Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Настала маўчанне.

Гэнейцы пачалі касцянець ад лютасці. Інэш адчуваў гэта сам і бачыў тыя ж прыкметы ў іншых. Яго пагляд пераходзіў з твару на твар і вяртаўся да двухногага стварэння, якое так і стаяла ў дзвярах. Ужо не першы раз Інэш падумаў, што іх праціўнік выглядае зусім безабаронным.

«Зараз, — падумаў ён, — я магу абхапіць яго шчупальцамі і раздушыць!»

Разумовы кантроль над унутрыядзернымі працэсамі і гравітацыйнымі палямі, ці спалучаецца ён са здольнасцю адбіць чыста механічны, макракасмічны напад? Інэш думаў, што спалучаецца. Сіла, праяўленне якой яны бачылі дзве гадзіны назад, вядома, павінна

была мець нейкія межы. Але яны гэтых межаў не ведалі. І тым не менш усё гэта цяпер не мела значэння. Мацнейшыя яны або слабейшыя — няважна. Фатальныя словы былі вымаўлены: «Калі вы не здольныя абмежаваць, гэта зробім за вас мы!»

Гэтыя словы яшчэ гучалі ў вушах у Інэша, і па меры таго, як іх сэнс усё болей даходзіў да яго, ён адчуваў сябе ўсё менш ізаляваным і адчужаным. Да гэтага часу ён лічыў сябе толькі гледачом. Нават пратэстуючы супраць далейшых уваскрашэнняў, Інэш дзейнічаў як незацікаўленая асоба, што назірае драму збоку, але не ўдзельнічае ў ёй. Толькі цяпер ён з гранічнай яснасцю зразумеў, чаму ён заўсёды ўступаў і ў канчатковым выніку згаджаўся з іншымі. Вяртаючыся ў мінулае, да сама далёкіх дзён, цяпер ён бачыў, што ніколі па-сапраўднаму не лічыў сябе ўдзельнікам захопу новых планет і знішчэння чужых рас. Ён проста прысутнічаў пры гэтым, раздумваў, разважаў пра жыццё, якое не мела для яго значэння. Цяпер гэтае паняцце канкрэтызавалася.

Ён болей не мог, не хацеў працівіцца магутнай хвалі пачуццяў, якія яго захліснулі. Цяпер ён думаў і адчуваў заадно з неабдымнай масай гэнейцаў. Усе сілы і ўсе жаданні расы бушавалі ў яго крыві.

— Слухай, двухногі! — зароў ён. — Калі ты спадзяешся ажывіць сваё мёртвае племя — пакінь гэту надзею!

Чалавек паглядзеў на яго, але змоўчаў.

— Калі б ты мог нас усіх знішчыць, — працягваў Інэш, — то даўно знішчыў бы. Ды ўся справа ў тым, што ў цябе не хапае сілы. Наш карабель пабудаваны так, што на ім немагчымая ніякая ланцуговая рэакцыя. Усякай часцінцы патэнцыяльна актыўнай матэрыі супрацьстаіць антычасцінка, якая не дапускае ўтварэння крытычных мас. Ты можаш зрабіць выбухі ў нашых рухавіках, але гэтыя выбухі застануцца таксама ізаляванымі, а іх энергія будзе эвернута на тое, для чаго рухавікі прызначаны, — пераўтворыцца ў рух.

Інэш адчуў дотык Ёала.

— Пасцеражыся! — шапнуў гісторык. — У гарачцы ты можаш выбалбатаць адзін з нашых сакрэтаў.

Інэш строс яго шчупальцы і злосна агрызнуўся:

— Хопіць наіўнічаць! Гэтай пачвары дастаткова было зірнуць на нашы целы, каб разгадаць амаль усе тайны нашай расы. Трэба быць дурнем, каб думаць, быццам яна яшчэ не ўзважыла сваіх і нашых магчымасцей у гэтай сітуацыі.

— Інэш! — зароў капітан Горсід.

Пачуўшы металічныя ноткі ў яго голасе, Інэш адступіў і адказаў:

— Слухаюся.

Яго лютасць астыла гэтак хутка, як і ўспыхнула.

— Мне здаецца, — працягваў капітан Горсід, — я здагадваюся, што вы меліся сказаць. Я цалкам з вамі згодзен, але як найвышэйшы прадстаўнік улады Гэйны лічу сваім абавязкам прад'явіць ультыматум.

Ён павярнуўся. Яго рагатае цела навісла над чалавекам.

— Ты адважыўся вымавіць словы, якім няма даравання. Ты сказаў, што вы паспрабуеце абмежаваць рух вялікага духу Гэйны.

— Не духу, — перапыніў яго чалавек. Ён ціхенька рассмяяўся. — Зусім не духу!

Капітан Горсід пакінуў без увагі яго словы.

— Таму, —

працягваў ён, — у нас няма выбару. Мы лічым, што з часам, сабраўшы неабходныя матэрыялы і вырабіўшы адпаведныя інструменты, ты здолееш пабудаваць уваскрашальнік. Паводле нашых разлікаў, на гэта спатрэбіцца сама меней два гады, нават калі ты ведаеш усё. Гэта незвычайна складаны апарат, і сабраць яго адзінаму прадстаўніку расы, якая адмовілася ад машын за тысячагоддзе да таго, як была знішчана, будзе вельмі і вельмі няпроста.

Ты не паспееш пабудаваць зоркалёт. І мы не дамо табе часу сабраць уваскрашальнік. Магчыма, ты зможаш прадухіліць выбухі на нейкай адлегласці вакол сябе. Тады мы паляцім да іншых мацярыкоў. Калі ты перашкодзіш і там, значыць, нам спатрэбіцца дапамога. Праз шэсць месяцаў палёту з найвышэйшым паскарэннем мы дасягнем кропкі, адкуль бліжэйшыя каланізаваныя гэнейцамі планеты пачуюць наш заклік. Яны пашлюць вялізны флот: яму не змогуць супрацьстаяць усе твае сілы. Скідаючы па сотні або па тысячы бомбаў у хвіліну, мы знішчым усе гарады, так што ад шкілетаў твайго народа не застанецца нават пылу.

Такі наш план. І гэтак яно і будзе. А цяпер рабі з намі што хочаш — мы ў тваёй уладзе.

Чалавек паківаў галавой.

— Пакуль я нічога не буду рабіць, — сказаў ён і падкрэсліў: — Пакуль нічога.

Памаўчаўшы, дадаў задумліва:

— Вы разважаеце лагічна. Вельмі. Зразумела, я не ўсемагутны, але мне здаецца, вы забыліся пра адну маленькую дэталь. Якую, не скажу. А цяпер бывайце. Вяртайцеся на свой карабель і ляціце куды хочаце. У мяне яшчэ шмат спраў.

Інэш стаяў нерухома, адчуваючы, як лютасць зноў разгараецца ў ім. Потым, зашыпеўшы, ён скочыў, растапырыўшы шчупальцы. Яны ўжо амаль дакрануліся да кволага цела, як раптам нешта адкінула яго…

Апрытомнеў Інэш на зоркалёце.

Ён не памятаў, як апынуўся ў ім, ён не быў паранены, не адчуваў ніякага ўзрушэння. Ён турбаваўся толькі пра капітана Горсіда, Вііда, Ёала, але ўсе трое стаялі побач з ім такія ж здзіўленыя. Інэш ляжаў нерухома і думаў пра тое, што сказаў чалавек: «Вы забыліся пра адну маленькую дэталь…» Забыліся? Значыць, яны яе ведалі! Што ж гэта такое? Ён усё яшчэ раздумваў над гэтым, калі Ёал сказаў:

— Неразумна спадзявацца, што нашы бомбы хоць што-небудзь зробяць!

Гэта была праўда.

Калі зоркалёт аддзяліўся ад Зямлі на сорак светлавых гадоў, Інэша выклікалі ў залу савета. Замест прывітання Ёал сумна сказаў:

— Пачвара на караблі.

Яго словы як громам ударылі Інэша, але разам з іх грукатам на яго найшло раптоўнае азарэнне.

— Дык вось пра што мы забыліся! — здзіўлена і гучна прамовіў ён нарэшце. — Мы забыліся, што ён пры жаданні можа перамяшчацца ў касмічнай прасторы ў межах… — як гэта ён сказаў?.. у межах дзевяноста светлавых гадоў.

Інэш зразумеў. Гэнейцы, якім даводзілася карыстацца зоркалётамі, вядома, не падумалі пра такую магчымасць. І дзівіцца тут не было чаго. Паступова рэчаіснасць пачала страчваць для яго значэнне. Цяпер, калі ўсё адбылося, ён зноў адчуў сябе змучаным і старым, ён зноў быў адчайна адзінокі.

Для таго каб увесці яго ў курс справы, спатрэбілася ўсяго некалькі хвілін. Адзін з фізікаў-асістэнтаў па дарозе ў кладоўку заўважыў чалавека ў ніжнім калідоры. Дзіўна толькі, што ніхто са шматлікай каманды зоркалёта не ўбачыў пачвары раней.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Маяк надежды

Кас Маркус
5. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Маяк надежды

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Эра мангуста. Том 4

Третьяков Андрей
4. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра мангуста. Том 4

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Безнадежно влип

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Безнадежно влип

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила