Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

У палку лічылі: толькі адзін чалавек — старшы лейтэнант Леанід Сушко — жыве тут поўным жыццём. Усе іншыя лётчыкі, тэхнікі, салдаты аховы паміраюць ад нуды. Сушко пісаў карціны. Маляваў, як называлі яго занятак, па-простаму. Нехта «мудры» ў часе баявога дзяжурства забараніў гульню ў карты, у даміно. Пячыся на сонцы, замярзай у холад, але не расслабляўся — чакай сігналу трывогі. У гэтым, магчыма, бьша б логіка, каб пагражаў бамбардзіровачны ці штурмавы ўдар з неба. Але, на шчасце, душманы не маюць авіяцыі. I, дзякуй богу, не дайшло яшчэ ні да аднаго штабіста — забараніць чытаць газету, кнігу i… маляваць.

Чытаць тут не было чаго — усё перачытана. I вакол Сушко, яго мальберта

збіралася ўся дзяжурная змена. Ганарыліся, даведаўшыся, што яго пейзажы суровых афганскіх гор упрыгожваюць не толькі ix дашчаную сталоўку i штабныя бліндажы, але i будынак штаба арміі ў Кабуле. Абураліся тым, што калі ён хацеў адаслаць колькі карцін на радзіму сям’і, ix таможня ў Ташкенце канфіскавала: ваенная тайна — горы. Сушко прыдумаў забаўку: пачынаў пейзаж, а закончыць яго дазваляў каму-небудзь са сваіх сяброў. У большасці атрымлівалася такое бясформеннае, беззмястоўнае пэцканне, што рабілася прычынай смеху — таксама набытак людзей, якія млел i ад бяздзейнасці i смутку. У некаторых нешта вырысоўвалася. Зноў здзіўляў Сушко, калі некалькімі мазкамі пэндзля надаваў гэтаму даволі невыразнаму «нешта» змест, форму, прыгажосць.

Здзівіў свайго падначаленага, сяброў Барыс Пыльчанка. I сам здзівіўся. Не ведаў, што i ў яго нешта атрымаецца. Маляваў некалі ў школе, але ўжо ў старэйшых класах астыў да гэтага дзіцячага занятку. Як, між іншым, i да музыкі, мучылі яго бацькі гады тры — вучылі на баяне, а ён даводзіў свайго настаўніка да белага калення.

I раптам — на табе! — прарэзалася. Не толькі здзівіўся — узрадаваўся. Больш таго: душэўна перамяніўся. Жыццё, небяспечнае, але аднастайнае, набыло іншы сэнс. Раскрываў мальберт, браўся за пэндзаль з асаблівым, нязведаным, чыстым i прыгожым хваляваннем, якое можна было параўнаць хіба з тымі пачуццямі, якія з’яўляліся, калі ён думаў пра будучую сустрэчу з Тамарай. Хваляванне гэтае асабліва стала моцным i сапраўды ўзвышаным пасля таго, як Тамара напісала, нгго лётала ў Кутаісі, не знайшла яго там, здагадалася — дзе ён. I пісала: «Барысок, сакалок ты мойі Ад сябе прашу i ад мамы тваёй, ад якой ты скрывает месца свайго знаходжання: не рабі ты глупства, як з тым дурнем Плечкам. Ці не праз яго ты паляцеў на другі круг?»

Праз яго, Тома, праз яго. Але я не шкадую. А пачаў маляваць — проста ўзрадаваўся, што апынуўся ў гэтай чужой даліне.

Некалькі чалавек, у якіх бліснула іскра, утварылі «палявую сту-дыю», якую з энтузіязмам ухваліў нампаліт i нават распісаў у дакладной на ўсю армію: лётчыкі малююць жыццё!

Нудныя дзяжурствы павесялелі. Цяпер на краі лётнага поля стаяў не адзін мальберт — ажно шэсць. Ёсць на што паглядзець. Ёсць каму даць параду. А збоку — усе Рэпіны.

Барыс, бадай, стаў першым вучнем, i вучоба яго так захапіла, што часам на будзённыя справы эскадрыллі забываўся. Але ў яго было іншае амплуа. Сушко пісаў пейзажы. А яго цягнула пісаць людзей i самалёты. Машыны пісаць проста. Людзей цяжэй. Па людзях i Сушко аказаўся нялепшы настаўнік.

Барыс асвойваў тэхналогію сам. Радаваўся, што дзіця, калі хлопцы прызналі партрэт каларытнага прапаршчыка-вусача: «Падобны! Купляй, Пятро, i пасылай жонцы! Давай, Барыс, малюй партрэты. Во будзеш мець бізнес! З мяшком афгані прыляціш». Не атрымліваліся людзі ў руху, у дынаміцы. Разгадаў слабасць настаўніка: застылы пейзаж у Сушко. А трэба, каб i пейзаж быў у дынаміцы, у руху. У часе i ў прасторы. Паспрабуй перадай снег на гары i зеляніну тут, у даліне. I гэты дзень з ірванай воблачнасцю. Воблакі сёння, як там у нас, у Беларусі, рэдка такія тут бываюць.

Пачаў з самалётаў — прасцей. Каторы дзень пісаў карціну: адзін «грач» выруліў на бакавую дарожку, застыў, яго сустракаюць тэхнікі,

другі вынырнуў з-за гары, ідзе на паласу: Не, не ідзе — павіс. У гэтым пралік. Няма ні адчування яго імклівасці, ні адчування патушанай хуткасці, каб добры пілот не сказаў: «Гэты чмякнецца» ці «Гэты праскочыць паласу». Во каб ён дайшоў да гэтага майстэрства — перадаць міг руху!

Але ў цэлым праца ўласная яму падабалася. Пашкадаваў, што такую карціну нельга паслаць Тамары: затрымае ваенная цэнзура. Во яшчэ дурнота: пакістанцы i амерыканцы разабралі па вінціку не адну такую машыну, a сваім людзям i на карціне нельга ўбачыць! I ўсім, хто «хварэў» за мастака, карціна падабалася. Хвалілі. Падышоў інжынер — капітан Котаў.

— Пыльчанка! Пляшку віскі паставіш — назву карціне дам.

— Стаўлю.

— «Гракі прыляцелі».

— Во хітруган — капітан! За плагіят хоча ганарар злупіць.

Барыс не засмяяўся. Выцер пэндзаль фланелькай. Адышоў ад мальберта. Задумаўся.

— А што! Гэта ідэя. Усё геніяльнае — простае. Не карціна геніяльная — назва. I гэта не плагіят, хлопцы. Не. Гэта ход па спіралі. З пад’ёмам. «Гракі прыляцелі». Гэта ж таксама радасць… вясна — што яны прыляцелі. Нашы гракі.

— Штось цябе на філасофію пацягнула.

— А мы тут усе становимся філосафамі,— сказаў сяржант Васіль Гаркуша. Тэхніка гэтага некаторыя пабойваліся: ён залішне смела для свайго звання выказваўся супраць нашага ўдзелу ў гэтай вайне, называў яе бруднай. Нехта «стукнуў» на яго, i з ім мелі размову i ў палітаддзеле, i ў асобым аддзеле. Ды Гаркуша пасля таго не змоўк. I баявыя лётчыкі, якія не баяліся ніякіх аддзелаў, да яго цягнуліся. У гарачых спрэчках пазнавалі ісціну. Зерне Гаркушавага адмаўлення вайны падала на ўгноеную зямлю, бо i на Радзіме ў прэсе пачалі прабівацца галасы супраць вайны; гэта прывяло ў збянтэжанасць «запятых патрыётаў», змяніўся тон палітгутарак, прыціхлі асабісты — перасталі вынюхваць ворагаў сярод сваіх.

Пад абед недзе, калі Барысу ўдалося нарэшце знайсці «грачу» ў паветры такое месца, каб у вопытных пілотаў не з’яўлялася адчуванне, што самалёт не далятае або пералятае паласу, у палатцы дзяжурнага зазумерыў палявы тзлефон. Салдат, не кладучы трубку, гукнуў:

— Камандзіра трэцяй — да камандзіра палка. Капітан Пыльчанка! I старшы лейтэнант Сушко!

— Чую, чую, брат.

Барысу не хацелася адрывацца ад мальберта. Нават калі выклік на атрыманне задания на вылет. Ці не пад уплывам земляка атамана Гаркушы яго адварочвае не толькі ад баявых дзеянняў, але i ад разведпалётаў?

Сушко папрасіў таго ж Гаркушу:

— Вася! Прыбяры нашы неўміручыя палотны. Ад сонца i ветру схавай, пакуль не высахнуць.

У прасторным абвешаным дыванамі кабінеце камандзіра назойліва гудзеў кандыцыянер. Палкоўнік Шувалаў, нізкі ростам, хударлявы — што хлапчук, — нячутна, як кот, хадзіў па мяккім дыване, кудлачыў пасівелыя валасы — знаёмая ўсяму палку поза: напружанне перад тым, як паставіць экіпажам баявую задачу.

Даклад Барысаў «Па вашаму загаду…» не стаў слухаць, хоць звычайна перад гасцямі любаваўся выпраўкай сваіх афіцэраў; у другіх часцях пілоты — вышэйшы клас! — трымаюцца перад старэйшымі ўразвалачку. У яго — дысцыпліна! Але тут было не да паказухі, хоць за сталом сядзеў госць — маёр афганскай арміі. У куце стаяў свой — лейтэнант Ніязі, перакладчык. На ўсю шырыню стала разгорнута карта. Падрабязнейшая карта гор, каляровая, але колеры прыглушаныя, з адценнямі — белыя снежныя вяршыні, карычневыя скалы, шэрыя цясніны, адметнага колеру, якому i назвы няма, вадаспады, блакітная пльшь рэчак у зялёных далінах… Россып надпісаў па-англійску — ажно ў вачах рабаціць. Карціна аэрафотаздымкі — самай новай, камп’ютэрнай.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Последний попаданец 9

Зубов Константин
9. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 9

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Провинциал. Книга 1

Лопарев Игорь Викторович
1. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 1

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7