Здубавецьця (кнiга) (на белорусском языке)
Шрифт:
– Цi даўно ты йдзеш, чалавеча?
– Адтаго, як ты першы раз рогнула.
Як ахвяравалася
Маладзiца ахвяравалася паўзьцi ад хаты да царквы. Паўзе. А спаднiца спаўзла. Iдзе чалавек дый пытаецца:
– Як ты паўзеш?
– Як ахвяравалася, так i паўзу...
Дзе два комiны
Пад час польскае акупацыi жаўнеры пасьвiлiся самапасам. У Кавалеўшчыне, што пад Вушачай, дзе нарадзiўся бацька мой, жаўнеры панадзiлiся да крыху заможнейшага кавалеўца. Пазнакай служылi сiнiя вароты.
Шыла
Шавец наказваў жонцы:
– Калi памру й будзеш хаваць, пакладзi мне ў труну шыла.
– Што, й там зьбiраешся боты шыць?
– Ды не. Калi ты сядзеш на маю магiлку сраць, каб мог я табе ў зад шыла загнаць...
Там i радзiма
Пасля вайны па фiнансавай лiнii працаваў недалужны, падсьлепаваты Пейсахоў. Зь яго звычайна нязлосна пакеплiвалi, асаблiва дзяўчаты, на якiх ён ласа пазiраў.
Перавялi Пейсахова з раёна ў недалёкi сельсавет. Прыязджае ён неяк у Вушачу. Яго й пытаюць:
– Ну, цi сумуеш ты па радзiме? (Гэта значыць, па Вушачы. Сельсавет чамусьцi некаторым здаваўся ледзь не далёкай дзяржавай).
Пейсахоў прастадушна-тужлiва адказаў:
– Дзе хлеб, там i радзiма.
Паслухалася
Галосiць жонка па мужыку, аж разрываецца i прыслухоўваецца, каб суцешылi. Нарэшце нехта з суседак паспачуваў:
– А досыць табе, Праксэда, убiвацца, пашкадуй сябе.
Гаротнiца плача, але ўжо весялей:
– Калi ж досыць, дык i досыць...
Стаiць
Хварэў дзед. Захацеў скаромiны. Зарэзала жонка пеўня й паставiла ў печку варыць. Памёр, так i не паспытаўшы пявучага мяса. Стаiць кацёл за заслонкай. Плача баба нарасьпеў:
– А ты ж памёр, а твой пеўнiк стаiць...
Такая й мазь
На калёсах мужык вязе Калiнiна. Колы нямазаныя. Рыпяць. Седаку гэта не па нутру. Вазак спыняе каня. Ськiдвае порткi й проста на ўтулкi валiць. Калiнiн абураецца:
– Што ты робiш?
– Якая ўлась, такая й мазь! А не падабаецца - злазь!
Дай дзёрну
Маладзiцы трэба абкласьцi магiлку. Узяла яечак у кошык ды пайшла да пана па дзёран. Прыходзiць i просiць:
– Паночак, дай за яйцы дзёрну.
Пан, ня зразумеўшы каламбуру, шарахаецца ад маладзiцы.
Прыехала
У Вушачу прыехала прадстаўнiца ЦК камсамола. Ходзiць важна адказная. Местачкоўцы заўважаюць:
– Прыехала нейкая с цыка й стрыбчыць сабе гэткай начальнiцай... Сiкша...
Пей!
Да лекара прыйшла жанчына ў гадах. Лекар гаворыць, як i належыць "вучонаму" чалавеку, толькi па-расейску. Ставiць шклянку з вадой дый кажа:
– Пей!
Жанчына й запела:
– Пасею гурочкi...
Лянько
– Лянько, на яйко.
– А цi аблупленае?
– Не.
– Тады
Радзей
Сын прыслаў мацi лiст, напiсаны дужа ўборыстым почыркам, густа.
Мацi й папрасiла ў адказ у лiсьце: "Сынок, пiшы радзей, бо вочы мае кепска бачаць..." I сын пачаў пiсаць гады ў рады. Зразумеў мацi.
Не па катлу
Выйшла замуж маленькая дзяўчына, як у нас кажуць, курдупэпачка за здаравiлу. I меў гэты здаравiла ўручча нападоймiшча. Зусiм зьвялася. Усе са спачуваньнем казалi:
– Дзiва што! Не па катлу затаўчына.
У дзьве рукi
Сын мацi рэзаў танюсенькую скiбачку хлеба й падаваў, прыгаворваючы: "Пераймай, мамачка, у дзьве рукi, а то пераломiцца". Жонцы ж даваў у вадну руку ў паўбохана. Пра мацi "рупiўся" болей.
Клёцка з вачыма
У местачковай жыдоўскай хаце. Малому паставiлi нешта есьцi. Аднекуль жаба скокнула ў талерку. Малы чуў пра клёцкi, ды ня часта, вiдаць, iх еў. Таму й крычыць:
– Мама, а мама. А ў клёцкi цвай воцкi й фiр лапачкi.
Нi грому, нi пагрому
Дзядзьку з суседняй Кавалеўшчыны выклiкалi ў суд, бо падазраваўся, што ўдзельнiчаў у пагроме. Сьледчы пытае:
– Ты быў на пагроме?
– Сонца было ў дзьве ляхi. Узяў я пiрага. Зьеў. Нi грому, нi пагрому была чыста ясная пагода.
Зноў задае тое ж пытаньне й чуе той жа адказ. Пакуль не стамiўся.
Выйшаў дзядзька з суда дый сам сабе сьмяецца:
– Ах, сьледчы-сучка. Хацеў мяне вывесьцi. Хрэн ты мяне выведзеш.
Мы з табой iшлi
Iшлi Янка з Янкелем i знайшлi торбачку. Янка, зразумела, ухапiў. Янкель стараецца давесьцi спадарожцу, што ён узяў знаходку.
– Яначка, кажы, як было. Мы з табой iшлi?
– Iшлi.
– Торбачку знайшлi?
– Знайшлi.
– Торбачка пок?
– Пок.
– Яначка хоп?
– Не.
I так да бясконцасьцi.
Я ж казаў...
У бедную хату госьць, як пажар. З апошняга выстранчыла, вымадзiла гаспадыня яечню. Малому хочацца есьцi. Мацi яму тлумачыць, што госьць пакiне, ня ўсё зьесьць. Госьць пачынае частавацца. Малы цераз каптур сочыць за кожным рухам. I калi госьць падчапiў апошнi кавалак сала, малы ня сьцярпеў i загукаў на ўсю хату:
– Я ж табе казаў, што ўсё зьесьць. I зьеў!
Гэта замест салодкага - малечая гаркота госьцю.
Рэпертуар
Старцы хадзiлi ад вёскi да вёскi. Сьпявалi такiмi галасамi й гэтак жаласна-набожна, што словаў i ня разабраць было. Аднак нехта ўсё-ткi расчуў тэкст сьпеваў. А быў ён дужа ўжо няхiтры:
Ой, ня так жа мы селi, як летась сядзелi,
Ой, ня так жа нам далi, як летась давалi...
Сучасныя эстраднiкi падчас нагадваюць сваiм рэпертуарам памянёных старцаў.
У космас