Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

З’явіліся скрэперы, зграблі з градак верхні пласт разам з буйна распушанай — во расце, як на дражджах! — гароднінай. З’явілася калона самазвалаў, пагрузіла гэтую добра ўгноеную за многія гады зямлю i вывезла на паляну ў лес недалёка ад вадасховішча. Свяці, зямелька, у ягадзіцы тым, хто з пляжа забіраецца ў гушчар дзеля грэшнай справы! Куды вазілі, дзе звалілі — ніхто не глядзеў. А вось за тым, каб самазвалы памылі, прасачыў адказны гаспадарнік. Паліўныя машыны вазілі ваду ў далёкі ад сталіцы, але блізкі ад Заслаўя кар’ер, дзе праходзіла аперацыя мыцця. Пасля гэтыя ж самазвалы зайшлі ў старыя саўгасныя кароўнікі, дзе жывёла ўтрымлівалася па-дзедаўску — без бетоннай падлогі, i

выграблі шматгадовы гной для рэканструкцыі «жыццёва неабходнай пасяўной плошчы».

Адзін толькі дачнік, пенсіянер, былы партызан, не даў разбурыць свае грады, якія сам урабіў, бо жонка хварэла. Гэты вясёлы чалавек займаўся любімай справай: прачышчаў вакольныя хвойнікі, звозіў сасонкі, сам піліў, калоў і… аддаваў дровы тым, хто паліў печы, у тым ліку навакольным дачнікам. Да яго прыходзілі жаночыя дэлегацыі, каб вымусіць яго зрабіць тое ж, што ўсе.

— З вашых град пыл паляціць на нашы.

— Абяцаю вам, што не буду палоць у ветраную пагоду.

Вяльможныя дамы сінелі ад яго жартаў. I ад паводзін. На ix вачах ірваў цыбулю, выціраў аб парусінавыя, прапітаныя смалой штаны i апетытна хрумстаў.

— Хто цыбулькі хоча, бабачкі?

Адышоўшы, «бабачкі» пляваліся i лаялі старога блазена:

— Яму што! Яму даўно за семдзесят. Можна ўжо i богу маліцца. A ў нас унукі,— хоць у таго таксама былі ўнукі.

За першым пасёлкам падобную дэзактывацыю пачаў праводзіць другі пасёлак, з другога боку горада, хоць забруджанасці там не выявілі. Але ж нельга адставаць ад начальства. Ды адпачывалі там кіраўнікі рангам ніжэйшыя. I Лявонцій Мікалаевіч цыкнуў на ix:

— Што пра вас падумае народ! Панікёры! Няма ў Мінскай вобласці ніводнай плямы, — пра дачны пасёлак змаўчаў.— А вы сееце паніку. Закапваеце ў зямлю народныя грошы. Хто даў права? З партыі будзем выключаць за такія дзеянні. У Брагіне трэба рабіць! А не на сваіх гародах. Аграрнікамі ўсе парабіліся! Арганізуйце з ix, Міхаіл Іванавіч, брыгаду. I — у калгасы! У калгасы! У зону! Не ад «галасоў» з-за бугра, ад мудрых кіраўнікоў, якія ратуюць свае грады, разыходзяцца, што кругі па вадзе, дурныя чуткі, недарэчныя выдумкі. Трэба спыніць! Якім чынам?

— Выступіць вам па тэлебачанні,— падказаў адзін з падхалімаў, упэўнены, што заробіць ачкі за такую падказку.

Але Лявонцій Мікалаевіч нядобра бліснуў у яго бок вачамі. А для ўсіх — глыбока задумаўся.

— Мне? Можа, i мне. Але лепш… спецыял?стам. Міністр аховы народнага здароўя! Трэба супакоіць людзей.

Міністр па-вайсковаму падняўся.

— Якім чынам, Лявонцій Мікалаевіч?

— Хто мае вучоныя званні? Вы ці я? Навука ў наш час павінна ў её магчы!

— Знішчыць на зямлі ўсё жывое яна можа. А насмарк вылечыць не можа, — іранічна кінуў адзін з незалежных намеснікаў Дырэктара, якога чамусьці завочна падначаленыя называлі ATK — аддзел тэхнічнага кантролю пры Дырэктару.

Міністр пісаў выступленне двое сутак. Ён не быу радыёлагам, i яму прыйшлося збіраць розных спецыялістаў, каб атрымаць ix парады, якія былi вельмі супярэчлівыя. Даручыць гэтую работу памочнікам, разумеючы яе адказнасць, не мог, пасля дзённых няспынных пасяджэнняў пісаў уначы — да бяссонніцы, да спазмаў сасудаў. Яшчэ дзень абмяркоўваў выступление з калегамі, i, каб улічыў ix заўвагі, работы хапіла б яшчэ не на адну ноч. А яго падганялі: дзе выступление? Аднак ніхто не патрабаваў яго візаваць: кажы што хочаш. I міністр сунуўся на тэлестудыю. Але там таксама сядзелі людзі, якія трымаліся за свае крэслы — жадаючы выбіць ix хапае, праца няпыльная. Выступление пайшло ў высокі дом. Чыталі інструктары, намеснікі, загадчыкі, але амаль усе яны вучылі фізіку толькі

ў школе i даўно забыліся, а медыцыну ведалі па сваіх радыкулітах i гемароях. Урэшце адважыліся пакласці выступление на стол самому Дырэктару.

