Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Падсаджаная ў кузаў Тома з крыкам упала маці на грудзі:

— Мамачка! Забяры мяне! Я не хачу! Не хачу! Не хачу!

Цяпер ужо Ванечка, стоячы ў кузаве каля труны i рыдаючы, прасіў сястру:

— Томачка! Томачка! Ну, не трэба… не трэба так. Плакалі ўсе. Не плакала адна Ірына. Развітаўшыся з сястрой, яна рашуча ссадзіла дзяцей з кузава, запіхнула ў «Волгу».

Пыльчанка махнуў шаферу, i машына крута развярнулася.

Паставы адчыніў вароты.

IV

Дзіўна змяніўся Сінякоў: у прысутнасці Пыльчанкі ні ў чым не выяўляў сваёй улады, давяраў i давяраўся цалкам

яму, старэйшаму па ўзросту. I клапаціўся, як добры сын пра бацьку: ці паеў, ці адпачыў? З’явіліся пытанні, якія да аварыі здаліся б іранічна-смешнымі: ці памыўся, ці пераадзеўся? Пасля наведвання «гарачых кропак», таго ж Бабіна, дзе зямля «свяціла» на дзевяноста кюры. Уласна кажучы, гэтыя пытанні пайшлі ад яго, ад Пыльчанкі; ён першы, яшчэ ў першамайскія дні, калі маўчалі вучоныя i ўлады, задаў ix блізкім, сябрам. Дунца, які на свята аб’ехаў увесь раён, вельмі здзівіў, калі спытаў: «Памыўся?» Напэўна, гэта было ў «чысты чацвер», бо Дунец засмяяўся. Пакуль не дайшло да яго. A Сінякоў цяпер, заўважыў Пыльчанка, перш за ўсё ў яго пытае пра гэта — пасля кожнай паездкі. Не забыўся спытаць i пасля пахавання Лізы.

Спачатку Уладзімір Паўлавіч скептычна i недаверліва паставіўся да такой увагі i клапатлівасці чалавека, які да таго залішне дбаў пра сваю ролю першай асобы. А потым сцяміў: змены з людзьмі адбываюцца, як на вайне, на перадавой, дзе кожны разумны малады камандзір адкідае амбіцыі i давяраецца больш вопытнаму, старэйшаму, абстралянаму. Абстрэл нуклідамі ў ix быў аднолькавы. «Абстрэл» начальствам быў розны па часе i інтэнсіўнасці — Пыльчанку заўсёды даставалася больш.

На клопат Пыльчанка адказаў клопатам. Яны пасябравалі — праз два гады сумеснай працы. Бяда з’яднала. Сінякоў жыў без сям’і. Сумаваў. Вольга Андрэеўна па-мацярынску апякала яго. Разам праводзілі кароткія адпачынкі: вячэралі ў Пыльчанкі. У адну нядзелю нават дазволілі сабе паехаць на раку. Не на Прыпяць. На Дняпро, кіламетраў за сто, у тое казачнае месца, дзе Бяроза ўпадае ў Славуціч. Радаваліся, што дзеці, калі намералі амаль нармальны фон. Засталіся чыстыя мясціны! Мелі сакрэтную інфармацыю, што за дзвесце з гакам вёрст — на ўсходняй мяжы Беларусі, i за мяжой яе, узровень радыяцыі вышэйшы, чым ў ix гарадку, — як у Бабіне.

Сінякоў спытаў, зноў жа заклапочана:

— Уладзімір Паўлавіч, вытрымаеце разбор Караю?

Пыльчанка задумаўся:

— Соплі ліберальныя не распусціце? Не пашкадуеце?

Раней сакратар напэўна амбіцыйна пакрыўдзіўся б, а цяпер засмяяўся.

— Аднак якой вы думкі пра нас.

— Даўно вывучаю псіхалогію суддзяў. Вельмі ж пакручастая ў ix логіка. Бываюць строгія i гуманный там, дзе не трэба.

— Не бойцеся, не пашкадуем. Такога не пашка дуем.

— Выганяйце без мяне. Ды так, каб на ўсё жыццё запомніў. Не хачу бачыць яго паганую морду. Паеду лепш у калгас, назначу в. а. Пакуль Іван акрыяе.

Усе згадзіліся, бадай, яшчэ да няшчасця з Лізай, што выбіраць старшынёй у Гаі трэба Пустахода. Лепшай кандыдатуры не знайсці. Ды, уласна кажучы, ніхто i не здымаў яго: дзве трэці калгаса перасялілі туды. Але пасля адцягвалі, давалі чалавеку ачуняць ад гора; бачачы, як ён здаў, не адважваліся гаварыць з ім аб такім цяжары. Не адважваліся Сінякоў i старшыня РАПА. Спадзяваліся на Пыльчанку, маўляў, яму прасцей. A Уладзімір Паўлавіч не гаварыў па іншай прычыне. Якія выбары, калі спынена будаўніцтва дамоў? Дзе людзі жыць будуць? Прыйдзецца ехаць пустаходцам далей на поўнач, на чыстыя землі. Але час ішоў, а каманда

не паступала. Ён «браў за горла» старшыню камісіі, абласное начальства. Глуха.

Іван Іванавіч прыехаў сам, яшчэ больш счарнелы, схудалы, з сівой барадой — хутка яна адрасла. Пыльчанка прыезду яго не ўзрадаваўся: прыйдзецца ўсё ж гаварыць. I не вельмі шчыра. Нават з Іванам не вельмі шчыра. Праўда, тут, у цесным кабінеце, усё ж неяк лягчэй гаварыць, чым там у калгасе, дзе i хаты ў чалавека няма, — у кароўніку ці ў полі на нуклідным ветры трэба гаварыць. Спытаў ледзьве не з прывітання:

— Ну, Іван, гатовы калгас прыняць?

— Які калгас?

— Ды свой! Свой! Твае ж людзі там. Калі i далей прыйдзецца ім ехаць, — сказаў-такі праўду! — затрымліваць цябе не будзем.

Пустаход доўга сядзеў, сагнуўшыся, упёршыся далонямі ў калені. Цяжка ўздыхнуў.

— Не, Уладзімір Паўлавіч. Які з мяне цяпер камандзір? Паснедаць забываюся. Паеду я адзін. З сям’ёй, канешне. Не магу я тут. I Маша не можа.

— Куды ты паедзеш?

— У Віктара брат працуе механікам у Бабруйскім раёне, у саўгасе. Віктар туды вырашыў падацца. А мы хіба можам жыць без унукаў? Ад бацькі ix не забярэш. I мачысе Маша не аддасць. Цяпер толькі ўнукі i будуць трымаць яе на гэтым свеце. Дай бог, у Ірачкі ўсё будзе добра…

— Дай бог. Вось так i ў бога паверым, Іван. Памойму, Вольга ў царкву хадзіла. Дадуць мне па шапцы, калі так. A забараніць ёй не магу. Тут, брат, самому часам хочацца памаліцца. Накрычышся, намацюкаешся з дурнямі — што брудам сябе заляпаеш. Радыяцыю вадой змываем… яна нябачная i не брыдкая… А гэты бруд чым змыць? Не змываецца нічым. Шклянку гарэлкі хіба хапнеш — чысцейшым быццам бы адчуваеш. Але i ад гэтага радасці няма. Не размовы гэта з людзьмі, не адпачынак. А як дэзінфекцыя на вакзале. Ад заразы. На ўзбочыну нельга з’ехаць. На палянку. На асфальце п’ем, пасярод поля. Каб ніхто не захапіў знянацку. А дзе яшчэ? У лесе, на лузе — радыяцыя, у сталоўках — даносчыкі. Вялікі закон! Што начальства парушае яго — тут жа напішуць. Не знаю, як хто, а я лічыў бы вялікім уніжэннем даваць тлумачэнне за тое, дзе што я выпіў — атручаную нуклідамі ваду ці чыстае «Кабернэ». Дурны закон! Колькі дурнога робім, Іван! Разумеем, што не трэба таго i гэтага рабіць, a робім. Мяне чуць не з’елі, калі я выступіў супраць, каб будаваць пасёлкі для адселеных у нашым жа раёне. А цяпер… вінаватых няма. A калі пачнуць шукаць ix, то мяне i знойдуць. За ўсё адкажу я, стрэлачнік.

Іван Іванавіч здзівіўся, што старшыня райвыканкома гаворыць пра ўсё, але не пра яго намер. Чуў жа на нядаўняй нарадзе строгае ўказанне «вярхоўнага»: з партыі выключаць таго, хто пакіне раён стыхійна. Не баяўся. Цяпер ён нічога не баяўся. Аднак падумаў: не падвесці б Валодзю, з яго спытаюць.

Уладзімір Паўлавіч, наадварот, здзівіўся маўчанню свата, спыніўся перад ім.

— Чаму маўчыш, Іван?

— А што гаварыць, Уладзімір?

— Пекані ты мяне такімі словамі, каб я тыдзень не спаў.

— Няма ў мяне такіх слоў. Не падвяду цябе?

— Ты пра што? А-а, пра таго — Вадалея. Цяпер ён, думаю, рады будзе, каб ніхто не напомніў пра яго дурны загад. Аляксею я далажу. A Сінякоў… ён стаў маім ценем. Не асуджаю i не радуюся. Кал i думаеш адбыць?

— Ужо, лічы, звязалі вузлы. Пазвані ахове, каб прапусціла нас з Машай на Лізіну магілу. I дазволь у тваім доме сорак дзён адзначыць. Усё ж бліжэй да яе, Валодзя! Састарыла яна нас, гаваруння наша, нявуння. З малых гадоў шумела на ўсё сяло…

Поделиться:
Популярные книги

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Ледяное проклятье

Михайлов Дем Алексеевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.20
рейтинг книги
Ледяное проклятье

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Не грози Дубровскому! Том 11

Панарин Антон
11. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том 11

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала