Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

— Вернешся ў бальніцу, Том, у тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмы год.

— Інакш немагчыма?

— Мы не можам змяніць Час. Мы ўзялі цябе ўсяго на пяць хвілін. І вернем цябе на бальнічны ложак праз пяць хвілін пасля таго, як ты яго пакінуў. Такім чынам, мы нічога не парушым. Усё гэта ўжо гісторыя. Тым, што ты жывеш зараз з намі, у будучым, ты нам не пашкодзіш. Але калі ты адмовішся вярнуцца, ты пашкодзіш мінуламу, а значыцца, і будучаму, там шмат што перакруціцца, будзе хаос.

— Два месяцы, — сказаў Томас Вулф.

— Два месяцы.

— А

ракета на Марс ляціць праз гадзіну?

— Ага.

— Мне патрэбны папера і аловак.

— Вось яны.

— Трэба збірацца. Да пабачэння, містэр Філд.

— Шчасліва, Том.

Шэсць гадзін. Заходзіць сонца. Неба чырванее, нібы віно. У прасторным доме цішыня. Горача, але старога прабіраюць дрыжыкі, і вось нарэшце з'яўляецца прафесар Боўлтан.

— Ну як, Боўлтан? Як ён сябе адчуваў, як трымаўся на касмадроме? Ды гаварыце ж!

Прафесар усміхаецца.

— Ён проста асілак — гэтакі велікан, любы скафандр для яго занадта малы, давялося тэрмінова рабіць новы. Шкада, вы не бачылі, што гэта было: ён усё-ўсё абышоў, усё абмацаў, да ўсяго прынюхваецца, нібы вялізны сабака, гаворыць несціхана, а вочы круглыя, ненажэрныя, і ад усяго прыходзіць у захапленне — ну сапраўдны хлапчук, дый годзе!

— Дай Бог, дай Бог! Боўлтан, а вы і праўда пратрымаеце яго тут два месяцы?

Боўлтан насупіўся.

— Вы ж ведаеце, ён не належыць нашаму часу. Калі энергія тут хоць на момант аслабне, Вулфа адразу прыцягне назад у мінулае, як папяровы мячык на гумцы. Паверце, мы ўсімі спосабамі стараемся яго ўтрымаць.

— Гэта неабходна, зразумейце! Нельга, каб ён вярнуўся, не закончыўшы кнігі! Вы павінны…

— Зірніце! — перабіў Боўлтан.

У неба ўзляцела серабрыстая ракета.

— Гэта ён? — спытаў стары.

— Ён, — сказаў прафесар. — Гэта Вулф ляціць на Марс.

— Брава, Том! — загарланіў стары і затрос кулакамі над галавой. — Дай ім перцу!

Ракета патанула ў вышыні, яны праводзілі яе вачамі.

Да апоўначы да іх дайшлі першыя старонкі. Генры Ўільям Філд сядзеў у сябе ў бібліятэцы. Перад ім на стале гудзеў апарат. Апарат паўтараў словы, што былі напісаны далёка з таго боку Месяца. Ён выводзіў іх чорным алоўкам, дакладна аднаўляючы паспешлівыя каракулі Тома Вулфа, якія ён нагрымзоліў за мільён міляў адгэтуль. Ледзьве дачакаўшыся, каб на стол лёг стосік папяровых лісткоў, стары схапіў іх і ўзяўся чытаць, а Боўлтан і слугі стаялі і слухалі. Ён чытаў пра Прастору і Час, і пра палёт, пра вялікага чалавека ў вялікай дарозе, пра доўгую поўнач і пра холад космасу, і пра тое, як згаладалы чалавек з прагнасцю паглынае ўсё гэта і патрабуе яшчэ і яшчэ. ён чытаў, і кожнае слова было поўна гарэння, і грому, і тайны.

