ці змог бы ён вось так адразу зразумець, што навокал яго чужыя істоты з далёкіх зорак? Наўрад ці.

Усё гэта імгненна вылецела ў яго з галавы, калі чалавек устаў. Інэш і астатнія саветнікі не спускалі з яго вачэй. Чалавек хутка падышоў да акна, выглянуў на двор. Адзін кароткі пагляд, і ён павярнуўся да іх.

— Усюды тое самае?

Зноў гэнейцаў здзівіла хуткасць, з якой ён усё зразумеў.

Нарэшце Ёал наважыўся адказаць:

— Але. Спустошанне. Смерць. Руіны. Вы ведаеце, што тут адбылося?

Чалавек падышоў і спыніўся перад сілавым экранам, за якім сядзелі гэнейцы.

— Магу я агледзець музей? Я павінен прыкінуць, у якой я эпосе. Калі я быў жывы, мы валодалі некаторымі сродкаю разбурэння. Які з іх быў прыменены — залежыць ад таго, колькі часу мінула.

Саветнікі глядзелі на капітана Горсіда. Той замяўся, потым загадаў ахоўніку з прамянёвай стрэльбай:

— Сачы за ім!

Потым зірнуў чалавеку ў вочы.

— Нам зразумелыя вашы намеры. Вам хочацца выкарыстаць становішча і забяспечыць сваю бяспеку. Хачу вас папярэдзіць: ніводнага лішняга руху, і тады ўсё кончыцца для вас добра.

Невядома, паверыў чалавек у гэтую ману ці не. Ні адным паглядам, ні адным жэстам не паказаў ён, што заўважыў аплаўленую падлогу там, дзе прамянёвая стрэльба спаліла і ператварыла ў нішто двух яго папярэднікаў. З цікаўнасцю падышоў ён да бліжэйшых дзвярэй, уважліва паглядзеў на другога ахоўніка, які сачыў за ім, і хутка накіраваўся далей. Следам прайшоў ахоўнік, за ім рушыў сілавы экран і, нарэшце, усе саветнікі адзін за адным.

Інэш пераступіў парог трэці. У гэтай зале былі выстаўлены мадэлі жывёл. Наступная прадстаўляла, эпоху, якую Інэш для прастаты назваў сам сабе «цывілізаванай». Тут захоўвалася мноства апаратаў аднаго перыяду. Усе яны гаварылі пра досыць высокі ўзровень развіцця. Калі гэнейцы праходзілі тут першы раз, Інэш падумаў: «Атамная энергія». Гэта ж зразумелі і іншыя. Капітан Горсід з-за яго спіны звярнуўся да чалавека:

— Нічога не чапаць. Адзін няправільны крок — і ахоўнік спаліць вас.

Чалавек спакойна спыніўся пасярод залы. Нягледзячы на пачуццё трывожнай цікаўнасці, Інэш залюбаваўся яго самавалоданнем. Ён павінен быў разумець, які лёс яго чакае, і ўсё-такі ён стаіць перад імі, пра штосьці глыбока задумаўшыся… Нарэшце чалавек упэўнена загаварыў:

— Далей ісці няма чаго. Можа, вам удасца вызначыць больш дакладна,

які прамежак часу ляжыць паміж днём майго нараджэння і вось гэтымі машынамі. Вось апарат, які, калі меркаваць па табліцы, лічыць атамы, што ўзрываюцца. Калі іх лік дасягне мяжы, аўтаматычна выдзяляецца пэўная колькасць энергіі. Перыяды разлічаны так, каб прадухіліць ланцуговую рэакцыю. У мой час існавалі тысячы грубых прыстасаванняў для запавольвання атамнай рэакцыі, але для таго, каб стварыць такі апарат, спатрэбіліся дзве тысячы гадоў з пачатку атамнай эры. Вы можаце зрабіць параўнальны разлік?

Саветнікі запытальна глядзелі на Вііда. Інжынер быў разгублены. Нарэшце ён наважыўся і загаварыў:

— Дзевяць тысяч гадоў назад мы ведалі мноства спосабаў прадухіляць атамныя выбухі. Але, — дадаў ён ужо больш павольна, — я ніколі не чуў пра прыбор, які адлічвае для гэтага атамы.

— І ўсё ж яны загінулі, — прамармытаў ледзь чутна астраном Шуры.

Запанавала маўчанне. Яго перапыніў капітан Горсід:

— Забі пачвару! — загадаў ён бліжэйшаму ахоўніку.

У гэта імгненне ахоплены полымем ахоўнік рухнуў на падлогу. І не ахоўнік, а ахоўнікі! Усе адначасова былі змецены і паглынуты блакітным віхрам. Полымя лізнула сілавы экран, адскочыла, ірванулася яшчэ люцей і зноў адскочыла, разгараючыся ўсё ярчэй. Праз вогненную заслону Інэш убачыў, як чалавек адступіў да далёкіх дзвярэй. Апарат, што лічыць атамы, свяціўся ад напружання, ахутаны сінімі маланкамі.

— Пазачыняць усе выхады! — прабрахаў у мікрафон капітан Горсід. — Паставіць ахову з прамянёвымі стрэльбамі! Падвесці баявыя ракеты бліжэй і расстраляць пачвару з цяжкіх гармат!

Нехта сказаў:

— Думкавы кантроль. Нейкая сістэма кіравання думкай на адлегласці. Навошта толькі мы ў гэта ўблыталіся!

Яны адступалі. Сіняе полымя шугала да столі, спрабуючы прабіцца праз сілавы экран. Інэш апошні раз зірнуў на апарат. Мабыць, ён усё яшчэ працягваў адлічваць атамы, таму што навокал яго клубіліся пякельныя сінія віхры.

Разам з астатнімі саветнікамі Інэш дабраўся да залы, дзе стаяў уваскрашальнік. Тут іх прыкрыў другі сілавы экран. З палёгкай схаваліся яны ў індывідуальныя гандолы, вылецелі вонкі і паспешліва падняліся ў зоркалёт. Калі вялізны карабель узняўся ўгору, ад яго аддзялілася атамная бомба. Вогненная бездань раскрылася ўнізе над музеем і над усім горадам.

— А мы ж так і не даведаліся, чаму загінула раса гэтых істот, — прашаптаў Ёал на вуха Інэшу, калі грукат выбуху замёр удалечыні.

Бледна-жоўтае сонца паднялося над гарызонтам на трэцюю раніцу пасля выбуху бомбы. Пайшоў восьмы дзень іх жыцця на гэтай планеце. Інэш разам з астатнімі спусціўся ў новы горад. Ён вырашыў запрацівіцца ўсякай спробе рабіць уваскрашэнні.

— Як метэаролаг, — сказаў ён, — я абвяшчаю, што гэтая планета зусім бяспечная і прыдатная для гэнейскай каланізацыі. Не бачу ніякай неабходнасці яшчэ раз рызыкаваць. Гэтыя істоты праніклі ў тайны сваёй нервовай сістэмы, і мы не можам дапусціць…

Яго перапынілі. Біёлаг Хамар насмешліва сказаў:

— Калі яны ведалі гэтак многа, чаму ж не перасяліліся на іншую зорную сістэму і не выратаваліся?

— Думаю, — адказаў Інэш, — яны не адкрылі нашага метаду вызначэння зорак з планетамі.

Поделиться:
Популярные книги

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Хочу тебя любить

Тодорова Елена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Хочу тебя любить

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Идеальный мир для Социопата

Сапфир Олег
1. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата