Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Ірына прытулілася да Глеба i заплакала, уткнуўшыся тварам ў яго плячо. Зусім як малая.

— Ты чаго, Іра?

— Мне страшна, Глеб.

— Ішла ў Прыпяць, у Чарнобыль — не баялася.

— Не баялася.

— А вярнулася дадому…

— Вярнулася? Да чаго вярнулася, Глеб? Да каго?

— Кінь ты наганяць паніку… Ну, эвакуіравалі ix. I правільна зрабілі. Трэба было раней, у той жа дзень, як наш горад. Ты знаеш, колькі там народу паднялі. За паўсотню тысяч. A ў вас?

— Глеб! Ты забываешся, што яна тут нарадзілася, вырасла, — сказала Вольга Андрэеўна.

— Мае гняздо. Мой родны кут. Уяўляю, як яны пакідалі яго. Мама. Ліза…

— Не навечна ж, — суцешыла Вольга Андрэеўна.

Глеб змоўчаў. Ён адзін лепш, чым бацька яго, ведаў, што калі i не навечна, то

вельмі надоўга. Вельмі.

Дунцу такі вывад падказаў практычны розум. Ён, інжынер станцыі, чуў яго ад вучоных, разам з якімі апошнія дні працаваў i жыў.

Нейкі момант яны стаял i моўчкі, на беразе праслаўленай у тысячагоддзях ракі, у якую выліта нямала i крыві, i слёз, i поту, над якой спявалі i стагналі.

— Куды ж мы цяпер? — бездапаможна сказала Ірына. — У мяне няма сіл ісці…

— Да бацькавай хаты дойдзеш?

— Да бацькавай?

— А куды ж! Тут фон не вышэй, чым у Чарнобылі.

— Так, так, у нашу хату. У нашу хату! — амаль па-дзіцячы ўзрадавалася Ірына. — Я знаю: мама павесіла ключ там жа, пад ліштву. Ты знаеш, якая гэта даўняя завядзёнка? Бацька кажа: ад дзядоў, толькі замок быў іншы, зубчастая засоўка. Аднойчы да нас залезлі зладзеі. Свае — зналі, дзе ключ. A ўсё роўна i пасля таго ключ вешалі на тое ж месца. Пад тую ж ліштву. Смяяліся з маці: «Іншай схованкі не прыдумаеш?»

Ірына павесялела, разгаварылася — i ім таксама стала весялей.

Бадай бадзёра закрочылі па сцежцы ўздоўж раўчака наўпрасцяк да лепшага дома — Лізінага, самага высокага, з мансардай, бляшаны дах ззяў. Адзін Глеб падумаў: «Колькі ён набраў, такі дах?»

Ля дома гэтага спыніліся на момант, здзіўленыя: пад паветкай застаўся вісець вэнджаны кумпяк. Навошта яго там павесілі? Чаму не забралі? Забыліся? Ці пабаяліся спажываць?

Пракаўтнулі сліну.

Ключ быў на месцы, пад ліштвай, не ўзяла яго з сабой Марыя Пятроўна — Ірына не памылілася.

У хаце было душна, па-святочнаму прыбрана — ніякіх слядоў раптоўнага выезду гаспадароў. Смачна пахла булкамі i смажанінай. На стале пад абрусам ляжала вялікая пшанічная буханка з бліскучай скарыначкай i пафарбаваныя яйкі. Каму пакідаліся велікодныя прысмакі?

— Нам, — сказала Ірына. — Мама верыла, што мы вернемся па той жа дарозе, па якой пайшлі. Мамачка! Ты нават прыбрала ў хаце. Як я хачу есці! Але спачатку мы памыемся. Прапалім лазню.

Яны не елі цэлы дзень.

Шукалі машыну спачатку на самы блізкі маршрут — на Лоеў, але ім сказалі, што пераправа цераз Прыпяць закрыта. Пасля — на Чарнігаў. Ix было сотні машын, самых розных, ды ўсе ішлі на Кіеў. Але урэшце ім моцна пашанцавала: у інтэрнаце, дзе каго толькі не было, выпадкова наскочылі на гідраметэаролагаў, яны збіраліся ісці ўверх па Прыпяці рабіць замеры радыяцыі паветра, вады, доннага грунту. Начальнік экспедыцыі не адразу згадзіўся ўзяць пасажыраў, але перад просьбамі Ірыны i Вольгі Андрэеўны не ўстаяў. Аднак паколькі не было лішняга спецадзення, рэспіратараў, то бязлітасна загнаў ix у салон з задраенымі ілюмінатарамі. Салон катэра быў ператвораны ў захламлены склад, з мноствам рознай, хутчэй за ўсё непатрэбнай, апаратуры; у ім моцна пахла дызельным палівам i хімічнымі рэчывамі. Але смярдзючае паветра гэтае было менш небяспечнае, чым рачное, лугавое, звонкае i чыстае на смак i нюх, з сустрэчным ветрыкам. Хуткі катэр поўз што чарапаха. Толькі АЭС праскочылі на гранічнай хуткасці, на гэтым участку самі вучоныя спусціліся ў салон. А да станцыі i пасля спыняліся, можа, праз кіламетр, кідалі якар i часам стаялі бясконца доўга. Сонца так награвала металічны корпус, што не было чым дыхаць. Глеб дазваляў сабе падняцца на палубу. Ірына i маці пратэставалі: ім не падабаўся яго кашаль, сухі, кароткі i часты — «авечы», як ён жартаваў. Але Глеба цікавілі замеры. Даведаўшыся, што ён інжынер станцыі, гідраметэаролагі паказвалі яму табліцу замераў. Вада адносна чыстая — цячэ з чыстага краю. I дно пакуль яшчэ чыстае. А паветра… На станцыі фон намнога вышэйшы. Але там не было маці i Ірыны. Не выпускалі ix на палубу!

Толькі жанчыны маглі вытрымаць пакуты ў душным труме. Гаспадары забыліся накарміць сваіх гасцей: не разлічвалі ці спадзяваліся, што маюць свой

харч. Глеб выпрасіў у ix дзве пляшкі мінеральнай вады, пілі яе, як у пустыні, кожны стараўся глытнуць менш, каб засталося бліжняму.

Так яны правялі дзень.

I вось родная Ірыніна хата, пакінутая бацькамі. I булка на стале. Радавацца? Плакаць? У Вольгі Андрэеўны балюча сціснулася сэрца. А Глеб, здаецца, радаваўся. Засмуціўся хіба, калі праверыў, што святло адключана. А тэлефон адразу ж праверыла Maні: няхай Пыльчанка прыедзе, забярэ ix. Але — дзіўна — i тэлефон адсеклі. Няўжо не засталося паста міліцыі, ніякай варты? Жах! Глеб не вытрымаў — адламаў ад булкі акрайчык, укінуў у рот.

— Хрыстос васкрэс! Якая смаката!

— У лазню! — камандавала Ірына.

Яна паводзіла сябе ўвішнай гаспадыняй. Знайшла свечкі, бялізну, верхнюю напратку. Злазіла ў пограб i вярнулася адтуль, бадай, спалоханая: усё засталося, усе маміны саленні i варэнні. Яны ж чыстыя ў бляшанках. Чаму не забралі? Не паспелі? Куды эвакуіравалі сяло?

Пасля яны палілі лазню, збудаваную каля Лізінага дома. Ліза будавала з размахам. Ліза працавала апантана, але i жыла шыкоўна, багацце не таіла, наадварот, любіла выставіць яго напаказ. Зайздросцяць людзі? Няхай зайзросцяць. Не ўкрала. Хоць некаторыя лічылі інакш: легка нажываць, будаваць, маючы такога бацьку.

Качалі ў калонцы ваду; шланг ад калонкі працягнуты да лазні. Насілі дровы — з-пад бацькавай па~ веткі, хоць гэта i далей. Існаваў нейкі няпісаны закон у падзеле дабра паміж бацькамі i дачкой, які ніхто не мог растлумачыць, нават дасціпная Тамара, Больш істотнае было агульнае, а дровы, грады, чаўны, веласіпеды — у кожнага свае.

Працавалі, мыліся i… цалаваліся. Каля калонкі, пад паветкай, у лазні. Хто ix мог асудзіць? Пасля вяселля адну толькі ноч правялі разам. У Чарнобылі месца не знайшлося, каб адасобіцца. I ім было радасна, весела. Яны забыліся на бяду. На нейкі час. Хоць, як ні дзіўна, у Глеба толькі тут, у гэтым пустым сяле, з’явілася адчуванне маштабнасці яе. А там, нават пры эвакуацыі Прыпяці,— толькі ўсведамленне вялікай аварыі, якую, не сумняваўся, людзі ліквідуюць. Чаго не бывае! Землятрусы. Звяржэнне вулканаў. Цунамі. У яго сяброў-атамшчыкаў ёсць нават філасофія: калі чалавецтва вынайшла такую сілу, то павінна быць гатовым, што час ад часу яна можа вырывацца з-пад яго ўлады. Лаялі толькі начальства i сябе, што гатоўнасці гэтай не аказалася амаль зусім. Ды гэта ўжо вынік нашай бязладнасці.

А Вольга Андрэеўна сядзела ля стала ў дзіўным стане, які спалучаў i смяртэльную стомленасць i душэўную ўзбуджанасць. Глядзела на «пасху» з нейкім зусім незнаемым адчуваннем. Есці хацелася. Але яна не магла дакрануцца да гэтага хлеба. Не наступіў Вялікдзень. Ці верыла яна ў бога? Не адказала б яна на гэтае пытанне. Яна верыла ў традыцыі, трымалася ix, Большасць царкоўных свят, дат ix, не ведала. Але ў тыя дні, якія ведала ці пра якія выпадкова ўзнавала, не мыла бялізны, не рабіла ў гародзе. Перад Калядамі варыла куццю, перад Вялікаднём фарбавала яйкі i ў суботу велікодную поставала, адзін дзень за год «ідэйнага посту», як называў яго Уладзімір Паўлавіч. Ён незласліва кйіў з жончыных «маленькіх забабонаў», але не перашкаджаў ёй трымацца традыцый. Вольга хоча жыць, як большасць людзей, — калі ласка, на здароўе. Урэшце, яе народнасць у нечым памагала i яму; у няёмкае становішча яна ні разу не паставіла яго, як некаторыя неразумный жонкі.

На стале гарэў кароткі агарак свечкі, пастаўлены ў чарку. Свечка з натуральнага воску. I пах яго нагадваў нешта вельмі даўняе, а што — успомніць i зразумець не магла. Знаёмае, многа разоў чутае — пах смерці, пахавання, жалобы. Такая асацыяцыя ў такі дзень, у такі вечар, у такім становішчы пры трапяткім святле свечкі наганяла жахлівыя ўяўленні — апакаліпсічныя. I Вользе Андрэеўне захацелася памаліцца. Але ніводнай малітвы не ведала i ўпершыню пакутліва перажыла гэты прабел свайго выхавання. Быў у яе час i магчымасць, седзячы ў бібліятэцы, вывучыць i гэта. Хіба мала яна ўсяго вучыла, часам непатрэбнага! А тое, што для душы, заўсёды можа спатрэбіцца, калі не табе, то людзям. Не, былі малітвы, ёй сачынёныя, яна шаптала ix бяссоннымі начамі, калі Барыс ваяваў у Афганістане.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

(не)Бальмануг. Дочь 2

Лашина Полина
8. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг. Дочь 2

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену