Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Уладзімір Паўлавіч пайшоў шукаць начальства бальнічнае. Вольга Андрэеўна, верачы ў чалавечую дабрыню, у тое, што самая зачарсцвелая душа не можа ўстаяць перад матчынымі просьбамі, засталася пераконваць дзяжурную.

Ды раптам радасны i здзіўлены родны голас:

— Мама! Ты на якіх крыллях?

Вольга Андрэеўна ажно спалохалася ў першы міг, а пасля захлынулася радасцю: во ён, яе Глеб, здаровы, ружовы, загарэлы, праўда, задыханы! Трое маладых хлопцаў у аднолькаВых шэрых бальнічных піжамах, дрэнна адпрасаваных пасля мыцця, увайшлі ў прыёмны

пакой знадворку, i Глеб першы ўбачыў маці. Першы i абняў яе, разгубленую ад нечаканасці i радасці.

— Глебушка, хлопчык мой! Што ты так дыхаеш?

— А мы прабежку зрабілі па парку.

Тут увайшоў Пыльчанка-старэйшы, пачуў гэта i ажно кракнуў ад прыкрасці. Моцна ўзлаваўся на жонку. З-за чаго ўзняла паніку? Прымусіла ехаць на ноч гледзячы? Так i вымавіў ёй, калі выйшлі ў бальнічны сад, каб пачакаць Глеба, які пайшоў прымаць працэдуру.

Вольга Андрэеўна не злавала на мужа, лёгка ўпікала яго:

— Дурань ты стары! Чаго разбурчаўся? Радуйся, што здаровы ён, Глеб, i сябры яго здаровыя. Работа… Не вол твая работа — не ўцячэ. Там у вас начальства сабралася больш, чым тых, што робяць з дэзактыватарам, брандспойтам, лапатай…

A Уладзімір Паўлавіч не мог супакоіцца. Ён разумеў жонку i ў душы не так ужо асуджаў яе: маці ёсць маці. Але цяпер ён раўніва думаў, што яе дарожная ноч была лягчэйшая. Яна не таіла свой страх. А сам Пыльчанка маўчаў. У яго ўсё гарэла ўнутраным агнём, самым пякучым, бо не мог ён дазволіць трывогам сваім вырвацца вонку, ён ашчаджаў маці, разумеючы, як глыбока раніла б яе Барысава тайна; у праўдападобнасці Тамарынай здагадкі яна, канешне, не ўсумнілася б.

Уладзімір Паўлавіч адчуваў сябе стомленым, разбітым. I шафёр стомлены. А трэба ехаць назад — рабіць тут няма чаго. Прыляцелі за трыста вёрст глянуць, як сын бегае па дарожках. Злаваўся нават на Глеба: не мог супакоіць маці, калі званіў!

Глеб сказаў тое, што сказаў маці ўчора ўвечары: прывезлі ix сюды на абследаванне, усіх возяць, хто працуе на станцыі, у зоне. Глеб для спакою бацькоў стаіў, што не па графіку абследавання, якое пачалі ўводзіць, яго адаслалі ў Кіеў, a прывезлі на «хуткай» з дзяжурства: ён страціў прытомнасць у турбіннай зале свайго другога блока станцыі. Праўда, не ён першы. Медыкі лічылі, што млеюць людзі ад таго, што ледзьве не замураваныя ад вонкавай радыяцыі, а кіслародам памяшканне насычалася слаба.

Уладзімір Паўлавіч па-сапраўднаму ўзлаваўся тады, калі жонка абвясціла, што застаецца ў Кіеве.

— Хоць яблычкі Глебу буду насіць.

— Якія яблычкі? Радыеактыўныя?

— На рынак не пускаюць з паўночных раёнаў. Толькі з паўднёвых. I дазіметрычны кантроль строгі,— сказаў Глеб.

Бацька i на яго ўзлаваўся.

«Мужчына называецца! Мамачку яму дай!»

— Адрас Галін хоць помніш? — у Кіеве жыла яго, Пыльчанкі, пляменніца.

— Адрас я ўзяла, — як бы пацвярджаючы гэта, Вольга Андрэеўна заглянула ў сумачку, хоць добра помніла гэты адрас.

Уладзімір Паўлавіч кіпеў:

«Значыць, вырашыла яшчэ ўчора застацца

тут. На якое ж ліха было гэтак па-пажарнаму паднімаць мяне? Паехала б сама, без спешкі».

Холадна развітаўшыся з сынам, не стаўшы слухаць жончыны настаўленні, як жыць аднаму, пайшоў да машыны.

Паехаў назад адразу ж, толькі паснедалі са Змітром у кафэ. Паехалі на Чарнігаў, Гомель. Заўтра ўсё роўна трэба быць ў Гомелі. Чарговая нарада. Па сяўбе азімых. Вось ужо i азімыя трэба сеяць. Нельга не сеяць. А навошта? Па дзедаўскай мудрасці: паміраць збірайся, а жыта сей?

Каля двух тыдняў жыў адзін, з кожным днём усё вастрэй адчуваючы, як яму не хапае жонкі, не толькі з-за бытавой няўладжанасці — павячэраць часта няма чаго, але для душы — пагаварыць, параіцца. Каму яшчэ даверыш патаемныя думкі! А яны ў яго робяцца ўсё больш «крамольнымі».

Жонка сустрэла яго з вясёлым тварам. Такі яе твар ён бачыў апошні раз хіба чатыры месяцы назад — на вяселлі. Ды i то не ў сувязі з жаніцьбай Глеба, а з прылётам Барыса. Таму ва Уладзіміра Паўлавіча радасна ёкнула сэрца ад думкі: «Барыс! Званіў ці, можа, прыляцеў?»

Хаваючы свае пачуцці, буркнуў ca сваёй звыклай для ўсіх іроніяй:

— Ты сёння — што подмаз з’ела.

— Дык радасць жа, Валодзя! Званіў Глеб. Ад Ірыны. Ён ужо там! Разлічыўся на сваёй чортавай станцыі. I будзе працаваць у Светлагорску. Ужо дамовіўся.

Безумоўна, радасць: ён лепш за Вольгу ведаў, якая небяспека пагражае сыну, калі той надоўга застанецца на АЭС. Менш будзе трывогі. Цяпер уводзіць у бяссонніцу тайная, маўклівая трывога за Барыса i адкрытая, пра якую ён штодня крычыць, — за школьнікаў, што вяртаюцца з дальніх піянерскіх лагераў, санаторыяў у свае школы. Але не масліць жа яму фізіяномію перад жонкаю.

— Парасё твой Глеб. Мінуў бацькоў i паехаў да жонкі.

— Валодзя! А што яму рабіць тут? Радуйся, што ён там. А сам ты хіба не праязджаў міма бацькоў, калі ехаў да мяне? Яшчэ да жаніцьбы.

— Прыраўняла.

Вольга Андрэеўна засмяялася i пацалавала мужа.

I ў тую ноч, упершыню за колькі месяцаў спала нармальна, нічога кашмарнага не сніла. Уладзіміра Паўлавіча ажно будзіла яе нязвыкла роўнае дыханне. Божа! Да чаго дажыўся! Пачаў трывожыць спакой блізкага чалавека! Бо падманны ён. Маці не ведае таго, што ведае ён. Як жа доўга гэта будзе працягвацца — яўныя i тайныя трывогі, што сушаць сэрца страшней за хваробу.

I ў Сінякова — выгляд хворага чалавека. I боязна спытаць: як ты, Пятро, адчуваеш сябе? Не хапае духу параіць: схадзі, Пятро, да ўрачоў, праверся. Спалохаць чалавека можна, бо ва ўсіх зараз анкалафобія. Кожны ўпотай мацае раніцамі сваю печань: ці не баліць? ці на месцы — не спаўзла?

Аднак спытаў — з дааварыйнай лёгкасцю:

— Ты што, Пятро, змарнелы нейкі, схуднеў. Памойму, ты галадаеш. Я тыдні два пажыў без жонкі — застагнаў. Прыходзь да нас вячэраць. Вольга цябе адкорміць. Глядзі, які я карак маю, — хоць i ў самога каўнерыкі сталі свабодныя — сушыла тайна.

Поделиться:
Популярные книги

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Снегурка для опера Морозова

Бигси Анна
4. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Снегурка для опера Морозова

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Иван Московский. Первые шаги

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Иван Московский
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Иван Московский. Первые шаги

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб