Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Дзверы адчыніліся. Увайшоў Боўлтан з бутэлечкай у руцэ і спыніўся за крэслам Тома Вулфа.

— Што гэта ў вас? — спытаў стары Філд.

— Даўно знішчаны вірус, — адказаў Боўлтан. — Пнеўманія. Вельмі старажытная і надзвычай лютая хвароба. Калі містэр Вулф прыбыў да нас, мне, само сабой зразумела, давялося яго вылечыць, каб ён мог справіцца са сваёю работай; пры нашай сучаснай тэхніцы гэта было зусім лёгка. Культуру мікроба я захаваў. Цяпер, калі містэр Вулф вяртаецца, трэба будзе зноў прышчапіць яму пнеўманію.

— А калі не прышчапіць?

Том Вулф узняў галаву.

— Калі не прышчапіць, у тысяча

дзевяцьсот трыццаць восьмым годзе ён ачуняе і паправіцца.

Том Вулф падняўся.

— Дык як гэта? Папраўлюся, падымуся на ногі — там, у сябе, — буду здаровы, і магільшчыкі застануцца з носам?

— Правільна.

Том Вулф утаропіўся на бутэлечку, рука яго сутаргава тарганулася.

— Ну, а калі я знішчу гэты ваш вірус і не дамся вам?

— Гэтага ніяк нельга!

— Ну… а калі?

— Вы ўсё разбурыце.

— Што — усё?

— Сувязь рэчаў, ход падзей, жыццё, усю сістэму таго, што ёсць і што было, што мы не маем права змяніць. Вы не можаце ўсё гэта парушыць. Безумоўна адно: вы павінны памерці, і я мушу пра гэта паклапаціцца.

Вулф паглядзеў на дзверы.

— А калі я ўцяку і вярнуся без вашай дапамогі?

— Машына Часу ў нас пад кантролем. Вы не можаце выйсці з гэтага дома. Я вымушаны буду сілком вярнуць вас сюды і зрабіць прышчэпку. Я прадбачыў, што пад канец ускладненняў не мінуць, і зараз унізе напагатове пяць чалавек. Варта мне гукнуць… самі бачыце, гэта бескарысна. Ну от, гэтак лепей. Вось так.

Вулф адступіў, азірнуўся, паглядзеў на старога, у акно, абвёў позіркам прасторны пакой.

— Даруйце мне. Вельмі не хочацца паміраць. Ох, як не хочацца!

Стары падышоў да яго, сціснуў яму руку.

— А ты паглядзі на гэта так: табе ўдалося небывалае — выйграць у жыцця два месяцы звыш тэрміну, і ты напісаў яшчэ адну кнігу — апошнюю, новую кнігу! Падумай пра гэта — і табе будзе лягчэй.

— Дзякуй вам за гэта, — сур'ёзна сказаў Томас Вулф. — Дзякуй вам абодвум. Я гатовы. — Ён закасаў рукаў. — Давайце вашу прышчэпку.

І пакуль Боўлтан рабіў сваю работу, Вулф вольнай рукою ўзяў аловак і на першым лістку першай часткі рукапісу вывеў два радкі, потым зноў загаварыў:

— У адной маёй старой кнізе ёсць такая мясціна, — ён нахмурыўся, прыгадваючы: — «…пра вандроўкі вечныя і пра Зямлю… Хто валодае Зямлёю? І навошта нам Зямля? Каб вандраваць па ёй? Ці для таго нам Зямля, каб не ведаць на ёй спакою? Кожны, каму трэба Зямля, будзе мець яе, застанецца на ёй, супакоіцца на маленькім шматку і будзе ў цесным куточку яе вечна…»

Вулф хвіліну памаўчаў.

— Вось яна, мая апошняя кніга, — сказаў ён потым і на чыстым жоўтым лістку вялікімі чорнымі літарамі, моцна націскаючы алоўкам, вывеў: Томас Вулф — пра вандроўкі вечныя і пра Зямлю.

Ён схапіў стос спісаных лісткоў, на момант прыціснуў да грудзей.

— Хацеў бы я забраць яго з сабою. Быццам расстаешся з родным сынам!

Ён адклаў рукапіс, пляснуў па ім далонню, спехам паціснуў руку Філду і пакрочыў да дзвярэй; Боўлтан падаўся за ім. На парозе Вулф спыніўся, асветлены перадвячэрнім сонцам, вялізны, велічны.

— Бывайце! — крыкнуў ён. — Бывайце!

Грукнулі дзверы. Том Вулф знік.

Нарэшце яго знайшлі, ён плёўся па бальнічным калідоры.

— Містэр Вулф!

— Га?

— Ну і напужалі вы

нас, містэр Вулф, мы ўжо думалі, вы зніклі!

— Знік?

— Дзе вы прападалі?

— Дзе? Дзе прападаў? — Яго вялі начнымі калідорамі, ён пакорліва ішоў. — Ого, каб я і сказаў вам, дзе… вы ўсё адно не паверыце.

— От і ваш ложак, дарэмна вы падняліся.

І ён апусціўся на белую смяротную пасцель, ад якой ішлі слабыя чыстыя павевы ўгатаванага яму канца, блізкага канца, што пахнуў бальніцай; ён толькі дакрануўся да гэтай пасцелі — і яна паглынула яго, ахутала бальнічным пахам і халоднай бальнічнай белізной.

— Марс, Марс, — шаптаў волат-асілак у цішы ночы. — Мая найлепшая, сама лепшая, сапраўды цудоўная кніга, яна яшчэ будзе напісана, будзе надрукавана, у зусім іншы год, праз тры стагоддзі…

— Вы занадта ўзбуджаны.

— Вы так думаеце? — прамармытаў Томас Вулф. — Дык гэта быў сон? Магчыма… Харошы сон…

Яго дыханне абарвалася. Томас Вулф быў мёртвы.

Мінаюць гады, на магіле Тома Вулфа зноў і зноў з'яўляюцца кветкі. І здавалася б, што ў гэтым дзіўнага, бо нямала ж народу прыходзіць яму пакланіцца. Але гэтыя кветкі з'яўляюцца кожную ноч. Нібы з неба падаюць. Вялізныя, колеру асенняга месяца, яны палымнеюць, іскрацца халаднаватымі падоўжанымі пялёсткамі, яны быццам белае і блакітнае полымя. А ледзь толькі павее перадранішні ветрык, яны асыпаюцца серабрыстым дажджом, пырскаюць белыя іскры і растаюць у паветры. Мінула ўжо многа, многа гадоў з таго дня, як памёр Том Вулф, а кветкі з'яўляюцца зноў і зноў…

Альфрэд Ван-Вогт

Пачвара

На вышыні чвэрці мілі вялізны зоркалёт павіс над горадам. Унізе ўсё насіла сляды касмічнай спустошанасці. Павольна апускаючыся ў энергетычнай гандоласферы, Інэш заўважыў, што будынкі ўжо пачалі развальвацца ад часу.

— Ніякіх слядоў ваенных дзеянняў. Ніякіх слядоў… — штохвілінна паўтараў нежывы механічны голас.

Інэш перавёў настройку.

Дасягнуўшы паверхні, ён адключыў поле сваёй гандолы і апынуўся на акружаным сценамі зарослым участку. Некалькі шкілетаў ляжала ў высокай траве перад будынкам з абцякальнымі імклівымі лініямі. Гэта былі шкілеты доўгіх двухрукіх і двухногіх стварэнняў; чэрап кожнага трымаўся на верхнім канцы тонкага спіннога хрыбта. Усе касцякі яўна належалі дарослым асобінам і здаваліся цудоўна захаванымі, але, калі Інэш нагнуўся і крануў адзін з іх, цэлы сустаў рассыпаўся ў парахню. Выпрастаўшыся, ён убачыў, як Ёал прызямляецца паблізу. Пачакаўшы, пакуль гісторык выберацца са сваёй энергетычнай сферы, Інэш папытаўся:

— Як па-вашаму, варта паспрабаваць наш метад ажыўлення?

Ёал здаваўся заклапочаным.

— Я распытваў усіх, хто ўжо спускаўся сюды ў зоркалёце, — адказаў ён. — Нешта тут не так. На гэтай планеце не засталося жывых істот, не засталося нават насякомых. Перш чым пачынаць якую-небудзь каланізацыю, мы павінны высветліць, што тут адбылося.

Інэш змоўчаў. Падзьмуў слабы ветрык, зашалясцеў лістотай у кронах гайка непадалёк ад іх. Інэш зірнуў на дрэвы. Ёал кіўнуў.

Так, расліннасць не пацярпела, аднак расліны, як правіла, рэагуюць зусім інакш, чым актыўныя формы жыцця.

Поделиться:
Популярные книги

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Книга пятая: Древний

Злобин Михаил
5. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.68
рейтинг книги
Книга пятая: Древний

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только