Космас як восень, пісаў Томас Вулф. І гаварыў пра пустэльны змрок, пра адзіноту, пра тое, які маленечкі закінуты ў космасе чалавек. Гаварыў пра вечную восень, якая ніколі не канчаецца. І яшчэ пра міжпланетны карабель, пра тое, як пахне метал і які ён навобмацак, і пра пачуццё высокага лёсу, пра няўрымслівае захапленне, з якім нарэшце адрываешся

ад Зямлі, пакідаеш за сабою ўсе зямныя задачы і журботы і імкнешся да задачы куды больш цяжкай, да журбы куды больш горкай. Сапраўды, гэта былі цудоўныя старонкі, і яны гаварылі тое, што абавязкова трэба было сказаць пра Сусвет і чалавека і пра яго малюпасенькія ракеты, якія згубіліся ў бязмежжы космасу.

Стары чытаў, пакуль не ахрып, за ім чытаў Боўлтан, потым астатнія — да глыбокай ночы, калі апарат перастаў пісаць і ўсе зразумелі, што Том ужо ў пасцелі, там, у ракеце, якая ляціць на Марс… мабыць, ён яшчэ не спіць, не, яшчэ доўга ён не засне, так і будзе ляжаць без сну, быццам хлапчук напярэдадні адкрыцця цырка: яму ўсё не верыцца, што ўжо збудаваны вялізны, чорны, увесь аздоблены каштоўнымі камянямі балаган, і паказ пачынаецца, і дзесяць мільярдаў зіхатлівых акрабатаў гайдаюцца на туга напятых дратах, на нябачных трапецыях Прасторы.

— Ну вось! — выдыхнуў стары, беражліва адкладваючы апошнія старонкі першага раздзела. — Што вы пра гэта скажаце, Боўлтан?

— Гэта добра.

— Якое там добра! — загарланіў Філд. — Гэта цудоўна! Прачытайце яшчэ раз, сядзьце і прачытайце яшчэ раз, каб вас чорт забраў!

Так яно і ішло, дзень пры дні, па дзесяць гадзін запар. На падлозе расла куча жаўтаватай спісанай паперы — за тыдзень яна зрабілася вялізнай, за два тыдні — не ведаеш, як яе і назваць, пад канец месяца — і ўявіць немагчыма.

— Вы толькі паслухайце! — крычаў стары і чытаў уголас.

— А што?! — гаварыў ён.

— А вось яшчэ раздзел, Боўлтан, а вось аповесць, яна толькі што перададзена, называецца «Касмічная вайна», цэлая аповесць пра тое, як яно — ваяваць у космасе. Ён размаўляў з рознымі людзьмі, распытваў салдат, афіцэраў, ветэранаў Прасторы. І пра ўсё напісаў. А вось яшчэ раздзел, называецца «Доўгая поўнач», а гэты — пра тое, як мурыны засялілі Марс, а во нарыс — партрэт марсіяніна, яму проста цаны няма!

Боўлтан адкашляўся.

— Містэр Філд…

— Пасля, пасля, не перашкаджайце.

— Кепскія навіны, сэр.

Філд ускінуў сівую галаву.

— Што такое? Што-небудзь з Элементам Часу?

— Перадайце Вулфу, няхай спяшаецца, — лагодна прамовіў Боўлтан. — Магчыма, на гэтым тыдні сувязь з Мінулым абарвецца.

— Я дам вам яшчэ мільён даляраў, толькі падтрымлівайце яе.

— Справа не ў грошах, містэр Філд. Цяпер усё залежыць ад сама звычайнай фізікі. Я зраблю ўсё, што ў маіх сілах. Але вы яго папярэдзьце на ўсякі выпадак.

Стары скурчыўся ў крэсле, зрабіўся зусім маленькі.

— Няўжо вы зараз адбераце яго ў мяне? Ён так цудоўна працуе! Каб вы толькі бачылі, якія эскізы ён перадаў усяго гадзіну назад — апавяданні, накіды. Во, во — гэта пра касмічныя плыні, а гэта пра метэарыты. А вось пачатак аповесці пад назвай «Пушынка і полымя»…

— Нічога не зробіш…

— Але калі мы зараз страцім яго, можа, вы здолееце даставіць яго сюды яшчэ раз?

— Бязмернае ўмяшанне ў Мінулае занадта небяспечна.

Стары быццам акамянеў.

Поделиться:
Популярные книги

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Хочу тебя любить

Тодорова Елена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Хочу тебя любить

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Идеальный мир для Социопата

Сапфир Олег
1. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата