Злая зорка
Шрифт:
Пакой быў вялікі, інтэрнацкі, раней у ім жыло чалавек дзесяць дзяўчат, якія клеілі, наладжвалі вясёлыя гармонікі. Пасярод стаялі дзве шахтныя стойкі — падпіралі столь, — абвешаныя, як i калідоры, адзеннем, пераважна дзіцячым.
Але не гэта ўразіла наведвальнікаў. Паміж стойкам! на вузлах сядзела мадонна з дзіцем на руках, паўтарагадовым хлопчыкам — анёлам, толькі што без крылаў. З бакоў да мамы туліліся яшчэ трое малых, дзве дзяўчынкі i хлопчык, самая старэйшая, школьніца пятага класа, стаяла каля акна з пакутлівым выглядам — нясцерпна сорамна было ёй, піянерцы, за ўсё, што тут адбываецца.
За спіной у Пыльчанкі невядома адкуль — з-за завалаў калідорных, ці што? — з’явілася Дар’я. Не даўшы павітацца як мае быць, абурана прадставіла:
— Во, Уладзімір Паўлавіч, палюбуйцеся на яе! Забастоўшчыда!
— Ты не будзеш забастоўшчыдай, бо купаешся, як сыр у масле.
— Я купаюся?
— Ша! — па-бацькоўску супакоіў ix старшыня i да гаспадыні проста, лагодна, добразычліва: — Галя, трэба ехаць. Павер мне, сітуацыя такая, што дзяцей трэба вывезці пакуль што… пакуль ачысціцца… Ды i цябе… маці…
— Не паеду! — абняла дзяцей, прытуліла да сябе, як быццам ix гвалтоўна адбіралі, загаласіла. — Дзетачкі мае родныя… Во i дачакаліся мы хаткі! Во i пажылі ў ёй!
Уладзімір Паўлавіч узлаваўся.
— Не ламай камедыю! Не палохай дзяцей! Вузлы сабрала? Дар’я! Дзе аўтобус?
— Стаіць аўтобус. З дзецьмі. Пад сонцам пякуцца.
— Чула, колькі дзяцей цябе чакае?
— Не паеду! I дзяцей не пушчу. Не аддам! Знаю я вас! Вам хочацца вывезці нас, каб кватэры не даваць. А дзе хто нас чакае?
— Ды дам я табе кватэру. Прыйдзе ўсё ў норму…
— Вы да Першага мая абяцалі.
— Абяцаў. Але ж, бачыш, не да таго было.
— Вам не да таго. А мне да таго? Куды я дзенуся з дзецьмі? Няхай ужо лепш памруць ад етай праклятай радыяцыі,— i разжалобіла сябе — залілася слязамі, а за ёй i дзеці. Старэйшая падышла, насмела папрасіла:
— Ма-ма.
Дзіўныя былі паводзіны мужа: як i не было яго тут, як i не чуў ён нічога, ды i ўвогуле ўсе трое выпівак рабілі выгляд, што нічога з таго, што адбывалася ў пакоі, ix не датычыцца. Прапусціўшы па шклянцы мутнаватай вадкасці, смачна закусвалі салам i кілбасамі — у цэнтры стала стаяла ненатуральна вялікая патэльня з апетытнай смажанінай.
A між тым у пакой пачалі набівацца суседзі, пераважна жанчыны, хоць у калідоры чуліся i мужчынскія галасы, даляталі п’яныя жарты. Такой сітуацыі i ён, Пыльчанка, не мог прадбачыць. Дарэмна пацягнуў сюды сталічных гасцей. Узлаваны, хацеў паказаць ім барак. А паказвае сваю бездапаможнасць. Не, бездапаможным ён ніколі не быў ці, ва ўсякім разе, ніколі не адчуваў сябе такім! Азірнуўся. Дзесяткі пар вачэй глядзелі на яго па-рознаму: хто з чаканнем праўды, хто з насмешкай — мужчынскія, а хто i ca злосцю.
— Дар’я!
— Ай!
— У каго ключ ад кватэры?
— Ад той?
— Ад той.
— У будаўнікоў ці ў гарсавеце.
— А той, што я табе перадаў?
— Дык я ж аддала…, — i плюскала вачамі, каб ён — крый божа! — не прагаварыўся, каму яна аддала ключ ад новай кватэры.
— Хапай маю машыну i каб праз пяць мінут
— A ці спатрэбіцца яна, кватэра ваша? — раптам адгукнуўся голас ад стала, — Вунь Кіеў высяляюць. А дзе Кіеў, а дзе мы! Ад нас — рукой падаць…
— Ты што — ужо бачыш Кіеў? — адпарыраваў Пыльчанка.
За спіной засмяяліся.
— Ён i Маскву бачыць.
Дар’я нахілілася i па-змоўніцку зашаптала:
— A калі не аддасць?
— Слухай! Я што сказаў, чорт вазьмі! — загры меў Пыльчанка. — Скажы тады яму… Паўтарыць, што ты павінна сказаць. Сама ведаеш? То дзейнічай! I далей… На гэтай жа машыне перавязеш Быхоўскіх у кватэру. Аўтобус адашлі. Зараз жа! I на гэтай жа машыне завязеш гэтую сям’ю… без бацькі!.. У Ягадны Бор. Там рыхтуюць пансіянат.
— Во. Без бацькі! Чулі, мужчыны?
— А ты што — у дзіцячы дом захацеў?
— Начальнікі! А з намі што будзе?
Галя маўчала. Галю скарыла яго рашучасць. I гэта астудзіла i самога старшыню. Але сур’ёзнае пытанне сталай жанчыны зноў завяло, i ён бязлітасна выставіў наперад упаўнаважаных — няхай не стаяць назіральнікамі ААН:
— А во тут міністр аховы здароўя. Ен вам растлумачыць.
Людзі хлынулі з калідора, абцяклі ix, што вясновая вада курган, запоўнілі пакой, засланіўшы i стол, i школьніцу, вочы якой адразу павесялелі, як толькі маці моўчкі згадзілася на выезд, а перад тым на пераезд на новую кватэру. Страшна было малой ад невядомасці i… радасна ад перамен, ад падарожжа.
Міністр спапяліў гаспадара позіркам, зразумеўшы, што той падстаўляе яго пад удар. Але ж не адступіш. Пачаў здалёк: што такое радыяцыя? За дні пасля аварыі грунтоўна паднавіў свае веды, ca страхам выявіўшы, што нават у яго, прафесара, яны слабыя.
Спачатку слухалі ўважліва, нават п’янаватыя мужчыны. Ен меў багаты вопыт публічных выступленняў — ажно з вайны, калі, будучы палітруком, выступаў перад самымі нечаканымі аўдыторыямі, чужымі — перад палякамі, немцамі, ведаў псіхалогію людзей i добра зразумеў, чаго ад яго чакаюць. Не тэорыі. Практыкі. «Што з намі будзе?» A інфармацыя ў яго пра радыяцыйную абстаноўку ў раёне была мізэрная, добра, што не патраціў дарэмна час i трохі напоўніў яе ад старшыні райвыканкома. Лічбы, названыя Пыльчанкам, не здаліся страшнымі. Міністр нават хітрымі акружнымі пытаннямі не мог сцяміць, што мясцоваму начальству выгадна — завысіць ix, гэтыя незвычайныя лічбы, ці занізіць. Ен добра ведаў тэхналогію маніпуляцый на ўсіх узроўнях з любымі паказчыкамі, сам грашыў гэтым, таму не верыў статыстыцы.
Дык што ж будзе з гэтымі людзьмі? Дала знаць дзесяцігоддзямі выпрацаваная тактыка падфарбаваць усё негатыўнае ў ружовы тон. А можа, уключыўся i механізм самааховы, бо была ж інструкцыя Дырэктара: папярэдзіць паніку! Паспрабуй не выканаць!
Прызнаўся, што ўсёй інфармацыяй аб радыяцыйным становішчы ў рэгіёне не валодае, але, калі меркаваць па тым, што далажыў яму Уладзімір Паўлавіч — зваліў на адказнасць гэтага мясцовага хітругана! — то асаблівай пагрозы няма, можна жыць i працаваць. Правільна, што адсяляем малых i будучых маці — перасцярога не пашкодзіць. Сітуацыя незвычайная, нікому невядомая. Нават у Хірасіме i Нагасакі яна была іншая.