Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

— Якая задача літаратуры?

— Быць сумленнем сваёй эпохі. Не хлусіць! Калі чалавек заблуджаўся шчыра, гісторыя прабачыць, калі хлусіў — не! Акрамя ж літаратуры, ніхто не скажа чалавеку, як жыць. Літаратура адлюстроўвае не столькі жыццё, колькі адносіны паміж людзьмі.

— Што рабіць пісьменніку, калі такая складаная сітуацыя з мовай, як у нас цяпер у рэспубліцы.

— Працаваць! Каб не сорамна было б у канцы, перад смерцю.

— Які жанр для вас самы цяжкі? Як вы пішаце?

— Усе — і лёгкія, і цяжкія. Калі ёсць канцэпцыя, пішацца лёгка. Цяжка складаецца план. Калі ж ён ужо ёсць (аж да рэмарак), пішу амаль без памарак.

— Што

з напісанага вам найбольш падабаецца?

— "Ладдзя…", "Каласы…".

— Што самае галоўнае ў чалавеку?

— Суперажыванне, супакутванне з няўдачнікам. З Каліноўскім, напрыклад.

— Хто ваш любімы настаўнік?

— Як пчала бярэ пыльцу з розных кветак (але не з усіх), так і пісьменнік. Праўда, ёсць кветкі, да якіх ляцець мне не хочацца: Гамсун, Кафка, з трыццаць нашых. Ад сапраўднай прачытанай кніжкі з'яўляецца сверб — хочацца пісаць. Люблю Віцьку Астаф'ева.

— Якая мэта вашых гістарычных раманаў?

— Прышчэпка супраць памылак. Да прыкладу, задоўга да фашызму ў Кітаі было нешта падобнае, — тут Караткевіч пераказаў легенды і гістарычныя рэаліі пра Шань Яна, выкарыстаныя ім у аповесці "Вялікі Шань Ян". — Гісторыя — яна павучае!

— Ці не вы напісалі паэму пра Лысую гару?

— Я напісаў бы яе больш злосна. Ды і дачы ў мяне на Лысай гары і наогул нідзе няма.

— Ці пішаце вы надалей вершы?

— Забыў узяць з сабой. Набралася ўжо на зборнік. Трэба падгатовіць яго да друку. Але да ўсяго рукі не даходзяць.

У канцы вечара Караткевіча акружылі аматары аўтографаў. Ставіў ён іх сур'ёзна. У кожнага выпытваў факты біяграфіі. Кожнаму знаходзіў нейкае адметнае слова.

Праз тыдзень жыццёвыя дарогі звялі мяне з Караткевічам у Кіеве. Якраз там праводзілася Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная сучасным славянскім культурам. У беларускую дэлегацыю сярод іншых навукоўцаў уваходзіла і Валянціна Браніславаўна (яна расказвала пра падрыхтоўку Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі). З намі падахвоціўся ляцець і Валодзя. Мы разам пасяліліся ў гасцініцы "Славуціч" з вокнамі на Днепр, разам хадзілі на ўрачысты канцэрт, прысвечаны 325-годдзю з'яднання Украіны з Расіяй, і заключны банкет. Разам двойчы вячэралі ў "Куранях", дзе падавалі дужа смачны боршч і варэнікі.

У Кіеве я не раз бываў і раней. Але толькі Караткевіч адкрыў мне сапраўдную прыгажосць гэтага старажытнага горада. У першы ж дзень ён павёў нас "па такому Кіеву, якога не бачыў ніхто". Найперш мы пайшлі на Уладзімірскую Горку, да помніка хрысціцелю Русі, чыё імя атрымаў і Караткевіч. Стоячы ля падножжа, Валодзя сказаў:

— Усе мы пайшлі адсюль. Усе тры нашы літаратуры. Прыйдзе час — і мы па-іншаму глянем на хрышчэнне.

Потым паўз Сафію ("сястру нашай, полацкай"), паўз помнік Багдану Хмяльніцкаму ("рабіў беларус, з Падняпроўя"), павёў нас у нейкія старыя двары, дзе прайшло яго юнацтва. Але ў дварах тых ішла рэстаўрацыя, многае змянілася, і гэта нервавала Валодзю. Затым мы хвіліну памаўчалі перад помнікам Тарасу Шаўчэнку, агледзелі універсітэцкія муры, пафарбаваныя па традыцыі ў крывава-чырвоны колер. Тут Караткевіч стаў згадваць свае студэнцкія гады. Паказаў той трамвайны спуск, дзе ён цудам застаўся ў жывых. Ехаў перад стыпендыяй без білета, і на прыпынку кандуктар высадзіла яго. Ідзе пакрыўджаны — і раптам чуе грукат, скрыгатанне металу. Аказваецца, на павароце трамвай сышоў з рэек і з усяго размаху ўрэзаўся ў браму… Успамінаючы пра тую катастрофу, з якой мала хто выйшаў жывым, Валодзя запар выкурыў дзве папяросы і кожны раз, па студэнцкай звычцы,

падпальваў запалкай белыя пасмы тапалінага пуху на асфальце.

У дні, калі прадбачыліся цікавыя даклады, Караткевіч хадзіў з намі на пасяджэнні, сустракаў там старых знаёмых. Напрыклад, славака Мольнара, у якога ў Браціславе выйграў заклад, звязаны з творчасцю Шаўчэнкі. Абураўся, калі прадстаўнікі Захаду рабілі намёкі на гістарычную непаўнацэннасць усходніх славян. Хваліў выступленне нашага Уладзіміра Сакалоўскага, які гаварыў пра беларуска-нямецкія літаратурныя кантакты.

І ўсюды Караткевіча акружалі універсітэцкія сябры. Да аднаго з іх, перакладчыка Карла Скрыпчанкі, мы паехалі дамоў, і там я адчуў, як не толькі аднакурснікі, але і былыя студэнты ранейшых і пазнейшых курсаў памятаюць і любяць Валодзю. Увесь вечар прайшоў ва ўспамінах, з якіх я, на жаль, нічога не занатаваў.

Назаўтра жонка Скрыпчанкі, Ганна Зотаўна, запрасіла нас у музей Т. Р. Шаўчэнкі, дзе сама працавала. Беларускім гасцям там падаравалі па "Кабзару". Караткевіч расказаў супрацоўнікам музея многа новага пра сувязі Шаўчэнкі з Беларуссю, раіў замяніць некаторыя экспанаты, удакладніць подпісы. Творчасць Кабзара ведаў ён дасканала. Да прыкладу, звярнуў украінцам увагу, што, малюючы сваю "ідэальную" хату, Шаўчэнка зрабіў яе падобнай на бацькоўскую — адно акно большае, а другое меншае. Адным словам, паказваў і шырокую эрудыцыю, і творчую інтуіцыю.

Вечарамі я ў Кіеве са спазненнем дачытваў своеасаблівыя ўспаміны Валянціна Катаева "Алмазный мой венец". Не ўсіх я там адразу расшыфроўваў (напрыклад, Мулата). Але Ясеніна ў Каралевічу нельга было не пазнаць. І вось яго многія рысы здаліся вельмі падобныя да Караткевічавых. Тая ж вечная незадаволенасць сабой і іншымі, няўменне і нежаданне чакаць. Тая ж духоўная "неприкаянность", недастасаванасць да жыцця. Тое ж арганічнае непрыняцце ўсялякага фальшу, хлусні ў жыцці і літаратуры. Некаторым гэта здавалася (і здаецца) позай, бравадай ці яшчэ чым. Але для іх ("Каралевіча" і Караткевіча) гэта было натуральным і адзіна мажлівым станам быцця. Калі я ўсё гэта выказаў Валодзю ў Кіеўскіх пячорах, ён крыху сумеўся, а потым прызнаў:

— А ведаеш, стары, мы сапраўды, відаць, аднатыпныя асобы. Як і мой поўны цёзка Валодзька Высоцкі.

Пасля Кіева Валодзя паехаў падлячыцца ў Друскінінкай. Адтуль схадзіў у Ротніцу, на магілу Яна Чачота, пра што расказваў мне на дзвюх паштоўках (на адной — помнік Чурлёнісу, на другой — Тракай), датаваных 17 ліпеня (дату смерці Чачота на помніку адчытаў ён недакладна):

"Даражэнькі Адомас!

Атрымаў тваю добрую паштоўку.

Дзякуй. Пішу пару слоў, хаця праз нейкія пару дзён (пяць, калі быць дакладным) убачымся. Праз гэтыя працэдуры і штодзённае трайное швэнданне на вадапой мала што бачыў, мала дзе пабываў, амаль нікуды, акрамя Гродні, дзе прызямліўся на пару гадзін, не быў. І, што горш за ўсё, нічога не зрабіў. Хаця б адзін радок напісаць!

Стан мой, як быццам, лепей, але, можа, гэта не дзякуючы водам і гразям, а проста таму, што, як раней, не п'ю нават піва. А ёсць някепскія півярні, кавярні, вінярні і каньякарні. Часам, асабліва пад вечар, у дождж, мяне нават цягне туды, калі праходжу, але тады я цягну свае ногі некуды далей. Ды яно і праўда. Час і гонар знаць. А ўсяго на свеце ўсё адно не вып'еш, як не пералюбіш усіх жанчын. Хаця адзін бог ведае, як я імкнуўся калісьці і да таго, і да другога.

Пазнаёміўся я тут з адным вельмі цікавым дзядзькам, якога і ты, мабыць, ведаеш. Але аб гэтым пры сустрэчы неяк.

Поделиться:
Популярные книги

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Орден Багровой бури. Книга 3

Ермоленков Алексей
3. Орден Багровой бури
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 3

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Винокуров Юрий
30. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Маскарад

Пылаев Валерий
4. Волков
Фантастика:
детективная фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Маскарад

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Рунный маг Системы

Жуковский Лев
1. Рунный маг Системы
Фантастика:
попаданцы
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Рунный маг Системы

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия