Злая зорка
Шрифт:
— Ну, ты, жонка, тут цешся ўнукам. А я паеду Івана знайду. Дзе яго шукаць?
Пустахода знайшоў лёгка — ферма здалёк відаць. На самой ферме ўжо прыйшлося спытаць, дзе загадчык. Паказалі беспамылкова: у аддзяленні племянных кароў «галандак».
Іван, яшчэ больш схудалы, нядобра згорблены, але чыста паголены, у бялюткім халаце — як стары прафесар. Узрадаваўся прыезду свата. Але ж першае пытанне:
— Ірыначку бачыў?
— I ўнука бачыў.
— Як яна перадрыжала, небарака, i мы ўсе разам з ёй. У Томачкі ажно тэмпература
«Радуйся, Іван. Пра словы Волкава я табе не скажу. Пайшоў ён к чорту, генерал. Калі яму паверыць — жыць не трэба…»
Іван Іванавіч вадзіў госця па кароўніку, не без гонару паказваў багацце племяннога саўгаса.
— Мы з Віктарам хацелі цёлак у арэнду ўзяць… гэтых, племянных… Ды Маша паглядзела, замахала рукамі: не, не, не выцягнеце вы без Лізачкі. Так яна i жыве з намі — суддзёй усяму, што робім. Сіроткам сваім прыклад, — i спыніўся, высока ўзняў галаву, глянуў свату ў вочы. — Валодзя! Вернемся мы да… яе магілы?
— Да магілы, Іван, можна вярнуцца. Да жыцця нельга! Дзецям яе! Нельга, Іван!
— Ніколі?
— Ды яны, калі вырастуць, вывучацца, — самі не захочуць.
— Ды я не пра ix. Пра сябе.
— Не спяшайся, Іван. Не спяшайся.
— Ды ты хоць на дзе ю дай.
— Я не бог, Іван. Нават не акадэмік-атамнік.
— Сам ты не тамашні, a нікуды не выязджаеш.
— I не выеду. Мне можна. Трэба. З людзьмі трэба быць. Выедуць людзі — выеду i я. А табе нельга. У цябе — дзеці. Лізіны.
— Бачыў такі халадзільнік? Шведскі,— нечакана крута павярнуў Пустаход размову на гаспадарку.
Перад вячэрай купалі Воўку. Першы раз. Падзея! Купанне, i не першае, заўсёды падзея, цэлы рытуал. Звычайная працэдура ператвараецца ў свяшчэннадзейства. Дзіця голенькае хаваюць ад чужых — баяцца дурнога вока. A сваім можна глядзець. Ды i куды дзенешся ў сялянскай хаце?
Пустаходава хата перагароджана. Аднак ні маці, ні бабулі не выставілі мужчын у заднюю палавіну. Адзін Віктар выйшаў. А так сабралася ўся сям’я.
Стол рассунулі. На адным краі паставілі ванначку, на другім паслалі коўдрачку, пялёнкі, Жанчыны чарадзейнічалі над вадой. Меўся ў Ірыны граду снік. Але яму не верылі. Марыя Пятроўна i Вольга Андрэеўна мацалі ваду даўнім сялянскім спосабам — локцямі, кісці рук у ваду ніколі не апускалі, толькі локці. Гігіена? Ці проста загрубелая ад працы адкрытая рука не мела той адчусальнасці, што закрыты локаць?
Следам за бабулямі гэтак жа памацала ваду Тома i аўтарытэтна сказала:
— Трэба падліць цёплай.
Дзяўчынка
Ірына i маці яе паспрачаліся, каму распавіць малога, каму апусціць у ванначку. Але i гэта, бадай, адвечная ігра паміж маці, што вырасціла вунь колькіх, сваіх, унукаў, i дачкой, якая мала што адукаваная, а азбуку догляду дзяцяці толькі пазнае.
Безумоўна, Марыя Пятроўна разгарнула дзіця, узяла на рукі, пад попку i пад галоўку, у пялёначцы, у якой належала апусціць яго ў ваду. Але неяк ссунула пялёначку на спінку i паказала маленькага ружовенькага яшчэ чалавечка ва ўсёй яго чароўнай прыгажосці.
— Паглядзі ж, сваток, на ўнучачка, — заўсёды звярталася на «вы», а тут забылася на ўмоўнасці.— Паглядзі, які ён харошанькі! I усё ў яго на месцы. Ручачкі, ножачкі… Носік, вушкі — бацькавы. A вочкі — маміны. I пупок адваліўся. Таму купаем Вовачку.
Уладзіміру Паўлавічу ажно заняло дыханне. Толькi, можа, у той міг да яго дайшла глыбіня страху, якую перажылі гэтыя блізкія яму людзі. Ен, магчыма, менш, чым кожны з ix, думаў пра гэта, хоць таксама часам халадзеў ад такіх думак. А цяпер па думаў, як i належала яму па праву i абавязку: i такі страх будуць перажываць тысячы людзей перад тым, як нарадзіць на свет дзяцей сваіх. I колькі гэта можа працягвацца? Не год, не два, не пяць. Пяцьдзесят? Сто? Ідзі скажы людзям, што яны будуць жыць пад такім страхам стагоддзе!
«Не, Волкаў, людзі — не генафонд! Генафонд — у свірне. Яго можна не сеяць. A людзі будуць сеяць. I будуць жаць!»
— Глядзі ж, сваток, якога багатыра мы табе падарылі!
— Мама! Што вы яго выставілі, як на вітрыну? Прастудзіце.
— Вовачку купанькі будзем. Купанькі майго ca коліка.
Спачатку памачыла ў ванначцы ножкі хлопчыкавы. Потым, гушкаючы, апусціла ў ваду. Дзіця закугакала.
— Спужаўся, галубчык мой. Не бойся, саколічак. Не бойся. Скора ты палюбіш вадзічку. Ой, як палюбіш! З вадзічкай сілу набіраць будзем, расці. Вялікі, вялікі Вовачка вырасце!
Дзяды, абодва, наблізіліся да стала, схіліліся над купеллю.
Бабуля асцярожна плескала ваду паміж ножак дзіцяці, абмываючы магчымыя апрэласці.
Іван Іванавіч расчуліўся да слёз i, каб неяк прагнаць гэтую бабскую чуллівасць, запознена грубавата пажартаваў:
— Ты глядзі на мужчынскі инструмент: на месцы ён — значыцца ўсё нармальна.
Засмяяўся адзін Ваня — быццам бы ад тэлеперадачы.
Пасміхнулася Марыя Пятроўна.
— Радуйся, дзед, радуйся. А ты, дачка, не ўздыхай. Наўздыхалася.