Злая зорка
Шрифт:
Куртку ён зняў яшчэ на гары. Але пры спуску яна замінала, там трэба свабодныя рукі — пры падзенні. З’яўлялася нават жаданне кінуць яе. Але падумаў, што ў палоне яна можа вельмі спатрэбіцца, невядома, дзе яго будуць трымаць, a усё-такі восень, халодныя ночы.
У даліне яна асабліва не замінала — вісела на ру цэ. Скінуў i шлем, засунуў у рукаў. I так ішоў — хутка i бадзёра. Як прагульваўся. У палявой форме, з мяккімі пагонамі, без шапкі, з расшпіленым каўняром. Акрамя болю адчуваў адзін дыскамфорт, які як бы кампраметаваў яго званне, яго гонар: ступаў па вільготнай зямлі ледзьве не голай нагой. За два дні горнага паходу
— Лайдакі! У гэтай краіне, дзе столькі гэтай скуры, не можаце пашыць чалавечыя боты!
Здзіўляўся сваёй рашучасці, з якой ішоў у палон. Мабыць, ніводзін салдат не ішоў гэтак у палон. Калі прачынаўся ўначы, успамінаў сны, у якіх шукаў сваіх, — раздзірала душу с у мление: a ці тое ён надумаў? Ці не ад ганебнай баязлівасці ён здаецца? Але ж не ворагу свайго народа ён здаецца!
У даліне сумленне змоўкла. У сё перамагла прага жыцця, пераконанасць у сваім праве на жыццё. Не толькі ж дзеля сябе ён гэта робіць — дзеля маці, дзеля маці будучых дзяцей сваіх. I дзеля ix, дзяцей!
— I дзеля цябе, мая Радзіма! Хіба патрэбна камусьці мая смерць? Ворагам. Але я не дам ім гэтай радасці.
I вось узнагарода за яго пакуты! Вада! Арык. Вада ў ім мутная, жоўтая. Але ён упаў перад ёй, як перад святыняй, забыўшыся на калена. Набраў у насоўку i праз паркаль цадзіў у рот. Вада цякла па бара дзе, па шыі, за каўнер гімнасцёркі, але гэта было як ніколі прыемна — як святое прычасце.
Угледзеў, што за арыкам бахча, зелянела яшчэ i лапушылася вялікае зелле. Дыні! Канешне, яны былі прыбраныя ўжо, вывезеныя. Але Барыс знайшоў дыню. Не адну. Ад пераспеласці яны распаўзаліся ў руках, п’янілі духмянасцю, вінным водарам падгніласці. Але з якой асалодай ён еў… не, піў гэтую пахучую мякаць, што раставала ў роце. Дыня i накарміла i напаіла. Ніколі ў жыцці ні ад якога хмяльнога i бясхмельнага пітва., ні ад якога самага тонкага i смачнага харчу так хутка не прыбывалі сілы. Там, за святочнымі сталамі, наадварот, цяжэеш. А гэтая гнілаватая дыня ўлівала сілы, што жыццятворны бальзам. Падскочыць i галёкнуць хацелася.
Наперадзе — града акацый, чуць ужо абпаленых восенню, дзе-нідзе пажаўцелых, але з густой яшчэ кронай. Ахоўная лясная паласа — ад усходніх сухавеяў; дбайныя гаспадары ўрабляюць даліну. Чыя яна? Афганская? Ці пакістанская ўжо? Граніца магла прайсці ў гарах. Мала дзе яе тут пазначаюць.
Але ў цяні акацый адпачываць сабе не дазволіў.
He прысеў, не прылёг, хоць прахалода спакусліва цягнула на зямлю. Пастаяў у цяні, абапёршыся аб калючы ствол таўсцейшага дрэва. Падзівіўся, што зноў прыступ сумлення, якое, здавалася, ужо змоўкла, кальнуў у сэрца.
— Што ты трапечашся, дурное? Хіба не бачыш, што іншай дарогі ў мяне няма? У жыццё — гэта адзіная. Усе іншыя — у смерць.
Прадзёрся праз калючы хмызняк, выйшаў з-пад акацый i ўбачыў яе — граніцу. Паласаты с луп — шырокія зялёныя i вузкія белыя палосы, зверху на зялёным фоне — белы серп месячыка. А побач са слупам — лабасты бункер. Блізка — метраў за трыста. З палёгкай уздыхнуў.
— Ну, вось i ўсё, капітан Пыльчанка.
Памацаў зорачкі на нагонах. Ганьбіць ён ix? Не.
I зорачкі няхай застаюцца. I пасведчанне ў кішэні. Да афіцэра павінна бьщь іншае ста ў лен не.
— Аднак рыхтуйся да допыту. Могуць i катаваць.
Пра гэта ён думаў з учарашняга вечара. Адабраў сапраўдныя сакрэты, якія не
Глыбока ўдыхнуўшы, як бы сабраўся нырнуць, пабрыў да бункера. Ішоў павольна, прыкметна кульгаючы, абапіраючыся на кій. Гэта не быў прыём — паказаць сябе інвалідам, калена сапраўды забалела гэтак жа моцна, як пры спуску з гары. У вачах свяціла не адно яркае сонца, а часам два-тры, жоўтых, расплылых, што жаўткі на скавародцы. Такое адчуванне спалохала горш за галюцынацыі. Але слуп бачыў выразна, колеры яго, гэта супакоіла. Ганебна было б самлець перад чужымі салдатамі.
З-за каўпака бункера падняліся дзве постаці. Вайскоўцы. Пагранічнікі.
Барыс махнуў ім курткай — як вітаў. Спачатку яны глядзелі на яго моўчкі, безумоўна, здзіўленыя: адкуль узяўся? Потым адзін крыкнуў, здалося, паірозліва. Барыс дастаў з кішэні пісталет, паказаў ім i кінуў у бацвінне, ішоў па бураковым полі.
Крыкнулі зноў.
Ён кінуў i куртку. Сабе пакінуў кій, баяўся, што без яго не ступіць.
Пагранічнікі сціхлі. I раптам, што механічныя, праваліліся ў зямлю. У адзін міг. Як у прыгодніцкім кіно.
Барыс няўцямна спыніўся: чаму схаваліся? Ды тут нейкім унутраным чуццём пачуў, што на яго глядзяць ззаду. Рэзка павярнуўся.
Ix стаяла двое, воддаль адзін ад аднаго, усё роўна як узялі яго ў вілку. У цывільным. Барадатыя. У белых чалмах. З аўтаматамі на грудзях.
Барыс сумна ўсміхнуўся. Без страху. Сказаў сам сабе голасам палкоўніка Шувалава:
— Штурвал i зброю не кідай да апошняга дыхания.
Словы гэтыя прымусілі ступіць у той бок, куды кінуў пісталет.
Маджахеды ўзнялі аўтаматы.
IV
З Мінска выехалі рана. Стаяў густы асенні туман. Выйшаўшы на аднапалоску, шафёр вёў асцярожна, засяроджана. Маўчаў, бо адразу адчуў: гаспадарам не да размоў аб магазінах сталічных i аб цэнах на рынку.
Вольга Андрэеўна i Уладзімір Паўлавіч бадай жа не спалі ўсю ноч, хоць i былі смяртэльна стомленыя. Яна двойчы наведвалася да Глеба i з пасляабедзеннага «ціхага часу» сядзела там да вечара, пакуль яе далікатна не папрасілі. Ен абіваў парогі высокіх кантор, не было часу паабедаць. Вярнуўся ў гасцініцу перад праграмай «Час». Вольга не пайшла вячэраць: з’ела, маўляў, тое, што вярнуў Глеб. Уладзімір Паўлавіч спусціўся ў буфет, выпіў чаю. Вярнуўся ў нумар стомлены, злосны: мала што выбіў. У жонкі — апухлы ад слёз твар. Ен ласкава абняў яе.
— Не трэба, калі ласка. Прашу цябе. Што ты даводзіш сябе? Усё будзе добра. Нічога страшнага няма. Прафесары пацвердзілі.
Яна сцялася, сумна паківала галавой.
— Ты верыш прафесарам? Памрэ Глеб, — i зарыдала.
Уладзімір Паўлавіч, спалоханы, — упершыню яна вымавіла гэтыя страшныя словы, — доўга нязграбна, няўпэўнена, сам адчуваў гэта, супакойваў жонку. Але калі яна сказала пра смерць паўторна, сарваўся, кінуў узлавана:
— Што ты каркаеш, як старая варона!
Вольга не пакрыўдзілася, разумела, што i бацьку баліць, i ў яго трывожна на душы. А ён дакараў сябе, папрасіў прабачэння. I калі яна заплакала зноў, таксама праслязіўся i саромеўся сваёй слабасці.