Злая зорка
Шрифт:
«— Мама! Мамачка! Я не магу! Я не магу выкідваць ix у памыйнае вядро.
— Каго? — не адразу сцяміла Вольга Андрэеўна.
— Дзяцей. Дзяцей! Мамачка! Я сёння
I як бы сцяміўшы, што прагаварылася — нас, змоўкла».
Натуралістычна гучыць? Яшчэ як натуралістычна! Эстэты, тыпу першага сакратара райкома камсамола Сяргея Плечкі, ад падобнага пагардліва адвярнуцца. Ім прыгожанькія касцюмчыкі падавай! Ix бяздзейнасць уратоўваюць саладжавыя словы, якія нічога не значаць. Сёння такія дзеячы i ад партыі адмаўляюцца. Але ці не з ix, гатовых заўсёды ўзнімаць аднадушна рукі «за», яна i стварала свае найбольш няздольныя кадры? З ix жа падрасталі i кіраўнікі тыпу Лявонція Мікалаевіча.
Цяжка чытаць твор. Цяжка, ды неабходна. I не адзін раз, a некалькі. Бо на старонках яго — сама праўда сучаснасці. Бо на старонках яго — наша цяперашняе жыццё, якое, як ні аздабляй, якімі абяцанкамі ні напаўняй — камуністычнымі ці дэмакратычнымі — лепшым не стане. Да той самай часіны, пакуль усе мы не пазбавімся абыякавасці. Пакуль не напоўнім кожнае жаданне сваё дзеяннем, працай. Інакш Чарнобылям, хай сабе i духоўным, спадарожнічаць нам яшчэ доўга i доўга.
«Злая зорка» — першы беларускі раман аб Чарнобылі. Параўноўваючы яго з творамі, аўтары якіх аператыўна зрэагавалі на ўсеагульную бяду (возьмем хаця б раман украінскага пісьменніка У. Яварыўскага «Марыя з палыном у канцы стагоддзя»), адчу ваеш, наколькі I. Шамякін больш аб’ектыўна i псіхалагічна заглыблена адлюстраваў падзеі, да якіх, думаецца, літаратура будзе звяртацца яшчэ неаднойчы. У тым ліку i беларуская.