Ён праявіў надзвычайную аператыўнасць: праз гадзіну міністр стаяў у яго кабінеце.

Лявонцій Мікалаевіч быў як ніколі добры i неафіцыйны. Падняўся з рабочага месца, прайшоўся да доўгага стала.

— А я трохі паправіў ваш тэкст. Прабачце. Але цяпер гэта тое, што трэба… народу.

Падаў лісты.

Міністр гартануў ix, i кроў ударыла яму ў патыліцу. Старонкі машынапіснага тэксту размалёваныя сінім алоўкам, выкраслены цэлыя абзацы, паміж радкамі напісаны новы тэкст. Адразу ўбачыў: i ад навукі, i ад яго трывогі нічога не засталося. Супакаенне i бадзёрства. Прапаганда па даўно штампаваных узорах.

— Я не магу вылазіць… з такім тэкстам, — упалым, ахрыплым голасам сказаў бясстрашны некалі разведчык.

Уміг спагадлівы кіраўнік ператварыўся ў суровага дырэктара. Пабурэла шыя i пабялела лысіна.

— У такім разе вам прыйдзецца сачыняць больш кароткі дакумент.

— Зрабіць гэта зараз, у прыёмнай? — смела, рашуча, з выклікам спытаў міністр.

Такога павароту Лявонцій Мікалаевіч не чакаў i адчуў сябе бадай жа ў тупіку. З кім іншым размова на гэтым i скончылася б, хіба коратка прадоўжылася б праз два-тры дні… праз тыдзень, не больш, за сцяной, у зале пасяджэнняў. Але з гэтым вучоным чортам так нельга, гэтаму ён зрабіў бы вялікую паслугу. Гэты перадаў бы сутнасць канфлікту ўсяму актыву і… узняў бы свае акцыі. А яго аўтарытэт упаў бы.

Часам трэба ўмець адступіць, быць дыпламатам.

— Хочаце збегчы ў нялёгкі час?

— Бегчы мне няма куды… акрамя аперацыйнай…

I Лявонцій Мікалаевіч звярнуўся да ATK, якога прадбачліва запрасіў на размову з міністрам:

— Аляксандр Тарасавіч, дапамажы таварышу… Выведзі яго ў эфір — твая парафія. Сёння ў найлепшы вячэрні час.

ATK — душа чалавек: з усімі на «ты», усім сябра.

I ён мудра параіў:

— Коля! А ты не вылазь з гэтым, — кінуў ён на паперы, што прыкметна трымцелі ў руках, у якіх ніколі не здрыгнуўся скальпель. — Ты без папер скажы народу праўду. Пара нам вучыцца гаварыць без паперы.

Лявонцію не спадабалася ігнараванне яго паправак. Але ён добра ведаў ATK, зразумеў яго хітрасць: за такі кароткі час новую канцэпцыю не збудуеш i мусіш без тэкста выступаць па тэксту… па папраўленаму, будзеш акцэнтаваць на спецыфічна медыцынскія аспекты i не палезеш са сваімі ацэнкамі агульнай сітуацыі.

Калі міністр выйшаў, ATK весела сказаў: хацеў разрадзіць атмасферу:

— Калі ў нас распухнуць прастаты, а да гэтага нядоўга, ён будзе выразаць ix.

Лявонцій Мікалаевіч адчуў боль ў ніжняй частцы жывата. Болі такія зрэдку з’яўляліся i раней, але тэрапеўт супакойваў: каліт. Уролагу ён не паказваўся. Напамінак пра магчымасць старэчай хваробы спалохаў i ўзлаваў — узлаваў напамінкам пра гады: падбіраецца пенсійны ўзрост. I ён нечакана для сябе, а яшчэ больш для ATK, спагнаў злосць на намесніку:

— У вас дурацкія жарты! Менш расказвайце анекдоты! Распусцілі языкі! Балбатуны, а не ідэолагі! Работаць трэба! А не пра яйцы свае думаць! Вакол — адны правалы.

ATK ведаў свайго шэфа, ведаў, што, калі той «сарваўся», ратунак адзін — хутчэй знікнуць. I яго як ветрам здзьмула. Сакратарка i тыя, што сядзелі ў прыёмнай, свае, па выглядзе трэцяга чалавека ў іерархіі ўстановы сцямілі, што ў кабінеце бура, i паспяшаліся за ім: пачакаюць самыя неадкладныя справы, наліха ім падстаўляць свае галовы. Няхай сціхне тайфун. Тут ён больш небяспечны, чым чарнобыльскі.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

(не)Бальмануг. Дочь 2

Лашина Полина
8. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг. Дочь 2

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену