Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Спачатку Уладзімір Паўлавіч успыліў, потым махнуў рукой: няхай вырашаюць што хочуць — выконваць будзе ён. Няхай яго пасля судзяць за адступленне ад ix плана. Паперка для бытавой патрэбы — во што ix план, які яны сачыняюць з такімі сур’ёзнымі выглядамі.

— Вы дайце мне прыборы, каб я ведаў, якую жывёлу можна гнаць на мясакамбінат, а якую трэба закапваць у зоне.

— Як закапваць? — спалохаўся намеснік старшыні аблвыканкома. — Хто вам дасць права закапваць?

— Ты будзеш жраць гэтае мяса? — абласны кіраўнік да павышэння быў калегам, сябрам, сабутыл ьнікам Пыльчанкі, тады яны не выбіралі далікатных выразаў. I цяпер абразіла не грубасць падначаленага — жраць! — а першае ўсведамленне, што можа здарыцца, калі ён i

яго сям’я з’ядуць кілбасы ці катлеты з забруджанага мяса; тады яшчэ ніхто з ix не веда ў механізма паражэння, тэорыю накаплення бэраў.

Простая, хоць трохі i грубая заўвага, а скаланула ўсіх. Ажно змоўклі, прытаіліся, i ўсе павярнуліся да міністра аховы здароўя, які начаваў у Гомелі i прыляцеў разам з дэлегацыяй на верталёце. Чакалі яго тлумачэнняў. Але тлумачэнні нікога не задаволілі. Галоўнае — ix нельга падшыць. Трэба інструкцыі. Зноў званілі ў Гомель, у Мінск, выбівалі інструкцыі, прыборы.

— Дзень канчаецца, стратэгі!

Не, ён быў немагчымы, Пыльчанка. Сінякоў стагнаў ад яго саркастычнасці, калючасці, задзірыстасці. Навошта ён заядаецца з усімі? З’явілася нечаканая думка: «Хоча, каб яго выгналі адгзтуль. Хітруган стары!» — i сакратар настроіўся супраць свайго старшыні, з якім разам атрымоўвалі i ўзнагароды, i «ўколы», з якім, спадзяваўся, разам будуць несці i гэты цяжкі крыж, хацеў несці толькі з ім, дзелавым, разумным.

Пазней за іншых з’явіўся Пустаход, бледны, разгублены, — ведаў прычыну.

Пыльчанка i свата тут жа загнаў у куток кабінета, у якім тоўпілася два дзесяткі чалавек.

— Ты знаеш, дзе Іра, дзе жонка мая?

— Паехалі… пайшлі да Глеба.

— Ад цябе?

— Хацелі плыць…

— Збіраліся пры табе?! Боўдзіла стары! Як ты мог адпусціць! — i гэта такім голасам, што ўсе пачулі, адарваліся ад гарачых планаў, зацікаўлена павярнуліся да ix. Хто знаў, што тыдзень назад яны стал i свата мі, тыя пасміхнуліся з вясёлай злараднасцю.

Распісалі, хто куды едзе. Пачалі разыходзіцца. Міністр ірваўся ў гарачую кропку — у сяло, з якога відаць станцыя. Можна пахваліць франтавую смеласць прафесара. Не тое што ўчарашнія маскоўскія вучоныя, якія вынырнулі на нарадзе ў абкоме i на якіх ва Уладзіміра Паўлавіча «гарэў зуб». Толькі нечаканы наскок Вадалея (так ён цяпер называў высокага кіраўніка), сутычка з ім перашкодзілі сцёбнуць па сталічных свяцілах. Пасля нарады яны ліслівілі перад ім i Сіняковым, абяцалі «шырокае навуковае забеспячэнне ліквідацыі вынікаў аварыі».

Але i на парыў міністра Пыльчанка адрэагаваў зусім нечакана:

— А вам што рабіць там? Няма работы ў міпі стэрстве? Вашых інструкцый чакае ўся рэспубліка.

«Сабачае жыццё, — пакрыўджана падумаў міністр. — З Мінска гоніць высокае начальства. З раёна — раённае. Сапраўды, боўтаемся… — i, не развітаўшыся, скіраваў узрадаванага вадзіцеля ў зваротны шлях; калега яго i спадарожнік — „творца культуры“, пакінуў яго яшчэ ўчора ў Гомелі, прысуседзіўся да некага са світы „Дырэктара“».

Калі ўсе разышліся, Сінякоў затрымаў Уладзіміра Паўлавіча. Яшчэ да свята ўзнікла неабходнасць непрыемнай размовы, але не стаў псаваць старэйшаму таварышу настрой, да i сабе таксама. Акрамя таго, спадзяваўся, што чарнобыльская падзея закрэсліць дробныя чалавечыя канфлікты. Але Плечка заяву не забіраў, наадварот (дайшло праз людзей), пагражаў, што будзе пісаць у абком. Але чаму Ciнякоў пагаварыць пра гэта выбраў такі момант? Несумяшчальныя падзеі. Разумеў, што Пыльчанка пры яго «заведзенасці» можа адказаць больш чым нетактоўна. Але Пятро Міхайлавіч у сваю чаргу завёўся супраць старшыні. За яго «выбрыкі» ў абкоме i тут, на гэтай адказнай нарадзе, дзе старшыня не мінаў нікога, ні чужых, ні сваіх, «кожнаму дзіцёнку выдаў па лапцёнку». Але найбольш яго, маладога, асцярожнага, абурыла думка-падазрэнне — з якой мэтай Пыльчанка гэта робіць. Нават клопат пра ягоных дзяцей — машыну сваю аддаў — Сінякоў тлумачыў зусім па-іншаму,

без учарашняй удзячнасці. Чалавек ён быў не сапсаваны, але тое кола, у якім круціўся, паступова рабіла яго падазроным i падводзіла да непрыемнай думкі: i добрую справу людзі робяць з выгадай для сябе, без выгады ніхто нічога не робіць. Пыльчанка надумаў «навастрыць лыжы» — таму i праявіў такі кранальны клопат пра яго дзяцей.

Аднак адчуваў сябе сакратар няёмка, бо разумеў: не да месца размова, не да часу.

Стаялі пасярод кабінета. Вочы Сінякоў узнімаў не вышэй ніжняга гузіка Пыльчанкавай сіняй сарочкі.

— Прабачце, Уладзімір Паўлавіч… ёсць размова, узнікла яшчэ да Першага мая, але я не дазволіў сабе перад святам… Гэта наконт вашага вяселля. Плечка напісаў заяву на імя бюро райкома… Распісвае, што вы наладзілі грандыёзную п’янку… калі ўся краіна змагаецца…

— З чым?

— З п’янствам.

— Не смяшы!

— Я знаю вашу думку. Але вы знаеце, як да гэтага ставяцца там, — тыцкнуу пальцам у столь. — Мы таксама выключылі, вымовы запісалі. Зразумейце мае становішча. Уладзімір Паўлавіч… Справа не ў вяселлі. Плечку пабілі ў вас…

— Слаба.

— Уладзімір Паўлавіч!

— Пятро Міхайлавіч! Табе няма чаго рабіць? Табе трэба ехаць у Высокі Гай, прыняць людзей, якіх я прышлю. Прыняць Пустахода. Цэлы кал гас!

— Але заява…

— Схадзі ты з ёй… за дуб.

Сінякоў цяжка ўздыхнуў.

— Мне перадалі: ён пагражае перадаць у абком. I ў часць, дзе служыць ваш сын.

— Сукін сын ён, ваш Плечка! Ён шукае прычыну ўцячы з раёна. Подлы трус! Хай уцякае. А нам з табой трэба людзей ратаваць, а не глупствам займацца!

Сказаў гэта з такім запалам, з такім пачуццём адказнасці, што Сінякоў падумаў:

«Не, гэты нікуды не пабяжыць. Не той чалавек!» — i пранікся да яго павагай, прыязнасцю, як да вернага таварыша ў баі.

— Аднак на ліха нам такі канфлікт! Размова на ўсю вобласць. Пагаварыце вы з гэтым… свістуном. Па-бацькоўску. Угаварыце забраць заяву.

— Я? З Плечкам? Ды раней рак свісне ў тым рэактары!

Да Пустахода Уладзімір Паўлавіч паехаў з першым эталонам аўтобусаў. Спадзяваўся, што з ходу пагрузіць старых, школьнікаў у машыны i вывезе на поўнач раёна, за паўсотню кіламетраў. Праўда, на нарадзе ў райкоме ён пляснуў па абласным начальстве: не туды эвакуіруем людзей, з паўночных сельсаветаў паступалі трывожныя звесткі аб павышэнні фону. Але ніхто не даў пунктаў размяшчэння эвакуіраваных у далёкіх раёнах — некалькі вёсак у самым блізкім, суседнім. Усяго. Туды вывозілі найбліжэйшыя ад станцыі вёскі. Усім астатнім — манеўр у межах свайго раёна. Дало, нарэшце, начальства ініцыятыву: вы гаспадары, вы i плануйце — каго куды. Дзіўна, што ўсе, нават ён, Пыльчанка верылі: эвакуацыя ненадоўга; на станцыі i вакол тысячы вайскоўцаў вядуць дэзактывацыю, вайскоўцы пачалі прыбываць i ў суседні раён. На нарадзе ўсіх ашаламіў начальнік міліцыі Дунец, ён сказаў, цяжка ўздыхнуўшы: «Эвакуацыя навечна».

На яго замахалі рукамі: знайшоўся вялікі фізік!

Але ва Уладзіміра Паўлавіча словы Дунца заселі ў мазгах, што ржавы цвік. Ды гэтак жа, з другога боку, сядзеў разнос Вадалея. I ўвогуле раздражняла бесталковасць каманд, што паступалі зверху. А тут яшчэ Сінякоў з гэтым дурнем Плечкам. Знайшоў час! Ашчаджаў мяне на свята. Кранальна да слёз. «Пайшлі вы ўсе, дабрадзеі!» Настрой быў сабачы.

A прыехаў да Пустахода і… збялеў ад злосці. Дамаўляліся, што да прыходу аўтобусаў людзей з малых вёсак звязуць на калгасным транспарце на цэнтральную сядзібу, дзе ўсе будуць сабраны ў клуб, у кантору калгаса, у сельсавет. Мала што зроОлена. Але асабліва абурыла бяздзейнасць свата. Лепшы старшыня, якога любіў за розум, ініцыятыўнасць, ператварыўся ў старога разгубленага таптуна: нібыта нешта i рабіў, кідаўся ў розныя бакі, праўда, не сварыўся — прасіў, маліў, але ўсё гэта — што хада на замкнутым крузе ці таптанне на месцы.

Поделиться:
Популярные книги

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Низший

Михайлов Дем Алексеевич
1. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.90
рейтинг книги
Низший

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Император

Рави Ивар
7. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.11
рейтинг книги
Император

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Возвращение Безумного Бога 5

Тесленок Кирилл Геннадьевич
5. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 5

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Теневой Перевал

Осадчук Алексей Витальевич
8. Последняя жизнь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Теневой Перевал

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей