Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Глеб павесялеў, застаўшыся з маці, староннія людзі яго заўсёды бянтэжылі.

— Як там Ірына?

— Усё нармальна, сынок. Усё нармальна. Ніякіх аслажненняў. Загадала моцна-моцна цалаваць цябе. Ад сябе. I ад Валодзькі.

— Гэта я напісаў, каб дала імя такое. Дзе ён, бацька наш? Выбівае дазіметры? — іранічна пасміхнуўся. — Быццам ў дазіметрах ратунак.

— Ён скора прыйдзе. Да прафесара паехаў.

— На чорта мне той прафесар! Ты не знаеш, колькі ix тут было, прафесароў. Нашых, з Масквы. Аўстрыец быў… Колькі ix на нас абароніць дысертацыю!

Вольга Андрэеўна

выкарыстала размову пра прафесароў, каб перавесці размову на яго самаадчуванне, пра што хацела спытаць у пачатку сустрэчы, але вырашыла перш-наперш падарыць яму радасць — віншаванне з сынам, Ірыніны пацалункі.

— Ну, як ты, сынок?

— Нічога, мама. Толькі вось, — i пагладзіў лысіну. — Іра не пазнае.

— Ад чаго гэта, Глебушка?

— А хто знае! Навука не дайшла, як кажа Павел Целеш. ён з нашага раёна, трактарыст з «Партз’езда». Сеяў у той дзень. I на другі. I на трэці. Гналі план да Мая. Вось так i гналі планы, — Глеб як адводзіў размову ад сябе. Але маці вяртала да таго, што, разумела, яму баліць, трывожыць.

— А пра Ірыну не думай так. Ірына — ты знаеш, якая яна! Праводзіла мяне — абняла i кажа: «Перадайце Глебу, што я вельмі-вельмі люблю яго». Яна прыедзе да цябе…

— Дзіця кіне… — шчыра запярэчыў малады бацька.

— Нічога дзіцяці не здарыцца з такой бабуляй, як Мар’я Пятроўна. Не на тыдзень. З Віктарам на «Жыгулях» яго — паўдня адлучкі. Дай ёй толькі трошкі акрыяць. Напішы, каб грудзі закрывала. Каб масціт не нажыла.

Хораша было з маці. Шырокай паводкай плыла размова. Легка пераходзілі з тэмы на тэму. Успаміналі толькі даўняе былое — радаснае, вясёлае.

Глеб ажыў.

Страх смерці, моцны, стрэсавы, ён перажыў аднойчы, кал i там, на станцыі, страціў прытомнасць i апрытомнеў у машыне «хуткай дапамогі». Вось там i ўдарыў ён, гэты страх, так, што ўспамін пра яго вострым болем адгукаецца ў галаве i цяпер. Але, дзякуй богу, гэта здараецца рэдка, часам у бяссонныя ночы. Пераехаўшы ў чысты горад, жывучы бадай што ў шчасці — з маладой жонкай, якая чакала дзіця, ён пачуваў сябе нармальна. Пакуль зноў не самлеў на нарадзе ў дырэктара цеплацэнтралі. На гэты раз не спалохаўся, Ірыне не прызнаўся, але параду свайго ўрача вьксанаў: тэрмінова ехаць у Мінск, у радыелагічны цэнтр. Думаў, на тыдзень, два, як у Кіеве. Валяецца паўтара месяца. Сумуе ад бяздзейнасці. Ад яе ж, пэўна, слабее i фізічна, пагружаецца, як у сон, у нейкую брыдкую апатыю, калi мала што цікавіць. Паспаў, паеў, схадзіў на працэдуры, пагуляў… Мімаволі робішся хворым, хронікам.

Іншыя шумелі, лаялі начальства, выказвалі прэтэнзіі ўрачам, сварыліся з сёстрамі. Глеб ні на кога злосці не меў. Ён заўсёды быў добры. А тут, у бальніцы, яшчэ больш падабрэў. Сябры па няшчасці лаялі яго за такую дабрадушнасць, лагоднасць — за талстоўства, як сказаў адзін інтэлектуал. Добра яшчэ, што ніхто з ix не думаў, што ён прытворшчык, сімулянт; адукаваныя парабіліся, разумелі, што радыяцыя дае самыя загадкавыя сімптомы сапраўды, можа, нявывучаных хвароб. Адзін зрабіўся буйны, агрэсіўны, ударыў сястру, яго ізалявалі. А Пыльчанка вось такі: усё больш ляжыць, глядзіць у столь, пагаварыць лішне лянуецца, пагуляць у шашкі — не падняць.

Каб Вольга Андрэеўна ведала, як Глеб змяніўся з яе прыездам, — во парадавалася б!

Уладзімір Паўлавіч яшчэ з дому пазваніў былому міністру аховы здароўя, доктару медыцыны, які ў першыя пасляаварыйныя тыдні тройчы наведваў раён i з якім ён амаль пасябраваў; было штосьці агульнае ў ix характарах. Папрасіў: калі не сам ён, то няхай хтось з яго калег, блізкіх да падобнага захворвання, паглядзіць Глеба i скажа — не хвораму! — яму, бацьку, усю праўду, нават калі яна i жорсткая.

— Прыязджай, штось прыдумаем, — паабяцаў прафесар.

Абяцанне выканаў. Прывёз з сабою ажно двух спецыялістаў.

У палату ўваліўся цэлы натоўп: трое прафесароў, галоўурач, лечачы ўрач, дзяжурная сястра. Пыльчанка. Занялі сваё месца хворыя — ляглі на ложкі. З суседніх палат ціснуліся паслухаць такі прадстаўнічы кансіліум, але перад імі зачынілі дзверы. I хворыя ў калідоры выказваліся аб прафесарах не вельмі пахвальна. Асабліва чамусьці не любілі анколага — сівую жанчыну, якая часта наведвалася сюды. Да характару яе прэтэнзій не мелі — бабуля як бабуля, не любілі пэўна з-за страху перад хваробай, бо ўсе лічылі, што апрамяненне абавязкова канчаецца ракам, а гэтую заразу лячыць не ўмеюць; таму i не любілі прафесаршу, што пераконаны былі — i яна не ўмее.

Вольга Андрэеўна ведала, што муж паехаў па прафесара, але столькі ўрачоў спалохала яе. I Глеб, яе ціхоня Глеб, які заўсёды вызначаўся далікатнасцю ў адносінах з людзьмі, быў незадаволены. Адразу вызначыў, хто старэйшы ў кансіліуме, i сказаў Мікалаю Яўменавічу:

— Вам не здаецца, прафесар, што вы ператвараеце нас у паддоследных трусоў?

— А ты хочаш быць толькі героем? Не, брат, пабудзь i трусікам. Героем ты ўжо быў.

— Які я герой!

Гісторыю хваробы праглядалі ўсе трое, ссунуўшы ў букет тры белыя шапачкі.

Першым круціў Глеба ўролаг, мацаў i стаячага i ляжачага, стукаў кулакамі ў ныркі.

— Баліць?

— Не.

— Герой!

Пры гэтым проста непрыстойна дапытваўся:

— Мочышся без болю?

— Нармальна.

— Жонку сніш?

Добра, што выручыў жартаўнік Павел Целеш:

— Доктар! Вы думаеце: на здароўе, калі сніш уласную жонку? Не-е! Во калі чужых баб сніш — гэта на здароўе. Як сасніў — лічы, ачуняў, уцякай з бальніцы.

Рассмяшыў нават прафесара-анколага, якая наўрад ці калі ўсміхнулася пры хворых.

— Ты кім рабіў?

— Трактарыстам.

— У калгасе?

— Ага.

— Моцна ты, відаць, весяліў там у сябе дзяўчат?

— Ого, яшчэ як! Але не дзяўчат — больш маладзіц.

— I як рэагавала на тваю весялосць жонка?

— Дык вось жа… ад чаго лысею. Выскубла ўсе валасы. Жонкі, яны такія! Я тут Глеба вучу… Няздольны вучань! Культуры многа.

— Культура, па-твойму, шкодная?

— Што вы! Ад чаго ўсе беды — аварыі такія, хваробы нашы? Ад культуры.

— Не ад культуры. Ад цывілізацыі,— сур’ёзна сказаў хударлявы неўрапатолаг. — Культура можа быць i ў непісьменных, a ў тых, хто ўзброены камп’ютэрамі,— бескультур’е. Во гэта бяда нашага часу.

Поделиться:
Популярные книги

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11