Шрифт:
Гi дэ Мапасан
Жабрак
Пераклад: Нiна Мацяш
Ён ведаў i лепшыя днi, хоць быў жабраком i калекам.
Яму было пятнаццаць гадоў, калi на гасцiнцы ў Варвiлi яму раструшчыла ногi брычка. З таго часу ён i пайшоў у старцы, бадзяўся па дарогах i сядзiбах фермераў, чыкiльгаючы на мылiцах, ад якiх плечы ў яго ўзнiмалiся ажно да вушэй. Галава яго здавалася ўтуленай памiж iмi, як памiж дзвюма гарамi.
Падкiдыш, - кюрэ з Бiет знайшоў яго ў рове напярэдаднi Дня ўсiх святых i ахрысцiў таму Нiкаля Тусэнам, - сiрата, якому з жалю давалi есцi, але анiчому не вучылi, потым калека - ён трапiў
Некалi баранеса д'Авары дазволiла яму начаваць у будцы, поўнай саломы, каля птушнiка на ферме, якая стаяла пры замку; i ён ведаў, што ў тыя днi, калi ўжо надта пачне даймаць голад, яму заўсёды знойдзецца на кухнi кавалак хлеба i шклянка сiдру. Нярэдка яму перападала i некалькi медзякоў, якiя старая панi кiдала яму з высокага ганка цi праз акно з свае спальнi. Але яна даўно памерла.
Цяпер у вёсках яму нiчога не давалi: усе занадта прывыклi да яго; ён усiм ужо абрыд за тыя сорак гадоў, што сноўдаўся ад халупы да халупы, цягаючы на дзвюх дзеравячынах сваё знявечанае, акрытае лахманамi цела. Але сысцi прэч з гэтых мясцiн ён не хацеў, - ён нiчога не ведаў на зямлi, апрача гэтага куточка, гэтых трох-чатырох вёсачак, дзе прайшло ўсё яго няшчаснае жыццё. Ён нiбы абвёў мяжою тэрыторыю свайго папрашайнiцтва, i яму i ў галаву не прыходзiла, што гэтую мяжу можна пераступiць.
Ён не ведаў, цi iснуе што-небудзь яшчэ i па-за дрэвамi, якiя заўсёды былi ў яго перад вачыма. Ён не ставiў сабе такога пытання. I калi сяляне зноў i зноў спатыкалi яго каля сваiх палеткаў цi равоў, яны раздражнёна крычалi:
– I чаго ты вечна сноўдаешся тут, чаму не iдзеш у iншыя вёскi?
Ён прамоўчваў i iшоў прэч, апанаваны раптоўным страхам перад невядомым, страхам галяка, якi змушае яго падсвядома баяцца ўсяго ўсялякага: новых твараў, лаянкi, падазроных позiркаў людзей, якiм ён чужы, а найболей жандараў, што па двое пахаджаюць па дарогах; угледзеўшы iх, ён умомант зашываўся ў кустоўе цi хаваўся за кучу камення.
Варта было iм з'явiцца ўдалечынi, паблiскваючы галунамi на сонцы, як ён умiг набываў незвычайную жвавасць - жвавасць звера, якога цкуюць. Ён iмгненна саслiзгваў са сваiх мылiц, падаў, як мяшок, долу, скурчваўся, рабiўся зусiм маленечкi, непрыкметны, нiбы затоены заяц, i бурыя лахманы яго злiвалiся з зямлёю.
А мiж тым ён нiколi не меў нiякiх сутычак з палiцыяй. Але гэты страх i гэтая хiтрасць сядзелi ў яго ў крывi, быццам ён атрымаў iх у спадчыну ад сваiх бацькоў, якiх нiколi не бачыў.
У яго не было прытулку, не было даху над галавой - нават будана цi якой-небудзь нары. Летам ён спаў абы-дзе, а зiмой з выключным спрытам залазiў у якую-небудзь пуню цi ў стайню. Ён заўжды пакiдаў сваю сховань раней, чым яго заўважалi. Ён ведаў усе шчылiнкi, праз якiя можна было пратачыцца ў любы хлеў; заўсёднае карыстанне мылiцамi надало яго рукам незвычайную моц, i ён мог, падцягваючыся, ускараскацца на самыя вышкi ў адрыне, адкуль ён, здаралася, не вытыкаўся па чатыры-пяць дзён, калi яму перад гэтым шэнцiла назбiраць дастаткова харчу.
Ён жыў сярод людзей, як звер у лесе, - нiкога не ведаў, нiкога не любiў, а ў сялян выклiкаў адно абыякавую пагарду i
Вось ужо двое сутак, як ён нiчога не еў. Яму зусiм перасталi даваць. Годзе, колькi ўжо можна, папраўдзе! Вясковыя кабеты яшчэ здаля крычалi яму з парога:
– Валяй, валяй адсюль, палена! Тры днi прайшло, як я дала табе кавалак хлеба!
Ён паварочваўся на сваiх падпорках i цялёпкаўся да суседняга падвор'я, дзе яго чакала такая самая сустрэча.
Кабеты, стоячы ў дзвярах у сваiх хатах, перагаворвалiся памiж сабою:
– Ды круглы год, цi што, кармiць нам гультая гэтага?!
Аднак гэтаму гультаю кожны дзень трэба было есцi. Ён абышоў Сэнт-Iлэр, Варвiль i Бiет, але не выпрасiў нi капейкi, нават чэрствай скарыначкi. Заставалася адна надзея на Турноль, але туды было дзве мiлi па гасцiнцы, а ён ужо так нацягаўся, што ледзьве не падаў, i ў жываце ў яго было гэтак пуста, як i ў кiшэнi. I ўсё ж ён рушыў у дарогу.
Быў месяц снежань, халодны вецер насiўся ў полi, свiстаў у голым голлi дрэў; па нiзкiм панурым небе iмклiва плылi хмары, спяшаючыся немаведама куды. Калека паволi, з высiлкам перастаўляў мылiцы пры апоры на адзiную сваю знявечаную нагу з крывой ступнёю, абматаную рыззём.
Час ад часу ён сядаў на ўскрайку рова i некалькi хвiлiн адпачываў. Голад поўнiў смуткам яго цьмяную, атупелую душу. У галаве тлела адна-адзiная думка: "Паесцi", - але ён не ведаў, як гэта спраўдзiць.
Тры гадзiны сунуўся ён па бясконцай дарозе; калi ж заўважыў абсаду сяла, зашкандыбаў ахватней.
Першы сустрэты вясковец, у якога ён папрасiў мiласцiну, закрычаў на яго:
– Ты зноў тут, пабiраха! I калi толькi мы ўжо збавiмся ад цябе?!
I Звон пакорлiва пацягнуўся далей, Але да якiх бы дзвярэй ён нi патыкаўся, усюды яго асыпалi лаянкай i пасылалi прэч з пустымi рукамi. Аднак ён усё роўна iшоў ад хаты да хаты, цярплiвы i ўпарты. Ён не сабраў нi капейкi.
Тады ён пакiраваў на фермы, чыкiльгаючы па гразкай ад дажджу зямлi, настолькi знясiлены, што ўжо ледзьве перастаўляў мылiцы. Адусюль яго праганялi. Гэта быў адзiн з тых золкiх, панылых дзён, калi чалавечае сэрца чарсцвее, а розум робiцца жорсткi, калi душу апаноўвае морак i рука не выцягваецца нi дзеля таго, каб даць, нi дзеля таго, каб выручыць.
Абышоўшы ўсе знаёмыя падворкi, Звон знямогла рухнуў каля рова пры сядзiбе фермера Шыкэ. "Адчапiўся", - гэтак пра яго казалi, калi спрабавалi абмаляваць, як ён знянацку саслiзгваў дадолу са сваiх высокiх падпорак, выпусцiўшы iх з-пад рук, i доўга сядзеў нерухома; яго мучыў голад, але, няцямлiвец, ён быў няздатны асэнсаваць усё прадонне свайго няшчасця.
Ён чакаў, сам не ведаючы чаго. Чакаў з той невыразнай надзеяй, што вечна тлее ў сэрцы чалавека. Ён сядзеў на ўскрайку чужой сядзiбы на ледзяным ветры i чакаў цудадзейнай дапамогi, якую мы нiколi не перастаём чакаць ад неба цi ад людзей, не задумваючыся над тым, як, чаму i праз каго яна можа прыйсцi. Непадалёк хадзiла чарада чорных курэй, пашуквала сабе спажытку ў зямлi кармiлiцы ўсяго жывога. Чубаткi прыпынялiся, дзюбалi зярнятка цi нябачную чалавечаму воку кузурку i зноў бралiся за свае нетаропкiя, упэўненыя пошукi.