Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Барыс Пыльчанка, найвялікшы мастак па частцы сімуляцыі заняткаў, некалі выдумаў, што генерал не ўмее лятаць, таму так любіць тэорыю. Да генерала дайшло, i ён паляцеў з капітанам, прымусіў рашыць пару такіх баявых задач, што герой Афгана, любімец публікі, завадатар «нявінных гульняў», балбатун i насмешнік, быў пасаромлены. Пацішэў. А пасля паездкі ў кароткачасовы адпачынак — на вяселле брата — чалавека як замянілі. Пыльчанка стаў «лепшым вучнем у тэарэтычным класе», начамі сядзеў над кнігамі. Генерал здзівіўся. I сябры здзіўляліся.

— Што, Барыс, агітнулі цябе продкі падацца ў Акадэмію?

— А

што яму? Дзверы адчыненыя ўдзельніку вайны.

— Не адгадалі. Ажаніцца хачу.

Рагаталі жартаўнікі.

— Баішся, што без тэорыі не справішся з жонкай? Там не генеральская навука трэба — твая, ранейшая, лейтэнанцкая. У Нанашвілі павучыся: за тры гады — трое дзяцей.

Але штодзённыя пісьмы ад Тамары i яго штодзённае сапенне над адказамі, сачыняў — ажно язык высалупліваў, а раней справаздачу аб палёцё ленаваўся нагіісаць, — пераконвалі афіцэраў, што сябра ix настроены не на Акадэмію, больш мяккі хамут хоча надзець на сябе. Але загадка: навошта для жаніцьбы формулы па дынаміцы кручэння?

Карацей кажучы, раптоўная перамена ў паводзінах капітана Пыльчанкі стала сэнсацыяй калі не ў дывізіі, то ў палку напэўна.

Афіцэры адпачывалі ў кароткім перапынку: з расшпіленымі каўнярамі i расперазанымі рамянямі ляжалі на траве ў цяні платана. «Здавалі экзамен» генералу па анекдотах на адну тэму — антыалкагольную. Генерал рагатаў i дакараў:

— Ну, лайдакі! Тэорыю па лёту ведалі б так!

З’явіўся маладзенькі пасыльны. Разгубіўся нябога. Як звяртацца да афіцэраў, якія ляжаць? Пашукаў вачамі старэйшага, убачыў генеральскія пагоны — зусім самлеў. Генерал з цікавасцю назіраў за салдатам. Зразумеў, што не да яго пасланы. Успомніў, што дваццаць гадоў назад сам быў такім — заўсёды губляўся, калі трэба было звярнуцца да начальніка ў прысутнасці старэйшага па званні, ва ўчылішчы да таго ж нярэдкія выпадкі, калі ніжэйшы па званні — вышэйшы па пасадзе. Ды i тут, у лётчыкаў, гэта ёсць.

Хлопец лыпаў вачамі. Генералу стала шкада яго; сярод лётнага саставу фармалісты накшталт штабістаў — з’ява рэдкая.

— Звяртайся, брат, напрамую. Тут не разбярэшся, хто генерал, хто радавы… па часці анекдотаў.

Пасыльны ажыў, ляпнуў абцасамі i зухавата казырнуў.

— Таварыш капітан Пыльчанка! Вас выклікае начальник палітаддзела палкоўнік Жыгуноў.

Барыс нехаця падняўся, падперазаў рэмень.

— Дазвольце, таварыш генерал.

— Ляці, што «грач». Вывучай палітыку з такім жа старанием.

Страявік не любіў палітработнікаў, але, аднойчы навучаны ў маладосці, ніколі з імі не канфліктаваў, уступаў не толькі начальніку палітаддзела — яго памочніку па камсамолу.

Барыс ішоў без жадання, хоць многія з яго сяброў парадаваліся б выпадку, каб знікнуць з «генерал ьскага палігона». Ён ведаў мэту выкліку. Да Афганістана яму запісалі не адну вымову. Усе яны закрэслены яго баявымі дзеяннямі. I яго цяпер агітуюць уступаць ў партыю — з камсамола выйшаў. Гаварылі з ім i парторг эскадрыллі i парторг палка. Цяпер сам начальнік палітаддзела будзе агітаваць. А яму чамусьці не хочацца. Сказаў пра гэта дома бацьку. Той назваў яго дурнем i не тое што параіў — загадаў хутчэй афармляцца. «Бацькаў загад трэба выканаць. Ён вышэйшы за генеральскі», — пасміхнуўся Барыс, вырашыўшы парадаваць начальніка

палітаддзела.

Палкоўнік Жыгуноў нечым нагадваў старога Пыльчанку — такі ж рухавы, вясёлы, ненамнога маладзейшы. Афіцэры яго любілі: дэмакрат.

Барыс далажыў па форме:

— Таварыш палкоўнік, па вашаму загаду капітан Пыльчанка з’явіўся.

Жыгуноў не падняўся, не павітаўся за руку, што рабіў звычайна, калі запрашаў на душэўную размову. Глянуў спадылба, буркнуў:

— Сядайце, капітан.

«Э-е, нешта не тое», — Барыс здзівіўся, што ўсхваляваўся — ажно памакрэлі далоні. А ён ганарыўся, што далоні яго заўсюды сухія i там, у небе, на штурвале, i тут, у «калхідскай лазні», яго нервам зайздросцілі, мала што ў шалёным свеце, на касмічных хуткасцях i люцыфераўскай блытаніне адносін людзей яго выводзіла з раўнавагі; часам магла ўзвінціць драбяза, але гэта ён не залічваў сабе, ачкоў не набіраў — як, напрыклад, за смешны эпізод з Плечкам.

Не спадабалася, што палкоўнік выпрабоўвае яго цярпенне — чытае нейкую паперу, перагарнуў туды, назад, падкрэсліў нешта алоўкам. Да яго прыходу не мог прачытаць?

Працягнуў паперу.

— Чытайце, капітан!

Барыс яшчэ ў школе здзіўляў i сяброў i настаўнікаў хуткасцю чытання; дайце яму адну мінуту, i ён мог расказаць змест цэлай старонкі. Так жа хутка ён прачытаў i гэтае пісьмо на бланку райкома камсамола роднага горада, граматна адрасаванае: «Начальніку палітаддзела часці №…» Подпісы другога сакратара райкома, якога не ведаў, i членаў бюро — чатырох. Распісвалі хлопцы з чужога голасу, як ганебна афіцэр паводзіў сябе на вяселлі брата — напіваўся да чорцікаў, буяніў, абражаў дзяўчат, пабіў першага сакратара райкома камсамола.

Барыс з палёгкай уздыхнуў — драбяза! Упікнуў сябе за слабасць — што ўсхваляваўся: было з-за чаго! Палажыў пісьмо на стол.

— Прачытаў? — здзівіўся палкоўнік хуткасці.

— А што тут чытаць?

— Праўда?

— Не, няпраўда.

— Няпраўда?! — Жыгунову нават лягчэй зрабілася, ведаў, што гэты афіцэр ніколі не маніў, каб выгарадзіць сябе, калі рабіў праступкі; сяброў выгароджваў.

— Адно хіба праўда. Я выкінуў яго за плот ca свайго двара.

— Каго?

— Сакратара.

— Завошта?

— Мне здалося: лішні ён на вяселлі майго брата.

Палкоўнік абурана ляпнуў далонямі па стале. Падхапіўся, закрочыў па кабінеце, загрымеў па-камандзірску:

— Чорт ведае, што такое! Што ты за чалавек, Пыльчанка! Цябе ж нельга выпускаць за распалажэнне часці.

Барыс таксама падняўся, стаяў на «смірна», пакорлівы, маўклівы, засвоіў, як паводзіць сябе з начальствам, калі яно ў гневе.

— Толькі ў неба. У небе ты — герой. А на зямлі… мая пасада не дазваляе мне сказаць, хто ты на зямлі…

— Чалавек.

— Чалавек-то чалавек. Але які? Які! Ніводная твая паездка ў Кутаісі, у Сухумі не канчалася без скандалу. Залезці ў дзявочы інтэрнат на чацвёрты паверх па трубе! Звесці з пляжа чужую жонку… На вяселле брата паехаў i там чорт ведае што натварыў,— Жыгуноў схапіў ca стала пісьмо, патрос паперай перад Барысавым тварам. — Я ім веру! Ім! Усё бюро піша.

— Дурні! Яны былі там?

— Маўчаць! Мала таго, што вы прызналі? Выкінуць за плот сакратара райкома…

— Камсамола.

Поделиться:
Популярные книги

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Месть Пламенных

Дмитриева Ольга
6. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Месть Пламенных

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь