Злая зорка
Шрифт:
Павел працягнуў руку i абняў жанчыну за плечы. Ірына перасмыкнулася, адсунулася.
— Я мушу трымаць вас. Каб на павароце не здзьмула. Я адказваю за вас, — зняў руку. — Трымайцеся за той рад скрынак. Не шкадуйце манікюрных пазногцяў.
— Вы бачылі ў мяне манікюр?
— Бачу, што яго няма. Думаеце, мне да жаночых рук. Ды яшчэ ў той час, калі вы трацілі прытомнасць. Вада ў цябе ёсць, сяржант?
— У нас всо ест.
— Малайчына! А я — лапух. На ваду забыўся. А раптам ты высадзіш нас пасярод поля.
— Высаджу.
— Ну,
Ехалі па вузкай, дзе асфальтаванай, дзе гравійнай, шашы на поўдзень. Праз зялёныя палі, дубовы гай. Праз пустыя сёлы. Даўно знік за ўзлескамі апусцелы горад. Зрэдку насустрач праходзілі вайсковыя грузавіісі. Самыя непрыемныя сустрэчы з імі бьші на гравійцы: абдавала воблакам пылу. I ўсе яны ведалі, наколькі ён небяспечны, пыл гэты. Усе трое нацягвалі палаткі. Сяржант падаў старшаму лейтэнанту i Ірыне тампоны марлі, сухія, але смярдзючыя ад нейкай зялёнай вадкасці.
— Дыхайце, — i асудзіў: — Старшой! Чаму нэт рэспіратараў?
— У нас начальства эканомнае.
Нечакана крута павярнулі на ўсход, на павароце гэтым стаяў ваенны рэгуліроўшчык, без рэспіратара. A ў хуткім часе яшчэ адзін паварот — на поўнач. Так аб’ехалі эпіцэнтр радыяцыі — зразумела Ірына з новым прыступам сардэчнага холаду. «А Глеб там — у цэнтры». Хто з гэтых людзей можа знаць становішча на станцыі? Павел? Казах? Будка тая i раз’езд, адкуль яны едуць, за якія пяць-шэсць кіламетраў ад станцьй. Але боязна было распытваць, боязна пачуць, што там нікога няма. Дзе ж тады Глеб? Чаму маўчыць? Пра гэта ж, безумоўна, думае i мама, гледзячы з кабіны на апусцелыя сёлы, разумеючы сэнс аб’езду, крутых паваротаў з рэгуліроўшчыкамі ў чорных камбінезонах.
Неўзабаве выскачылі на шырокую шашу. Па ёй на захад i на ўсход імчала нямала машын — больш грузавікоў, ваенных, але зрэдку прашмыгвалі i чорныя «Волгі», блакітныя i чырвоныя «рафікі», у ix сядзелі людзі ў камбінезонах. Палівальная машына мыла шашу зялёным растворам.
Такі жвавы pyx паміж станцыяй i Чарнобылем, Кіевам супакоіў Ірыну. Не, не пуста там, не адзін там Глеб — з мноствам людзей, таварышаў, з вучонымі, спецыялістамі, з салдатамі, афіцэрамі. Яны змагаюцца з бядой. Такі ix абавязак. Хіба яна, каб успыхнула эпідэмія, не была б у цэнтры яе, не дапамагала б людзям? Безумоўна, усе гэтыя людзі, як сяржант, што ляжыць перад імі ўпоперак скрынак, узброеныя правіламі бяспекі, спецыяльным адзеннем, рэспіратарамі. Побач жа вучоныя, многа вучоных… I яе калегі. Многа ўрачоў.
Хораша, калі прыходзіць хоць маленькае заспакаенне. Перадаць бы свае думкі маме, няхай бы i яна супакоілася.
Ды новая карціна ўдарыла ў сэрца трывогай — за людзей. Паабапал шашы працавалі салдаты. Некаторыя аголеныя да пояса, без мацерчатых шлемаў нават. Бронзавыя — як модніцы на крымскіх пляжах.
— Што яны робяць? — крыкнула Ірына. Павел скрыгатнуў зубамі.
— Ідыятызм! Каго-небудзь будуць судзіць за гэта? Судзіць каго будуць? — крыкнуў ён. — Знаеце, які тут фон? Добрая паўсотня
— Мілі…
— Якога чорта, сказалі — мілі! Поўненькіх, кругленькіх…
У Ірыны заняло голас, рэбры скрынкі балюча ўпіліся ў грудзі.
— Вы ўяўляеце, што гэта такое? — не сваім голасам спытала яна, i голас для яе самой аддаўся пагрозлівым рэхам, сто разоў паўтораным у шуме машын, у свісце ветру.
— А вы ўяўляеце? — злосна крыкнуў афіцэр.
— Я — урач.
Павел павярнуўся на бок, тварам да яе. Здзіўлена свіснуў.
— Прабачце.
— Завошта, родны мой? Але ведайце: у гэтых хлопчыкаў радыяцыйны загар. Ра-ды-я-цыйны! Скажыце ім! Скажыце!
— Зачэм пугаеш? — закрычаў сяржант, падняўшы рэспіратар. — Зачэм пугаеш?
— Табе чаго баяцца, жырны кот?
— Зачэм аскарбляеш? Зачэм? Раз твой старшой, то всо можна? Да?
— Не шумі, кіргіз.
— Адкуда всо знаеш? Адкуда всо знаеш?
Каля наступнай групы салдат, што працавалі каля шашы, грузавік прытармазіў, цераз разбіты кювет выбраўся на палявую дарогу паміж зялёнага жыта, стаптанага машынамі i людзьмі.
— Дык гэта твае тут? Скажы камандзіру: я наб’ю яму морду.
— Такой смелы, да? Такой смелы! Ай-вай!
Павел першы скочыў на зямлю, працягнуў рукі, пад пашкі зняў збянтэжаную Ірыну з кузава, патрымаў, як бы шукаючы месца, куды паставіць такую каштоўнасць. Ды ўсюды было аднолькава небяспечна — i на пыльнай дарозе, i ў зялёным жыце.
— Я ix навучу — салдата любіць!
Сапсаваў бы напэўна старшы лейтэнант Шышко сваю ваенную кар’еру, ды, на шчасце, камандзір гэтага ўзвода ці роты аказаўся разумнейшы — ніхто з салдат не рабіў раздзетым.
Скрынкі разгрузілі ўміг — як згаладалыя харч, мабыць, верылі ў эфектыўнасць гэтага грузу.
— Падкінеш да Чарнобьшя? — спытаў Шьшіко ў камандзіра машыны, які даволі ўвішна дапамагаў у разгрузцы — спяшаўся. Аднак салдаты працавалі без рэспіратараў, а ён у рэспіратары, таму нездарова задыхаўся.
— Нэ магу. Нэ маю права. Я нэ самы балшой камандзір.
— Чорт з табой. Адгэтуль мы даедзем.
Ірына працягнула сяржанту руку.
— Дзякую вам. I мама дзякуе.
Ен разгубіўся, не адразу адважыўся паціснуць яе руку, a калі ўзяў у сваю шурпатую далоню, то доўга не адпускаў, i чорныя вочы яго над рэспіратарам, пад казырком фуражкі зрабіліся вільготныя. Палічыў неабходным адрэкамендавацца, каб не застацца безыменным:
— Я — уйгур. Уйгур.
— Будзь здаровы, уйгур, — весела гукнуў старшы лейтэнант. — I не бойся. Не калаціся. Бог не выдасць — атам не праб’е.
Сапраўды, ix падабраў першы ж «КамАЗ», не маглі на такой трасе не ўзяць жанчын i вайскоўца, тут адразу пачалі дзейнічаць законы ваеннай узаемавыручкі.
Шафёр гасцінна запрасіў да сябе Вольгу Андрэеўну i Ірыну — кабіна вялікая.
Агледзеў ix, лёгка адзетых, з асуджэннем; чалавек сталы, з бацькоўскай разважлівасцю:
— Адкуль вы такія лёгкія?