Злая зорка
Шрифт:
Аднак супакоіўшы тэорыяй, устрывожыў людзей практыкай — прафілактычнымі мерамі, бо гаварыў пра ix, як належала спецыялісту. Не быць працяглы час на адкрытым паветры, пад чыстым небам. Не агаляць цела i галаву. Не ўзнімаць пыл. А сярод мужчын былi будаўнікі i шафёры, якім заутра трэба выходзіць на будоўлю хімічнага завода i ехаць па палявых дарогах.
Пыльчанка адразу ўбачыў скептычныя ўсмешкі гэтых мужчын i страх у вачах ix жонак.
— Не рабіць у гародах…
У сё правільна: ён таксама пагнаў Вольгу i Ірыну з гарода. Але ж…
— А
— Чакаць, калі прывязуць з Польшчы? Абліжашся. Знаем, як возяць.
— Калі сваёй не будзе…
«Пачынаецца, — з неспакоем, аднак i з пэўнай злараднасцю падумаў Пыльчанка. — Пабачу, як ты выкруцішся».
Але міністр таксама цёрты i хітрасці ў яго не менш. Не стаў адказваць. Спіхнуў пытанне Пыльчанку:
— А што з бульбай будзе, Уладзімір Паўлавіч? Пасяўная!
Сапраўды, што з бульбай, з гароднінай? Ніякіх інструкцый. Дзе гэтыя чортавыя вучоныя? Чаму маўчаць?
— Будзем садзіць.
— Якім метадам?
— У калгасе пасаджана ўжо. А на сваіх гародах — пачакаем дожджыка.
I сам жахнуўся: «Што я гараджу? Якога дожджыка? Разумны ж народ!»
— Правільна! Няхай растворыць ёд!
I тут жа пытанне сталае, сур’ёзнае:
— Палявыя работы ідуць ці спынены?
«Хто ix мог спыніць — мы з Сіняковым? Ды нас заўтра тут не было б».
— Ідуць.
— Дык як жа не паднімаць пыл?
«Шчаслівы міністр культуры — яму не трэба адказваць».
Міністр кінуўся на выручку — прадоўжыў парады, як уратавацца ад радыяцыі.
— Безумоўна, з адкрытых крыніц не піць…
Выручыў.
— Калодзежы накрываем, — сказаў Пыльчанка. — У вёсках. І тут, у горадзе, дзе водаправод не дайшоў.
Спалоханы жаночы голас:
— Ваня! Скокні да мамы, каб накрыла!
Аднак з такога загаду ніхто не засмяяўся. Усталявалася ўвага i сур’ёзнасць. Разумелі: сваёй галавой i да простых мераў можна не дайсці.
— Рабочае адзенне скідаць i мыць. У канцы дня — абавязкова душ. Гарачы душ. З мылам…
Пыльчанка сцяўся. Няўжо пранясе? Сказана без пачуцця рэальнага. Які душ у гэтым бараку? Дзе ён тут? Ды i на фабрыцы яго няма. I на будоўлі…
Лазню на рамонт зачынілі — наступав лета, можна памыцца i ў рэчцы. «Лазню трэба заўтра ж пусціць!» — загадаў сабе Пыльчанка i запісаў у блакнот.
Не, з душам міністр прамахнуўся. Шуганула хваля гуллівасці, сарказму.
— Чулі, бабы? Часцей падмывайцеся!
— Во жытуха!
— Цьфу ў твае вочы! Палысеў, сын у арміі, а ты пра дурное.
— Пра якое дурное? Я — пра душ. Во дажылі! Падняўся — пад душ. У пасцельку сабраўся — пад душ. Давай, жонка, чыстыя прасцінкі. Курорт!
— А вы радыяцыі спалохаліся! Скажьще — дзякуй!
Уедлівы сарказм, бязлітасны.
Міністр адчуў, што плюхнуўся ў лужыну, i ста раўся выбрацца адтуль сухім. Памагло рознагалоссе, рознасць інтарэсаў — кожнаму рупіла сваё. З кутка прахрыпеў прапіты голас:
— А гарэлку піць можна?
I хітры прафесар тут жа сцяміў, што
— He толькі можна. Трэба. Але ў норме. Тава рышы, напярэджваю: у норме. Цо задужэ, то не здрова, як кажуць налякі.
«Заява для нашага часу», — падумаў Пыльчанка.
А слухачы весела зашумел i:
— А якая яна, норма?
— Глыбока індывідуальная.
Рогат.
— А дзе яе ўзяць? Старшыня, забяспечыш? Медьщынская ж парада! Бяры за жабры спажыўсаюз!
Няхай выпускаюць пару!
Тым часам Дар’я прывезла ключ. I Уладзімір Паўлавіч урачыста ўручыў яго расчуленай Галі. Жыхары барака запляскалі ў далоні.
Што ж, бывае радасць i ў трагічны час! A калі гэта радасць за дзяцей, то яна двайная!
A ўрэшце, дзякуй богу, што абышлося без эксцэсаў. Залатыя людзі! Любыя іншыя маглі б i ўзбунтавацца ад такой нашай… увагі да ix.
У штабе між тым ix чакалі новыя «царскія ганцы». Ажно з Масквы. Галоўны радыёлаг аграпрама з брыгадай спецыялістаў. На аўтобусе — лабараторыі. Многа гасцей для аднаго дня. Але што зробіш, па добрай дзедаўскай традыцыі будзем радавацца ім. Тым больш што брыгада гэтая здалася Пыльчанку значна больш сур’ёзнай, чым міністэрская: прыехалі не з голымі рукамі, тэхнічна ўзброеныя. Безумоўна, стомленыя, выехалі ў пяць раніцы i за дзесяць гадзін прагналі восемсот кіламетраў. Але не вялыя, не сонныя — узбуджаныя. Ад чаго? Ці не ад таго, што павышэнне радыяцыі замералі яшчэ ў Смаленскай вобласці, на подступах да Масквы. Між іншым, паведамленне гэтае ўстрывожыла i Пыльчанку, i Ciнякова, i міністра аховы здароўя. Толькі міністр культуры пасля барака насвістваў арыю Ігара: «О, дайце, дайце мне свабоду…»
Трывогі ніхто з ix не выказаў — не панікёры, але Уладзімір Паўлавіч пачуў яе па той увазе, якую праявілі яго таварышы па няшчасці да аграпрамаў скай групы. Зусім іншая ўвага, чым да ўсіх папярэдніх гасцей.
Адзін толькі з ix не спадабаўся — нейкі нам. нач. пададдзела па жывёлагадоўлі. Ён з napоra пачаў даваць рэкамендацыі, ставіць задачу: рабіць усё, каб не зніжаліся надоі.
— I куды гнаць гэтае малако? Малаказавод павярнуў ужо з аднаго кал raca.
— Перастрахоўка.
— Напішыце нам свае рэкамендацыі.
— Напішу.
Дамовіліся, што група праедзе па раёне, зробіць замеры, i ў сем вечара галоўны радыёлаг i іншыя спецыялісты выступяць перад раённым актывам.
Актыў сабраўся. Прыехалі старшыні калгасаў, сельсаветаў. Але масквічы не з’явіліся. Жоўты аўтобус ix як у Прыпяць кануў, хоць у бліжэйшых ад райцэнтра сёлах яго бачылі. Няўжо ўцяклі высокія госці? Пыльчанку такая здагадка абразіла. Яму было сорамна перад кіраўнікамі гаспадарак, ведамстваў, якія змрочна пасміхаліся: — «Да Масквы ўжо яны пад’язджаюць, вашы галоўныя радыёлагі». Прыйшлося нараду праводзіць самім. Нават міністры ўцяклі: сказал i, што ім загадана «вярхоўным» у дваццаць дзве быць у абкоме.