Злая зорка
Шрифт:
Палкоўнік спыніўся ашаломлены.
— Ты яшчэ здзекуешся? — пагразіў пальцам. — Я знаю твае адносіны да камсамола! Зубаскал няшчасны! Во, як яны праявіліся! Хуліганствам, за якое судзіць трэба! Чаму мы цябе вучылі столькі гадоў?
— Лятаць, ваяваць.
Жыгуноў асекся, доўга глядзеў на капітана, у яго вочы, думаў угледзець там здзеклівых чорцікаў, во тады даў бы яшчэ волю эмоцыям. Але на шчасце — на чыё шчасце? — яны там не скакалі; вочы былі сур’ёзныя, бадай, сумныя. I палкоўнік спытаў:
— А я, значыцца, цябе нічаму не навучыў? I бацька? У цябе ж бацька партработнік.
Ад такога сумнага вываду адчуў стомленасць, увогуле ў гэтай праклятай парылцы з трапічнымі ліў нямі ён дрэнна сябе адчуваў — узрост. Вярнуўся за стол, сеў у крэсла, выцер хусцінкай
— Што мне рабіць з табой?
— Пашліце мяне ў Афганістан.
Палкоўнік ажно здрыгануўся, адкінуўся на спінку крэсла, шырока расплюшчанымі вачамі глядзеў на Барыса. Складаныя пачуцці, думкі вірыліся ў яго сэрцы, у галаве. Есць загад — змяніць полк, які зна ходзіцца там. Сёння раніцою гаварылі на гэтую тэму — камандзір, ён, начальнік палітаддзела, начальна штаба. Неафіцыйна дамовіліся: паўторна нікога з лётчыкаў не пасылаць. Згадзіліся з бацькоўскай разважлівасцю начальніка штаба: «Не будзем прымушаць дзяцей нашых двойчы выпрабоўваць свой лёс». Але ж… просіцца чалавек. Як гэта выйгрышна для палітданясення: герой Афганістана паўторна папрасіўся туды. Во якіх арлоў выхавалі! Аднак ад думкі пра магчымасць гібелі такога хлопца — вайна ёсць вайна, асабліва цяпер, калі ў маджахе даў з’явіліся «стынгеры», — у яго балюча сцісну лася сэрца i вочы ледзьве не набрынялі слязамі.
Але пры ўсёй складанасці пачуццяў хітраваў пал коўнік. Сам з сабою. Ціснула на яго яшчэ адна па таемная прычына, у поўным сэнсе бацькоўская. Але пра гэта ён уласнай жонцы не скажа.
Сын яго лётчык, i яму, бацьку, удавалася тры маць хлопца ў сваёй дывізіі. Пакуль што. Але Ва лерый даводзіць i маці, i жонку да сардэчных пры ступаў пагрозамі, што папросіцца ў Афганістан. Жыгуноў-старэйшы адносіцца да гэтага спакойна, бо ўпэўнены: не папросіцца. Не Пыльчанка, на жаль Мамчын сынок. Аднак у такой сітуацыі — лепш хут чэй скамплектаваць лётны састаў палка «СУ 25», які праз тры дні возьме курс на Кабул.
Прыняў рашэнне — i пранікся такой замілаванас цю да Барыса, што хацелася абняць яго i заплакаць, прытуліўшыся тварам да капітанскага пагона.
«Хлопчык мой! Мы назначым цябе камандзірам эскадрыллі. А дурня таго, упэўнены, ты правільна выкінуў. Я адкажу яму. Я так адкажу, што сорамна яму будзе пёрад унукамі будучымі. На каго пішаш, чарвяк балотны?»
Хаваючы вочы, пакорпаўся ў шуфлядзе стала, доўга шукаў штосьці, a знайшоў чысты аркуш паперы. Працягнуў Барысу: — Пішы рапарт. I сам выйшаў з кабінета.
III
Пыльчанка намерваўся выбраць Пустахода старшынёй у Высокім Гаі. Малады Дзяніс Карака хоць i рабіў у калгасе ўжо дзесятак гадоў аграномам, галоўным аграномам, i нядрэнным, здаецца, быў спецыялістам, кіраўніком гаспадаркі не цягнуў, той думкі трымаліся ўсе раённыя службы аграпрама. Не сучаснымі метадамі працаваў малады чалавек. Ад бацькі навучыўся ці не? Бацька яго ў пасляваеннае дзесяцігоддзе быў брыгадзірам, заганяў на працу ледзьве не бізуном, здаралася, што i рукам волю даваў. I сын паводзіў уладаром, падабраў пад сябе i сельсавет, i сельпо, i лясніцтва, i школу. З калгаснікамі гуляў у дэмакратыю — іншы час. Але вяльможнасць адчувалася i тут; хітрэйшыя выкарыстоўвалі яго слабасці на карысць сабе, а незалежныя, свабодалюбівыя людзі канфліктавалі са старшынёй, скардзіліся ў вышэйшыя інстанцыі. Наяўнасць апазіцыі зрабіла Караку падазроным да хваравітасці: у кожным, хто не ліслівіў яму, не кланяўся, бачыў патэнцыяльнага непрыяцеля, які рана ці позна абавязкова зробіць яму зло. Ад такой падазронасці зрабіўся па-фарысейску зласлівым, на адкрытую барацьбу мала з кім выходзіў, але гадасці ўмеў рабіць, часам даволі ўмела, хітра, так што i не прычэпішся, ён, маўляў, i ведаць нічога не ведае.
Перасяленне пустаходаўскага калгаса ў ix сельсавет моцна не спадабалася Караку не толькі лішнімі клопатамі. Але не запярэчыш жа — бяда! Прыняў Івана Пустахода i яго калгас, як добрых гасцей. Сам нібыта жартам, але не без хітрасці, для праверачкі, прапанаваў:
— Прымай, Іван Іванавіч, калгас, вызвалі ад гэтай ношкі няўдзячнай.
— Што ты, Дзяніс Міхеевіч! У мае гады пасля такой аварыі! Падумай, што гэта такое! Усё, што нажывалася не гадамі, лічы стагоддзямі — зямля, сенажаці! — усё страціць за адзін дзень… На вайне такога не было! Адзенне, якое было на нас той тыдзень, i тое рэкамендуюць замяніць. Раздзенься i стой голы. Дзякую, што прытулілі людзі добрыя пагарэльцаў без падсмаленых аглобляў. А ты — калгас! Два! Не па кані ўжо, брат, такі воз. Не пацягну.
Супакоіў. Але ненадоўга. Пыльчанка прымусіў назначыць Пустахода загадчыкам малочнай фермы. I ўся сям’я яго пайшла на ферму — не толькі прафесар даення Ліза, але i Марыя Пятроўна, i Паша, i Віктар — вазіў кармы. За тыдзень-два на ферме адбыліся прыкметныя змены. Галоўнае — рэзка падскочылі надоі. У вёсцы загаварылі пра пустаходаўскае чарадзейства. «Слова знаюць» — заключылі бабулі.
Добры гаспадар павінен быў парадавацца, у раёне націскалі на тых, хто мог даць адносна чыстае малако, папоўніць страты, што дала эвакуацыя амаль трэць гаспадарак. Але Карака не ўмеў радавацца. Як усе людзі яго складу, ён ва ўсім бачыў падкоп пад сваю пасаду, пад сваё становішча. Скептычна хмыкаючы, казаў i сваім i ўпаўнаважаным з раёна, з вобласці, з Мінска (цэлыя дэсанты высаджаваліся не толькі ў райцэнтры, але i ў яго, дзе на лясных дарогах не стаялі шыльды «На ўзбочыну не сыходзіць!», «У лес не хадзіць!»):
— У такі час i мы гналі малако. Травішчы колькі нарасло! Зялёнай масы навалам! Падвозчык свой. Лішняе не пакурыць. Малайчына! — хваліў Пустаходавага зяця — не загадчыка фермы.
Пустаходу зайздросціў Карака даўно, кал i яшчэ ездзілі на семінары ў яго калгас. I не адзін ён. «Мульціміліянеру» Целешу не зайздросцілі: яго метады былі відавочныя i для астатніх, грэшных радавых, недасягальныя, як метады Старавойтава, Ралько… Пустаходу, безумоўна, да ix далека. Але яму зайздросцілі менавіта таму, што ён — «высокі серадняк», якіх сотні, якія, па сутнасці, кормяць народ. Але Караку раздражняла, што ніякіх асобых метадаў у Пустахода ён не мог пераняць, што сам ён, здавалася яму, працуе лепш, хітрэй, з большым прымяненнем рэкамендацый вучоных, a вынікі не тыя. Падазраваў, што немнагаслоўны Іван Іванавіч ад таго i гаворыць мала, каб скрыць самае істотнае на семінарах. A ўрэшце хіба толькі дурань не бачыць прычыну яго поспеху — дружба з начальствам. Карака ажно зайздросна «каракнуў», калі даведаўся, што Пыльчанка i Пустаход пажанілі дзяцей, парадніліся.
I вось аварыя падкінула яму рабочую сілу, якой не хапала. Давай, разгортвайся, пакуль зямля чыстая. Але i падкінула прэтэндэнта на яго месца, мала што сам ён адмаўляецца. Пакуль што, можа, i шчыра адмаўляецца. Пакуль што… Недарэмна зачасціў Пыльчанка i кожны раз, раней, чым заглянуць ў праўленне, пашукаць старшыню, заглядвае да сваякоў на ферму. Спрабаваў Карака падаслаць сваіх даярак: пра што сваты гавораць паміж сабой? Ды хіба такія вароны здольныя выведаць штось, падслухаць сакрэты! Ды i гэтыя зубры два былі б дурнямі, каб ровам на ўсю ферму вылажылі свае патаемныя думкі i планы.
Насцярожвала не толькі работа Пустаходаў на ферме. Большасць эвакуіраваных чакалі, калі ім дзяржава пабудуе дамы. У калгасе працавала ПМК ажно са Светлагорска, пачалі будаўніцтва двухсот дамоў. Пачалі… але калі скончаць? Дзіцяці зразумела, што так нельга распыляцца. Але такія планы надзвычайных камісій, саюзнай, рэспубліканскай, абласной, раённай, па ліквідацыі аварыі. Усе спяшаюцца, верхнія падганяюць ніжніх. Аўрал. Усенародая праява клопатаў аб пацярпелых. Пустаходы ж будуюцца самі. I не ў пасёлку, дзе ПМК заклала падмуркі шчытавых дамоў, а пасярод сяла, насупраць калгаснай канторы. Выбралі пустую сядзібу — гаспадары перабраліся ў горад, такіх тут добрыя дзесяткі два, купілі старую хату, што каторы год стаяла з забігымі вокнамі, зашклілі, паднавілі, перабраліся ў яе ўсёй сям’ёй i побач, на месцы хлява, узводзяць вялікі рублены дом. I расце ён, як кажуць, не па днях, а па гадзінах. Бо акрамя двух наёмных цесляроў, што робяць цэлы дзень, па вечарах працуе вялікая талака — дзесятка паўтара людзей.