Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Усё іншае, што гаварылася на нарадзе, ён слухаў як з сапсаванага рэпрадуктара: чужыя галасы i яго ўнутраны шлас, які вяшчаў пра іншае, накладваліся адно на аднаго, ірваліся прыступамі душэўнага болю.

Праз тры дні вобласць прыслала калону грузавікоў — па бычкоў. Без папярэджання.

Уладзімір Паўлавіч сыпаў грамы i маланкі, памкнуўся паслаць Вадалею (інакш цяпер не называў рэспубліканскага кіраўніка) злую тэлеграму. Ды Сінякоў умаліў яго не рабіць гэтага, не ствараць праблемы. Ад стомленасці, ці што, у яго гэта нярэдка цяпер здаралася — успыхваў што порах i тут жа патухаў, ён i тут скіс. Пасля сам з сябе здзекаваўся: «Толькі ему роду нарабіў».

Адкормленыя бычкі паехалі на мясакамбінат. Але калі праз колькі дзён старшыня калгаса

паскардзіўся, што за бычкоў заплацілі па чацвёртай катэгорыі — як за самую худую гавяду, Уладзіміра Паўлавіча апанаваў да непрыстойнасці істэрычны смех: — Памагаюць нам у бядзе! Памагаюць! Рабуюць пагарэльцаў! Во дабрадзеі!

Сінякову ажно страшна стала за старшыню. У самога нервы што струны, рабіў i баяўся, што восьвось лопне нейкая з нанятых струн. У Пыльчанкі пакуль што не самае горшае: мацюканне ці вось гэткі смех. А што будзе ў яго?

Раздзел 4

Нуклідная зона

I

Ірыне зрабілася блага ў часе аперацыі. Сястра падхапіла яе, падтрымала, вывела з аперадыйнай. У суседнім кабінеце ёй далі панюхаць нашатыр, паілі вадой, націралі скроні, укалолі. А на стале засталася акрываўленая пацыентка. Выдалены плод, але не скончана вычыстка.

Хірург-мужчына, які лёгка, з жартачкамі, выразаў апендыцыты, сам ледзьве не самлеў, калі галоўурач прапанаваў яму скончыць аперацыю: крый бог! ніколі не рабіў абортаў i не стане рабіць!

Ірына апрытомнела i дайшла да сэнсу трывогі медперсанала.

— Я сама… Дайце яшчэ пяць мінут… Падтрымайце яе… каб не спалохалася. I калі крывацячэнне…

Аперацыю яна скончыла сама. Праўда, асісціравалі i галоўурач, i яго намеснік, i той жа хірург.

Ірыну адпусцілі дадому — не работнік. Даручылі сястры праводзіць. Ірына адмовілася:

— Дзякую. Не трэба. Я блізка… У бібліятэку… да свекрыві.

Вольга Андрэеўна акуратна хадзіла на працу. У пустую бібліятэку. Маладыя памочніцы яе не з’яўляліся: няма чаго рабіць, няма чытачоў. Горад застаўся без дзяцей. Гэта жудасна — горад без дзяцей. Людзей, можа, стала нават больш: ваенньш, вучоныя, камісіі… Але без дзяцей горад усё роўна пусты. Аднак старэйшая бібліятэкарка сядзела з paні цы да канца рабочага дня. Жыла з кнігамі. Рабіла перарэгістрацыю фонду. Але як! Tоe, што раней магла зрабіць за гадзіну-другую, цяпер расцягвала на дзеньдва. Выцірала з кніг пыл, падклейвала, нават пераплётам занялася i маляваннем — пісала на новых пераплётах не толькі аўтараў i назвы, але i простыя карцінкі малявала — з тых, што был i раней на дру карскіх вокладках. Як развітвалася з кнігамі. Але не ад кніг у яе быў засмучаны выгляд. Каб хто паназіраў, то ўбачыў бы, што гадзінамі яна сядзела за сталом, заваленым кнігамі, у глыбокай задуме. Яна думала пра сыноў. I чым больш думала, тым мацней апаноўваў яе страх. Яна ведала гэты страх. За Барыса перажывала ўжо колькі гадоў — з таго дня, калі ён паступіў у лётную школу. Прывыкла, а сын апынуўся ў Афганістане. Божа, колькі яна перажыла за тыя паўтара года, пакуль Барыс ваяваў там! A ў дзень вялікай радасці, калі жаніўся Глеб, калі прыехаў Барыс, — вось гэтая бяда. I ў акрываўленым сэрцы яе — новы страх, цяпер ужо за Глеба. Каб з неба сыпаліся не нябачныя радыечасціцы, а каменне, яна ўсё роўна пайшла б да сына. Добра, што другая душа цяпер побач, якая дзеліць з ёй страх за Глеба, — Ірына. Яна думала пра ix паход у Чарнобыль i з незвычайнай ласкавасцю i ўдзячнасцю ўспамінала лейтэнанта Паўла Шышко. Ен пераканаў яе ў тым, у што яна верыла ўсё жыццё, за што муж часам кпіў з яе: як многа ў свеце добрых людзей! Дакарала сябе, што не ўзяла яго адрас. Эгаістка! Якое пісьмо яна напісала б яму, седзячы тут, у бібліятэцы! А пасля i маці яго на недалёкую Віцебшчыну — з падзякай за сынаву дабрыню.

А тыдзень назад, калі Глеб зноў паехаў да атамнага катла, што выйшаў з-пад улады (бацька пасадзіў яго ў Лоеве на кіеўскую «Ракету»), да страху за яго зноў далучыўся новы страх за Барыса. Уладзімір

Паўлавіч сказаў каротка, як бы між іншым, пры Ірыне:

«Пагавары ты з гэтым дурнем… з Плечкам. Пятро кажа, што ён хоча напісаць у часць на Барыса. Драбяза, канешне, глупства. Але калі ў палітаддзеле фармалісты, якія змагаюцца з чаркай, як мы, могуць загіісаць хлопцу».

Для бацькі з яго задубелай скурай, як ён сам кажа, усё драбяза. Зайздросціла мужу. А яна не спала ўсю ноч, уяўляючы самыя неверагодныя кары, якія могуць напаткаць старэйшага сына.

Раніцою пабегла ў райком камсамола.

Сяргей Плечка быў прыветлівы, добры. Супакоіў яе.

«Што вы, Вольга Андрэеўна! За каш вы мяне лічыце? Хіба я не разумею! Кірую камсамолам! Чаго не бывае паміж маладымі людзьмі! Я ж разумею: Барыс прыраўнаваў мяне да Тамары. А Тамара гэтая ўмее закружыць галаву любому. Яна ў нас членам райкома была, калі піянерважатай рабіла ў школе».

Сапраўды, выйшла заспакоеная, па-мацярынску сардэчна падзякаваўшы хлопцу. А пасля ў бібліятэчнай цішыні прыгадала, што Плечка неяк хітра адводзіў вочы, усё роўна як баяўся, каб яна не заглянула ў ix. I страх за Барыса загарэўся з новай сілай. Штодня пісала сыну пісьмы. Не кожнае адсылала. I ў той дзень пісала павольна. Пра Плечку ні разу не напісала. I пра аварыю ўсяго, што знала, не пісала. Больш успамінала вясёлыя эпізоды з яго, з Глебавага, а часам ca свайго i бацькавага маленства.

Грымнулі дзверы — Вольга Андрэеўна накрыла пісьмо кнігамі.

Увайшла Ірына.

Свякроў глянула на яе i ледзьве не самлела: нявестка была вельмі бледная. Запаволена, як на шмат гадоў пастарэлая, Вольга Андрэеўна паднялася Ірыне насустрач. Але Ірына імкліва кінулася да свекрыві, моцна абняла, прытулілася тварам да грудзей, яшчэ больш напалохаўшы.

— Мама! Мамачка! Я не магу! Не магу! Я не магу выкідваць ix у памыйнае вядро.

— Каго? — не адразу сцяміла Вольга Андрэеўна.

— Дзяцей. Дзяцей! Мамачка! Я сёння зрабіла пяць аперацый. Хто гэта выдумаў… рэкамендаваць аборты? Чаму нас было не вывезці ў першыя ж дні?

I як бы сцяміўшы, што прагаварылася — нас, змоўкла. Стаілася, мацней прыціснулася да грудзей, слухаючы частыя ўдары матчынага сэрца.

— Дзіцятка мае роднае! Што гэта яшчэ на нас? За якія грахі нам такая кара?

Праз момант Ірына адарвалася ад яе, выйшла са стану маленькай, бездапаможнай, што шукала абароны ў маці. Вочы яе былі сухія, i твар паружавеў. Яна ўміг стала сур’ёзнай жанчынай, урачом. Сказала без сарамлівасці:

— Мама! Ува мне расце дзіця. Наша з Глебам. Яму чацвёрты месяц. Але я не магу пайсці на аборт. Не магу! Мама! Я лепш памру… Я звар’яцею. Каб мае дзіця — у вядро! Мама! Вы не знаеце, які гэта жах! Я самлела каля стала…

Ірына заліхаманіла.

Вольга Андрэеўна абняла яе, моцна сціснула, каб сагрэць.

— Супакойся, дзіцятка. Я знаю. Я ўсё знаю.

Халадзеючы, прыгадала даўні-даўні адзіны аборт, які зрабіла. Зацяжарала, калі Глебу было месяцаў дзесяць, Бору чатыры годзікі. Жылі на прыватнай кватэры, Валодзя вучыўся ў партшколе — адна стыпендыя. I чорт падбухторыў яе. Жахлівая сама аперацыя. Але страшнейшыя пакуты пасля перажыла. Усё жыццё сніла дзяўчынку, дачку сваю. Дзіця глядзела на яе з нямым дакорам. Вольга прачыналася, аблітая халодным потам, нярэдка з крыкам. I ні разу мужу не расказала свае сны. «Што ты сніла?» — «Не помню».

Падвяла Ірыну да канапкі, пасадзіла i ўпершыню ёй расказала пра сны свае. Выраслі сыны, пастарэла, а той даўні боль, жудасць, віна перад дзіцем, што не ўбачыла свет, i дагэтуль, хоць i рэдка ўжо, прабіваецца з-пад гары жыццёвых напластаванняў, іншых боляў, страхаў, згрызот сумлення надзіва рэалістычнымі, але страшнымі снамі.

Ірына слухала свякроў, перажываючы свае пакуты. Да гэтага расказу яна, можа, не ўяўляла, як гэта праявіцца, але адчувала, разумела, што проста так гэта не пройдзе. Цяпер падумала, што ёй можа быць яшчэ горш, чым маці, яна будзе сніць не толькі сваё дзіця, але i ўсіх чужых, усіх тых, якіх выкінула… Яе ліхаманіла…

Поделиться:
Популярные книги

Боксер 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Боксер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боксер 2: назад в СССР

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Книга пятая: Древний

Злобин Михаил
5. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.68
рейтинг книги
Книга пятая: Древний

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]