Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Іх перапынілі. З прыёмніка Ёала прагучаў голас:

— Прыкладна ў цэнтры горада выяўлены музей. На яго даху — чырвоны маяк.

— Я пайду з вамі, Ёал, — сказаў Інэш. — Там, магчыма, захаваліся шкілеты жывёлін і разумных істот на розных стадыях эвалюцыі. Дарэчы, вы не адказалі мне. Ці збіраецеся вы ажыўляць гэтыя істоты?

— Я пастаўлю пытанне на абмеркаванне савета, — павольна прамовіў Ёал, — але, мне здаецца, адказ не выклікае сумненняў. Мы абавязаны ведаць прычыну гэтай катастрофы. — Ён апісаў няпэўны паўкруг адным з сваіх шчупальцаў і як бы сам сабе дадаў:— Зразумела, дзейнічаць трэба асцярожна, пачынаючы з сама ранніх ступеняў эвалюцыі. Адсутнасць дзіцячых шкілетаў

паказвае, што гэтыя істоты, відаць, дасягнулі індывідуальнага бяссмерця.

Савет сабраўся на агляд экспанатаў. Інэш ведаў — гэта пустая фармальнасць. Рашэнне прынята — яны будуць ажыўляць. Апроч усяго іншага, яны былі заінтрыгаваныя. Сусвет бязмежны, палёты праз космас доўгія і нудныя, таму, спускаючыся на невядомыя планеты, яны заўсёды з хваляваннем чакалі сустрэчы з новымі формамі жыцця, якія можна ўбачыць на свае вочы, вывучыць.

Музей быў падобны на ўсе музеі. Высокія скляпеністыя столі, прасторныя залы. Пластмасавыя фігуры дзіўных звяроў, мноства прадметаў — іх было занадта многа, каб усе агледзець і зразумець за такі кароткі час. Эвалюцыя невядомай расы была пададзена паслядоўнымі групамі рэліквій. Інэш разам з усімі прайшоў па залах. Ён з палёгкай уздыхнуў, калі яны нарэшце дабраліся да рада шкілетаў і мумій. Схаваўшыся за сілавым экранам, назіраў, як спецыялісты-біёлагі дастаюць мумію з каменнага саркафага. Цела муміі было перабінтавана палосамі матэрыі ў некалькі столак, але біёлагі не сталі раскручваць сатлелую тканіну. Рассунуўшы яе, яны, як звычайна рабілася ў такіх выпадках, узялі пінцэтам толькі абломак чарапной каробкі. Для ажыўлення прыдаецца любая частка шкілета, аднак найлепшыя вынікі, сама дасканалую рэканструкцыю даюць некаторыя ўчасткі чэрапа.

Галоўны біёлаг Хамар растлумачыў, чаму яны выбралі менавіта гэтую мумію:

— Для захавання цела яны скарысталі хімічныя рэчывы, якія сведчаць пра зародкавы стан хіміі. Разьба ж на саркафагу гаворыць пра прымітыўную цывілізацыю, незнаёмую з машынамі. На гэтай стадыі патэнцыяльныя магчымасці нервовай сістэмы наўрад ці былі асабліва развітыя. Нашы спецыялісты па мовах прааналізавалі запісы гаворачых машын, устаноўленых ва ўсіх раздзелах музея, і, хоць моў аказалася вельмі многа — тут ёсць запіс гутарковай мовы нават той эпохі, калі гэтая істота была жывая, — яны без цяжкасці расшыфравалі ўсе паняцці. Цяпер універсальны перакладнік настроены імі так, што перакладзе любое наша пытанне на мову ажыўленай істоты. Тое самае, зразумела, і з адваротным перакладам. Але, выбачайце, я бачу, першае цела ўжо падрыхтавана!

Інэш разам з астатнімі сябрамі савета пільна сачыў за біёлагамі: тыя замацавалі клямарамі вечка ўваскрашальніка, і працэс пластычнага аднаўлення пачаўся. Ён адчуў, як усё ўсярэдзіне ў яго напружылася. Ён ведаў, што зараз адбудзецца. Ведаў напэўна. Пройдзе некалькі хвілін, і старажытны жыхар гэтай планеты падымецца з уваскрашальніка і стане перад імі твар у твар. Навуковы метад уваскрашэння просты і безадмоўны.

Жыццё ўзнікае з процьмы бясконца малых велічынь, на мяжы, дзе ўсё пачынаецца і ўсё канчаецца, на мяжы жыцця і нежыцця, у той цьмянай вобласці, дзе вібравальная матэрыя лёгка пераходзіць з старога стану ў новы, з арганічнай у неарганічную і назад. Электроны не бываюць жывымі або нежывымі, атамы нічога не ведаюць пра адушаўлёнасць або неадушаўлёнасць. Але калі атамы злучаюцца ў малекулы, на гэтай стадыі дастаткова аднаго кроку, сама малога кроку да жыцця, калі толькі жыццю суджана зарадзіцца. Адзін крок, а за ім цемра. Або жыццё.

Камень або жывая клетка. Крупінка золата або травінка. Марскі пясок або такія самыя незлічоныя малюсенькія жывыя істоты, што насяляюць бяздонныя глыбіні рыбінага царства. Розніца

паміж імі ўзнікае ў цьмянай вобласці зараджэння матэрыі. Там кожная жывая клетка набывае ўласцівую ёй форму. Калі ў краба адарваць нагу, замест яе вырасце такая самая новая. Чарвяк выцягваецца і хутка падзяляецца на двух чарвякоў, на дзве аднолькавыя страўнікавыя сістэмы, такія самыя пражорлівыя, дасканалыя і ані не сапсаваныя гэтым падзелам. Кожная клетка можа ператварыцца ў цэлую істоту. Кожная клетка «памятае» гэтае цэлае ў такіх найдрабнейшых падрабязнасцях, што для іх апісання проста не хопіць сілы.

Але вось што парадаксальнае — нельга лічыць памяць арганічнай! Звычайны васковы валік запамінае гукі. Магнітная стужка лёгка ўзнаўляе галасы, якія замоўклі стагоддзі назад. Памяць — гэта філалагічны адбітак, сляды, пакінутыя на матэрыі, якія змянілі будову малекул; і калі яе абудзіць, малекулы ўзновяць тыя самыя вобразы ў тым самым рытме.

Квадрыльёны і квінтыльёны абуджаных вобразаў-формаў накіраваліся з чэрапа муміі ў уваскрашальнік. Памяць, як заўсёды, не падвяла.

Вейкі ўваскрэшанага ўздрыгнулі, і ён расплюшчыў вочы.

— Значыцца, гэта праўда, — сказаў ён гучна, і машына адразу пераклала яго словы на мову гэнейцаў. — Значыцца, смерць — толькі пераход у іншы свет. Ды дзе ж усе мае прыбліжаныя?

Апошнюю фразу ён вымавіў разгубленым, жаласным тонам.

Уваскрэшаны сеў, потым выбраўся з апарата, вечка якога аўтаматычна паднялося, калі ён ажыў. Убачыўшы гэнейцаў, ён задрыжаў, але гэта доўжылася нейкае імгненне. Уваскрэшаны быў ганаровы і валодаў своеасаблівай высакамернай мужнасцю, якая цяпер яму спатрэбілася. Неахвотна апусціўся ён на калені, упаў ніц, але тут сумненні адолелі яго.

— Вы багі Эгіпта? — папытаўся ён і зноў устаў. — Што за вырадкі! Я не пакланяюся невядомым дэманам.

— Забіце яго! — сказаў капітан Горсід.

Двухногая пачвара сутаргава тарганулася і растала ў полымі прамянёвай стрэльбы.

Другі ўваскрэшаны падняўся, дрыжучы і бляднеючы ад жаху.

— Божа мой, каб я яшчэ калі-небудзь дакрануўся да праклятага зелля! Падумаць толькі, дапіўся да ружовых сланоў…

— Гэта што за «зелле», пра якое ты ўспомніў, уваскрэшаны? — з цікаўнасцю папытаўся Ёал.

— Пяршак, сівуха, атрута ў фляжцы з задняй кішэні, малако ад шалёнай кароўкі, — чым толькі не пояць у гэтым прытоне, Божа мой!

Капітан Горсід запытальна паглядзеў на Ёала.

Ці варта працягваць?

Ёал, счакаўшы, адказаў:

— Пачакайце, гэта цікава.

Потым зноў звярнуўся да ўваскрэшанага:

— Як бы ты рэагаваў, калі б я табе сказаў, што мы прыляцелі з іншай зоркі?

Чалавек утаропіўся на яго. Ён быў яўна зацікаўлены, але страх аказаўся мацнейшы.

— Паслухайце, — сказаў ён. — Я ехаў па сваіх справах. Дапусцім, я кульнуў пару лішніх чарак, але ва ўсім вінавата гэтае паскудства, якім цяпер гандлююць. Клянуся, я не бачыў другой машыны, і, калі гэта новы спосаб караць тых, хто п'е за рулём, я здаюся. Ваша ўзяла. Клянуся, да канца сваіх дзён болей не вып'ю ні кроплі, толькі адпусціце мяне.

— Ён водзіць «машыну», але ён пра яе зусім не думае, — прамовіў Ёал. — Ніякіх такіх «машын» мы не бачылі. Яны не паклапаціліся захаваць іх у сваім музеі.

Інэш заўважыў, што ўсе чакаюць, калі хто-небудзь яшчэ задасць пытанне. Адчуў, што, калі ён сам не загаворыць, кола маўчання замкнецца. Інэш сказаў:

— Папрасіце яго апісаць «машыну». Як яна дзейнічае?

— Вось гэта іншая справа! — узрадаваўся чалавек. — Скажыце, куды вы хіліце, і я адкажу на любое пытанне. Я магу нарэзацца так, што ў вачах задваіцца, але ўсё роўна машыну павяду. Як яна робіць? Проста. Уключаеш старцёр і нагой даеш газ…

Поделиться:
Популярные книги

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Хочу тебя любить

Тодорова Елена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Хочу тебя любить

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Идеальный мир для Социопата

Сапфир Олег
1. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата