Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Карака здзіўляўся: няўжо столькі сваякоў маюць? Ды не ж, калгаснікі робяць, памагаюць. Чужыя людзі. Але не забароніш жа ім.

Грунтоўна Пустаход будуецца. Надоўга. Навечна. Дурнем трэба быць, каб не разумець, на што разлічвае. Сам, можа, i не праяўляў бы такой актыўнасці, ды яўна Пыльчанка падштурхоўвае.

I Карака пачаў употайкі тыцкаць ім у колы кіёчкі, пакуль што тоненькія, так, драбяза, але, глядзіш, i вылеціць нейкая спіца ў коле. Найперш прыціснуў Віктара з машынай — каб ніякіх безнарадных паездак. Ды Пустаходу светлагорцы пачалі памагаць. Завошта ж? Не за добрыя вочы. Не планавы ж аб’ект. «Хабарчык умее падсунуць», — заключыў Карака.

Пустаходы не толькі будаваліся — думалі

пра будучыню, пра восень i зіму, жылі, як належыць сялянам. Урабілі задзірванелую сядзібу. Пасадзілі га родніну, бульбу. Позна. Але вясна цёплая, дажджы прайшлі. Усё расло, як на дражджах.

Бульбу i там, дома, апрацоўвалі па старой методзе: як толькі пачала ўзыходзіць — паскарадзіць драўлянай бараной, выбраць пустазелле, якое расло хутчэй.

Займалася гэтым няўрымслівая Ліза. Як бы больш за ўсіх ёй трэба. Плакала па доме ў родным сяле i з апантанасцю будавала новы на чужой сядзібе. I грады яна садзіла i палола ў перапынках паміж даеннем кароў. Маці ашчаджалі — у яе ціск. Ды i бацька хіба што кіраваў хатнімі справамі, адной фермы яму не хапала для дзейнасці, чалавек прызвычаіўся да шырокага фронту работ. Віктар на машыне, на трактары, на камбайне мог усё зрабіць, дзень i ноч працаваць, але капаніцу — ці браў у рукі? Ды i на конях любіў хіба вярхом праехаць, лічыў, што ў цяперашні час конь павінен служыць для прыгажосці, для спорту, а не ў хамуце, які націрае яму карак, хадзіць.

Паміма волі Пустахода пры эвакуацыі ўсіх коней калгаса, а там ix была сотня, пагналі на мясакамбінат, Плакаць хацелася старому старшыні.

Тут, у Высокім Гаі, коней засталося нямнога, хоць калгас меў невысокую механізацыю. Коні вясной былі на расхоп, i імі распараджаўся сам Карака. Новыя калгаснікі, прыпяцкія, як ix назвалі, не адразу сцямілі, што коні ўмацоўвалі ўладу старшыні над людзьмі. Ix г эта здзіўляла. Там, дома, не толькі Пустаход не займаўся конямі, але i ніводзін брыгадзір; трэба табе конь — вазьмі ў бухгалтэрыі квіток з сімвалічнай аплатай — ад колькіх капеек да двух py'oлёў — у залежнасці ад работы, i ідзі да конюха. А тут трэба пакланіцца. Як пасля вайны. Толькі што самагонкі ўдовы не прыносяць. А можа, i прыносяць пад час пасяўной, калі дарагі кожны дзень.

Меўся пастаянны конь пры ферме — для падвозкі i адвозкі дробных грузаў. Але дні два назад Карака крычаў на возчыка, глуханямога хлапчыну, што той робіць «налева». Яўна Пустаходам крычаў, бо бралі яны разы два каня гэтага на будоўлю — жэрдкі з лесу прывозілі, гліну з кар’ера…

Віктар прывёз аднекуль барану з драўлянымі зубам!. Ліза загадзя напярэдадні прынесла ад лесніка, што жыў у вёсцы, хамут, пастромкі, ведала, што збруі на ўсіх коней не хапае.

Пасля ранішняй дойкі, калі на траве ляжала яшчэ раса, Ліза пабегла ў праўленне — захапіць старшыню, пакуль не паехаў у брыгады ці ў райцэнтр. Весела далажыла пра ўчарашні надой, ён не проста вырас — падскочыў. Карака, схаваўшы рэўнасць да поспехаў сям’і Пустаходавай, пахваліў асабіста яе; такую жанчыну нельга не пахваліць.

— Дзяніс Міхеевіч, бульбу трэба паскарадзіць, конь трэба.

Не, вачэй ён не адвёў, не схаваў, наадварот, глядзеў ва ўпор, але вочы яго звузіліся.

— Няма коней. Няма… сёння, Лізавета Іванаўна. Усіх раздаў.

«Калі? Каму? — хацелася крыкнуць Лізе. — Ды пасуцца яны на поплаве за фермай».

Безумоўна, Карака даў бы каня, каб яна папрасіла, як просяць жанчыны, уніжана: «Старшынька, родненькі…»

Але Ліза не магла прасіць. Ёй i ў галаву не магло прыйсці, што можна адмовіць у такой дробязі. Ей, адной з лепшых даярак у раёне. Ды што па працы, яна бацьку роднага не прасіла — патрабавала. Многа гадоў яна бачыла павагу, чула пахвалу не ад такіх людзей, як гэта Карака-паскарака. Безумоўна, гэта песціла яе самалюбства. Маючы

характар, яна ўладарыла не толькі ў сваёй сям’і, але i ў бацькавай — сёстрамі Ірынай i Тамарай кіравала больш рашуча, чым маці… Пра ферму i казаць няма чаго — там яе аўтарытэт быў непахісны не таму, што яна дачка старшыні, не, з-за працы яе i з-за ўмення сябраваць з людзьмі, са сталымі жанчынамі i маладымі дзяўчатамі.

I раптам ёй адмовілі… У чым! Каня яна не зарабіла, не заслужыла!..

Абраза, крыўда болем i гневам ударылі ў патыліцу, у сэрца. Ажно зялёныя мухі зароіліся ў вачах.

Паўтарэння просьбы Карака не дачакаўся. Ліза моўчкі павярнулася, пайшла да дзвярэй.

— Заўтра прыходзь! — весела паабяцаў ёй услед старшыня.

Па вуліцы яна ішла i не бачыла людзей, якія віталіся з ёй.

Пастромкі да гужоў прывязвала доўга, прысеўшы на барану. Магчыма, яна вагалася, ёй хацелася супакоіцца. Не, не супакоілася. Страшэнная крыўда i абраза душылі яе, гордую, незалежную, можа, i спешчаную ўвагай i любоўю, але сумленную ў галоўным — у працы. Іншая жанчына магла б паплакаць — i ёй стала б лягчэй. Ліза доўгі час плакала хіба ад радасці: ад замілавання дзецьмі, светам, выцірала слёзы смеху ад Віктаравых п’яных, але бяскрыўдных дзівацтваў. Ад гора, бяды яна ўпершыню рыдала месяц назад, кал i пакідала родную хату, ёй ажно блага зрабілася, калі ўпала на калені на ганку. Плакала i тут па начах, успамінаючы былое жыццё. Але маці, бацька, Віктар суцяшалі яе: «Ну, чаго ты, дурніца! Што людзям — тое i нам. Дзякуй богу, усе жывыя i здаровыя».

Расла новая хата, радаваў вока гарод — не горшы, чым ў людзей, хоць i позна пасаджаны; i Ліза весялела, зазвінеў яе смех, загучэў загадна голас у старэнькай, але па-пустаходаўску дагледжанай хаціне.

Нікога не было побач, хто мог бы ласкава ці строга сказаць: «Спыніся, Ліза. Глупства ўсё гэта. Каму ты што дакажаш?»

Сапраўды, што яна хацела даказаць? Таямніца — учынкі чалавека ў стрэсавым стане.

Ліза надзела хамут на плечы, гукнула, каб пачулі людзі:

— Но-о, кабыла! — i пацягнула барану.

Рабіла суседка ў гародзе. Спынілася, глядзела, здзіўленая, зацікаўленая, не дапяўшы сваім розумам, што да чаго, ды i трохі злараднічаючы, бо зайзросціла таму, як хутка гэть;я «авакураныя» будуюцца побач. Пайшла паклікала яшчэ а дну суседку:

— Ідзі паглядзі, суседачка, на шпіктакль. Што авакураная вытварае.

I трэцяя далучылася да ix. I ніхто не спыняў. Ажно пакуль не выйшла з хаты насупраць дзяўчына з партфелем, вучаніца старэйшага класа.

Пачула галёканне:

— Но-о, кабылка!

Убачыла, што адбываецца на суседнім гародзе i, напэўна, зразумела, ад якой роспачы чалавек можа пайсці на такое. Закрычала:

— Людцы! Спыніце яе!

Але бабулі не крануліся. I Ліза не спынілася, а толькі паскорыла хаду, абліваючыся потам, разадраўшы на грудзях кофгачку.

Тады дзяўчына, што ёсць маладога спрыту, праз гароды кінулася на ферму. Убачыла Марыю Пятроўну пад паветкай — адпачывалі даяркі, памыўшы бітоны.

— Цётачка! Там ваша Ліза! Скародзіць!

Выгляд дзяўчыны спалохаў маці, хоць не адразу сцяміла, чаму школьніца такая ўсхваляваная; ведала, што таму Ліза i пайшла раней, каб паскарадзіць бульбу. Нязвыклая для яе работа, ці што?

— Сама! — задыхалася дзяўчына, не знаходзячы тлумачэння. — На сабе!

Вось тады Марыя Пятроўна ахнула i апусцілася на лаўку, бо ўміг уявіла, што адбылося, на які пратэст пайшла дачка. I Паша зразумела. I бягом кінулася ў вёску, за ёй — маладыя даяркі.

Калі яны прыбеглі, Ліза ляжала ў разоры пасярод гарода. Старыя суседкі знялі з яе хамут, паілі вадой i цяпер ужо нарэшце спачувальна дакаралі:

— Во дурная, во дурная! Што надумала! Караку ты хацела даказаць! Ды яго абухом не праб’еш.

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Real-Rpg. Город гоблинов

Жгулёв Пётр Николаевич
1. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
7.81
рейтинг книги
Real-Rpg. Город гоблинов

Хозяйка Междуречья

Алеева Елена
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Междуречья

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Эйгор. В потёмках

Кронос Александр
1. Эйгор
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Эйгор. В потёмках

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Удобная жена

Волкова Виктория Борисовна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Удобная жена