Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

— Па-мойму, пачынаем нарэшце прызнаваць, што мы не такія багатыя. — Але тэлефонны час — не толькі грошы, іншыя нормы вымушаюць да ла канічнасці самых гаварлівых.

— Слухай, Кірыла, як у цябе з урачамі?

— Маем ужо, маем загад паслаць вам на два тыдні брыгаду, але не табе — суседу твайму. Знаеш, як цяжка ix паднімаць, гуманістаў гэтых, такую ix… Гарздраў пішчыць.

— Вазьмі ў мяне ўрача.

— Ды ты што! Ты такі багаты на ўрачоў?

— Гэта мая нявестка.

Яшчук свіснуў так гучна, што пачула Вольга Андрэеўна, якая прысела з другога боку

стала i слухала размову старых сяброў, падказвала:

— Яніне прывет. Не забудзь. I ад мяне.

— Значыцца, хочаш нявестачку далей ад радыяцыі? Гэта жонка таго, што лётае?

— Не. Таго, што на станцыі.

— Там?

— Там.

Яшчук зноў свіснуў.

— А не баішся, што табе запішуць за такі клопат пра роднага чалавека? Ды i мне кіўнуць. За кампанію.

— Яна цяжарная.

На нейкі момант усталявалася паўза, Уладзімір Паўлавіч нават хукнуў у трубку, алёкнуў — ці не перапынілася сувязь? Не. У адказ — брыдкі смяшок.

— Хе, Валодзя! Шукаеш ты дурняў? Я вазьму яе, прапішу, а яна праз два месяцы пойдзе ў дэкрэт. Дзякую. Такіх у мяне хапае.

Уладзімір Паўлавіч злосна мацюкнуўся i кінуў трубку. Вольга Андрэеўна жахнулася:

— Валодзя! Як можна?

— Што можна? Што можна? Ты яшчэ мне пачнеш чытаць правілы паводзін! — загрымеў так, што мабыць, чуваць было праз двайныя дзверы. Выскачыў з-за стала, гайсануў па кабінеце, як раз’юшаны звер па клетцы. — Ды такіх гадаў страляць трэба, а не мацюком сцёбаць! Дружок! Памог у бядзе! Сукін сын!

— Супакойся, калі ласка.

— Супакоюся, канешне. Але помніць буду.

Доўга хадзіў па кабінеце. Жонка маўчала, не чапала яго: няхай падумае, утаймуе гнеў, набудзе душэўную раўнавагу.

Аднак з Ірынай трэба вырашаць, i неадкладна. Вольга Андрэеўна не перашкаджала мужу думаць, разумела, як нялёгка яму нешта прыдумаць. Мог бы легка ўладзіць у суседнім раёне, паўночным, у Гомел! але не вельмі верыў афіцыйным паведамленням, што там «фон ў межах нормы». Ведаў ён гэтыя «межы» па сваім раене: кожная новая група вучоных з Масквы i з Мінска ад розных міністэрстваў i навуковых устаноў намярала свае межы. Верыў толькі ўласным замерам, якія рабіў з камандзірам хімчасці. Здзіўляўся надзвычайнай стракатасці: выявілі амаль чыстыя палеткі ў зоне i высокую забруджанасць у паўночных сельсаветах, куды адсялілі людзей. Вунь якія межы!

Пагойсаўшы па кабінеце, Уладзімір Паўлавіч прысеў на крэсла ў кутку каля акна, як нясмелы, сціплы прасіцель. Пачаў разважаць:

— Ірына хапіла больш, чым трзба. Па тваёй дурноце, — зноў вініў, але Вольга Андрэеўна не пакрыўдзілася, змоўчала — няхай гаворыць, што хоча, абы знайшоў рашэнне. — Але ніхто не знае ні доз, ні механізма паражэння. Толькі i ўстанавілі, што набірае шчытавідка. Але я ведаю без вучоных: Ірыне трэба чысціня! Каб нарадзіць нам унука… нармальнага… Ах, Оля! Думает, я не марыў аб гэтай радасці — дачакацца першага ўнука? I калі яна так хоча — малайчына! — нарадзіць яго, то мы з табой пад шкляны каўпак павінны пасадзіць яе.

— Пад каўпак не пасадзіш.

— Не пасадзіш. А куды? Да сястры тваёй вельмі блізка.

Да брата майго ў Цюмень — не паедзе. Дзе хто ёсць з Пустаходавай радні?

— A калі Рамана папрасіць? — асцярожна спытала Вольга Андрэеўна.

— Каго? Атрашэўскага?

Чакала грому. Не. Толькі дзіўна хмыкнуў.

Атрашэўскі — першы сакратар таго паўночнага раёна вобласці, дзе пяць гадоў назад ён, Пыльчанка, рабіў другім сакратаром. Спачатку ладзілі, пасля разышліся: розныя характары, розныя стылі, розныя погляды на жыццё. Ix развялі вось так: яго — сюды, на пасаду старшыні. Сустракаліся на пленумах, нарадах, інтэлігентна віталіся, нават зрэдку абедалі разам, аднак асколкі сяброўства не склейваліся, крыўду таілі. Але ў бядзе i да ворага звернешся.

Уладзімір Паўлавіч разумеў жончыну логіку: знаёмы горад, добры горад, новы, знаёмыя людзі, яна сама павязе Ірыну i, безумоўна, уладзіць, кватэру знойдзе ў добрых людзей, прыстойную, з выгодамі камунальнымі, якія вельмі неабходныя ў такім стане i асабліва калі з’явіцца дзіця. Да бацькоў ёй ехаць нельга — блізка ix адсялілі!

Нялёгка было звярнуцца да Атрашэўскага яшчэ i таму, што ў адной з сутычак i пасля на бюро абкома ён папракнуў першага, што той акружыў сябе сваякамі. Цэлы клан Атрашэўскіх.

Вольга Андрэеўна ўсё гэта ведала i разумела мужа. Не націскала. Калі не абурыўся, то здасца. Шукае, пэўна, формы размовы. Знайшоў:

— Добра. Я набяру яго. Але прасіць будзеш ты. Сама. Табе ён не адмовіць.

— Раман не адмовіць.

Такая яе ўпэўненасць здалася высокай атэстацыяй непрыяцелю, i Уладзімір Паўлавіч незадаволена кракнуў.

Атрашэўскага не было ў гаркоме, але сакратарка сказала, што Раман Пятровіч паехаў на завод. Пыльчанку падганялі справы, i ён адаслаў жонку да Дар’і.

— Няхай табе памагае кабінетная дама, — убачыў жончына здзіўленне, лагодна растлумачыў: — Ды добрая, добрая яна памочніца. Але аварыя выбіла яе з сядла. Поля i лесу баіцца, як чорт ладана. Здаецца ёй, што радыяцыя сцеражэ яе за кожным пнём, ці што? З міліярда часціц чалавеку трэба адна, «гарачая», тая, што пацэліць у ядро клеткі i выведзе ca строю цэлы вузел біялагічнага механізму. Бачыш, які я адукаваны раблюся?

Разоў шэсць Вольга Андрэеўна з дапамогай Дар’і набірала тэлефон Атрашэўскага. Гадзіны дзве чакала яго звароту.

Па голасе пачула, што Раман здзівіўся, калі яна назвала сябе. Без прадмоў, заікаючыся ад хвалявання, выказала сваю просьбу. Спалохалася паўзы.

— Раман Пятровіч…

— Прывозь сваю нявестку. Урачы нам трэба. Але… Сама прывязі. Задзіру свайго не пасылай — пасварымся.

II

Афіцэры лётнага саставу не любілі тэорыю, хоць апошнім часам i любоў да палётаў у ix знізілася. А новы камандзір дывізіі, саракагадовы генерал, — вялікі тэарэтык. Ледзьве не штодня сам праводзіў заняткі. На полі. У спякоту. Пад калхідскім небам. Мазгі растаюць, а ён цісне на вышэйшую матэматыку, балістыку, заводзіць у такія вучоныя нетры, што некаторыя асы блукаюць там, як у цёмным лесе.

Поделиться:
Популярные книги

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12