Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

— Не ідзі ўжо ты да сваіх манускрыптаў. Пабудзь сёння са мною. Звадзі мяне на які гістарычны фільм.

І мы пайшлі ў нейкі трэцеразрадны кінатэатр. Дэманстраваўся італьянскі гістарычны фільм пра жахі роду Медычы. Асобныя сцэны былі проста жорсткія: дачка і маці засякаюць бацьку-распусніка, адно забойства адбываецца за другім. І на вуліцу выйшлі мы змрачнаватыя. Дзень таксама выдаўся пахмурны, даждлівы. І таму, ведаючы з газет, што ў гэты дзень будзе факельнае шэсце студэнтаў-гарнякоў і які яго маршрут, я рашыў крыху ажывіць, расшавяліць імянінніка:

— Ведаеш,

Валодзя, дзіўны народ гэтыя палякі. Неяк даведаліся, што сёння твой дзень нараджэння, і рашылі ўстроіць у яго гонар факельцуг…

— Ну і даеш ты… За старыя жартачкі ўзяўся?!

— Вось пабачыш, ці жартую, калі мы дойдзем да таго скрыжавання.

Дайшлі — і Валодзя спыніўся, здранцвелы: насустрач нам рухалася мора агню.

— Бож-жачка мой! — схапіўся ён за галаву. — І што: усіх іх — запрашаць? На дзве пляшкі "Белавежскай"?!

Тут я не вытрываў, рассмяяўся. Разрагатаўся і ён. Гуморы яўна паправіліся. І мы зайшлі ў прыватную краму на вуліцы Кроводэрскай ("якая назва, дзед, напэўна ж, тут калісьці здзіралі скуры з кароў"), купілі шампіньёнаў і бульбы. Чакаючы гаспадара кватэры, Караткевіч спёк бульбу з шалупіннем у духоўцы, засмажыў паводле свайго рэцэпта ("каб лыжка стаяла!") грыбы, накрыў стол.

Нядзеля вярнуўся з работы не адзін, а з прафесарам Бялградскага універсітэта Стоянам Субоціным (на жаль, таксама ўжо нябожчыкам).

— Не хапае толькі таварыша Панядзельнікава! — сустрэў іх Валодзя.

Прафесар Субоцін цікава расказваў пра югаслаўскі рух Супраціўлення, пра сваю літаратуру. І тут Караткевіч нечакана пачаў чытаць на памяць вершы чарнагорскага паэта Радуле Стыенскага, якія спадабаліся яму яшчэ ў дзяцінстве. Югаслаўскі літаратуразнавец прызнаўся, што чуе гэта імя… упершыню. Праўда, прафесара крыху апраўдвала тое, што Стыенскі да вайны жыў у СССР, з-за чаго яго неадназначна ўспрымалі на радзіме.

Нядзелю ж Караткевіч здзівіў тонкім веданнем польскай паэзіі. Яны заспрачаліся з-за нейкага радка Галчыньскага, і, калі звярнуліся да зборніка, аказалася, што рацыю меў беларус.

Увогуле ж Валодзя быў крыху сумнаваты: упершыню яго дзень нараджэння адзначаўся не дома, не ў Беларусі, без маці, якую ён вельмі любіў, святкаваўся без асаблівага "размаху", шумнай кампаніі. І мы, як умелі і маглі, стараліся, каб у Кракаве ён адчуваў сябе нібы дома. У наступныя дні я абводзіў яго па старых універсітэцкіх дворыках, якія памяталі Скарыну і Цётку. Здзіслаў узяў білеты ў тэатр імя Славацкага. Ішла нейкая французская п'еса на маральныя тэмы (па словах Валодзі — амаральныя!). Мы спрабавалі тлумачыць Караткевічу сэнс, але ён агрызнуўся, што ўсё цудоўна разумее і так.

Звычайна Нядзеля з раніцы ішоў да сваіх студэнтаў. Я — да сваіх рукапісаў (у бібліятэцы Чартарыскіх якраз знайшоўся "Аршанскі зборнік" з беларускай песенна-інтымнай лірыкай XVII стагоддзя, што дужа ўзрадавала Валодзю, аршанца родам). А Караткевіч адзін хадзіў па старых гарадскіх вулачках — па музеях, мастацкіх выстаўках, касцёлах, прыглядаўся да мясцовага жыцця. Адкрыўшы для сябе кафэ "Кухцік", дзе падавалі з нечым добрае піва, чытаў

там касірцы свае беларускія вершы. І ў адказ пачуў нешта накшталт:

— О, гэта гучыць амаль як Міцкевіч.

— Лепей, чым Міцкевіч! — жартам паправіў яе Валодзя. — Дарэчы, род яго вядзе свой пачатак ад беларускага Міцькі.

Роўна ў дзве гадзіны, пад гукі гейнала з Мар'яцкай вежы, сустракаліся мы ля "Сукеніц" і ішлі абедаць. Кожны дзень выбіралі іншую кухню: горскую ("гуральскую"), венгерскую, французскую. Па патрабаванні Караткевіча плацілі строга па чарзе. Ён жа заўсёды сачыў, каб на стале былі вострыя прыправы. Асабліва Валодзю спадабалася "магі" — падліва з сушаных грыбоў. І ў кожнай рэстарацыі ён гучна патрабаваў:

— І ешчэ попрошэн о пшыправэн з гжыбув!

У час гэтых сустрэч каля "Сукеніц" адбыліся два анекдатычныя выпадкі, якія потым Караткевіч называў "розыгрышамі веку". Аднойчы падыходжу. Гляджу: стаіць Валодзя каля кіёска з рознымі кур'ёзнымі сувенірамі, выбірае, што б гэта, вярнуўшыся, паднесці сябрам. А тут да мяне падбягае цыганка — маладая, прыгожая, інтэлігентная — і абяцае вываражыць шчасце. Я кажу ёй, што ў тое шчасце не дужа веру і што няхай яна лепш вываражыць яго вунь таму чалавеку ў футравай шапцы: імя яго — Валодзя, і з'яўляецца ён беларускім пісьменнікам. Цыганцы толькі таго было і трэба. Падбегла яна да Караткевіча і зычна (чуў, хоць стаяў зводаль) пачала (зразумела, па польску):

— Пане Валодзя! Я пану вываражу шчасце, скажу, колькі пан кніжак выдасць у наступным годзе!

У Валодзі, як ён потым прызнаўся, валасы сталі дыбарам. Але паслухмяна палез у кішэню і стаў "залаціць" цыганцы ручку дробнай манетай. Варажбітка тут жа выказала незадавальненне: "залаціць" трэба "паперкай". І для заахвочвання дадала:

— Пан будзе жыць восемдзесят восем год!

— А нашто мне так многа? — здзівіўся Валодзя. І, даўшы нейкую "паперку", пачаў ніякавата адступаць.

І тут я выйшаў яму насустрач:

— Ты што гэта, Валодзя, сёння нейкі такі збянтэжаны?!

— Т-ты скажы лепей, адкуль кракаўскія цыганкі могуць ведаць маё імя?

Я паглядзеў на вежу Мар'яцкага касцёла, на помнік Міцкевічу, на пахмурнае неба і паволі вымавіў:

— Слава, Валодзечка, слава. Ужо і да Кракава дайшла!

Хадзіў ён несамавіты дні з тры — аж нарэшце, за абедам, я яму ва ўсім прызнаўся. Нечакана для мяне ён усцешыўся:

— Гэта ж гатовы міф! — і дамогся таго, каб заплаціць за абед па-за чаргой ("па злоту за тых восемдзесят восем год"). — Больш, аднак, вы мяне, чэрці, ужо не купіце!

А ў другі раз было так. У амаль пустой зале бібліятэкі Чартарыйскіх я пачуў, што нейкая жанчына гаворыць з абслугай па-польску, але з яўным рускім акцэнтам. Аказалася яна савецкай фалькларысткай. Як больш абазнанага з Кракавам спытала мяне, дзе тут лепей абедаць. І я адказаў, што мы, ёсць тут такі беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч, кожны дзень абедаем для разнастайнасці ў іншым месцы.

— Які Караткевіч? — спытала яна. — Той, што вучыўся ў Кіеве і напісаў "Чазенію"?

— Той самы.

Поделиться:
Популярные книги

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Последний попаданец 9

Зубов Константин
9. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 9

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3